| |


Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]
i - толькi iнфармацыя е - ёсьць email ф - ёсьць фота лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам |
|
|  | Маленькі сшытак
Сяргей Шыдлоўскі, 5 жнiўня 2002
Л.Вашко. “Маленькі сшытак Лявона Вашка”: Першы выпуск. Масты-Полацак-Менск, 2000. - 200 с.
“Маленькі сшытак Лявона Вашка” - альманах аднаго аўтара. Падобная ініцыятыва мае сталую традыцыю - і “Мужыцкая праўда” К. Каліноўскага, і “Крывіч” В. Ластоўскага былі эксклюзіўным аўтарскім прадуктам. Сама Беларусь паўставала як індывідуалістычны праект, народжаны ў шляхецкіх засьценках ды “літ-хутарах”, — тканка культуры вынікала зь ідэальнай субстанцыі “сноў пра Беларусь”. Менавіта “сны” складаюць першы разьдзел “Маленькага сшытку Лявона Вашка”.
Неспакойнае сьненьне ў мастоўскага аўтара, поўніцца яно акрутнымі сцэнамі зь беларускага літаратурнага жыцьця. Апошняе дае Лявону Вашко досыць матэрыялу для містычных развагаў на ягоную ўлюбёную тэму - “богадэманізам”. Містычны настрой знакавых пэрсон беларускай культуры - тэма для асобнай размовы. Містыцызм, паводле сацыялягічных тэорыяў, мае заданьне мабілізацыі грамадзтва ў крызысных сытуацыях. Для ўлады містыка заўжды зьяўлялася інструмэнтам рацыяналізацыі. Але сродак гэты занадта небясьпечны, як любая праява эмоцый натоўпу, таму, скарыстаўшы містычны ўздым дзеля бліжэйшых мэтаў, улада яго жорстка ўтаймоўвае. Згадайма, што сталася з францускай мэсіяй Жанай Д’Арк. Уся гісторыя рацыяналізацыі эўрапейскай цывілізацыі - бясконцае паляваньне на ведзьмаў ды паленьне ерытычных кніг. У наш час вынайдзеныя значна больш лагодныя сродкі грамадзкіх пераўтварэньняў, але беларускія эліты імі не валодаюць - адсюль ірацыянальныя праявы нашага палітычнага і культурнага жыцьця. Аб архаічнасьці мысьленьня нашых сучасьнікаў сыгналізуе ня столькі сюрэалізам твораў Л. Вашка, колькі асымэтрычная рэакцыя на іх айчынных крытыкаў. Крытыкі-харызматыкі ўспрымаюць містыку як непасрэдную пагрозу для ўласнай улады, бо за ўладу змагаюцца ня толькі прэзыдэнты, але і трымальнікі літаратурнага дыскурсу - выдаўцы, рэдактары, літаратуразнаўцы. Адзінае, што цешыць - кнігі Лявона Вашка ня будуць паліцца на гарадзкіх пляцах. Норавы палагаднелі.
Праблемы духовасьці прысутнічаюць у “Сшытку” ня толькі ў містычнай, але, так бы мовіць, і ў сэкулярнай — адраджэнскай гіпастасі. Хоць здаецца часам, што ў Л. Вашка імя д’ябла згадваецца часьцей, чымся Бог, але паводле аўтарскай лёгікі - Мова, Радзіма, Душа - таксама імёны боскага: “Нават калі ў мастацкім творы анічога няма апрача, як у-кароткага, ці проста коскі, але коскі, напісанай па-наску, па-беларуску, дык твор гэты ўжо сьвятакаштоўны”. Хто кіне камень у Лявона Вашка за гэты велягурысты супэр-адраджэнскі імпэт? Пры пэўным зьбегу акалічнасьцяў дадзеная цытата можа зьявіцца на стэндзе якойсьці беларускай школкі побач з падобнымі ж выказваньнямі Багушэвіча ці Гаруна, анічога не саступіўшы мэтрам у патэтыцы. Зрэшты, цытата гэтая ўзятая па-за агульным кантэкстам “Сшытку”, які пры ўсіх сваіх захадах захаваць адраджэнскі рэспэкт, атрымаўся кнігай надзвычай анты-хрэстаматыйнай. Мяжу паміж фолам і клясыкай вызначае часам адна "коска” але ёсьць ёсьць яшчэ і клясыка фолу - Сэлін ды Кафка, Бэроўз і Дастаеўскі, Гумянюк і Сідарук. Каб пацясьніць гэтую шаноўную сябрыну, Лявону Вашку зусім ня трэба праходзіць легітымацыю школьнымі чытанкамі. Яшчэ раз паўторымся: Л. Вашко - аўтар анты-хрэстаматыйны, што выяўляецца ў шырокім дыяпазоне ад экспэрымэнтаў з граматыкай і да стылістычных навацыяў.
