Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Цывілізацыя Заходняга будызму
Ігар Бабкоў, 8 жнiўня 2002

Пра будызм я анічога ня ведаю. Таму мае словы ня будуць ведай пра будызм. Чым яны будуць, я таксама ня ведаю. Магчыма, яны нагадаюць камусьці аблокі, якія павольна плывуць у вышыні. Калі аблокі зьнікаюць, застаецца чыстае, яснае неба, і мы разумеем: гэтае неба, якое хавалася пад аблокамі, гэта і ёсьць будызм.


Калі мы скіроўваем свой зрок усярэдзіну, паўстае спакуса сказаць: аблокі – гэта нашыя думкі, а неба – гэта нашая сьвядомасьць.
Онталягічны статус гэтых аблокаў дзіўнаваты: мы паводзім сябе такім чынам, як быццам мы ёсьць іх валадарамі.
Мы імкнемся думаць аблокі, складаем з іх сылягізмы і трактаты, паэмы і цыркуляры.
Мы прагрызаем у аблоках свае маленькія калідоры, робім утульныя норкі, непраходныя лябірынты, замкі і палацы.
Забываючы, што жыцьцё – гэта вялікае мастацтва ўвесь час заставацца ні з чым.
Бо ўрэшце рэшт аблокі сплываюць, пакідаючы нас сам насам з тым, што неўпрыкмет было, прысутнічала недзе побач… Пакідаючы нас з пустатой, нішчымніцай ўласнага неіснаваньня.

………..

Упершыню я натыкнуўся на пустату ў дзяцінстве, чытаючы бясконцыя раманы пра савецкіх інжынераў, аніяк ня цямячы, пра што ідзе гаворка, — па-за дрыготкай паверхняй словаў анічога не было і гэтае анічога дразьніла й вабіла, нават спакушала. Менавіта тады я адчуў тоеснасьць сансары й нірваны – і ўжо больш ня блытаў сябе зь іншымі, бо ўсе астатнія існавалі, як быццам гэтая рэальнасьць дадзеная нам аднойчы і назаўсёды, іншай ня будзе.
Значна пазьней, ужо блукаючы па Менску, я апантана шукаў зь яе выйсьце. Альбо, наадварот, шукаў уваход, спосаб зь ёй прымірыцца, прыняць яе. Бо рэчаіснасьць вакол мяне была запоўненай дарэшты, але вельмі дзіўным чынам: у яе немагчыма было ўвайсьці простым шляхам…Уваход быў недзе побач, магчыма праз іншую рэчаіснасьць.
Гэтым уваходам магла быць філасофія, магла быць паэзыя, але таксама й старыя апшарпаныя дзьверы ў звычайным пад'ездзе, у якім на другім паверсе сядзелі 15 катоў і ўважліва вывучалі тых, хто паўз іх праходзіў. Бо ясна, што калі 15 катоў здольныя сабрацца разам у нашай рэчаіснасьці, то ўжо ня ўсё так безнадзейна, недзе мусяць быць дзьверы.
Галоўнае не здавацца, не засынаць разам з усімі… Менавіта ў пошуках такога мейсца мы знайшлі сябе аднойчы у невялічкай халоднай кавярне…Ня памятаю, хто першы даў ёй імя «У Топія».
Стары Топій заўсёды стаяў за стойкай, некаторыя лічылі яго армянінам, ён сам ніколі не пярэчыў, дбайна і засяроджана пералічваў рэшту. Адкульсьці пачыналі выпрлываць гартанныя гукі, калі ён пачынаў казаць на незнаёмай мове й ўсе заціхалі і нават не настойвалі на абавязковай каве а толькі сядзелі й чакалі, калі ўсё зьменіцца, прастора рассунецца як дэкарацыі, й годна ўвайдуць Богі.
Ці змаглі б мы насамрэч вытрымаць боскую раскошу, шапатаў хтосьці, а Шосты патрыярх раскачваў галавой у рытме незнаёмай, аднаму яму чутной музыкі, ўжо напэўна не Скрабін і не Малер, зь ягонай куртуазнай Зямлёй, а штосьці больш страшнае, нават невыноснае… штосьці, што ў стане разбурыць дарэшты Менскую летаргію…
і Герда безпасьпяхова спрабуе выцягнуць кавалачак шкельца, так, ад гэтага не паміраюць, але на ўсё жыцьцё застаюцца крыху інвалідамі, ты ўжо ніколі ня зможаш стаць дрэвам, стаяць пад шалёным ветрам з Усходу, трымаць цьмяны Менскі вагонь, які з'яўляецца раз на паўстагодзьдзі і тады ўсё мяняецца, канец летаргіі, усе чагосьці шукаюць і Няміга якая сьпіць на дне сваіх крывавых берагоў, выходзіць на паверхню й залівае сваімі метафізычнымі водамі ўсё навакольле і вось мы ўжо плывем у гэтай рацэ часу незваротна, а Менскі вагонь палае ў нашых душах…
Потым пачынаўся вецер з Усходу, заўсёды пачынаўся вецер з Усходу, які зноў засыпаў усіх крупінкамі летаргіі і ў Менску раскашавала будыйскае лета, квітнелі атрутныя кветкі і нірвана была такой блізкай…
Так, нам было добра ў гэтай кавярні. Магчыма, мы здолелі б пратрымацца там да канца. Але ў выніку невытлумачальных падзеяў, дзіўных канфігурацыяў нас вынесла ў вялікі сьвет, пра які мы тады нават не марылі. Вакол была рэальнасьць і ў гэтай рэальнасьці мы не існавалі.

