Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Крытыка як жаночая справа
Павел Абрамовiч, 17 чэрвеня 2003

Кісьліцына Ганна. <blonde attack>. — Менск, 2003. — 143 с.

Нават не згадаю зараз, калі апошні раз трымаў у руках зборнік крытычных артыкулаў аб сучаснай беларускай літаратуры. Кніга Ганны Кісьліцынай сталася для мяне чакаляднай цукеркай, знойдзенай у мяшэчку з прыкрымі ірыскамі.

На белым фоне вокладкі зьмешчаны фотакаляж: Кісьліцына ў ружовым касьцюме зайчыка. Такія касьцюмчыкі дзеці апранаюць на навагоднія ранішнікі. Сама аўтарка бачыць у вокладцы папярэджаньне — "асьцярожна, "сюр"! Я б падпісаўся пад гэтымі словамі, калі б Кісьліцына-крытык сапраўды ішла ад неўсьвядомленага і выпадковых псіхічных асацыяцый, аўтэматычна скарыстоўвала б маўленчыя сродкі, спараджаючы небывалыя эстэтычныя эфэкты. Наадварот, Кісьліцына ў сваіх рэцэнзіях і артыкулах мысьліць лагічна, у звыклых катэгорыях, без псіхадэлічных “выбрыкаў”. Унутраная раскаванасьць аўтаркі, нязмушанасьць і іранічнасьць яе тону ня ёсьць перашкодаю для сур’ёзнай размовы аб літаратуры, а суб’ектыўнасьць — для ўзважаных ацэнак. Кісьліцына жыве прагай “перапісаць наноў ня толькі створаную мужчынамі літаратуру, але і ўсё створанае імі жыцьцё” (эсэ-прадмова “Крытыка — жаночая справа”). Упрыгожаная заечымі вушкамі, яна выклікае пэўныя асацыяцыі з гульлівай playmate з імпэрыі дзядулькі Х’ю Гефнэра (каханьне, сэкс, супрацьстаяньне полаў у беларускай літаратуры — адны з асноўных тэмаў кнігі; ружовы колер касьцюму — ня проста так), аднак чаму гэтак журботна апушчаныя долу тыя мяккія вушкі? Ці не ў прадчуваньні вялікіх цяжкасьцяў на шляху запланаванага пераўтварэньня жыцьця й літаратуры? Канцэптуальная і арыгінальная вокладка.
Зборнік складаецца з трох частак (“Эсэ, артыкулы”, “Партрэты, рэцэнзіі”, “Інтэрвію”). Ён укладзены з тэкстаў, напісаных цягам апошняга дзесяцігодзьдзя. Шкада толькі, што ў першых дзьвюх частках пад імі нямашака датаў. Крытыка ўсё-такі пішацца не для “вечнасьці”, а адлюстроўвае хуткаплыннае літаратурнае жыцьцё, фіксіруе з’яўленьне літаратурнага факту ў эстэтычнай прасторы (гэта асабліва тычыцца рэцэнзій).

Кісьліцына не імкнецца прыхаваць свае літаратурныя прыхільнасьці і карпаратыўную прыналежнасьць. Яна шмат піша пра дарагога сэрцу Разанава і Глёбуса, адкрыта сымпатызуе “бумбамлітаўцам” і “тэвээлаўцам”. Аднак, калі апошнія дапускаюць мастацкія пралікі, Кісьліцына рэагуе імгненна. “ Відавочна, што дапрацоўкі патрабаваў і цыкл “Птушыны рай”, — піша яна ў адной з рэцэнзій, — дзе метафарычнасць аркушаўскай думкі раз за разам вынішчаецца нейкай зухавата-маладнякоўскай інтанацыяй”. Не зважае крытык на званьні і заслугі перад літаратурай: “Шкада, што А. Максімюк (празаік, галоўны рэдактар часопісу “Правінцыя” — П.А.) прадставіў у сваім часопісе твор абсалютна “праглёбаўскі”, які нават назваю сваёю “адсылае” да першакрыніцы”. Дый сама Кісьліцына можа ствараць як узоры літаратурнай крытыкі (“Апошні цьвік”), так і нуднавата распавядаць у інтэрвію пра беларускі постмадэрнізм альбо казаць банальнасьці: “Як і кожная сапраўдная кніга, “Апошнія вершы” Леаніда Галубовіча выклікае думкі ня толькі аб асаблівасьцях таленту паэта, але і аб сутнасьці самой паэзіі, чарговы раз ставячы пытаньне пра яе месца і ролю ў сучасным сьвеце”. Гэта сьведчыць, што Кісьліцына — жывы чалавек, які перажывае творчыя ўзьлёты й падзеньні. Яе артыкулы маюць характэрныя для крытыкі адзнакі руціннасьці, канвэернасьці. Нарэшце, супярэчлівасьці. І дарэмна ананім за подпісам “Тыпізаваны Бэндэ” на сайце “litara.net” патрабуе ад яе “адзінай сістэмы крытэрыяў”. У кнізе, якая пабудаваная з артыкулаў-цаглінак, што “абпальваліся” ў розныя гады, ab initio ня можа быць адзінага падыходу да зьменьлівага жыцьця, супярэчлівай творчасьці суайчыньнікаў-літаратараў.

Кісьліцына любіць ствараць літаратурныя міты (артыкулы “Раіса Баравікова як сэкс-сымбаль беларускай літаратуры”, “Іван Шамякін — апостал мадэрнізму”). Але колькі ні ўчытвайся ў бэлетрыстыку Шамякіна, акром “добрага” і “дрэннага” сакратароў райкаму дый іншых камуністых зь іх думкамі і жыцьцём навідавоку, дарэмна шукаць там мадэрновасьці, патаемных намёкаў і алюзій, як заклікае да таго крытык. А наконт сэксу… Нашая літаратура апошнімі гадамі значна памаладзела, папрыгажэла і пагарачэла. Цнатлівасьць, прыстойнасьць і традыцыйныя сэксуальныя пазыцыі цяпер шукайма ў туркменскім слоўным мастацтве.

Гэта кніга перадусім створана жанчынай. Маладая, пазбаўленая комплексаў, яна называе рэчы сваімі імёнамі. Яна жадае, каб беларускія літаратары-мужчыны пачалі прагнуць экшэна ў рэальным жыцьці, выразна заявілі аб сваёй полавай прыналежнасьці. Яшчэ Кісьліцына спрабуе зразумець, чаму ў беларускай літаратуры багата разумных і таленавітых пісьменьніц, але “хранічна адсутнічае больш-менш цікавая любоўная гісторыя”. Погляд на беларускую літаратуру праз гендэрную “прызму” дужа эфектыўны: ён пазбаўляе крытыку адарванасьці ад жыцьця, культуры паводзін у літаратуры надае цывілізаваны выгляд, а адносіны ў трохкутніку “пісьменьнік — крытык — чытач” робіць больш інтымнымі.

Надрукавана са скарачэньнямі
ў “Нашай Ніве”, № 20-2003



дадаць камэнтар, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media