Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Алесь Аркуш: “Ня трэба баяцца канфліктаў”
Аліса Бізяева, 22 жнiўня 2002

Беларускі літаратар і выдавец, маяк рэгіянальнага літаратурнага асяродзьдзя Алесь Аркуш распавядае пра “Калосьсе” і свае віртуальныя ідэі.

Калі Алесь Аркуш прывозіць у Менск новы нумар полацкага “Калосься”, гэта заўсёды выклікае ў сталіцы вялікую цікавасьць. Адкрытасьць Аркуша і яго імкненьне да ўзаемадзеяньня з аўдыторыяй, з чытачамі й літаратарамі – ня толькі прычына посьпеху, але неабходная ўмова дзеля таго, каб заставацца на плыву.

Аліса: Якое месца зойме “Калосьсе” ў новых умовах, што склаліся ў сыстэме літаратурных часопісаў? Ці зьменіцца яго канцэпцыя? Што новага чытачы пабачаць у нумары “Калосься”, які зараз рыхтуецца? Ці пазнаюць яны часопіс?

А.А.: “Калосьсе” заўжды існавала як быццам бы на ўзбочыне беларускага літаратурнага працэсу. Гэтак сама, як і ўсе іншыя літаратурныя і культурніцкія пэрыёдыкі, якія выходзілі ў правінцыі раней або выходзяць цяпер. Напрыклад, у Горадні напачатку 90-х выходзіў часопіс “Свіцязь”, а ў Берасьці ў сярэдзіне 90-х – часопіс “Радавод”. Пры ўсім гэтым “Калосьсе” заўжды было на галаву вышэйшым за іншыя рэгіянальныя культурніцкія друкі. І гэтая акалічнасьць у нейкім сэнсе яшчэ больш маргіналізавала выданьне. Для сталіцы часопіс быў рэгіянальны (сталічныя культурніцкія эліты з тае нагоды ставіліся да “Калосься” з непрыхаваным снабізмам, часам адкрыта ігнаравалі выданьне, – бо не друкуе “нас”, бо задужа амбіцыйнае, бо “ня нашае”, бо няправільнае, бо ня мы робім і кантралюем), з другога боку, у рэгіёнах “Калосьсе” таксама было не сваім, – прафэсійны ўзровень пэрыёдыка быў задужа высокі для большасьці правінцыйных літаратараў. У нейкім сэнсе жыцьцё “Калосься” можна назваць сэктанцкім. Свае сталыя аўтары, свае сталыя чытачы і заўзятары пэрыёдыка, большасьць якіх мы ведаем у твар, таямнічыя каналы распаўсюджваньня і г.д.
Дык вось. Па вялікім рахунку, у цяперашняй сытуацыі мы нічога ня хочам мяняць. Мы існуем дзеля саміх сябе. І гэта нармальна. Мы самі стварылі глебу, на якой стаім. Мы самі сябе ратуем. Тут варта згадаць ня толькі “Калосьсе”, а й “Глінянага Вялеса” ды іншыя тэвээлаўскія ініцыятывы. Бо жыць у ранейшай беларускай літаратурнай прасторы даўно было немагчыма.
“Калосьсе” зможа радыкальна зьмяніцца толькі ўсьлед вялікім зьменам у краіне – палітычным і эканамічным. Сёньня “Калосьсе” знаходзіцца ў анабіёзе, калі ашчаджаецца кожны ўдар сэрца. Бо трэба захаваць жыцьцё да лепшых дзён.
А друкаваць у нас ёсьць што. Толькі адзін Мудроў за апошнія год-два напісаў на цэлы нумар часопіса. Цяжка выбраць лепшае. Плянуем надрукаваць эсэ Сяргея Шыдлоўскага “Прастора гераічнага”, вершы Андрэя Хадановіча, прозу Сяргея Астраўца, у рэдакцыйным партфэлі багата перакладных твораў.

Аліса: Якія наступствы закрыцьця літаратурных часопісаў і стварэньня голдынгу вы адчуваеце як аўтар і як выдавец?

А.А. : Касьцянаўская каламуць нас ніякім чынам не закранула. Шкада, бадай, толькі “Крыніцы”. Гэта быў адзіны дзяржаўны літаратурны часопіс, у якім друкаваліся тэвээлаўцы. Я думаю, ад усяго гэтага гвалту будзем мець ня толькі адмоўныя наступствы. Прынамсі, стане зразумела: хто ёсьць хто. Зьявяцца адказы на шматлікія пытаньні. Што ёсьць беларуская літаратура? Ці можа яна існаваць без дзяржаўнай “падкормкі”? Каму яна патрэбная? Якой ёй быць далей? Ці магчыма камэрцыялізацыя беларускай літаратуры? І г.д. Беларуская літаратура даўно зачакалася адказаў на гэтыя падставовыя пытаньні. Бязь іх мы ня здолеем пайсьці наперад.

