Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Постсавецкія інтэлектуалы, “універсальнасць” і “Заходні канон”
Ігар Бабкоў, 7 кастрычнiка 2002

Вось ужо больш за дзесяцігоддзе мы назіраем працэс паступовага знікнення Другога сьвету. І хаця распачаўся гэты працэс як “выбух”, працягваецца ён як павольнае распушчанне калісці магутнага мацерыка, паступовае зьнікненьне Атлянтыды…

Вада напачатку пранікае ў прыгранічча, у найбольш нізкія часткі сушы, адразаючы горы й узвышшы. Тое, што раней было маналітам, сёньня выглядае як разлеглы архіпэляг, як група выспаў, незьвязаных між сабой, раскіданых у часе (?) і прасторы. Тэрыторыі калісьці Адзінага падзеленыя новымі граніцамі: моўнымі, дзяржаўнымі, цывілізацыйнымі. Знакі, сымболі, ідэі альбо сыходзяць пад ваду, альбо вымушаныя ўступаць у іншыя сыстэмныя сувязі, існаваць у якасьці дадатковых, маргінальных.

Дзеля дасьледаваньня гэтага працэсу і стварэньня адпаведнай “карціны сьвету” паўстала асобная дысцыпліна: транзыталёгія. Яна апісвае яго як працэс пераходу ад сацыялізма да капіталізму. Пры гэтым маецца на ўвеце, што ўлучэньне асобных частак у прастору рынкавага абмену і ўвядзеньне прадстаўнічай дэмакратыі даюць дастатковыя гарантыі для іх інкарпарацыі ў першы свет, сьвет «залатога міліярду». Ідэя «пераходу» практычна выцясьніла ідэю «канвергенцыі сыстэмаў» і амаль паўсюль разглядаецца як безальтэрнатыўная. Пры гэтым сучаснасьць сучасных грамадзтваў лібэральнай дэмакратыі разглядаецца як (утапічны?) далягляд нашае будучыні.

Рэальнасьць больш складаная і менш дагматычная. На нашых вачох частка гэтай Атлянтыды сапраўды амаль увайшла ў жаданы Захад, праўда пакуль на правох бедных пэрыфэрыяў ці нават правінцыяў. Частка павольна дрэйфуе ў кірунку трэцяга сьвету. Частка стаіць на мейсцы, і, вырашыўшы, што лепш індустрыйныя руіны сьвету другога, чым нафтава-бананавыя палацы трэцяга, імкнецца канкураваць з Захадам за нешматлікія постсавецкія рэсурсы, што вызваляюцца і паступаюць на рынак.

Усяму гэтаму спадарожнічае вайна ўсіх супраць усіх, маргіналізацыя культуры, паўставаньне медыя-класа на руінах інтэлігенцыі, і, урэшце, прыход “імаголагаў” (М. Кундэра) як у габінэты былой наменклатуры, так і ў апазыцыю гэтым габінэтам.

Усяму гэтаму спадарожнічае таксама драматычнае зьнікненьне крытычнага мысьленьня, а сама постаць інтэлектуала ў посткамуністычных грамадзтвах пасьпяхова замененая інстытутам “публічных асобаў”, якія праектуюцца, ствараюцца і здаюцца ў архіў у бадзёрым рытме сезонаў моды.

……

Зрэшты, усё гэта ня мусіць захінаць галоўнай падзеі.

У сімвалічнай прасторы глабальнага светападзелу на нашых вачох паўстае новая канфігурацыя: у ёй за граніцамі першага сьвету адразу пачынаецца трэці. На мейсцы другога сьвету выяўляе сябе пустата, разрыў, прастора, запоўненая мелянхоліяй, настальгіяй, расчараваньнямі, лякальнымі ідэалягічнымі войнамі. Гэта прастора адсутнасьці…

У гэтай пустой прасторы, прасторы паміж, пачынаюць гучаць галасы.

……

Гэтыя галасы яшчэ ня маюць мінулага (іх мінулае ўяўленае і прысвоенае не імі самімі і выступае як лякальна-пэрыфэрыйны дадатак, як цень эўрапейскай мадэрнасьці), і ўжо ня маюць будучыні (іх будучыня выяўляе сябе як чужая сучаснасьць).
…….

Што гэта за галасы? Хто гаворыць? Адкуль і дзеля чаго? Постсавецкія інтэлектуалы? Тутэйшыя мысляры? Усходнееўрапейцы?

