лiтaрa.net | дакумэнты |
Дапамога
Для тых, у каго ўзьніклі нейкія пытаньні па працы з сайтам.
Рэгістрацыя
Каб мець магчымасьць пакідаць свае камэнтары на зьмешчаныя ў нас матэрыялы й удзельнічаць у дыскусіі вам трэба зарэгістравацца [http://litara.net/register.php3] (адпаведная спасылка ў правым верхнім кутку сайту).
Гэтая нескладаная працэдура зойме ў вас пару хвілін – калі ўзьнікнуць нейкія цяжкасьці – пішыце [litara@litara.net]. Унізе старонкі рэгістрацыі растлумачаныя некаторыя тэрміны, якія вам могуць падацца незразумелымі.
Пасьля рэгістрацыі вы атрымаце свой лагін і пароль, якія вам трэба будзе ўвадзіць пры ўваходзе на сайт. Калі ласка, занатуйце іх сабе дзе-небудзь, каб не забыць.
Потым вы зможаце зьмяніць свае дадзеныя на старонцы настройкі [http://litara.net/update.php3] (верхні правы куток). Там жа вы можаце пазначыць колькасьць навінаў на першай старонцы і колькасьць паведамленьняў на адной старонцы форуму.
Уваход
Пасьля рэгістрацыі вам трэба ўвайсьці [http://litara.net/login.php3] на сайт, для чаго трэба напісаць свае лагін і пароль, якія вы атрымалі на старонцы рэгістрацыі.
Існуюць два тыпы ўваходу:
Першы - гэта калі вы наведваеце наш сайт з чужога кампутара, напрыклад, з інтэрнэт-кафэ. У гэтым выпадку вы павінны пры канцы вашай працоўнай сэсіі адключыцца, націснуўшы спасылку скончыць працу [http://litara.net/logout.php3] (у верхнім правым кутку).
Калі вы забудзецеся зрабіць гэта, сайт аўтаматычна зробіць гэта сам праз паўгадзіны, і наступным разам вам трэба будзе ўводзіць свае рэквізыты зноў.
У тым выпадку, калі вы заходзіце на наш сайт са свайго сталага працоўнага месца (напрыклад, з хаты), вам трэба прыбраць птушку насупраць поля “чужы кампутар”.
Тады працэс уваходу будзе адбывацца аўтаматычна, і вам ня трэба будзе ўводзіць свой лагін/пароль кожны раз як вы заходзіце на наш сайт.
Камэнтары
Пасьля таго, як вы ўвайшлі на наш сайт, вы можаце пісаць камэнтары на апублікаваныя ў нас матэрыялы.
Падпісваць свае паведамленьні ня трэба, яны аўтаматычна падпісваюцца вашым ідэнтыфікатарам, які супадае з вашым лагінам (націснуўшы на яго, можна прачытаць тую інфармацыю, што пакінуў пра сабе той ці іншы ўдзельнік дыскусіі). Калі ж вы жадаеце пакінуць паведамленьне ананімна, тады вы можаце запоўніць поле “псэўдонім”, якім мусіць быць падпісаны ваш камэнтар. Нельга з дапамогай поля "псеўдонім" падпісваць камэнтары імём іншых карыстальнікаў. Калі вы гэта робіце, рэдактар Літары можа раскрыць псеўданім без дадатковага папярэджаньня.
Навіны
Калі вы сучасны беларускі літаратар або проста жадаеце ўдзельнічаць у фармаваньні агульнай стужкі навінаў - калі ласка, зьвяжыцеся [litara@litara.net] з намі, і мы дамо вам такую магчымасьць.
Каб запосьціць навіну на першую старонку, вам трэба націснуць спасылку напісаць [http://litara.net/post.php3] у правым верхнім кутку. (Не забудзьцеся, што перад гэтым трэба ўвайсьці на сайт).
Вось напэўна й усё. Калі нешта незразумела – пішыце [alice@litara.net].
© лiтaрa.net, пры перадруку не забудзьцеся паставiць на нас спасылку