Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Адам Глёбус. Выпадак нэкрарэалізму
Лявон Юрэвiч, 30 лiпеня 2002

Цікава, што такія розныя ў сваіх беларускіх паглядах аўтары, як Андрэй Мельнікаў і Андрэй Савіцкі, знаходзяць паразуменьне, гаворачы пра творчасьць Адама Глёбуса (Ул. Адамчыка).

Андрэй Мельнікаў: «Знаёмая паэтка канстатавала: Глёбус — мёртвы. Толькі розум Глёбуса выдае нярэдка трапныя тэксты. Можа гэта пазбаўлены ўплываў эмоцыі погляд з таго сьвету»1.

Андрэй Савіцкі: «Што трывожыць мяне — павярхоўнае стаўленьне Глёбуса да сьмерці. Дэманстратыўнае, са спробай прыхаванага цынізму. Так гаварыць пра Яе маюць права толькі тыя, хто паміраў, і тыя, хто памірае. Але першыя — ня стануць, а другім не да таго. Сваім разуменьнем задачы прозы як абавязанай глядзець у нерухомыя вочы трупа Глёбус нагадвае расійскага пісьменьніка Шаламава, вязьня Калымы, — але ўсё ж прынцыпова, бясконца далёкі ад яго… Досьведам асабістай сьмерці і бесстароньнім усьведамленьнем уласнага зьнікненьня, несьмяротнай злосьцю да чужога табе чалавека» 2.

Думаецца, гэтыя выказваньні як найлепш падводзяць да размовы пра ўнікальнасьць Адама Глёбуса ў беларускай літаратуры й ягоны творчы мэтад — нэкрарэалізм.

Нэкрарэалізм нельга блытаць ці, тым больш, атаесамляць, з нэкрафіліяй. Акрамя чыста мэдыцынскага значэньня тэрміну, нэкрафілія – гэта фактычна любоў да продкаў, нашыя Дзяды. У грэкаў nekros значыць «нябожчык», «жыхар падземнага царства». Лацінскае nex, necis адпавядае гвалтоўнай сьмерці, забойству. Верагодна, nekros не стасуецца са сьмерцю наагул, а толькі зь мёртвым целам, з забітымі. Сьмерць мае зусім іншае значэньне, зьвязанае ня зь мёртвым целам, а з актам паміраньня. У грэцкай мове гэта thanates, а ў латыні — mors, mori.

Вось, да прыкладу, узор паэтычнай нэкрафіліі пачатку стагодзьдзя:

На могілках

Ціхія могілкі, могілкі смутныя,
Вабіце вы маё сэрца бязьсільнае: —
Кветкі задумныя, дрэвы магутныя,
Неба над гэтым блакітна-прыхільнае.
Шэрыя крыжыкі лісьцем затканыя,
Белыя помнікі — варта маўклівая;
Жыцьця забытага мары схаваныя
Ціха шапоцяць мне казку тужлівую.
Ціха ўстаюць прад вачыма маркотнымі
Зданьні мінулага з смутнай пакораю,
З песьняй жалобнаю, з песьняй гаротнаю
Нікнуць у далі чаргою няскораю.
Сьпевы сьціхаюць за імі хаўтурныя,
Сьлёзы ліюцца з вачэй мімавольныя.
Хіляцца ніжай бярэзінкі хмурныя,
Туляцца к могілкам кветкі бяздольныя.
Доўга сяджу я, зьнямогай спавітай,
Сэрца жальбуе ціхутка бязьсільнае.
Шчырымі косамі сонца аблітае,
Неба ўсьміхаецца роўна-прыхільнае3.

А вось узор публіцыстычнай нэкрафіліі — канца таго самага стагодзьдзя: «Сьнежаньскі дзень кароткі, і калі ў Нахаве жалобны картэж спыніўся на вуліцы непадалёк ад хаты пад таполяй, Яго хаты, неба ўжо ціснула на зямлю шэрасьцю.

