| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| 85 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ВАСІЛЯ БЫКАВА 18 чэрвеня ў чацвер а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстая вечарына, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. У праграме мерапрыемства выступленне народнай артысткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыі Захарэвіч, успаміны пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Барыса Пятровіча, Васіля Зуёнка, Анатоля Кудраўца, якія былі асабіста знаёмыя з творцам, а таксама літаратуразнаўцаў і родных. Прагучыць у запісе голас самога Васіля Быкава (урывак з аповесці “Мёртвым не баліць”) і музыка, якую любіў пісьменнік. Гасцей чакае відэапрэзентацыя музейных прадметаў з калекцыі В.Быкава (фонд асабіста перададзены ў 1994 годзе), дэманстрацыя кінастужкі аб жыцці і творчасці класіка і прэзентацыя карціны мастака Міхася Будавея “Здабыўшы перамогу. Партрэт Васіля Быкава”. “La Madre Naturaleza” Сумесная музычна-паэтычная акцыя-канцэрт “La Madre Naturaleza” ансамбляў “Князь Мышкін”, “Ліцьвіны”, “Шепот Серебра” , а таксама Ярылы Пшанічнага, Віктара Жыбуля, Джэці, Аксаны Спрынчан, Яраша Малішэўскага, Рамана Яраша адбудзецца 18 чэрвеня а 19:00 у фальварку “Добрыя мысьлі”. Інфармацыя й продаж квіткоў - фальварак “Добрая Мысьлі” (вул. Магілеўская 12/1); тэл.: 8 (029) 572 45 50, 8 (029) 324 28 82 (МТС). Сустрэнемся з добрай музыкай і добрымі мысьлямі! АНТРАКТ Шаноўныя сябры, Паэтычны тэатр "Арт.С" аб'явіў антракт пасля першай дзеі трэцяга сезону вечарын. Адкрыццё другой дзеі запланавана на верасень. Па традыцыі гэта будзе вечарына-фарс "Восень і іншыя коткі". (Аўтар Аксана Спрынчан). Летам чакаюцца гастролі-экскурсіі па Беларусі. Антракт на вечарыны не значыць антракт на навіны. Чытайце іх на нашым сайце art-s-theatre.at.tut.by і далучайцеся да летніх мерапрыемстваў, што арганізоўваюць удзельнікі "Арт.С". У рубрыцы "Гасцёўня" вы можаце змяшчаць свае навіны і выказваць заўвагі і пажаданні адносна выступаў нашых паэтаў, музыкаў, артыстаў. ЧАКАЕМ НА САЙЦЕ! Шаноўныя сябры! 25 мая 2009 года дзень памяці класіка беларускай літаратуры МАКСІМА БАГДАНОВІЧА У 12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу У 13.30 – памінальная служба ў Саборы святых Пятра і Паўла (г. Мінск, вул. Няміга, 4.) А 17-й гадзіне адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза "З ЛАСКІ БОЖАЕ ВЕЧНЫ ПАЭТ" з удзелам вядомых беларускіх пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Леаніда Дранько-Майсюка, Навума Гальпяровіча, Міхася Пазнякова, Анатоля Бутэвіча, Васіля Жуковіча, Людмілы Хейдаравай, Галіны Каржанеўскай, Зміцера Арцюха, Аксаны Спрынчан, артыстаў тэатра "Жывое слова". 25 мая для ўсіх прыхільнікаў таленту вялікага паэта прапануецца вольнае наведванне экспазіцыі Літаратурнага музея М.Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а), філіяла музея "Фальварак Ракуцёўшчына" (в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н). Шчыра запрашаем Вас прыняць удзел у музейных мерапрыемствах! Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а) 27 мая а 16-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на паэтычны вечар “Класіка беларускай літаратуры на мовах сусвету” Вечарына прымеркавана да 120-й гадавіны выхаду ў свет першай публікацыі (“Минский листок», 1889) сатырычна-гумарыстычнага твора «ТАРАС НА ПАРНАСЕ». У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання КЛАСІКА: ВІНЦЭНТ ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ. ПІНСКАЯ ШЛЯХТА. КАСТУСЬ ВЕРАНІЦЫН. ТАРАС НА ПАРНАСЕ. Творы падаюцца як на беларускай мове, так і ў перакладах на еўрапейскія мовы. Укладальнікам выдання з’яўляецца вядомы даследчык Язэп Янушкевіч. На вечарыну завітае сам “Тарас” – акцёр Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, выканаўца галоўнай ролі ў аднаіменным спектаклі па п’есе Сяргея Кавалёва – Андрэй Кізіна. Госці імпрэзы пачуюць урыўкі са славутай паэмы, найбольш верагодным аўтарам якой з’яўляецца Кастусь Вераніцын. Па-украінску Тарас будзе размаўляць, дзякуючы паэту і перакладчыку Валерыю Стралко. Класіка беларускай літаратуры прагучыць і на іншых мовах сусвету: балгарскай, нямецкай… Вечарына мае быць цікавай і пазнавальнай. 105 гадоў Адаму Русаку 21 мая а 16-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на вечар памяці “Пра цябе, Беларусь, мае думкі і сны” прымеркаваны да 105-й гадавіны з дня нараджэння паэта-песенніка Адама Русака У мерапрыемстве прымуць удзел паэты Алесь Бадак і Уладзімір Карызна, дачка Адама Русака — Людміла і літаратуразнаўца Анатоль Верабей. На словы А. Русака прагучаць песні ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча. Вечарына “Пра цябе, Беларусь, мае думкі і сны” — адно з шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею Адама Русака, якія пачаліся на малой радзіме паэта — Капыльшчыне — напрыканцы студзеня. Там, дзякуючы маэстра Міхаілу Фінбергу, гучалі вядомыя спевы на словы паэта ў сучаснай аранжыроўцы. Працягам быў канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча. А заключнай імпрэзай стане вялікае свята зноў жа на Капыльшчыне у дзень нараджэння паэта. Узгадаць славутага песняра роднай зямлі, зноўку пачуць знаёмыя здаўна песні, сустрэцца са сваякамі, даследчыкамі, творцамі запрашае Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Чакаем Вас па адрасе: вул. М. Багдановіча, 13 Уваход: 1980 руб. Rostra: у пошуках новага «У нашай новай песеньцы вы не пачуеце стандартных гітарных рыфаў і надрыўнага вакалу, бо мы перакананыя ў тым, што час падобнае музыкі даўно мінуў і надышоў час шукаць кардынальна новае гучаньне», — так прадстаўляюць твор «Нехта» музыкі з гурта Rostra. Менавіта гэтая кампазыцыя на верш Вікі Трэнас дэбютуе ў новым туры на ТГ. «Нехта» напісана на словы вядомай у паэтычных колах маладой паэткі Вікі Трэнас. Верш яскрава перадае знаёмыя ўсім пачуцьці. Вядома, што кожны чалавек марыць пра свае асабістае маленькае шчасьце. Мае патрэбу ў сябрах і блізкіх людзях. Людзі хочуць кахаць і быць заўсёды каханымі, мець чалавека, які заўжды будзе побач і дапаможа ў цяжкую часіну ці пацешыцца разам у вяселую. Вобраз, які малюецца ва ўяўленьні — гэта самотная дзяўчына, якая сядзіць ля вакна, на шкле якога бачныя кроплі дажджу. За вакном невялічкая вуліца, дзе ў розныя бакі езьдзяць машыны, снуюць людзі. Шмат людзей… Бягуць па сваіх справах… Кожны са сваімі думкамі… А яна адна… у гэтым сьвеце сярод вялізнай колькасьці такіх жа