лiтaрa.net | пiнскi трыкатаж |
Бес нас. Якая спакуса!
Ўжо ня дзевачка..., 2 чэрвеня 2003
…І ў землю закапаў
І надпіс напісаў:
"Бяз нас"…"
Памятаеце гісторыю папа, у якога быў сабака. І сабака той неяк аскароміўся ці што, але ў бацюшкі зь любімым сабачкам размова было кароткая - раз і ў раку. Не, пра раку гэта іншы мульцік, маўчаньне ягнят, па мойму…
У кожнага свой сабачка. У беларускіх інтэлектуалаў (у Дубаўца так точна сабака завёўся) беларускі народ такім сабачкам і выступае часьцяком. Я разумею высакародныя намеры зрабіць сабаку вегетарыянцам, ці яшчэ лепш веганістам, каб поста па серадах і пятніцах прытрымліваўся. Але ўсё роўна ж мяса будзе жэрці. Ніякай інтэлектуальнай дыеты!
І мы на рэках Вавілонскіх сядахам і плакахам: сабачку забіць даўно пара, але сьвет уладкаваны паводле прынцыпу: "Чалавек сабаку друг, эта знаюць усе вакруг. Халадзільнік мой, транзістар тожа май і вабшчэ тут усё маё!". Наш сабачка разваліўся на ложку. А мы грэем косьці ў калідоры на посьцілцы. Лахматасьць павышаецца, і хвост адвальваецца. Ніякага табе інцялектуальнага жыцьця. Ніякага табе эўрарамонту…
Апантаныя інцялектуалы. Апантаныя сабой. Эгаізм гэта ці нарцысызм - ужо ня столь важна. Ляжаць на посьцілцы і думаць аб сабе. Якіх нас няма. І якімі б мы маглі быць. Шкадаваць сябе. Шкадаваць іх, як яны там бяз нас. Дзе там, спытаеце. Харошы ваааапрос, стоіць над ім пакумекаць. Іншым разам толькі. "Там" - мяне зараз не цікавіць. Мне падавай "тут і цяпер", ці ў горшым выпадку "нідзе і ніколі".
Ды дзе ўж там, апантаныя ўласнай апантанасьцю. Ізабражаем на траіх. Пасматрыце на нас: "нас няма". "А ніхтоооо нас ня любіць, не пацалуе, к сэрцу не прыжме".
Сіндром клікушаства какой-та. Наладжваем пастаянныя сэансы экзарцызму, бесаў выганяем. Крычым страшным голасам, дрыгаемся ў канвульсіях. Пасматрыце, какія мы беснаватыя. Можам і пастрашней крычаць. Прыходзьце на наступны сеанс, паглядзіце.
Нет уж… Эта безь мяне, пажалуста. Бяз нас…
Спакойствіе, дзела-та жыцейскае. Мы ўпітаныя, у самым расьцьвеце сіл. Апцімісьцічнэй на жызьнь сматрыце! Вось, дзевачка паддрастае. Можа, ня будзе гендзерам займацца, а справай зоймецца. Бо ўрэсьце, кожны мусіць займацца сваёй справай. Бабкоў у БДУ лекцыі чытаць (сматрыце, які ён інстытуцыялізаваны). Абушэнка вунь таксама ў інсьцятуцыю ўлез. Акудовіча думаеце няма? А хто ж тады ва ўсём вінаваты. Вы, сп.Акудовіч, ад ацьвецтвеннасьці не ўхадзіце ў нябыт ці быт. Пушчай іншыя ўходзяць якія-небудзь. Бязь іх абайдзёмся. Бяз вас, у прынцыпе, таксама абайдзёмся. Але будзьце дабры астацца. У нас яшчэ дзела невялічкае ёсьць. Дзяцей выхоўваць трэба. А то панаражалі інцялектуалы дзетак сабе, і зваліць гатовыя. А аліменты хто плаціць будзе, спрашываецца? Мацкевіч, што лі?
І ня нада сабе легітымацыю шукаць, каб ручкі ў тазік апусьціць. Ці сесьці на ручкі. Я разумею, што ручкі ўжо апускаюцца. Але Майсею ручкі падтрымлівалі былі Аарон з Орам. І Амаліку гамон быў. Бо ведалі - не падтрымай ручкі - самім гамон будзе.
GAME OVER
© лiтaрa.net, пры перадруку не забудзьцеся паставiць на нас спасылку