Адвольная стылістыка “сноў” дае Лявону Вашку сатырычны “карт-блянш” - сны ня ведаюць ніякіх “табу”. Як сьцьвярджае сам аўтар: “снатворчасьць - свабаднейшая за мастацкатворчасьць, і снатворчасьць - вечны ідэал мастацкатворчасьці”. Але, мажліва, мае рацыю і клясык македонскай літаратуры Слаўка Янеўскі: “Сны - частка цябе, аднак унікай іх, калі поўняцца яны цемрай”. Вось жа і сам Лявон Вашко прызнае: “спасьціжэньне бяздуху ёсьць зьнедухаўленьне”. У любым выпадку толькі сам творца мае права ставіць перад сабой межы, за якія яму ня сьлед заходзіць. Падобнае самавызначэньне адбываецца ў плашчыні маралі, а не эстэтыкі, таму справа духаўніка, а ня крытыкі выносіць маралізатарскія вымовы творцу. Адмыслова актуальная гэтая засьцярога для беларускай літаратуры, якая яшчэ не забылася на крытычныя вычыны Бэндэ, што меў вялікае пакліканьне змагацца, шыхтаваць і праходзіць маршам па жывых палетках культуры. Каб ашчадзіць і маральнасьць публікі, і права аўтара на творчую свабоду, адзінае, што можна пажадаць Л. Вашку, дык гэта распаўсюджваць ягоны “Сшытак” у закрытым канвэрце, як “Плэйбой”, — галоўным заданьнем сваёй кнігі Вашко дэкляруе змаганьне з “трупалюбствам”, а там, дзе Эрас-жыцьцё супрацьстаіць Танатасу-сьмерці, не абыходзіцца без “адкравенных” сцэн.
Нельга не спачуваць сатырычнаму патасу “Сшытка”, скіраванаму супраць манаполіі ў культуры - манаполіі намінаваць, легітымаваць ды расстаўляць акцэнты. І ня важна, скуль ідзе такая тэндэнцыя - ад дзяржавы або андэграўнду. Культурная, каштоўнасная або літаратурная “гіерархія” можа паўставаць у агульнанацыянальных вымерах толькі на падставе кансэнсусу элітаў, а не манапольнага прадаўліваньня вымогамі нейкай дамінуючай групоўкі. Выбудоўваць літаратурныя “гіерархіі”, спасылаючыся на газэтныя апытаньні чытачоў, — гэткі ж папулізм, як і лукашэнкаўскі рэфэрэндум па зьмене сымболіцы. Дзеля легітымацыі падобных маніпуляцый патрэбны або спажывецкі выбар рынку, або прафэсійны вырак экспэртаў, то бок нейкі цэнэ - прафэсійная падрыхтоўка ці “галасаваньне рублём”. Толькі сытуацыя манапалізму дапускае іншыя варыянты, — манапаліст можа дазволіць сабе “не заўважаць” культурныя актуаліі, калі яны выпадаюць зь ягоных схемаў - не “ангажуюцца”, не хістаюцца разам зь “лініяй партыі”. Так было, але больш ня будзе. Манаполія на “простыя ды ясныя” ісьціны сканчаецца там, дзе пачынаецца “інтэрнэт”. Адным зь “піянэраў” беларускай віртуальнай прасторы зьяўляецца акурат Лявон Вашко, што і дазволіла яму стацца сапраўдным героем Новай культурнай сытуацыі.
Аўтар “Сшытку”, не дачакаўшыся, мусіць, прафэсійнай рэакцыі літаратуразнаўцаў на свае творы, дэманструе ў кнізе ўласныя крытычныя патэнцыі. Наколькі нечаканым быў прыход Вашка ў беларускую прозу, нагэтулькі прадказальны ён у сваёй крытычнай гіпастасі. Крытык-Вашко - іранічны, што характэрна для сучаснай беларускай крытыкі. Іранічная крытыка можа яшчэ неяк ператравіць з гжэчнай усьмешкай натуралізм а lа Заля, але Джойс прымусіў бы яе бездапаможна шчэрыцца. Іронія ў крытыцы - грымаса бездапаможнасьці. Увесь ейны “бляск” - выпадковая гульня маразму. Іронія - інструмэнт дэструкцыі, пляжачы старых “ідалаў” ды іхныя капішчы, яна пакідае па сабе голае котлішча. Мэтафарай гэтага самаразбуральнага шляху бачыцца постаць зь белай плямай замест твару, зьмешчаная на вокладцы “Сшытку”, — гэткая выява пераможцы ходаньня з “багамі”. Як у той тэлерэкляме: “Выжывае найдасканалейшы” - і на экран выпаўзае прусак. Зьнелюбеласьць мярцьвіць.
Як бы там ні было, але пазытыўныя ініцыятывы Л. Вашко пачынае генэраваць, толькі зьняўшы маску крытыка. У наступным за “снамі” разьдзеле “Сшытку” паўстаюць “лісты” Лявона Вашка да знаных асобаў Беларусі і сьвету, сярод якіх А. Аркуш, Б. Клінтан, кіраўнік “Дайновы” А. Палюховіч ды іншыя. Адной з галоўных “інфармацыйных нагодаў” ліставаньня зьяўляецца “скарынаўская ініцыятыва”, сутнасьць якой у ідэі ўтварэньня выдавецкага каапэратыву. Апошні, паводле задумы Л. Вашка, можа паўстаць на складкі дваццаці чальцоў. Шчыра сказаць, незразумела - адкуль у сёньняшняй Беларусі столькі бяссрэбных заўзятараў прыгожага пісьменства, такіх як сам Л. Вашко, чыёй энэргіі хапіла б на ўвесь СП - ён ня толькі крытык, але і выдавец, рэдактар ды філёзаф. Апроч таго, як гэта цяпер модна, Вашко дэманструе і “піарскія” здольнасьці, адной з праяваў якіх і трэба, мусіць, уважаць ягонае ліставаньне з прэзыдэнтам ЗША.
Але, думаецца, не дзеля самарэклямы паўстала сама гэтая кніга, бо ейным друкам Л. Вашко абавязаны толькі сабе, і ніякіх дывідэндаў, акрамя маральных, яна яму не прынясе. Адназначную выгоду ад ейнага зьяўленьня атрымае толькі чытач - для многіх яна можа паслугаваць Шляхам да творчае свабоды.
сакавік, 2000
чытаць 1 камэнтар, вэрсiя для друку |  |



| |