Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Каардынаты лабірынту
Галiна Булыка, 1 лютага 2011

Водгук аб творчасці Ірыны Хадарэнка

Некалі адраджэнскі мастак напісаў аўтапартрэт, смела выявіўшы сябе Ісусам Хрыстом… А беларуская дзеўчына ў вершы “Аўтапартрэт” атаясамілася з ідэальнай істотай, своеасаблівым сімвалам адвечнай жаноцкасці, складзеным сіламі і дабра, і зла…
Кожны раз, калі гартаеш старонкі рукапісу маладога аўтара, мімаволі ловіш сябе на думцы, што не столькі цікавяць самі вершы, колькі ўзнікае жаданне адшукаць сярод радкоў, вобразаў, словаў тыя кропкі, ад якіх можа пачацца крышталізацыя паэтыкі. Гэта значыць – крышталізацыя, узнікненне той сістэмы свету, якая адрозніць ад соцень тысяч вершапісцаў менавіта гэтага паэта.
Вось яны, крышталікі: “Рэчаіснае мора…”, “Растапіліся хмары, як мяккі алей…”, “Жыццёвы глей…”, “Пярэстай творчасці матыў…”
А потым знаходзяцца рухі, блікі, што, нібыта промні ад фараў выпадковага аўто, асветлілі начную цішу:
Апусціўся цёплы вечар
Кошкай на калені….
Але ў гэткай утульнасці хутка:
У попел ператворыцца папера,
Сусвет надзей пакрыецца смугой,
А кволая скалечаная вера
Загіне пад бязлітаснай тугой
.
У падобным краявідзе душа Ірыны Хадарэнка імкнецца адшукаць сябе. Паэтка ўглядаецца ў аблічча мадонны – “багіні і служкі”, прагне зразумець “фатальную жанчыну” Мілэдзі і ўрэшце стварыць люстэрка з вострых асколкаў, падораных Афеліяй, Мінервай, Неферціці, Сібілай, Музай, Чорнаю Паненкай…
Так і хочацца словамі пушкінскай гераіні запытацца: “Свет мой, зеркальце, скажи…”
Душа паэтэсы кіруецца ў доўгі шлях, бо стварыць гармонію, сабраць выкшталцоны вобраз з мноства промнікаў, існых і выпадковых, магчыма адно толькі з цягам часу, са спасціжэннем вопыту.
І таму спадзяюся, што блуканне промня па люстэркавым лабірынце будзе плённым.


чытаць 1 камэнтар, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media