Аліса: Наколькі я ведаю, “Калосьсе” больш не рэгіянальны часопіс. У тым сэнсе, што там зьяўляецца ўсё больш аўтараў зь Менску. Чаму так адбываецца?

А.А. : “Калосьсе” рэгіянальнае выданьне не таму, што ў ім друкуюцца выключна літаратары з правінцыі, а таму, што часопіс рыхтуецца ў Полацку. Мы заўжды багата друкавалі сталічных аўтараў. Таго ж Вітаўта Чаропку. А таксама Сяргея Кавалёва, Сержа Мінскевіча, Альгерда Бахарэвіча, Валянціна Акудовіча. Некаторым з гэтых літаратараў не было куды падацца з канкрэтнымі сваімі творамі. Менавіта таму “Калосьсе” надрукавала аповесьць “Эрагенная зона” і раман “Поўны керкешоз” Вітаўта Чаропкі. Усе сталічныя выданьні, у якія зьвяртаўся аўтар, адмовіліся гэтыя творы друкаваць. А творы, далібог, вартыя ўвагі. Іх ацэнка яшчэ наперадзе. Шэраг тэкстаў для “Калосься” мы адмыслова замаўлялі ў Менску. Так было з тэкстамі Акудовіча, Кісьліцынай, Барысевіча. Бо правінцыя пакуль ня мае літаратуразнаўцаў і культуролягаў такога ўзроўню.

Аліса: Ці сапраўды існуе славутая падзеленасьць літаратурнай Беларусі на сталіцу, правінцыю і эміграцыю? Як вы думаеце, гэта асаблівасьць толькі нашай культуры ці ў іншых краінах назіраецца такі ж раскол? Што можа зьнітаваць беларускую літаратурную прастору (сапраўды агульнабеларускі часопіс, літаратурная арганізацыя, Інтэрнэт). Ці патрэбна гэта ўвогуле? І калі патрэбна, то на якім узроўні? Напрыклад на камэрцыйным…

А.А. : Гэтая падзеленасьць вельмі проста тлумачыцца. Беларуская культура ня мае пакуль інтэлектуальнай і эканамічнай моцы, каб стварыць агульнакраёвую культурніцкую прастору. Ані зьверху, ані зьнізу. Рэжым баіцца страціць уплыў на гэтай “дзялцы” і не спрыяе незалежным культурніцкім ініцыятывам. Гэтак сама БТ-1 ня можа зрабіцца канкурэнтным тэлеканалам, бо: бракуе інвэстыцыяў, эфэктыўнасьць працы канала вымяраецца ня тымі паказьнікамі (ідэалягічнымі, а не эканамічнымі).
Гэтая падзеленасьць штучная. Яна паўстала з-за разарванасьці агульнай культурнай прасторы. На кожнай выспачцы архіпэлягу Беларусь сфармавалася свая лякальная міні-гіерархія, са сваімі інтарэсамі і амбіцыямі, са сваімі лабістамі на радыё “Свабода”, у літаратурных выданьнях, карацей, у тых суб’ектах, якія пэўным чынам уплываюць на наш літпрацэс. Таму пэрыядычна ўспыхваюць канфлікты. Раней тых канфліктаў было менш, але, бадай, з тае нагоды, што рэгіяналы не маглі “даваць адпор” калегам са сталіцы. Групаўшчына ў беларускай літаратуры была заўсёды, але бойкі адбываліся пад “дываном”, ды й цяжка назваць тую валтузьню бойкамі, - хутчэй звады-інтрыгі.
Канфлікты насамрэч някепская рэч. Іх ня трэба так баяцца. Яны сьведчаць, што працэсы ідуць. Што неадназначныя падзеі ўспрымаюцца па-рознаму. Што цяпер няма аднадумнасьці. Што паўстае канкурэнцыя на інтэлектуальным рынку. Іншая справа, што некаторыя дзеячы літаратуры несумленна выкарыстоўваюць сваё прывілеяванае становішча. Я асабіста за тое, каб паўстала шмат суб’ектаў літпрацэса, якія з часам абавязкова навучыліся б дасягаць згоды, бо інакш немагчыма рухацца наперад. Я супраць таго, каб зьявіліся новыя манапалісты. Чым яны будуць лепшымі за бальшавікоў? У літаратуры мусіць быць гэтак сама, як у палітыцы, – балянс сілаў.
Аб’яднаньне культурніцкай прасторы адбудзецца зьверху, але са згоды нізоў. Ніякія голдынгі не дапамогуць. Напрыклад, тэвээлаўцы ніколі не прызнаюць касьцяноў на чале беларускай літаратуры. Гэта толькі здаецца, што можна абыйсьціся без нас. Не абыйдуцца.

