| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Бум-Бам-Лiт Суполка маладых лiтаратараў-постмадэрністаў, вядомая сваімі пэрформансамі, якія ладзіліся ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах Утварылася вясной 1994. Дата сьмерці невядомая. Вясной 1994 году суполка маладых лiтаратараў (Юрась Барысевiч, Альгерд Бахарэвiч, Мiхась Башура, Зьмiцер Вiшнёў, Усевалад Гарачка, Вiктар Жыбуль, Сяржук Мiнскевiч, Алесь Туровiч) аб’явiла пра стварэньне лiтаратурнага руху Бум-Бам-Лiт i падмацавала гэтую дэклярацыю пэрсанальнымi манiфэстамi, надрукаванымi ў "ЗНО" (Лiтаратурна-фiлязофскi сшытак "ЗНО", дадатак да тыднёвiка "Культура", выходзiў штомесяц на васьмi палосах з траўня 1993 да лютага 1997 году. Усяго было выдадзена сорак чатыры сшыткi. Адказны за выпуск — Валянцiн Акудовiч. Раду "ЗНО" складалi Алесь Разанаў, Iгар Бабкоў, Юрась Барысевiч, Валерка Булгакаў, Сяргей Мiнскевiч). Творчая актыўнасьць i папулярызатарская дзейнасьць сяброў гэтага руху сталiся прычынай таго, што лiтаральна за два гады Бум-Бам-Лiт зрабiўся досыць вядомым на Беларусi i займеў шэраг пасьлядоўнiкаў, ды ня толькi ў сталiцы, але й у правiнцыi. Найбольш натуральнай для iх аказалася форма тэатралiзаванага выступленьня, у якiм спалучалiся дэклямаваньне тэкстаў, тэатралiзаваная дзея, пэрформанс, канцэптуалiсцкая акцыя i шмат чаго iншага. Таму немагчыма ацанiць творчасьць Бум-Бам-Лiту толькi на падставе тэкставых праектаў. Бо нават друкапiсы (самаробныя кнiжыцы) спалучалi ў сабе тэксты i аўтарскiя малюнкi (крэмзы). Тое ж датычыць i адзiнага супольнага зборнiка "Тазiк Беларускi". Бум-Бам-Лiт — першая і, бадай, адзiная суполка ў гiсторыi беларускай лiтаратуры, у аснову якой быў пакладзены эстэтычны прынцып, а менавiта — эстэтыка постмадэрну. Разам з тым, было б залiшне радыкальна ўсiх бумбамлiтаўцаў залiчаць спрэс у постмадэрнiсты, бо iх рэальныя мастакоўскiя практыкi адбывалiся i ў авангардным, i ў андэграўндным, i ў мадэрновым, i нават традыцыйным дыскурсе. Але нягледзячы на пэўную размаiтасьць творчых практыкаваньняў Бум-Бам-Лiту, пераважная частка iх знаходзiць сябе ў эстэтычным i iнтэлектуальным полi, блiзкiм да постмадэрну. Постмадэрн праз творчыя практыкi Бум-Бам-Лiту рэальна ўлучаў беларускую лiтаратуру ў агульнаэўрапейскi эстэтычны кантэкст. Бум-Бам-Лiт нi з кiм не варагаваў (у прынцыповым пляне), нiчога мяняць не зьбiраўся, нiкога выперадзiўшага не даганяў. I калi ў лiтаратурных практыках бумбамлiтаўцаў адбiвалiся тэндэнцыi, якія неяк ужо выявiлі сябе на Захадзе альбо Ўсходзе, то гэта зусiм ня значыла, што бумбамлiтаўцы некаму ўпадаблялiся, кагосьцi пераймалi, даганялi, насьледавалi. Падабенства тэндэнцыяў сьведчыла адно пра тое, што бумбамлiтаўцы ўжо працавалi ў агульным эстэтычным полi, натуральным для стану ўсёй эўрапейскай культуры. Бум-Бам-Лiт зьявiўся ў патрэбны час i патрэбным месцы. Яго ўжо чакалi. Лiтаратурная прастора набрыняла прагай эстэтычнага абнаўленьня. На гэты момант беларуская лiтаратура ўжо стамiлася ад свайго фальклёрна-пабытовага наканаваньня, яна iмкнулася да iншых эстэтычных тэхнiкаў i тэхналёгiяў, сучаснага мысьленьня, — давэрбальных адпаведнасьцяў тэхнакратычнай рэальнасьцi… Паводле лекцыі Валянціна Акудовiча "Уводзіны ў новую літаратурную сытуацыю (частка 1)". Часопіс Фрагмэнты №7 Характарыстыкі для большасьці аўтараў "Бум-Бам-Літу" даў Максім Шчур у артыкуле "Росквіт і заняпад беларускага літаратурнага авангарду" (Часопіс Фрагмэнты №11): "Адной з найбольш значных і яскравых зьяваў беларускага авангарду зьяўляецца "Бумбамліт", які ёсьць найлепшым люстэркам мадэрнісцкіх тэндэнцыяў ува ўсёй беларускай літаратуры наагул. Вось яны: 1) транслагізм (Туровіч) = маскоўскі канцэптуалізм, абавязаны сваім існаваньнем працам Жыля Дэлёза (мэтадалягічна да транслагізму блізкі "мастоўскі канцэптуаліст" пісьменьнік Лявон Вашко зь ягоным марфэматычным пісьмом, якое, у сваю чаргу, да значнай ступені натхняецца, калі не памыляюся, Джойсам). 2) Жыбуль: тыповы й надзвычай таленавіты дадаіст. 3) Вішнёў, Мінскевіч, Гарачка: рэпрэзэнтуюць абеларушаную "заумь" з элемэнтамі аўтаматычнага пісьма ў прозе, у паэзіі —чыстыя іраністы, пачаргова натхняюцца Туровічам і Жыбулём. 4) Морт, Тарас: прадстаўнікі вэрбальнай паэзіі, што набліжае іх да сюррэалістаў. Гэтая групоўка бумбамлітаўцаў адлюстроўвае найбольш моцную творчую тэндэнцыю сярод маладых беларускіх літаратараў. Рысы сюррэалізму захоўвае і паэзія Міхася Баярына, які пачынаў таксама як вэрбаліст. 5) Сін: своеасаблівы поліавангардыст, які настойліва ўнікае клясыфікацыі. Увасабляе сабой адмысловы Сін-тэз папярэдніх тэндэнцыяў." |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|