Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Пробліскі неба
Maryska Abramovich, 21 лiпеня 2003

Вольга Гапеева. Рэкандструкцыя неба. Мн., “Логвінаў”, 2003.
Сэрыя “SCHMERZWERK”


Звонку ўсё гэта выглядае на непралазны лес вобразаў, дзе неба амаль не відаць (пэўна, адтуль і паўстала патрэба ягонай рэканструкцыі), а галлё можа добра падрапаць твар кожнаму, хто наважыцца паспрабаваць прадзерціся праз гушчар.

Абадранае сэрца, мандарынавы пыл, босыя ногі рудавокіх (?) анёлаў… Вось тое, што патрапілася мне наўздагад, калі я разгарнуў гэтую кнігу ў адвольным месцы.
Стомленыя, выходзім на прагаліну:
Я – маленькая кропелька вады,
што ападае сёння на скуру,
а заўтра высыхае,
не пакінуўшы анічога.

Можа, менавіта гэтае больш чым празрыстае чаітырохрадкоўе і прымусіць чытача зрабіць крок унутр. Зрабіць крок, каб зразумець, што ж тоіцца за ўсімі вышэйпрыведзеныямі вычварнымі вобразамі (пра іх дарэчнасць у тым ці іншым выпадку мы тут казаць не будзем). За трансгрэсіўнай прозай, за абсурдысцкай драматургіяй, за ўсім тым, што пры жаданні можна назваць эпатажным (але калі такога жадання няма, дык можна і не называць).

Тое, што я маю на ўвазе, належыць не без пэўнай умоўнасці ахарактарызаваць як “Вольга Гапеева”. Колькі б аўтарка не сцвярджала, нібы яна “ўжо не ўпэўненая ў дакладнай лічбе сваіх воляў оляў вольгаў волечак вальжынаў вальцісяў вольцяў”, выяўляючы напаказ шызафрэнічнае расчапленне асобы, яе творчасць усё адно будзе акрэсленая намі як экзістэнцыяльна матываваная; яна апелюе да аўтарскай сутнасці – а не да татальнай адсутнасці сутнасці, якую цяпер навыперадкі апісваюць усе: ад постмадэрністаў да стваральнікаў маскультавых “шэдэўраў”. Ну і што ўжо тут паробіш, калі гэтая сутнасць аказваецца неспасцігальнай рацыянальна і невытлумачальнай пры дапамозе традыцыйнай паэтыкі? Збольшага невытлумачальнай, бо часам у “Рэканструкцыі неба” праслізвае цудоўны, чысты і амаль нічым не скажоны лірызм.

На маю думку, акрэсліць творчасць Гапеевай якім-небузь “ізмам” будзе прынцыповай памылкай. Бо кожны “ізм” сцвярджае ўласныя трывалыя эстэтычныя прынцыпы і стылістычныя ўзоры – у той час як Гапеева адпрэчваецца ад усіх гэтых прынцыпаў і ўзораў каб мець магчымасць жыць і пісаць так, як ёй хочацца.
Я не хачу нічога дэтэрмінаваць у гендэрным плане, аднак адзначу, што чыста статыстычна такая пазіцыя характэрная акурат для “прыгожай паловы” – здатнай, дарэчы, на перажыванні, куды больш моцныя, як у выпадку з “усімі астатнімі”. І таму не дзіва, што першай, хто ацаніў усе вартасці аднайменнага з кніжкай рамана Гапеевай, была паэтка Раіса Баравікова. Менавіта пасля яго публікацыі ў “Маладосці” “рэканструктарка” патрапіла ў цэнтр чытацкай увагі – якая, зрэшты, носіць даволі палемічны характар.

…Тым, хто ўсё яшчэ не выбраўся з жывапісанага вышэй лесу, магу адное параіць як найхутчэй гэта зрабіць.


чытаць 2 камэнтары, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media