Калі прыгадаць эйфарыю канца васьмідзесятых, калі на нашых вачох і з нашым удзелам руйнавалася цэлая цывілізацыя, больш за ўсё ўражвае яснасьць стратэгічнай перспектывы: перспектывы адзінага цывілізаванага/унівэрсальнага сьвету, які непазьбежна мусіў прыйсьці на зьмену свету палярызаванаму.

У гэтым адзіным і сапраўды унівэрсальным сьвеце другі сьвет мусіў нарэшце ўз’яднацца з першым.

Паўсталы на руінах камунізма пераходны пэрыяд разглядаўся як непазьбежны калідор, як выпрабаванне, але стратэгічная мэта заставалася непарушнай. І, што больш істотна, заставалася непарушнай вера, што мэтай самога Захаду ёсьць інтэграцыя альбо ўз’яднаньне частак.

Тым не менш тое месца, дзе мы сябе сёння знаходзім, тая прастора, у якой фармуецца нашая ідэнтычнасьць, па-ранейшаму выступае як эўрапейская перыферыя. Больш за тое, пасля краху камунізма, калі ідэі універсальнасці, “рацыяналізму” і Заходняга канону практычна супалі, сам Захад (як універсальнасць) па-ранейшаму застаецца “недзе там”, за даляглядам. А граніцы між Захадам і не-Захадам не толькі не зніклі, а яшчэ больш умацаваліся. І хаця ўсе разумеюць, што новыя граніцы маюць дачыненне хутчэй да ментальнай геаграфіі чым да палітычна-цывілізацыйных рэаліяў, “арыенталісцкая” міфалогія цэнтра, якая прадукуе пэрыферыі як Іншае, а Іншае як Усход, па-ранейшаму працуе з поўнай загрузкай.

У выніку, у дадатак да вядомых і аналізаваных супярэчнасцяў між першым і трэцім светам, між Еўропай і яе былымі калоніямі, выспявае яшчэ адзін канфлікт, яшчэ адна супярэчнасць: між заходнім цэнтрам і заходнімі ж перыферыямі. Структура гэтага канфлікта (і ўвогуле, дачыненні еўрапейскага цэнтра і еўрапейскіх перыферыяў) яшчэ не праявілася ў поўную моц, але тое, што відавочна – еўрапейскія перыферыі знаходзяць сябе ў “пустой” прасторы паміж, - паміх універсальным канонам (Захадам) і нічым не легітымізаванай унікальнасцю. Гэтая прастора “паміж” прадукуе пэўны тып ідэнтычнасці і пэўны тып мыслення – “лякальнае мысленне”. Гэтая лакальнасьць звязаная з тым, што суб’ектнасць пэрыферыі размешчаная такім чынам, што знаходзіць сябе па-за легітымнымі зонамі заходняга суб’екта, - зонамі кантраляванай універсальнасці. І ў сваім імкненні да універсальнасці “лакальнае мысленне” сутыкаецца з прэтэнзіяй гэтага самага суб’екта на эксклюзіўнае валоданне ўніверсальнай перспектывай. Гэтае сутыкненне вымушае мысленне апазнаць само сябе як адрознае. Перш за ўсё мысьленьне выяўляе сваю прысутнасьць, закінутасьць у прастору сучаснасьці. Яно знаходзіць сябе тут…

І пачынае ўглядацца ў тое, што вакол нас. Яно імкнецца выявіць і тэматызаваць зьместы, што насяляюць гэтую прастору. І ў той момант, калі яно зьвяртаецца да “саміх рэчаў”, спрабуе ўбачыць і асэнсаваць іх, яно чуе голас, які цьвердзіць, што рэчы навакольля, тое, што для нас ёсьць сучасным і прысутным, насамрэч, у нейкай апошняй, універсальнай перспектыве — ўжо прамінулі.

Гэты другі голас даводзіць, што нашая цяпершчына – адстала, затрымалася ў плыні часу, і хаця яна ёсьць і застаецца прысутнай, але не сучаснай.

Тое ж, што ёсьць праўдзіва сучасным, разьмяшчаецца недзе побач, і гэтая праўдзівая сучаснасьць насамрэч ёсьць нашаю будучыняй. Нашая будучыня ў той жа самы момант выяўляе сябе як чужая сучаснасьць.

Гэтая чужая сучаснасьць – заходні канон мысьленьня, захад як універсальнасць.
Мы пачынаем вучыцца гаварыць на мове нашае будучыні, а нашая прысутнасьць тут стаецца адно прыкрым непаразуменьнем. Гэтая прысутнасьць выпадае ў мінулае, якое затрымалася.