шэрых капелюшоў і парасонаў. Яна ўглядаецца ў постаці мінакоў… а мо сярод іх… ён… «Нехта» была зроблена даволі хутка, бо музыка сама падказвала сродкі, якія ёй неабходныя. Змрочны настрой кампазыцыі падкрэсьліваюць галасы вуліцы, аўтамабілі і выпадковыя словы асобных людзей, якія быццам вядуць нябачную размову ў нейкім іншым вымярэньні. Твор па ўсіх парамэтрах нетыповы: тут вы не пачуеце стандартных гітарных рыфаў і надрыўнага вакалу, бо мы перакананыя ў тым, што час падобнае музыкі даўно мінуў і надышоў час шукаць кардынальна новае гучаньне. З дапамогай «Нехта» Rostra робіць значны крок наперад, што ўжо было падкрэсьлена на прэзэнтацыі дыска гурта на радыё «Сталіца». Цяпер дакладна вядома і зразумела ўсім, што Rostra — гэта ЯНА. Вось нейкая жаночая энэргетыка прысутнічае, трошачкі змрочная. Кагосьці прыціскае, кагосьці наадварот… Гурт у сеціве: rostra.info Галасаваць за НЕХТУ можна тут music.fromby.net/chart/ кожны дзень! ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР "АРТ.С" ПРАДСТАЎЛЯЕ вечарыну да Дня сям'і 15 траўня на галоўнай пляцоўцы ў бібліятэцы Цёткі мае адбыцца вечарына "ТВОРЧАМУ РОДУ НЯМА ПЕРАВОДУ" Сям’я як творчасьць – найбольш цікавая праява жыцьця. Творчасьць у сям’і – найбольш складаная праява сям’і. Вас чакае шматабяцальная сустрэча: Жонка Галіна ДУБЯНЕЦКАЯ і муж Сяргей СЫС, Муж Яраш МАЛІШЭЎСКІ і жонка Аксана СПРЫНЧАН, Жонка Людміла РУБЛЕЎСКАЯ і муж Віктар ШНІП, Муж Максім КЛІМКОВІЧ і жонка Ірына КЛІМКОВІЧ, Брат Вадзім КЛІМОВІЧ і сястра Наталя КЛІМОВІЧ, Сёстры Яна ШЭЛЯГОВІЧ і Хрысьціна ШЭЛЯГОВІЧ, Дзед і бацька Міхась ШАВЫРКІН, дачка і маці Міраслава НАВІШ, дачка і ўнучка Вальжына ПРОХАРАВА. У антракце адбудзецца адкрыцьцё выставы сям’і Алены МАСЛА – творчыя працы мужа Сяргея, сына Кастуся і дачкі Хрысьціны ПЕРЖУКОВЫХ. А таксама прэзентацыя абрадавых лялек, жыцьцё якіх цесна зьвязанае з жыцьцём сям’і. У канцы вечарыны госьці будуць адораныя каменьчыкамі Удзячнасьці. Вядоўцы – ЖОНКА Яраша Малішэўскага і БРАТ Наталі Клімовіч. А 18 гадзіне на Талбухіна 12a вас чакае вольны ўваход і цёплая сямейная атмасфера. Вы зможаце набыць кнігі выступоўцаў і атрымаць сямейныя аўтографы. Увага! У бібліятэку Цёткі могуць прыходзіць і дзядзькі. наш сайт: art-s-theatre.at.tut.by 13, 14, 15 мая — культурная праграма — канец сезона Дарагія сябры! Сезон культурных мерапрыемстваў паступова падыходзіць да завяршэння: пэўна, таму нашыя літаратары і музыканты актывізаваліся і прапануюць вам самыя разнастайныя імпрэзы. Запрашаем вас: 13 мая Тодар і Валярына vika-trenas.livejournal.com/98333.html 14 мая Аўтарская праграма Юрыя Несцярэнкі vika-trenas.livejournal.com/97933.html 15 мая Творчаму роду няма пераводу vika-trenas.livejournal.com/98693.html Не прапусціце :). АЎТАРСКАЯ ПРАГРАМА ЮРЫЯ НЕСЦЯРЭНКІ 14 МАЯ 14 мая (чацвер) У залі Тэатра рускага раманса (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) ЮРЫ НЕСЦЯРЭНКА (лідэр гуртоў “White Night Blues”, “Nestary Band”) Аўтарская праграма, а таксама вядомыя творы з класікі блюзу і рок-н-ролу Пачатак у 19.00 Квіткі 15 000 Даведка і заказ квіткоў па тэл. 8029 692 06 01 ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ — У КАМЕНТАРАХ ДА ГЭТАГА ДОПІСУ Рыбны дзень. Рыбны флэшмоб. Усё рыбнае :) 25 красавіка 2009 года а 18 гадзіне ў Палацы мастацтваў (Менск, Казлова, 3) адбудзецца "Рыбны дзень" vika-trenas.livejournal.com/93153.html. Увага! Акрамя канцэрта і перформансаў сапраўдныя аматары і абаронцы крамы “Рыба” запрашаюцца на масавы рыбны флэш-моб. Плануецца, што флэш-моб адбудзецца ў “Рыбны дзень“. Калі ёсць жаданне далучыцца, дасылайце свае кантактныя мабільныя тэлефоны на e-mail vish@bk.ru і за некальнкі гадзінаў да пачатку флэш-моба атрымаеце SMS з тлумачэннямі дзе, калі і што будзе адбывацца. На ўсялякі выпадак, нагадваем правілы флэш-мобаў яшчэ раз: 1. удзельнікі не размаўляюсь паміж сабою пра флэш-моб 2. удзельнікі не тлумачаць што такое флэш-моб і чаму адбываецца менавіта тут і цяпер 3. удзельнікі выконваюць толькі тое, што прапанавана ў тлумачэннях да флэш-моба. www.rybasos.org/2009/04/rybnyj-flesh-mob Інфармацыйная падтрымка vika-trenas.livejournal.com/ Паэтычны тэатр "Арт.С" запрашае наведаць фотавыставу нашага фотажурналіста Любові ПАЛЯНСКАЙ ЛЁГКАСЦЬ УСПРЫМАННЯ (пейзажная лiрыка) Афiцыйнае адкрыццё 24 красавіка 2009 года 18.00. Працягласць імпрэзы – 50 хвілін. Удзельнічаюць: Магічны Аркестр, Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан, Наталля Пушкарова, Яраш Малішэўскі, Рэгіна Багамолава. Мінск, вул.Талбухіна 12 а, бібліятэка Цёткі, ст.м. Парк Чалюскінцаў. Уваход вольны згодна раскладу працы бібліятэкі. ФОТАВЫСТАВА доўжыцца да 10 мая 2009 года наш сайт: art-s-theatre.at.tut.by ЛІНГВІСТЫЧНЫ САЙТ — ДАЛУЧАЙСЯ! Сайт для даследчыкаў-лінгвістаў, філолагаў і ўсіх аматараў роднай мовы mowaznaustwa.ru/ Партал mowaznaustwa.ru/ створаны 18 лютага 2009 г. Галоўнай мэтай яго стварэння было імкненне да распаўсюджання мовазнаўчых ведаў у беларускім моўным асяроддзі. Аснову сайта складае лінгвістычная бібліятэка — артыкулы, падручнікі, манаграфіі і слоўнікі. Трэба заўважыць, што на нашым сайце размяшчаюцца толькі навуковыя працы, апублікаваныя раней у «папяровым выглядзе». Адміністрацыя сайта будзе вельмі ўдзячная ўсім, хто палічыць магчымым даслаць нам для размяшчэння на нашым сайце свае мовазнаўчыя працы. Тэксты публікуюцца на сайце ў арфаграфіі папяровага варыянту. Стваральнікі сайту: Мусорын Аляксей Юр’евіч Кандыдат філалагічных навук. Выкладае ў Новасібірскім класічным інстытуце, Навасібірскім дзяржаўным педагагічным універсітэце і шэрагу іншых навучальных установаў г. Новасібірска. Кола навуковых інтарэсаў — славянская філалогія, беларусістыка, гісторыя пісьменства. Галоўны рэдактар партала «Мовазнаўства» Стасюк Юры Аляксандравіч Бакалаўр тэалогіі, каталіцкі святар. Кола навуковых інтарэсаў — сярэднявечная лаціна, каталіцкая літургіка. Тэхнічны рэдактар партала «Мовазнаўства» Запрашаем да супрацы! 29 КРАСАВІКА: МАЙСТАР-КЛАС АЛЕСЯ КАМОЦКАГА І ЛЮДМІЛЫ ХЕЙДАРАВАЙ Шаноўнае спадарства! 29 красавіка (серада) у майстэрні скульптара Дзяніса Кандрацьева (пр. Незалежнасці, 43 – 82; гэта дом, дзе месціцца арт-галерэя “Падземка”) адбудзецца майстар-клас з удзелам Людмілы ХЕЙДАРАВАЙ і Алеся КАМОЦКАГА. Далучыцца да творчай сустрэчы можа кожны жадаючы: калі вы хочаце, каб вашыя творы (вершы ці проза) былі абмеркаваныя, то раздрукуйце іх, калі ласка, у 10 — 15 экземплярах. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Тэл. для даведак (званіце, калі не знойдзеце майстэрню – мы вас сустрэнем): 8029 652-11-34. Біяграфічная даведка Людміла Паўлікава-Хейдарава нарадзілася ў пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна Магілеўскай вобласці. Скончыла факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала старшым інжынерам навукова-даследчага Інстытута электронных вылічальных машын, намеснікам галоўнага рэдактара літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. Аўтар зборнікаў вершаў «Адведзіны рамонкавай паляны», «Тваё святло» і інш. Алесь Камоцкі нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Бібліяграфія: „Спроба ісці па расе” (1997), „Наспадзяванае” (2004), „48” (2007), „Глыбіня дажджу” (2007), супольныя праекты — „Край” (2005, фотаальбом, фота Вадзіма Грудзько). Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак” (1986), „Зорка спагады” (1999, на вершы Рыгора Барадуліна), „Псальмы” (2000, на вершы Рыгора Барадуліна), „Асяніна” (2001, на філасофскія вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе Р. Барадуліна), „Дым” (2002), „Дом” (2003), „Дах” (2006), „З бацькоўскай кружэлкі” (2008), супольныя праекты — „Як усё ў жыцці” (1998, на творы Уладзіміра Жылкі), „Віно дажджоў” (2002, на творы Уладзіміра Караткевіча), „Паравіны году” (2003, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча), „Бывайце здаровы! Bella Ciao” (2004, італьянскія песні па-беларуску, беларускія — па-італьянску), „Месяц і сонца” (2004, японскія песні па-беларуску), „Тое, што трэба” (2008, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча). Інфармацыйная падтрымка vika-trenas.livejournal.com/ 16 красавіка: Віка Трэнас у "ПАДЗЕМЦЫ" Кнігарня "Логвінаў" у галерэі "Падземка" (пр. Незалежнасці, 43) прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 набыць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара. Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф ці проста паглядзець. 16 красавіка — сустрэча з Вікай ТРЭНАС. Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. З’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання “Новая Эўропа” www.n-europe.eu/, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”. У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і менеджэрскай дзейнасцю: супольна з паэткай Юліяй Новік ажыццяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праекты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фестывалі, конкурсы, майстар-класы, канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы-дыскусіі, разнастайныя імпрэзы пры дапамозе і з удзелам маладых актуальных беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў, мастакоў. Аўтар паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (Мінск: Логвінаў, 2005), “Экзістэнцыйны пейзаж” (Мінск: Галіяфы, 2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, шведскую і французскую мовы. Блог Вікі Трэнас vika-trenas.livejournal.com/ E-mail: trenas007@gmail.com 2002: чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2003: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2004: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. кастрычнiк. сьнежань. 2005: студзень. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|