Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Паміж чытачом і пісьменнікам
Аліса Бізяева, 1 чэрвеня 2002

Электронныя бібліятэкі здольныя зацікавіць людзей розных інтарэсаў. Гэтае цьверджаньне цяжка ўжыць да беларускіх вэб-бібліятэк. Як большасьць іншых беларускамоўных сайтаў, яны прыцягваюць вельмі абмежаваную аўдыторыю. Але ж і функцыі іх крыху адрозьніваюцца ад тых, што выконвае, напрыклад, вядомая бібліятэка Машкова ці збор расейскай паэзіі Стихия.

Расейскія вэб-калекцыі кніг – гэта, па-першае, даступная крыніца клясычных тэкстаў, магчымасьць знаёміцца з навінкамі і прэзэнтацыя новых аўтараў. Беларускія кнігі ў Сеціве – зусім іншая справа. Гэта, можа, адзіная магчымасьць данесьці творчасьць беларускіх аўтараў да чытача, які раз і назаўсёды пахаваў усю беларускую літаратуру недзе ля школьнага будынку. Сеціва як пэўнае асяроддзе, якое ўважаюць за аўтарытэтнае і прасунутае, здольнае зьмяніць стаўленьне да беларускай літаратуры. Пагадзіцеся, што тэкст, знойдзены ў Сеціве (можа, нават як адказ пошукавай сыстэмы) успрымаецца зусім па-іншаму, чым на старонках школьнага падручніка. На электронным носьбіту ён выклікае больш павагі, атрымлівае больш сучасны калярыт. Гэткае ўзаемадзеяньне з найноўшымі сродкамі камунікацыі зьмяняе стаўленьне да яго чытача з таго кола людзей, што не паважаюць зусім не беларускую літаратуру, а хутчэй аднайменны школьны прадмет.

Для тых, хто ня мае паталягічнай агіды да беларускай мовы, ёсць і іншыя станоўчыя моманты: тэкст пачынае быць такім даступным, што, выпадкова трапіўшы на вочы, можа спатрэбіцца чалавеку, які б ніколі не пайшоў спэцыяльна шукаць яго у раённай бібліятэцы. Такім шляхам пэўная колькасьць людзей, можа, хутчэй адкрые для сябе штосьці цікавае сярод беларускіх твораў.

Зараз у Байнэце дзьве электронныя бібліятэкі з больш-менш сыстэмным падыходам і некалькі старонак зь невялікімі калекцыямі твораў, у тым ліку ненадрукаваных. Беларускія казкі, дзе зьмешчаныя творы безыменных народных казачнікаў; сайт арганiзацыi "Беларускі кнігазбор", на якiм разьмешчаныя некаторыя тэксты з гэтай серыi. Некалькі аўтараў (Дзьмітры Падбярэскі, Уладзімер Волкаў, Віктар Марціновіч, Аляксандар Ачарэтні) знайшлі віртуальнае выдавецтва ў выглядзе кніжнай палічкі на сайце БДГ. Можна ўзгадаць яшчэ адзін праект — міжнародны літаратурны клюб. Але, на жаль, беларускага там няшмат. Пра яго прыналежнасьць да беларускага Сеціва можна здагадацца толькі па калекцыі банэраў.

Старэйшая і, на думку некаторых байнэтчыкаў, культавая бібліятэка – Беларуская палічка, якая ёсьць пакуль адзіным рэсурсам, які прадстаўляе беларускую літаратуру розных часавых перыядаў: клясычныя тэксты і творы сучасных пісьменьнікаў. Сайт рэгулярна папаўняецца новымі тэкстамі беларускіх аўтараў. Апрача таго, сочыць за зьяўленьнем вэб-старонак, прысьвечаных беларускай літаратуры і мове, і абвяшчае пра іх абнаўленьні.