Але пры гэтым і нашая будучыня перастае быць для нас адкрытай магчымасьцю. Яна больш не выцягвае нас да сябе. Нашая будучыня ўжо адбылася.

Тое ж, што прысутнае вакол нас, застаецца неназваным, — і непрадуманым.

………

У выніку Заходні канон (універсальнасць) для перыферыйных (і шырэй, незаходніх) інтэлектуалаў адначасова выступае ў трох іпастасях:

1. Як “аб’ект жадання”.
2. Як суб’ект дамінацыі.
3. Як аб’ект крытычнай дэканструкцыі.

Як аб’ект жадання Заходні канон прадукуецца намі самімі як выбранае мейсца нашых мрояў пра універсальнасьць.

Як суб’ект дамінацыі Заходні канон прадукуе нас саміх у якасці лакальных, партыкулярных і, урэшце, перыферыйных.
Я
к аб’ект крытычнай дэканструкцыі Заходні канон выяўляе сябе як пэўная непрысвоеная частка нас саміх. Як фрагмент гісторыі эўрапейскай перыферыі. Урэшце, як адзін з лакальных праектаў еўрапейскай мадэрнасці.

……

Адным з вынікаў еўрапейскай мадэрнасьці сталася пераўяўленьне сьвета. Унівэрсальнасьць раптам выявіла свае граніцы. Па-за гэтымі граніцамі знайшлі сябе эўрапейскія калёніі. На памежжы унівэрсальнага і лякальнага паўсталі эўрапейскія пэрыфэрыі. Адна з такіх перыфэрыяў – Цэнтральная і Усходняя Эўропа.

Такім чынам, гісторыя эўрапейскай перыферыі ня ёсьць чымсьці вонкавым працэсам эўрапейскай мадэрнасьці. Яна ёсьць іх арганічнай часткай. Але пры гэтым – сакрэтнай, утоенай часткай, чымсьці, што ніколі не выходзіла на паверхню эўрапейскага культурнага наратыву, што заўсёды было адсутным на ўзроўні рэпрэзэнтацыі, хаця й існым на ўзроўні рэальнасьці.

Гэтая гісторыя ёсьць часткай ‘ценявога боку’ эўрапейскай мадэрнасьці: а менавіта ‘нутранога каляніялізму’.

І гутарка тут ня толькі пра тое, што частка сёньняшніх эўрапейскіх нацыяў цягам гісторыі былі аб’ектамі прыгнёту і калянізацыі з боку сваіх больш моцных суседзяў. Ня толькі пра няўдалыя праекты нацыягенэзу ў межах самой Эўропы (правансальскі, шатлядзкі, валійскі ды інш.). І ня толькі пра ‘пэрыфэрыйныя’ нацыі, што да сёньня існуюць у сытуацыі залежнасьці.

Гутарка пра тое, што працэсы ‘калянізацыі’ неаддзельныя ад эўрапейскай мадэрнасьці, але ніколі ня ставіліся пад пытаньне ў сваіх асновах, матывацыях і наступствах.

Гісторыя эўрапейскай перыферыі такім чынам можа быць расказаная як частка гісторыі ‘другой Эўропы’, як частка эўрапейскага ценю.

Такая гісторыя (ценю) яшчэ не напісаная, хаця яе фрагмэнты мы назіраем у самых розных ‘канцэптуальных’ рухах апошніх дзесяцігодзьдзяў:

Напісаньне такой гісторыі нясе з сабой пэўныя канцэптуальныя складанасьці. Ня так проста пісаць гісторыю ценю, альбо ‘гісторыю непрысутнасьці’. Яшчэ складаней ствараць веду пра непрысутнасьць.

Бо якраз стварэньне веды сутнасна зьвязанае з працэсамі апазнаваньня, аб’ектывацыі і кантролю сваіх аб’ектаў.

Зь якой пазыцыі магла бы быць напісаная такая гісторыя? Паміж? (Эўрапейскай мадэрнасьцю і яе ‘ахвярамі’?). Гісторыя ‘ценю’ вельмі часта пішацца ахвярамі, — але з пэрспэктывы сваіх катаў.

Імкнучыся распавесьці гісторыю пра ‘калянізаванага’, мы сутыкаемся зь дзіўнай дэтэрытарызацыяй: няма такога мейсца ў ‘сучаснасьці’, дзе гэтая гісторыя магла бы разьмясьціцца.

