| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Лешак Энгелькінг: "Ад гэтага не паміраюць…" Добрага чалавека мусіць быць шмат. І польскі літаратар Лешак Энгелькінг сумяшчае ў сабе прынамсі тры самастойныя творчыя іпастасі – паэта, дасьледчыка замежных літаратур і перакладчыка. Галоўная спэцыяльнасьць – чэскае пісьменства. Як багеміст са стажам, Лешак выдатна знаецца на чэскім піве, шануе чэскі хакей і сімпатызуе чэскім дзяўчатам. Ён сьвята ўпэўнены, што цэнтар сусьветнай культуры даўно ўжо перакаціўся ў Прагу, і дасканала ведае, чаму (“Танная піва, прыгожыя дзяўчаты!”) Таму гутарыць зь ім – суцэльная прыемнасьць. Кухаль за кухлем – і інтэлектуальная дыскусія павольна перакотваецца ад сусьветнай культуры – празь піва й хакей – да ўласна дзяўчат. Лешак Энгелькінг “Ад гэтага не паміраюць…” Добрага чалавека мусіць быць шмат. І польскі літаратар Лешак Энгелькінг сумяшчае ў сабе прынамсі тры самастойныя творчыя іпастасі – паэта, дасьледчыка замежных літаратур і перакладчыка. Галоўная спэцыяльнасьць – чэскае пісьменства. Як багеміст са стажам, Лешак выдатна знаецца на чэскім піве, шануе чэскі хакей і сімпатызуе чэскім дзяўчатам. Ён сьвята ўпэўнены, што цэнтар сусьветнай культуры даўно ўжо перакаціўся ў Прагу, і дасканала ведае, чаму (“Танная піва, прыгожыя дзяўчаты!”) Таму гутарыць зь ім – суцэльная прыемнасьць. Кухаль за кухлем – і інтэлектуальная дыскусія павольна перакотваецца ад сусьветнай культуры – празь піва й хакей – да ўласна дзяўчат. Іншы інтарэс Энгелькінга – паэзія Эзры Паўнда. Некалі гэты вялікі амэрыканскі мадэрніст адкрыў для сябе лірыкаў Кітая ды Японіі – і гэта сталася пачаткам рэвалюцыі ў эўрапейскай паэзіі. Магчыма, Лешак ня ставіць сабе настолькі радыкальных мастацкіх задач, аднак ня горш ад свайго папярэдніка ведае, што Ўсход – справа тонкая. Напраўду, трэба быць дасьведчаным перакладчыкам хайку, каб мець права сказаць ад сябе асабіста: хто напісаў на шыбе паэму басё Так што не пытайцеся, чаму Лешкава паэзія густа населеная квіценьнем вішні й паветранымі зьмеямі, іерогліфамі й майстрынямі каліграфіі. Побач з Усходам – вобразы, жыўцом зачэрпнутыя з Старажытнай Грэцыі. Аднак паэт спрачаецца з агульнапрынятаю міталёгіяй і творыць уласныя міты. Так, гісторыя пра Арфэя й Эўрыдыку перайначваецца ў абсурдальна-садысцкім духу, а Цытэра – антычны востраў каханьня – ледзь не ператвараецца ў гатэль, да якога можна даехаць гарадзкім аўтобусам. Адзін з найсэнтымэнтальнейшых сваіх вершаў Лешак напісаў у форме прагнозу надвор’я. Разьвіваючы гэты вобраз, адзначу: каб спрагназаваць рэакцыю чытачоў на вершы паэта, ня трэба быць сіноптыкам. Як той казаў (ці тая казала), больна ня будзе, абяцаю!.. Мэтафарычная воблачнасьць з праясьненьнямі. Інтэлектуальны ціск вышэйшы ад нормы. Кароткачасовыя калямбуры й іншыя літаратурныя гульні. Месцамі непрыхаваны цынізм, месцамі непадробная пяшчота. І паэзія на ўсёй тэрыторыі. Аўтобус да гатэлю Цытэра няма ў гэтым месьце гатэлю такога яго не знайшоў у раскладах я руху калі ад прыпынку брадзіў да прыпынку чытаючы ўважліва ўсе што былі там таблічкі няма ў гэтым месьце гатэлю такога й ніводнага пункту што б так называўся мне кожны спытаны казаў на прыпынку і ўсе як адзін паўтаралі таксама кіроўцы няма ў гэтым месьце гатэлю такога няма і ва ўсіх навакольных