Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
У апантаных абдымках "Калігулы"
Ганна Гершвін, 4 сакавiка 2003

Маё зьяўленьне ў сталіцы азначылася адмысловаю нечаканасьцю: кінуўшы надачуклівыя клопаты пераезду, я дазволіла сабе салодкую прыемнасьць адразу наведаць Рускі тэатар імя Горкага.

Першае, што наталіла мой позірк – імя майго ўлюбёнага пана Альбера на афішы. І адразу я зразумела, што сёньня ўвечары мяне ніхто не назаве Чужаніцаю. "Не, Калігула не памёр, – нагадалася мне. – Ён тут і там."
Напярэдадні мая даўнішняя каляжанка Анэля настойліва раіла мне паглядзець, як на сцэне давяць людзей матацыкламі. Я заінтрыгавалася. Здавалася, што тэатар ужо бачыў усё: і трыюмфатараў на белых конях, і вытанчаныя катаваньні, і варыяцыі на тэму "Бога з машыны". А тут, мусіць, працяг густоўнай традыцыі: Калігула і матацыклы. Але ці зручна на іх у туніках і тогах?! Я дасьведчаная ў пытаньнях – што да тэатральных навінак – і гэта мяне ўзбудзіла. Мне даспадобы сродак – матацыкл. Гэта мае такі намёк на сэксуальнасьць, асабліва калі мужчына пасуе да адпаведнага інтэр'еру. А калі спалучыць маё разуменьне Калігулы, як пэрсоны нон-грата маралі, з сэксуальнасьцю матацыклу, то Калігула, сапраўды, не памёр. Ён знайшоў сабе прытулак у Рускім тэатры, і выцягнуў яго з-пад сцэны вядомы і ўсімі, хто яго ведае, паважаны пан Грыгалюніс. Ён слушна палічыў вельмі несучаснымі рымскія лахманы, і таму апрануў вечнага вандроўцу ў байкерскі прыкід.

У поўнай цемры асьцярожна ўваходжу ў залю. Выбачаюся, што крыху спазьнілася, саджуся і чакаю зьяўленьня абяцанага цуду. Пакуль шукала сваё месца, прапусьціла пачатак, і мне хапае такту пра яго прамаўчаць. Але мая слыхавая памяць захавала шмат з таго шуму, якімі азначыліся першыя хвіліны. Але пра гэта ня буду. Замест брыдкага Рыму я ўбачыла знаёма-прыемныя і ў некаторым сэнсе сучасныя абрысы гаражу: я быццам бы ўжо адчула пах бэнзіну, які выдыхаўся з бочак і дзіўныя ўздыхі данесьліся зь першых радоў, відаць, прыхільнікаў таленту пана Грыгалюніса. Але, калі некалькі юных статыстаў, у рэшце рэшт, пагрукалі па гэтых бочках, я для сябе зацеміла, што ў дзяржавы складанасьці з бэнзінам. І, мабыць, з гэтай прычыны, матацыклы засталіся на доўгай паркоўцы па-за межамі задумы рэжысэра-вынаходніка (маёй каляжанцы Анэлі я выкажу ўсё, што я пра яе думаю: за падман).

І вось, зьявіўся ён, імпэратар. На агульным тле прыемнай дрымоты, якая сыходзіла са сцэны пад узбуджальныя крыкі астатніх актораў і экстатычныя тамтамы, Калігула (пан Ждановіч) меў неасьцярожнасьць вылучацца тым, што часам псаваў выдатна створаную рэжысэрам аматарскую атмасфэру сваёй сапраўднасьцю.

І быў здольны нат выклікаць у мяне спачуваньне, што для гэтага спэктаклю, на шчасьце, не характэрна. Але калі дыктатар зьявіўся ў постаці Вэнэры, і па залі паплыло неверагоднае ажыўленьне, я зразумела, як правільна і як тактоўна рэжысэр здолеў увасобіць патаемнае жаданьне многіх. Яно дапаўнялася яшчэ адной таямніцаю, аб якой у прыстойнай супольнасьці гавораць напаўгаласы: пікантныя сцэны з лупцаваньнем пэўных мейсцаў герояў ланцугамі. Гэта выклікала зайдрасьць нават у мяне: якая жывая мэтафара, які шыкоўны эпітэт, які рытарычны вобраз. Дзякуючы ўзьлёту думкі пана Грыгалюніса, акторы анічога не пашкадавалі дзеля мастацтва…

Мне падабаецца і традыцыйнасьць, калі рэжысэр не абцяжарвае гледачоў складанымі, новасьпечанымі вынаходкамі, а карыстаецца ўсім знаёмымі, даступнымі, зразумелымі. Я плакала, калі бачыла выціраньне крыві, мыцьцё рук… Гэта так сэнтымэнтальна, "пілатоўна" і кранальна для гледача. Як добра, што такія жэсты дажылі да нашых дзён разам з Калігулай.
Асабліва мяне ўразіла алегра бочак на пачатку другога акту. (Жанчынам – Калігулу, правінцыі – авангард!) Статысты мелі добрае пачуцьцё рытму, пад які крэслы ў залі нават пачалі вельмі казытліва падскокваць. Для мяне, як самотнай кабеты, гэта цалкам кампэнсавала адсутнасьць матацыклаў на сцэне. Усё, што далей адбывалася ў сцэнічным жыцьці Калігулы для мяне было ўжо надта празьмерным. Але мая годнасьць, як уважлівай крытыкесы, патрабавала ад мяне пільнасьці. Я падумала і ўпільнавала: пляшкі піва, чыпсы, партатыўны кампутар, ролікі… На жаль, бракавала сотавых тэлефонаў і пэйджэраў. Гэта робіць спэктакаль крыху няпоўным і маламодным.

Апроч таго, я заўважыла адную дзіўнасьць: тамтамную мэлёдыю сцэны эфэктна сінкапіравала заля. Дзея дапаўнялася гучным, імпэтным і стрыманым рытмам кашлю. Калі так і было задумана, у чым немагчыма засумнявацца, то з усяго відовішча гэта сталася найлепшай аўтарскай вынаходкай.
Калі ўсчаліся авацыі, я апрытомнела з разуменьнем, што дзьве гадзіны была ў абдымках самога Калігулы… і ўсіх астатніх.


чытаць 3 камэнтары, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media