лiтaрa.net | выданьнi |
Фрагмэнты
Фрагмэнты філязофіі, культуралёгіі, літаратуры.
Галоўны рэдактар: Ігар Бабкоў
Тэл 256-36-13
http://frahmenty.knihi.com [http://frahmenty.knihi.com]
Прафэсыйны і вельмі сучасны часопіс, які разглядае культурную сітуацыю Беларусі, яе месца ў сусьветным кантэксьце і разьвіцьцё філязофіі, культуралёгіі, літаратуры ў цеснай сувязі з асаблівасьцямі гэтай прасторы і сьветаадчуваньня беларускага чалавека.
Амаль адзіны перыёдык, які ў сучасным ракурсе разглядае тэарэтычныя і агульнанавуковыя праблемы беларускай культуры.
У “Фрагмэнтах” надрукаваны грунтоўны аналіз сучаснай беларускай літаратурнай сітуацыі, прадстаўлены Валянцінам Акудовічам [http://litara.net/prs/akudovicz].
“Уводзіны ў новую літаратурную сітуацыю. Частка 1 (Фрагмэнты №7); частка 2 (Фрагмэнты №8); частка 3 (Фрагмэнты №9)”.
Адзін зь вядучых беларускіх філёзафаў і культуролягаў разглядае перыяд пасткамуністычнага разьвіцьця беларускай літаратуры. Фармаваньня новага беларускага літаратурнага пакаленьня ў суполках “Тутэйшыя”, Таварыства Вольных Літаратараў [http://litara.net/doc/tvl], “Бум-Бам-Літ [http://litara.net/doc/bbl]”; распавядае пра найноўшую гісторыю выданьняў і кніг, выдавецкіх і кніжных пректаў.
Акудовіч таксама разважае пра цікавыя зьявы на шляху да фармаваньня новай беларускай нацыянальна літаратуры ў постсавецкі перыяд: урбанізацыя эстэтычнага дыскурса, тэалагізацыя беларускай літаратуры, бруталізацыя тэкста. Ён дасьледуе розныя накірункі ў сучаснай літаратурнай сітуацыі: постмадэрнісцікія плыні, інтэлекуальна-мэтафізычная і вызвольная літаратуры.
У 1998 годзе часопісам “Фрагмэнты” і Цэнтрам Эўрапейскага Супрацоўніцтва “ЭўроФорум” заснаваная сэрыя “Бібліятэка Фрагмэнты”. У сэрыі выйшлі кнігі Валянцін Акудовіч “Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека”, Сяргей Дубавец “Дзёньнік прыватнага чалавека”, Леанід Галубовіч “Зацемкі зь левай кішэні”, Міхась Баярын “Шалёны вертаградар”, Ігар Бабкоў [http://litara.net/prs/babkow] “Вытлумачаньні руінаў” ды інш.
© лiтaрa.net, пры перадруку не забудзьцеся паставiць на нас спасылку