Другая беларуская электронная бібліятэка www.mylib.com зьявілася зусім нядаўна. Сайт мае сур’ёзныя намеры стаць буйным рэсурсам зь вялікай колькасьцю разьдзелаў, многія зь якіх пакуль застаюцца пустымі. Па словах стваральніка бібліятэкі Ліцьвінскага Зубра, адметнасьць гэтай бібліятэкі ў наступным: "У сэнсе зьместу я большую ўвагу надаю замежнай літаратуры па-беларуску. Праект будзе разьвівацца прыкладна па схеме — найперш напаўненьне перакладамі на беларускую, потым беларуская літаратура на іншых мовах. Уласна творчасьць беларускіх аўтараў будзе прадстаўляцца бязь нейкай асаблівай сыстэмы. У сфэры накіраванасьці "Беларуская Электронная Бібліятэка" разьлічаная на больш шырокі ахоп, па-за межамі нацыянальных прыхільнасьцяў і скіраванасьцяў".

Аўтары беларускіх вэб-бібліятэк павінны быць гатовыя сустрэцца зь цяжкасцямі ў справе стварэньня папулярнага рэсурсу, таму што яго патэнцыйная аўдыторыя ўсё ж такі занадта абмежаваная. У стваральніка www.mylib.com сваё меркаваньне наконт значэньня электроннай бібліятэкі зь беларускімі тэкстамі, і з гэтым меркаваньнем нельга не пагадзіцца:" Мала хто задумваецца, што Байрана і Баха, Акутагаву і Эліёта можна пачытаць па-беларуску. Пра тое, што пераклады санэтаў Шэксьпіра Дубоўкі пераўзыходзяць расейскамоўныя пераклады Маршака. А тыя, хто й здагадваецца пра магчымасьці існаваньня літаратуры такога кшталту па-беларуску, часта ня маюць вялікага імпэту, каб шукаць у бібліятэцы".

Посьпех беларускіх літаратурных сайтаў і цікавасьць да беларускай літаратуры – велічыні ўзаемазалежныя. Сеціва можа быць яшчэ і новым сродкам стварэньня літаратурнага вобразу. Але зараз на Беларускай палічцы творы, напісаныя спэцыяльна для інтэрнэт-праектаў, прадстаўленыя толькі адным аўтарам – гэта "Лісты зь Ніадкуль" Андраніка Антаняна. І ў развіцьцё ўласна беларускай нэт-літаратуры складана паверыць. "Я маю сур’ёзныя сумненьні ў існаваньні ўласна беларускай сеткавай літаратуры, – піша гаспадар Беларускай электроннай бібліятэкі. – Зусім ня будзе ў бліжэйшы час беларускамоўнай, і мінімальная верагоднасьць зьяўленьня расейскамоўнай беларускай. Калі апошняя і будзе прысутнічаць, дык яна будзе знаходзіцца ў рэчышчы расейскай, і атаясаміць яе зь беларускай будзе практычна немагчыма".

Усё ж такі мне здаецца, што гэты прагноз не зусім слушны, бо значную частку сеткавай літаратуры, якая зараз ёсьць, напрыклад, у Расеі, складаюць творы, напісаныя традыцыйнымі сродкамі зь нязначнымі прыкметамі інтэрактыўнасьці. У нашым неразьвітым Інтэрнэце такія праекты пакуль не знаходзяць попыту. Але яны абявязкова зьявяцца – гэта толькі справа часу. Верагодна і нашмат болей пажадана, каб беларуская літаратура знайшла нейкі свой шлях да Інтэрнэту. А для таго ёсьць усе перадумовы: хаця б наяўнасьць маладых аўтараў, якія ня маюць магчымасьці друкавацца на паперы і ў беларускамоўных літаратурных часопісах альтэрнатыўнага кірунку, якіх вельмі мала і якія выходзяць нерэгулярна, пэўна па грашовых прычынах.

Упершыню надрукавана у газэце "Чалавек&Internet", 22 кастрычніка 2001

дадаць камэнтар, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media