Аліса: Якія, на вашую думку, сучасныя беларускія пісьменьнікі могуць быць цікавыя за межамі нашай краіны, якія творы, на вашую думку, цікавяць сучаснага беларускага чытача?

А.А. : Прынамсі, я ведаю, што такія творы ёсьць, або іх можна напісаць. Сьвятлану Алексіевіч, напрыклад, перакладаюць і друкуюць за мяжой. Значыць, у Беларусі багата тэмаў, якія хвалююць заходняга інтэлектуала. Трэба зразумець, што мусім быць крыху кан’юктурнымі. Шукаць гэтыя тэмы і паціху арыентавацца на агульнаэўрапейскі літаратурны працэс.
Мы ня ўмеем займацца прамоцыяй сваіх творцаў. Вунь колькі палякі панапісвалі кніг пра Міцкевіча. А чаго вартыя нашыя кнігі пра Купалу? Для каго яны пісаліся? Хіба толькі дзеля абароны кандыдацкіх ды доктарскіх. Нядаўна ў мяне нарадзілася канцэпцыя супэр-кнігі пра Купалу. Аўтару трэба ўзяць здымак паэта і абысьці дзясяткі, сотні чараўнікоў і прадказальнікаў і папытацца пра лёс песьняра. Маўляў, гэта мой сваяк, напачатку 40-х зьнік бясьследна, дапамажыце даведацца праўду. І запісаць тыя аповеды, на ўзор, як гэта робіць Алексіевіч. Атрымаецца кніга ў стылі фэнтэзі. Я думаю, патэнцыйны бэстсэлер.

Аліса: Спадар Аркуш, вы адзін з самых актыўных карыстальнікаў інтэрнэту сярод нашых пісьменьнікаў, прычым выкарыстоўваеце яго ня толькі для інтэлектуальных размоваў са сваімі калегамі й абмену ідэямі, але для ўзаемадзеяньня з чытачамі і іх інфармаваньня. Як вы лічыце, ці можа інтэрнэт сапраўды зрабіць сувязь паміж беларускімі чытачом і пісьменьнікам больш шчыльнаю? Якую яшчэ ролю інтэрнэту ў разьвіцьці беларускай літаратуры можна адзначыць?

А.А. : Я ўпэўнены, інтэрнэт рэвалюцыйна паўплывае на беларускую літаратуру. Памыляюцца тыя, хто лічаць, што інтэрнэт зраўняў геніяў і графаманаў. Інтэрнэт усяго толькі даў магчымасьць любому, хто мае жаданьне, выказацца і быць пачутым. У Белнэце апошнім часам зьявіліся дзясяткі пэрсанальных літаратурных старонак. Іх у большасьці выпадкаў стварылі пачаткоўцы, або літаратары-аматары. Але паглядзіце на трафікі гэтых інтэрнэт-рэсурсаў. Мізэрныя. Прыцягнуць да сябе ўвагу ў сусьветным сеціве досыць складаная рэч. Графаманствам увагу не прыцягнеш. Інтэрнэт вельмі хутка выбудуе сапраўдную беларускую літаратурную гіерархію. Увагу чытача будзе вельмі проста вызначыць дакладнымі лічбамі. (Лічбы “Беларускай Палічкі” мне час ад часу паведамляе Андрусь Жвір.)

Аліса: Зь якой мэтай вы ствараеце сайт “Літасфэра”? Аналізуючы склад, інтарэсы і актыўнасьць аўдыторыі існуючых літаратурных сайтаў у Белнэце, ці адчуваеце вы патрэбу ў такім інтэрнэт-праекце ўжо зараз?

А.А. : “Літасфэра” будзе той пляцоўкай, на якой тэвээлаўцы будуць засвойваць новыя інтэрнэт-жанры беларускай літаратуры. Але гэта будзе ня толькі ўласна тэвээлаўскі сайт. Гэта будзе ЛІТАРАТУРНАЯ СФЭРА, дзе пануе зацікаўленьне, густ і добразычлівасьць. Гэта будзе той цьвёрдай абалонкай нашага літаратурнага шару, на якой можна жыць і працаваць, па якой можна вандраваць у іншыя літаратуры.


чытаць 25 камэнтараў, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media