З адного боку, гісторыя ‘ценю’ разгортваецца ў тым жа часе, што і ‘галоўная’ гісторыя, — але ў выніку пэўнай канцэптуальнай падмены (на якой мы яшчэ спынімся) яна знаходзіць, што яе праўдзівае мейсца ў мінулым, — як бы гэтае мінулае ні называлася (дамадэрнасьцю, дзіцячасьцю, дзікарствам, затрыманасьцю… etc.) і якое б мейсца на ментальнай мапе не займала (Усход, пэрыфэрыя, правінцыя, адсутнасьць).

Гісторыя ‘ахвяраў’ эўрапейскай мадэрнасьці – гэта ня толькі гісторыя прыгнечаных народаў і няўдалых нацыяў. Гэта таксама і гісторыя прыроды (?!), якая сталася першым і улюбёным аб’ектам калянізацыі. Гэта і гісторыя ‘дзяцінства’, гісторыя ‘жаночага’, а магчыма і гісторыя ‘старасьці’. Гэта і гісторыя ‘пераадоленых’ (хаця й не адмененых і не пераўзыйдзеных) тыпаў культуры (традыцыйная).

І адначасова гэта іманентная крытыка новаэўрапейскага мысьленьня і тых эпістэмалягічных пераспэктываў, якія гэтае мысьленьне нам навязвае. І ў гэтым кантэксце адзін з самых істотных фрагмэнтаў такой іманентнай крытыкі зьвязаны з рэканцэптуалізацыяй усходнееўрапейскага камунізма.

……

Савецкая цывілізацыя будзе перапісвацца неаднаразова. З розных перспектываў мысьленьня, з розных геакультурных мейсцазнаходжаньняў і з розных суб’ектных пазыцый.

Але само вяртаньне да гэтага часу і спробы ягонага прадумваньня ўжо не зьвязаныя з той сэнтыментальна-ідэалягічнай гульнёй ў канструяваньне Іншага, у якую, калі верыць Бадрыяру ды Саіду, гуляецца апошнія двесьці год Ідэальны Суб’ект Заходняй Эпістэмалёгіі.

Сёньняшняе “вяртаньне да камунізму” зьвязанае хутчэй з лякальнымі спробамі знайсьці спосабы прысвоіць сабе мінулае, зрабіць яго гарантыяй будучыні. Без прысваеньня мінулага, г.зн. без выстройваньня ўласных генеалёгіяў не паўстае перспектыва будучыні, ды й сучаснасьць выглядае пазбаўленай надзвычай істотнага спосабу самалегітымацыі. У гэтых спробах прысваеньня “памяць” выступае ня столькі суб’ектыўнай здольнасьцю прыгадваньня таго, што было насамрэч, колькі сацыяльным механізмам па канструяваньню (перапісваньню) мінулага, якое мусіць цяпер залежыць (і сапраўды залежыць) ад “пэўных навязьлівых ідэяў сучаснасьці” (Льётар).

……

Што гэта за ідэі? Хто імкнецца перапісаць мінулае?

……

Спробы пісаць “посткамуністычную гісторыю” з чыстага аркуша праваліліся.

Праваліліся таксама спробы “арыенталізацыі” Усходняй Эўропы, сымбалічнага выключэньня “камунізма” як усходняга барбарства, як Іншага і Чужога. Насуперак гэтаму камуністычны праект бачыцца як канчатковая рэалізацыя Асьветніцкай утопіі рацыянальнага грамадзтва, як канчатковае завяршэньне Асьветніцкага праекту як такога.
Апазыцыя свабоды і таталітарызму, прапанаваная лібералізмам, у якой сучасныя спажывецкі-інфармацыйныя грамадзтвы Захаду разглядаліся як прастора рэалізаванай утопіі свабоды, сутыкнулася з сытуацыяй, калі свабода выяўляе сябе як “свабода онталягічнай пустаты, у якой мы ўсе сябе знаходзім і якую мы падставова вольныя запаўняць рэчамі і знакамі, самаробнымі, альбо знойдзенымі на рынку”. Ценявы бок гэтай свабоды сфармуляваў Мішэль Фуко: “Мы ўсе кіраваныя”.

Эфэктыўнасьць і неэфэктыўнасьць эканомікі, разгляданая як функцыя “рыначнасьці” і “пляну” і адпаведны зварот да спажывецкіх апэтытаў сутыкаецца з выхадам на палітычную арэну "выключаных" масаў, для якіх працэс неабмежаванага спажываньня існуе хіба што ў якасьці сюжэта тэлесэрыялаў.
…….

