Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
Валерыя Кустава, 12 студзеня 2007

Урыўкі з прадмовы Васіля Жуковіча да кнігі “Кроў Сусвету”, вершы з кнігі

Урыўкі з прадмовы Васіля Жуковіча
“Чыстая душа, або Феномен Валерыі Куставай”
да кнігі “Кроў Сусвету”.

“З ёю сустрэўся я на творчай вечарыне Сяргея Новіка-Пеюна, у Доме літаратара, калі ёй пераваліла… за сем гадкоў! Была яна ў прыгожай зялёнай сукенцы і сядзела поруч з мамаю; даволі ўважліва слухала прамоўцаў, музыкаў, спевакоў. Пазней я прачытаў у “Бярозцы” (№ 9 — 10, 1992) яе адметныя вершы з уступам Алеся Разанава.
…Ды гэтая дзяўчынка — творца. Да яе прыходзіць, не, хутчэй за ўсё, прылятае, злятае з неба натхненне.
…Мяне дзівіла і дагэтуль дзівіць, як дзяўчынка-дзіця можа быць зусім дарослаю ў сваіх пачуццях і думках і як ёй нярэдка ўдаецца дасканала іх выказваць.
…Творы яе часам нагадваюць малітвы, прыпавесці, іншы раз — патаемныя, як бы з іншага жыцця ці жыцця падсвядомага, згадкі, снабачанні.
…Нам, рамантыкам і рэалістам, наватарам і нязменным прыхільнікам традыцыі, даверлівым і прагматычным, можна спрачацца, разважаць, прагназаваць. Але зусім відавочна: адбываецца феномен! З прыемнасцю дадам: развіваецца гарманічная асоба.
…Аднаго разу яна сказала: “Калі кінуць у рэчку камень, ёй балюча”. Уражлівая, любіць глядзець на неба, назіраць за воблакамі, хмарамі, вясёлкаю ці проста ўглядацца ў бяскрайнюю глыбіню. Вучыцца Валерушка іграць на скрыпцы, адначасна пачынае ствараць і сваю музыку…
…А яшчэ яна любіць маляваць. Часта малюе добрых і злых духаў, белага і чорнага галубоў. Дамінуюць у малюнках колеры: белы, чырвоны, чорны…
…Валерыя Кустава — феномен, які трэба ахоўваць і акрыляць. Дзеля Бацькаўшчыны, яе духоўнасці, чысціні. ”

Васіль Жуковіч


Некаторыя вершы з кнігі:

* * *

Белае поле,
а над ім — белы галуб…
Ідзе па полі белы чалавек,
а за ім слядоў няма.
Я клічу яго:
— Паслухай, чалавеча,
што ж ты такое зрабіў,
што за табою слядоў няма?
А ён ідзе, ідзе,
а ў канцы азіраецца,
ідзе да мяне
і пытае:
— Чаго табе, сапраўдны чалавеча?
Я кажу:
— Дык чаго ж за табой слядоў няма?
У яго на вачах
з’явіліся буйныя слёзы.
І адказаў мне ён:
— Вунь бачыш, нада мной
белы галуб ляціць
і ні на крок не адстае, —
гэта
ўспамін
майго кахання.

1993


* * *

Беларусь мая
ў заснежанай прыгажосці.
Палі твае белыя
чыстым крышталем блішчаць.
Ды не чуваць вясёлай песні
жаўрука,
толькі цвіньканне сініц…
Яны малыя,
ім халодна тут, —
але ўсё ж нікуды не адлятаюць:
вельмі адданыя сваёй радзіме
гэтыя малыя птушачкі…

25 лютага 1994


МАРА КАХАННЯ

Я магутны арол.
Я кахаю цябе.
Маё сэрца ў крыві,
калі бачу цябе ля другога.
Ты не бачыш мяне.
Мяне ценем ты лічыш…
Мо дарма ў сваіх марах
я веру,
што ідзем пад руку да царквы мы…
І дакранаюцца твае вусны да маіх…
І твае блакіты побач з маімі…
Гаворыш ты мне:
“Каханы мой…”
Але гэта
толькі
мара.

1994



КРОЎ СУСВЕТУ

Бачу белае поле —
усе ў чорнай крыві.
Бачу белае поле —
у чырвонай крыві.
Бачу белае поле —
і няма там крыві.
На першым полі
памёр Сатана —
хай не ўстане ніколі,
каменем у сэрца сваё
забярэ ўсе грахі.
На другім полі
памёр Беларус —
можа, устане калісьці
Беларус і Радзіма
ды прамовяць адзіна
і для нас, і пра нас.
На трэцім полі
памёр Гасподзь.
І ўваскрос ён.
І прыйдзе да нас.

13 лютага 1995



САД СУСВЕТУ —
САЛОДКАЯ І ВЕЛЬМІ ГОРКАЯ СПАКУСА

Хвіліну жыцця свайго бясцэннага аддаў бы таму, хто б сказаў мне, як спыніць грэх.