Аркестар падаў разьвітальны голас, узарваўшы цішыню вялікай — хат на дзьвесьце — палескай вёскі. З двароў выходзілі людзі — яны даўно чакалі, хоць дзень быў не выхадны. Далучаліся да тых, што пакінулі аўтобусы і машыны, і ішлі, ішлі. Да могілак было каля трох кілямэтраў, аркестранты сьпяшаліся дамоў, а людзі ўсё прыбывалі. Так і пайшлі па доўгай вуліцы, паўз калгасныя забудовы, цераз поле.

Нахаўскія могілкі раскінуліся на ўскраіне бору — пад аховай гонкіх маладых сосен. Тут, недалёка ад дарогі, магіла Соф’і Данілаўны. Абгародку разгарадзілі і побач са сьціплым мэталічным крыжам выкапалі другую магілу.

Жоўтая, падраўняная лапатамі гара пяску паказвала, куды трэба ставіць дамавіну.

Першы раз у жыцьці я бачыў такую прыгожую магільную 4 яму. Шырокая, глыбокая, з гладка абрэзанымі, нібы аблітымі невядомым залацістым растворам сьценкамі, яна здавалася цэльнай, маналітнай, быццам жоўтыя сьценкі яе і дно былі не зь пяску, а адлітыя з мэталу, і быццам зроблена ўсё гэта не для таго, каб празь некалькі хвілін засыпаць пяском, а для таго, каб паказаць некаму.. Каму?

Праўда, з аднаго боку, там, дзе стаяў крыж Соф’і Данілаўны, гэта ілюзорная геамэтрычная гармонія была парушана. Там пясок трошкі асыпаўся, утварыўшы невялікую нішу, нібы намёк на тое, што збоку нехта спрабаваў ці спрабуе працягнуць руку… Руку на вечнасьць?» 5

Часта сярод маладзейшага пакаленьня пісьменьнікаў нэкрафілія ўжываецца выключна як самамэта — для ілюзорнай, але гэткай жаданай эпатацыі чытачоў:

Сплывае атамнай марэляй
у інтэнсіўным фіялеце,
каб сумаваць у іншасьвеце
пад сьпевы юных мэнэстрэляў.
Труп, асалодай набрынялы,
апошняй тайны захавальнік,
нібы астылы літавальнік
нэўтралізуе водар калы.
Вось парафінавая маска
накрыла тварык пасінелы,
і абязтлушчанае цела
ўсім ціха шэпча: «Калі ласка» 6.

Зрэшты, аўтары падобных твораў не хаваюць сваіх мэтаў, даючы такім вершам адпаведныя назовы. Вось верш Ю. Гуменюка так і называецца - «Блюзьнерства»:

Каб не спакусіцца ды не згвалтаваць.
я труп твой нэйлонавай плахтай накрыў7.

Аддаў даніну нэкрафіліі, асабліва на пачатку творчасьці, і Адам Глёбус — у аповесьці 1992 году “Сьмерць — мужчына”: “Смерць мяне сапраўды вабiць, i ўсё знiтаванае з ёй таксама. А iдзе гэта праз тое, што нарадзiўся, рос дый цяпер жыву каля самых могiлак. Лёс такi. I куды б нi прыехаў, мяне проста цягне наведаць пагост. Хто? Дух? Д'ябал? Хутчэй, не. Занадта гучна, як бубённыя заклiкi. Прасцей: люблю водар прывялых кветак над капцамi, люблю густую вiльгаць, што тоiцца ў кустоўi i за крыжамi i помнiкамi, люблю i жалобныя радкi: "Я ўжо дома, а ты яшчэ ў гасцях", "Спынiся, пастой, падумай", "Вечны спакой", "Вечны спачын". I люблю пагостаўскi ансамбль з дзяцiнства. З таго далёкага часу, калi па абедзе баба Ядзя мяне спачатку ўкладала спаць, а потым раптам будзiла, i мы iшлi глядзець, як нашай вулiцай нясуць нябожчыка. Спаць, калi некага хаваюць, нельга”.

