• лiтaрa.net | выданьнi |
nihil

Выданьне літаратурнага авангарду
Заснавальнік: Новы фронт мастацтваў
Галоўны рэдактар: Тацяна Сьлінка
nihil.knihi.com [http://nihil.knihi.com]
email: nihil@priest.com [nihil@priest.com]


Ужо выйшла тры кніжачкі літаратурнага альманаху. Чаму не нумары? Таму што нумарацыя адмаўляецца стваральнікамі Nihil, як адмаўляецца ўсё тое, што людзі звыкліся лічыць аксыёмай. Nihil – гэта карнавал. Жыцьцё наадварот, мастацтва наадварот, творы наадварот,

Ужо зь першага нумару Nihil акрэсьлівае кола сваіх тэрмінаў: "не", "няма", "наадварот" – і сваю прастору: "нікуды", "там-дзе-няма", "па-за-тым-што-ёсьць".

Прэзэнтацыя першага нумару Nihil, якая адбылася у Доме літаратараў восеньню 1999 году, была падобная на жахлівы "тэатар ценяў", які меў сваёй мэтай абвесьціць пачатак (і адразу канец) зьявы, якая называлася Новы фронт мастацтваў.

Трэцяя спроба спасьцігнуць сьвет праз прызму няіснага… для нікога, нідзе, ніколі адмаўляла першапачатак мысьленьня – мову. Слова галоўнага рэдактара Міхася Баярына на прэзэнтацыі трэцяй кніжкі Nihil было сустрэтае паслухмяным маўчаньнем беларускае аўдыторыі, якая ўжо прызвычаілася да некрафілічна-сьмяротных пэрформансаў. І гэта нягледзячы на тое, што Міхась казаў даволі эпатажную прамову пра тое, што беларуская мова – гэта ня тая мова, на якой пішуцца творы сусьветнага масштабу, і што захоўваць яе, працягваючы ейную агонію, няма ніякага сэнсу. Яе трэба забіць… у ахвяру новае мовы.


© лiтaрa.net, пры перадруку не забудзьцеся паставiць на нас спасылку