Засталася ідэя “дзяцінства”. Як геніяльна!
Камунізм, які пагрозьліва глядзеў на нас з будучыні, адсунуты ў бяспечную мілую прастору дзяцінства… Яго (яе?) можна нават любіць, глядзець з настальгіяй…

Зрэшты сама ідэя лякалізацыі “камунізма” як дзяцінства зусім не дзіцячая. У сымбалічных кодах эўрапейскай мадэрнасьці метафара дзяцінства адназначна зьвязанае з дамадэрным, ірацыянальным, негістарычным.

……

Насуперак гэтай стратэгіі “камунізм” бачыцца як ценявы бок эўрапейскай мадэрнасьці.

З гэтай перспектывы Другі сьвет выглядае не як мілае дзяцінства, а як гісторыя бунту эўрапейскай пэрыфэрыі, гісторыя вайны за будучыню, якой спадарожнічалі ня толькі масавыя рэпрэсыі, але й спробы выпрацаваць “альтэрнатыўную унівэрсальнасьць”.

Гісторыя, альбо генеалёгія гэтага бунту яшчэ не напісаная.

У гэтым сэнсе патэнцыйны зварот мысьленьня да “савецкай цывілізацыі” мае на мэце разламаць маналягізм эўрапейскай мадэрнасьці, выявіць яе нутраную гетэрагеннасьць і канфліктнасьць, і, асабліва, увесьці ў дыскурс мадэрнасьці разнастайныя контр-мадэрныя праекты, што высьпявалі й рэалізоўваліся на эўрапейскай пэрыфэрыі.

У такой пастаноўцы праблема “савецкай цывілізацыі” і выяўляе сябе як праблема ўзаемадачыненьняў эўрапейскіх пэрыфэрыяў і Заходняга канону.

Заходні канон у дадзеным кантэксьце – ня зьмест мысьленьня, ня пэўная тэкставая наяўнасьць, што выяўляецца ў “сьпісах Вялікіх Кнігаў”. Заходні канон – гэта форма, у якую гэты зьмест афармляецца, спосабы, якімі ён функцыянуе, навязваючы сябе як унівэрсальнае, і падаўляючы, такім чынам, разнастайныя кантэкстныя і лякальныя “альтэрнатывы”.

Дысцыплінарна гэты праект знаходзіць сябе ў кантэксьце посткаляніяльных досьледаў.

…….

Памылка, ці дакладней, культурнае непаразуменьне між Усходняй Эўропай і Захадам палягае на тым, што культуры (і народы) заходняга паса Расейскай імпэрыі, а потым Савецкага Саюза, паўстаўшы як культуры анты-каляніяльныя, як культуры супраціву, — адштурхоўваючыся ад расейскае калянізацыі, высоўвалі й высоўваюць Захад як норму, унівэрсальнасьць й эпістэмалягічны далягляд свайго цывілізацыйнага выбару. Вяртаньне да заходняга цывілізацыйнага кола выступае і як непасрэдная палітычная мэта і як доўгатэрміновы культурна-цывілізацыйны выбар.

У той жа час у момант развалу Савецкага Саюза Захадам яны былі ўспрынятыя як натывісцкія, нацыяналістычныя й патэнцыйна небясьпечныя рухі. Само супрацьстаяньне з расейскай, а потым расейска-савецкай культурай трактавалася Захадам як бунт прымітыўных нацыяналізмаў супроць унівэрсальнасьці (хаця й іншага тыпу). У гэтай сытуацыі заходнія аналітыкі, некрытычна перанесьлі на пост-савецкую прастору схему сутыкненьня самога Захаду з 3-м сьветам, паводле якой заходняй унівэрсальнасьці можа быць супрацьпастаўлена толькі «мясцовае» й «натывісцкае».

Для расейскай жа культурнай прасторы гэты бунт выглядаў як «адрыў унівэрсальнасьці». Бо унівэрсалісцка-эўрапейская пазыцыя й місыя Расеі геаграфічна й гістарычна была зьвязаная з «заходнімі тэрыторыямі», якія выступалі як блізкі, кантраляваны Захад.

Такім чынам, як гэта ні дзіўна, «Захад» як міт і як цывілізацыйна-культурная рэальнасьць зьяўляецца ня толькі полем спрэчкі уласна Захаду і эўрапейскіх перыфэрыяў але тэмай посткаляніяльнага сутыкненьня ўсходнеэўрапейскіх культураў і культуры расейскай.

чытаць 25 камэнтараў, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media