Для чаго мы жывем?
Гэта пытання
жыцця і смерці.
Наўрад я адкажу на яго,
калі прайду шмат раяў і пеклаў
і не раз убачу Бога
і д’ябла.
Можа, мы жывем дзеля таго,
каб з кожнага жыцця браць
грэх
і адпраўляць яго
ў нябыт?
І, нарэшце, калі мы вычарпаем
усе грахі,
мы паляцім…
Гэта і будзе
сапраўднае жыццё.

17 лютага 1995


ЛІНІЯ ЖЫЦЦЯ

О, суклон —
гэта лінія жыцця,
бачу
чырвоную лінію —
гэта лінія кахання.
Бачу жоўтую лінію —
гэта лінія радасці і смутку.
Бачу блакітную лінію —
гэта лінія лёсу.
А чорная лінія —
гэта мой грэх.

9 лютага 1994

ЗІМОЮ

Белы снег зімой. Ідзеш,
і ўсё срэбна-белае.
Кусцік белы, дрэва белае,
зямля срэбна-белая.
Усё зімой белае.

І душа чалавека
зімой крыху бялее,
таму што ўсё наўкол
такое прыгоже і добрае.

Слаўна было б,
калі б у чалавека
заўсёды
была душа белая
і шчырая да іншых людзей.

І неабавязкова,
каб заўжды
была зіма.

24 лютага 1994


* * *

Гляджу я на неба,
на шлях залаты,
іду я па ім.
І бачу я Бога.
— Скажы ты мне, Божа,
чаму на зямлі
ўсё так чорна і грэшна?
—Таму што, дзіцятка,
сэрца зямлі
чорнае і грэшнае.
Сядзіць у ім
д’ябал.

2 снежня 1993


АЖЫЎЛЕННЕ

Няма ўжо лядка
на рэчках і стаўках,
і весела цячэ
празрыстая рака.
У вёскі і лясы
жаўроначкі ляцяць.
Ад веснавой красы
дзяцей не адарваць.

21 ліпеня 1994



* * *

Мы ўсе —
адзіная
Божая сям’я.
І ўсё ж я не разумею:
чаму
адзін забівае,
другі смяецца,
трэці кахае,
чацверты злуецца,
а пяты
ляжыць мёртвы…
Чаму гэта так?
Калі мы ўсе —
адзіная
Божая сям’я?

2 лістапада 1994


ЖАХ

Што гэта — жах?
Невядома?
Для малога дзіцяці — гэта
калі няма мамы, таты дома.
Для старых —
калі смерць надыходзіць,
для ракі —
калі яна высыхае,
для жывёлы, для рыбы, для птушкі —
калі іх чалавек забівае,
для дрэва —
калі яго ссякаюць,
для мяне —
калі хтосьці памірае…

2 лістапада 1994


ПОТЫМ

Зямля,
Я пакідюю цябе,
я пакідаю сваіх рожных і блізкіх…
Але я абавязкова вярнуся да цябе.
Можа, я вярнуся дрэвам.
можа, я вярнуся птушкай,
можа, я вярнуся рэчка,
а можа, чалавекам…
Але вярнуся.

2 лістапада 1994


ХАЧУ Я НА ВОЛЮ

Сяджу у турме я.
Не бачу ні поля,
ні жытняга хлеба,
ні кроплі вады.
Не бачу ні лесу,
ні сонца прадвесня,
ні белай Радзімы,
ні роднай зямлі.
Хачу я на волю,
катацца на конях,
хачу я ў пушчу,
на родну зямлю.
Хачу гаварыць я
на роднай мне мове
і пець пра Радзіму,
пра маці сваю.

2 лютага 1995


* * *

Так хочацца
у мінулае і ў будучае.
У мінулым мне было
так весела і радасна.
У будучым
мне купяць сабаку.

1988


* * *

Шчаслівыя людзі на нашай планеце —
дзеці, дзеці, дзеці.
Сумныя людзі на нашай планеце —
дзеці, дзеці, дзеці.
Вясёлыя людзі на нашай планеце —
дзеці, дзеці, дзеці.
Дарослыя людзі на нашай планеце —
таксама дзеці.

1988


* * *

Бабулі Валі прысвячаю

Божа!
Зрабі нас вольнымі,
як птушак,
каб адчуць
вецер цёплы
і мора халоднае,
каб зразумець,
як жыццё
на краі прадоння
вісіць.
Божа!
Зрабі нас шчаслівымі,
як малых дзяцей,
каб не ведалі жаху,
пакутаў
і злосці.
Божа!
Зрабі нас бязгрэшнымі,
як ты сам.

1988


НА МОГІЛКАХ

Поўня.
Навакол цішыня
і нікога няма
акрамя
той душы,
што лятае
у цемры цішы…
І аблудны навец
душу тую
шукае,
што калісьці
згубіў
і забіў.

28 верасня 1996





чытаць 5 камэнтараў, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media