| |


Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]
i - толькi iнфармацыя е - ёсьць email ф - ёсьць фота лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам |
|
|  | Вялікі Падманшчык Хадановіч
Зьміцер Дзядзенка, 18 сакавiка 2004
Андрэй Хадановіч. Лісты з-пад коўдры. — Вершы. — Менск: “Логвінаў”, 2004. — 150 с.
Ня веру Хадановічу. Бо пераканаўся, што Хадановіч — Вялікі Хлус і Містыфікатар. Вялікі й Жахлівы Падманшчык Гудвін зь дзіцячай кніжкі пра Смарагдавы горад. Ён абавязкова падмане: чакаеш першай кнігі па-беларуску — атрымаеш “Старыя вершы”. Яшчэ добра, што не “Пра галоўнае”. З новай кнігай Хадановіча — беларускімі “Лістамі з-пад Коўдры” (sic!) тая ж гісторыя. Яна зусім не ідэнтычная ўкраінскім “Листам з-під ковдри”. Сюды ўвайшлі вершы, напісаныя аж у самы апошні час — у 2003 г., аднак бальшыня іх друкавалася ў “НН”, “Arche”, “Дзеяслове”.
Спаміж зьедлівых вершыкаў кшталту “З чаго пачынаецца Жодзіна” раптам мільгане незнаёмнае аблічча суворага выкладчыка філялягічнага факультэта: “Па даўняй гераічнай завядзёнцы/ хаўтурны стол чакае крумкача/ і Шарлемань Бэн Нун спыняе сонца”. Аўтар так віртуозна гуляецца з словам, як да яго не гуляўся ніхто, апрача хіба што Барадуліна. Аднак Хадановіч — гэта зусім не “Барадулін нашых дзён”, ён хутчэй “Багдановіч сёньня”. Толькі прышчапляе ён не беларускай паэзіі чужаземныя формы, а ўсёй беларускай культуры — неабжытую ёй экзотыку замежнай літаратуры. Творы Хадановіча — гэта канспэкт па замежнай літаратуры: аўтары, сюжэты, героі… Праўда канспэкт вельмі своеасаблівы, у аўтарскай інтэрпрэтацыі.
Поркаючыся пад Хадановічавай коўдрай, адчуваеш, як ад ягоных традыцыйна легкадумных вершаў пачынае цягнуць нетутэйшым холадам: “неасьцярожнаму / ў бок вайстрыё / кожнаму кожнаму / сваё сваё”. Хадановіч часам становіцца нечакана сур’ёзным: “адплылі твае караблі / у вар’яцкіх пошуках троі / а ты ўсё на гэтай зямлі / дзе зьбірацца нельга па трое”. Мабыць, аўтар сталее. Зрэшты, гэта можа аказацца яшчэ адным падманам.
чытаць 52 камэнтары, вэрсiя для друку |  |



| |