………

Напэўна тады я ўпершыню паспрабаваў пісаць. Напачатку гэта была вайна з летаргіяй, спроба прачнуцца, засьцерагчыся ад неіснаваньня.
Бо калі вядзеш асадку, дакладна разумееш, што рука працінае пустату, але яна пачынае гучаць, гаварыць рознымі галасамі і вось ужо там, дзе была пустата, паўстае парк альбо кніга.. І недзе далёка, на даляглядзе… сьвяціла вечнасьць…
Але якраз з вечнасьцю і былі найбольшыя праблемы. Тое, што здалёк здавалася вечнасьцю – зблізу выглядала пустым халодным пакоем памяці, у якім час мэтадычна пакідаў падзеі, твары, вобразы, пакідаў як у каморы захоўваньня, спадзеючыся, што хтосьці прыйдзе і забярэ…
Вечнасьць, далёкая халодная птушка, уцякала ад нас на ўсіх нашых дарогах, усіх гасьцінцах, шляхах, сьцежках, пуцінках, клінамэнах, выпадковых і невыпадковых затрымках… Бо насамрэч адно пустата гаіць па-сапраўднаму…
І таму, творачы міты, сам застаесься пустым і няствораным, як Джойс, ад якога ўрэшце не засталося нічога, апрача знакаў, бо чым больш упускаеш у сябе гэтыя твары, галасы, гукі, чым больш дазваляеш ім быць побач, чым больш дазваляеш сабе стацца ўсім гэтым, — тым больш спусташаесься, хаця магчыма гэта й ёсьць патаемная мэта ўсіх дэміургаў – быць Нікім, бо быць нікім гэта значыць БЫЦЬ нікім, а гэта ўжо першы крок да проста БЫЦЬ

Да
Чыстай адсутнасьці
Далікатнага неіснаваньня
Адсланеньня ад бытнага

Да
Абуджэньня сярод вялікага сну (а прачнуцца можна толькі у іншы сон)…

Дачакацца
калі
зь нічога
з пустаты
паўстане чароўная музыка
неістотная дробязь
словы, складзеныя ў рытм, подых эмоцыі
сон
мэлёдыя руінаў


…….

Такім чынам, пра Заходні Будызм можна сказаць па-рознаму.

Напрыклад:
Лета – гэта неба, быцьцё і аблокі.

Альбо:
Аблокі – гэта лета, будызм і сьвядомасьць.

Альбо:
Сьвядомасьць – засохлая кветка на старонках вершаў пра лета.

Ці нават:
У чыстым заходнім небе няма буды Амітабхі.

чытаць 25 камэнтараў, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media