• лiтaрa.net | выданьнi |
Калосьсе

Лiтаратурна-мастацкi альманах
Заснавальнік: Таварыства Вольных Лiтаратараў [http://www.knihi.com/tvl].
email: freelit@polotsk.unibel.by [freelit@polotsk.unibel.by]
url: kalossie.freeservers.com [http://kalossie.freeservers.com]
тэл. (8-0214)43-67-52


Выходзіць у “другой літаратурнай сталіцы Беларусі” – Полацку. Часопіс вырас з альманаха “Ксэракс Беларускi”, які выдавала ТВЛ. Рэдактар і выдавец — Алесь Аркуш. Распачаў свае iснаваньне ў 1993 годзе. ТВЛ — адзiная лiтаратурная суполка, якая займела сваё ўласнае пэрыядычнае выданьне. Аўтары “Калосься” — пераважна сябры ТВЛ, хаця альманах адкрыты i для кожнага iншага лiтаратара, калi ягоны тэкст “упiсваецца” ў канцэпцыю часопiса.

Часопiс раз-пораз друкуе тэксты, якiя немагчымыя ня толькi ў дзяржаўных, але i ў іншых незалежных беларускiх выданьнях. Найперш гэта тычыцца тэкстаў з брутальнай тэматыкай, ненарматыўнай лексыкай, як i тэкстаў з этычнай i эстэтычнай неўнармаванасьцю ўвогуле. Да прыкладу згадаем раман Юры Гуменюка “Апосталы нiрваны”, аповесьць Вiтаўта Чаропкi “Эрагенная зона”, “Крывавая iмша” Iгара Сiдарука.

Алесь Аркуш мяркуе адметнасьць свайго часопіса ў наступным: “Асаблівасьць “Калосься” ў тым, што гэта часопіс рэгіянальных пісьменьнікаў. Тут друкуюцца пісьменьнікі з Горадні, з Полаччыны, зь Берасьцейшчыны, скажам, Ігар Сідарук з Кобрына. Прыкладна 80 адсоткаў аўтараў – з рэгіёнаў. У любым згуртаваньні ёсьць свая ідэялёгія, і вось якраз рэгіяналізм – гэта ёсьць адным з элемэнтаў ідэялёгіі Таварыства Вольных Літаратараў. Мы імкнемся падтрымаць рэгіёны – тое, што мы друкуем гэтых аўтараў, таксама ёсьць падтрымкаю. Мы іх заўважаем. Мы шукаем гэтых аўтараў. Мы іх натхняем на тэксты. Мы ім замаўляем тэксты. Вось гэта і ёсьць палітыка нашая”.

Севярын Квяткоўскі (“Каласы" пад сярпом Айгі”, Радыё Рацыя): “Пясьняр беларускае правінцыі Алесь Аркуш дамогся ўзьнікненьня парадаксальнае сытуацыі: яму ня трэба ехаць заваёўваць сталіцу. Мастацкая сталіца дэградуе й грукаецца ў правінцыйныя дзьверы. Значыць, нацыя сталее”.

Сяргей Дубавец у інтэрвію Севярыну Квяткоўскаму (Радыё Рацыя) кажа: "Калосьсе" можа стаць у адзін шэраг зь менскімі "тоўстымі" часопісамі, якія паступова дэградуюць. Таму "Калосьсе" з часам можа ператварыцца ў саліднае агульнанацыянальнае літаратурнае выданьне”.

Усяго выйшла восем нумароў часопіса:

“Калосьсе” №1, 1993
“Калосьсе” №2-3, 1995
“Калосьсе” №4, 1996
“Калосьсе” №5, 1997
“Калосьсе” №6, 1998
“Калосьсе” №7, 1999
“Калосьсе” №8, 2000
“Калосьсе” №9, 2001


© лiтaрa.net, пры перадруку не забудзьцеся паставiць на нас спасылку