лiтaрa.net | дакумэнты |
Інфармацыя пра праект
Літара ёсьць новым інфармацыйным рэсурсам, прысьвечаным сучаснай беларускай літаратуры.
Сваёй мэтай Літара.net мае стварэньне пляцоўкі для стасункаў беларускіх творцаў і аматараў беларускай літаратуры, фармаваньне адмысловага community. Сайт ёсьць крыніцай інфармацыі пра тэндэнцыі, напрамкі й стылі беларускай літаратуры, месцам дыскусіяў паміж людзьмі розных перакананьняў і поглядаў. У нас Вы можаце даведацца пра тое, што адбываецца на шляху разьвіцьця сучаснай беларускай літаратуры і ў жыцьці яе стваральнікаў.
Літара.net складаецца з: навінаў [http://litara.net/] літаратурнага жыцьця, як суполак, гэтак і асобных аўтараўнавінаў выдавецтваў, анонсаў новых кніжак і часопісаў афішы культурных падзеяў і імпрэзаў даведкавай інфармацыі пра беларускія выдавецтвы [http://litara.net/sec/publisher], арганізацыі [http://litara.net/sec/organization], літаратурныя выданьні [http://litara.net/sec/edition], пэрсаналіі [http://litara.net/prs], сучасную літаратуру рэцэнзій [http://litara.net/sec/review] на новыя кнігі інтэрвію [http://litara.net/sec/interview] з аўтарамі і крытыкамі
тэарытычных [http://litara.net/sec/theory] матэрыялаў
аглядаў часопісаў тэматычных рубрыкшматлікіх дыскусій [http://litara.net/forum/]
Мы бачым узьнікненьне нашага праекту справай своечасовай і неабходнай, выразна абумоўленай патрэбамі часу. У той момант калі стварэньне offline'авае інфраструктуры немагчыма з-за агульнага недахопу сродкаў, стварэньне віртуальнага літаратурнага цэнтру можна ажыцьцявіць мінімальнымі выдаткамі пры ўмове вашай пэрсанальнай зацікаўленасьці.
Аўтары [http://litara.net/prs]
© лiтaрa.net, пры перадруку не забудзьцеся паставiць на нас спасылку