мястэчках а я ўсё чакаю на розных прыпынках між зьдзіўленых шэптаў мэлёдыю флейты і гэты аўтобус * * * Ад гэтага не паміраюць – і мы жывем далей, забітыя не да сьмерці. Ад гэтага не паміраюць – і мы залізваем раны, звыклыя да смаку крыві, гною і паражнечы. Ад гэтага не паміраюць – і мы ў рэшце рэшт слухмяна паміраем ад нечага іншага. * * * Калі чалавек цалкам захоплены нейкай думкаю, ён прываблівае Нябожчыкаў, таксама як высокія й вострыя прадметы прыцягваюць энэргію з атмасфэры. Якуб Дэмль Я стрэўся зь Янам. Мы вялі размову ў адным старым трамваі, на пляцоўцы (такі хадзіў яшчэ ў шасьцідзесятых паміж дэпо й судом па вуліцы Пякарскай). Кажу яму нарэшце: “Ты ж памёр”. “Так, – адказаў ён, гледзячы ў нябыт. – Ты толькі не зрабі пра гэта верша: сустрэчы мерцьвякоў – у сьне альбо наяве – ўжо столькі раз апісвалі раней”. * * * А някепска было б зрабіцца невядомым салдатам, атрымоўваць вянкі і вяночкі ад кіраўніцтва дзяржаў і дзяржавак, альбо й не атрымоўваць, а толькі са смакам жэрці сабе зямлю, альбо й ня жэрці, а быць пажыраным. Інкогніта. * * * Вуліца Вольнасьці? – паўтарыла яна пытаньне. Вам у турму? Бо гэта там, дзе турма. Бачыце, вунь, вартавыя вышкі? Вуліца Вольнасьці – там. * * * Кайназой… не, хутчэй – кайфназой: ты сядзеў сабе, а пад табою уздымалася Джамалюнгма. Трэ было толькі сесьці на сраку: вокамгненьне – і ты на вяршыні! Чырвоны Капялюшык Чырвоны Капялюшык Чырвоны Кап-кап Пялюшак Дзіцячая неспадзяванка? Прасьцінка з чырвонай Плямай? Бабуля, а чаму ў цябе такі вялікі чэляс? * * * Ты пакінула адбіткі пальцаў на маёй скуры на маёй крыві на голках агню што пульсуюць ува мне ну й бачыш дурненькая цяпер цябе можна ідэнтыфікаваць Той, што глядзіцца ў люстэрка Паглядзіся ў мяне: люстэрка ня мае сілы, сьнег называе цукрам, блытае кветку й зорку. Паглядзіся ў мяне, я табе раскажу цябе маленькімі люстэркамі пяшчотных сваіх далоняў. Паглядзіся ў мяне, а я пагляджуся ў цябе. * * * Я прываблю паветраных зьмеяў, чараду папяровых анёлаў, хай затанчаць перад табою на вятры. Не гурму бесцялесных істотаў, а жывых паветраных зьмеяў, будуць танчыць перад табою на вятры. Гэта проста анёлы з паперы, з трапяткім папяровым сэрцам, бачыш, танчаць перад табою на вятры. Майстрыня каліграфіі Іерогліф “надзея” такі непадобны да іерогліфа “роспач”. Але ж майстрыня каліграфіі ўмее спрытна ператвараць адзін у другі. Раз-два – і па ўсім. * * * Акно адчыні, упускаючы зоркі ў пакой. Рэкі плывуць цераз ноч, і бераг далёка. Акно адчыні, ты адзін – і мінаеш. Прагноз надвор’я Назаву цябе, любая, сонцам. Тасканскі ананім ХV ст. Заўтра халоднае сонца у бруднай мякаці зімы заўтра ізноў траскучая самота на ўсёй тэрыторыі Арфэй Ён зусім не азіраўся. Проста йшоў выпрастаны, утаропіўшы вочы ў сьвятло, што мігцела ў канцы калідора. На паверхні ён пачуў грукат каменнай брамы і голасны рогат багоў: як лёгка яны пазбыліся назольнага музыкі! * * * Памылілася тая пчала, Прыняла твае вусны за кветку. Памылілася тая рыба, Прыняла твае вочы за мора. Памыліўся і я, І назваў гэты востраў Цытэрай. Памірае пчала ад атруты, Памірае рыба ад сьпёкі. Гэты востраў – Востраў Павешаных. Пераклад з польскай і перадмова А. Хадановіча паводле: Leszek Engelking. I inne wiersze. Kraków, 2000. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|