Нэкрарэалізм — зьява іншага пляну, гэта плоць ад плоці савецкай сыстэмы, ейны насьледак і дзіця, прадукт homo soveticus8, выяўлены праз стэрэатыпы спэцыфічна савецкага мастацтва, асабліва 30-х гадоў9. Але ня толькі гэта бацькі; відавочны ўплыў францускага сюрэалізму й — крыху — нямецкага экспрэсіянізму.

Мастацкі сьвет нэкрарэалізму — сьвет справакаванага шоку, старанна плянаванага нібы імпульсіўнага жахлівага ўчынку. І чытач, нават падрыхтаваны да правакацыі, усё ж купляецца на яе. Таму для спакойнага разважаньня пра падобныя (ды й ня толькі) творы неабходна пэўная эстэтычная дыстанцыя10.

————
1. А. Мельнікаў. Глёбусьнік. melnikow.nm.ru.

2. Андрэй Савіцкі. Пашпартызацыя бесаў, або Койданаўскі Глобус. «ARCHE», # 5-2000, с.69-70.

3. Хмарка (Н. Панамарэнка). На могілках. «Вольны сьцяг», № 6. Верш напісаны 19.І/ХІІ. 1921 г.

4. Вылучана мною – Л. Ю.

5. А. Кудравец. Я Прыпяці выток і вусце. Слова развітання. «Літаратура і Мастацтва», №5. 4 лютага 2000.

6. Юры Гумянюк. Мярцьвяк. У кн.: Юры Гумянюк. Рытуал. Полацак- Гародня, 1999. с.27.

7. Юры Гумянюк. Блюзьнерства. У кн.: Юры Гумянюк. Рытуал. Полацак-Гародня, 1999. с. 11.

8. Найбольш блізкая літаратурная паралель — расейскага пісьменьніка Юрыя Мамлеева, хоць і эмігранта, але творчасьць якога паўстае з глебы савецкага жыцьця.

9. Святлана Алексіевіч. Зачараваныя смерцю. Пераклад з рускай мовы М. С. Гіля. Мінск, 1993: «У першым класе я прачытала «Маладую гвардзію» Аляксандра Фадзеева, «Аповесць пра сапраўднага чалавека» Барыса Палявога. Самая высокая мара — памерці. Аддаць жыццё за радзіму» (с.27).

Дарэчы, у сувязі з гэтым цікава адзначыць уплыў савецкіх кніжак, іхную скіраванасьць: «Мне — восем гадоў, брату — дзесяць, тата вяртаецца са службы. Рыпіць партупея, рыпяць хромавыя боты. У гэтую хвіліну нам з братам ператварыцца б у невідзімак, зьнікнуць зь ягоных вачэй! Тата бярэ з этажэркі «Аповесьць пра сапраўднага чалавека» Барыса Палявога, у нашым доме — гэта «Ойча наш». (тамсама, с. 32).

10. Asthetische Distanz – паняцьце, што вызначае ступень нечаканасьці твора для чытача і, праз гэта, ягоную паэтычную вартасьць (вядома, не абсалютную, адно ў пэўных каардынатах існаваньня). Абурэньне, зьдзіўленьне, неразуменьне, магчыма, нават гідкасьць, што ахопліваюць чытача, і ёсьць тыя самыя крытэры, якімі ацэньваецца эстэтычная вартасьць твора. З часам твор робіцца звыклым, прымальным — эстэтычны прагал
звужаецца, здымаецца. І твор можа стацца клясыкаю (як, прыкладам, вершы Максіма Багдановіча), ці адысьці ў нябыт (некалі ашаламляльныя творы Паўлюка Шукайлы або Аркадзя Куляшова).

чытаць 59 камэнтараў, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media