| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Самаўяўленьне Што такое „Lege Artis”? („LegeArtis” – па-беларуску: „па ўсіх правілах мастацтва”) Саюз „Lege Artis” зь’яўляецца з 6 студня 1994 г. зарэгістраваным аб’яднаньнем, якое дзейнічае ў горадзе Ляйпцыг з грамадска прызнаннаю карысьцю. Мэта яго працы заключаецца найперш у тым, каб падтрымліваць у мастацкіх амбіцыях усіх тых, хто ня мае лоббi, г. зн. фінансавых сродкаў альбо падтрымкі для таго, каб займацца сваёй творчасьцю. Аб’яднаньне засяроджваецца ў сваёй дзейнасьцю на тым, каб уносіць уклад ва ўзаемаразуменьне між народамі, найперш у рэгіёнах на ўсходзе рэкаў Одэра і Нейсе, але не толькі ў гэтых. Яго прынцыпы – дзейнічаць гуманна і браць пад увагу дух нашага часу. Для яго вельмі важліва дапамагаць словам ды справай мастакам у іх творчых задумах і праектах. У наш час, як мы заўважылі, плённаму культурнаму, мастацкаму і эстэтычнаму абмену мейсца даецца толькі ў абмежаваных рамках. У першую чаргу не хапае фінансавых сродкаў. Культурнае жыцьцё ды асобныя праекты, асабліва ва ўсходней Эўропе, знаходзяцца ў бядотным становішчы. У цэнтры грамадзкага інтарэсу часьцяком знаходзіцца па-просту барацьба за йснаваньне чалавека. Аб’яднаньне „Lege Artis“ аддае адмысловую дапамогу ў разнастайных абласьцях мастацтва й культуры, асабліва пры забароне мастацкіх імкненьняў. Само аб’яднаньне не зь’яўляецца камерцыйным прадпрыемствам, яно йснуе пры многабаковай падтрымцы. Мы ведаем, што працоўныя ўмовы мастакоў рэзка пагоршыліся. Магчымасьці вольнага разьвіцьця мастацтва й творчых умоў яго дзеячоў скараціліся да мінімуму – тут мы й жадаем аказваць салідарную дапамогу. Такім чынам наш саюз гэта аб’яднаньне, якое заяўляе аб сваёй салідарнасьці ўсходнаэўрапейскім мастакам. Аб’яднаньне „Lege Artis“ адкрыта для ўсіх формаў мастацтва ды свабоднай сцэны. Яно адчувае сябе абавязаным спрыяць у прыватнасьці тым мастакам, якія выступаюць у сацыяльнай сфэры. У полі дзейнасьці „Lege Artis“, апрача ўсяго йншага, знаходзяцца: - збор і апрацоўка інфармацыі з вобласьці культуры й мастацтва - падтрымка праектаў - падрыхтоўка й правядзеньне праектаў, пэрформансаў, сустрэчаў і інш. - супрацоўніцтва зь іншымі саюзамі, аб’яднаньнямі, арганізацыямі - маладзёжная праца ў сфэры мастацтва У цяперашні момант нашая дзейнасьць канцэнтруецца на праектнай працы ў вобласьці літаратуры й тэатра. перакладзена на беларускую мову Андрэ Бёмом |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|