Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Партрэт Сонца
Аліса Бізяева, 27 красавiка 2005

Апавяданьне як спосаб зразумець непрадметнае мастацтва, а таксама абвінаваціць у хлусьні таго хлопца, які пабачыў голага Караля.

Казік не заўсёды быў сьляпы. У маленстве ён бачыў сьвет, а зараз – толькі каляровыя сны. Нейкая невылечная хвароба яго адолела і ён раптам, у адзін момант, стаў зусім сьляпы. Раней, калі хлопчык бачыў, ён больш за ўсё любіў глядзець на неба, хацеў калі-небудзь перадаць на паперы яскравасьць сонечнага твару. Ён марыў напісаць партрэт Сонца. Мабыць, за гэта быў пакараны. Усе родныя вельмі шкадавалі хлопчыка, а астатнія – шкадавалі і хлопчыка і яго родных. Толькі хлопчык нікога не шкадаваў і нікому не зайздросьціў. Ён кожную раніцу прачынаўся ды вучыўся жыць наноў, адчуваць вастрыню жыцьця астатнімі ворганамі пачуцьцяў.

У дзяцінстве Казік любіў адзіноту. Тады ён ляжаў на сьпіне і разглядаў белыя аблокі, назіраў, як яны плывуць-плывуць. “Куды яны плывуць? — думаў хлопчык, — пэўна зьбраюцца ў нейкім месцы і, як пазл, утвараюць белае сьвятло. І зараз хлопчык глядзеў вакол і бачыў толькі гэтае белае сьвятло, нібыта тое месца, куды плылі аблокі, было на адваротным баку яго павеяк.

Казіку чыталі гісторыі пра сьляпога музыку ды розных іншых людзей з пашкоджаньнямі зроку, якія дасягнулі посьпехаў і нават сусьветнае славы. Яму даводзілі, што ён не павінен губляцца, што яму трэба паспрабаваць сябе ў іншых галінах, дзе зрок ня так ужо й патрэбны, але хлопчык хацеў маляваць.

На яго малюнках быў іншы сьвет. Спачатку ён замалёўваў карцінкі сваіх успамінаў, потым – свае сны, якія і цяпер бачыў. Колеры на яго збаночках з фарбамі былі пазначаныя шрыфтам Брайля. Пакуль гледачамі яго карцінаў былі толькі бацькі, але слава пра яго незвычайны талент распаўзлася па ўсім горадзе і нават па за яго межы. Усе, хто бачыў гэтыя малюнкі, ня верылі: нехта – у тое, што хлопчык сьляпы, іншыя – у ягонае аўтарства. Але Казік усё роўна маляваў, не зьвяртаючы ўвагі. Маляваў таму, што проста ня мог інакш.

Бацькі напісалі ліст пра ўменьні свайго сына ў рэдакцыю кнігі рэкордаў і запрасілі запэўніцца ў праўдзівасьці гэтага цуда. Казіку завязалі вочы і ў прысутнасьці афіцыйнае камісіі папрасілі нешта намаляваць. Адзін з недобразычліўцаў, знарок пераблытаў збаночкі з фарбамі. Але хлопчык ведаў на памяць водар усіх колераў: зялёная акварэль патыхала, як раздушаны яблык, жоўтая – як белы глей, блакітная мела пах паперы для лістоў, шэры – учорашняга хлеба, чырвоная фарба патыхала крывёю, чорная ня мела ніякага паху, мабыць, таму хлопец ніколі ёй не карыстаўся.

Казік узяў паперу і выявіў на ёй асеньні пейзаж. І нешта нечаканае было ў гэтым малюнку, нешта надзвычай натуралістычнае. Ніхто з самых таленавітых мастакоў сьвету, ніхто з карыфееў самых розных мастацкіх плыняў ніколі не рабіў нічога падобнага. І ўсе прысутныя адразу гэта заўважылі – малюнак захоўваў водар дажджу, які толькі што пачаўся, ад яго патыхала мокрым лісьцем, ледзь кранутым тленьнем. Дзякуючы своеасаблівай “парфуме”, малюнак рухаўся, навяваў сюжэт – дзяўчына толькі што пакінула паркавую лавачку, на якой сядзела і чытала кнігу, забыўшыся на лёгкую хустачку, якая ляжала на падлозе з мокрага лісьця і нібыта ўсё яшчэ захоўвала сьвежы пах дзявочых валасоў. У сваіх справаздачах некалькі сяброў камісіі незгаворваючыся занатавалі, што малюнак нібыта перадае ім прадчуваньне такога сюжэту, хоць на ім не было бачна ані дзяўчыны, ані кнігі, ані хустачкі.

Казік яшчэ хлопчыкам дасягнуў у выяўленчым мастацтве неверагодных посьпехаў, немагчымых нават для відушчых. Але ён працаваў і працягваў вучыцца, таму што яго галоўны малюнак – выява сонца – яшчэ ня быў скончаны. Ён спрабаваў розныя тэхнікі. Маляваў на паперы, на тканіне, на шкле. Ён выкарыстоўваў люмінісцэнтныя, флюарыстычныя, мэталічныя фарбы, сусальнае золата і срэбра, але справа была ня ў колерах. І хлопчык добра гэта разумеў. Справа была таксама ня ў тым, што ён больш ня мог бачыць сонца. Ён вельмі добра памятаў яго пранізлівыя промні, якія праз вочы траплялі ў самае нутро і сагравалі, казыча кожную клетачку.

Казік вывучаў егіпетскі культ бога Ра, паганскія паданні пра Ярылу, міталёгію вядычных Савітара і Вішну – але нідзе не было адказу. Ён марыў патрапіць у егіпетскі горад Геліопаль і там знайсьці неабходныя веды, ён нават зацікавіўся работамі па геліапсіхалёгіі, але ўсё гэта было марна. Тады хлопчык кінуў падарожжы і дасьледваньні, зачыніўся ў майстэрні. Ён пакляўся не выходзіць, пакуль не намалюе галоўную карціну свайго жыцьця, і маляваў, маляваў, маляваў…

Маляваў Казік у цемры… А на што яму электрычнасьць? Яго вочы ўвесь час сьвяціліся знутры. Хлопчык стаў дарослым, пакуль рабіў свае спробы. Усе эскізы, якія падаваліся яму няўдалымі, ён выкідаў праз вакно на вуліцу, таму там заўсёды дзяжурыў супрацоўнік Дзяржаўнай мастацкай галерэі і зьбіраў гэтыя эцюды, а лепшыя пісьменьнікі краіны спаборнічалі за права прыдумаць для шадэўраў назвы. Культуразнаўцы ўжо пачалі даследваць творчы пуць да напісаньня Партрэту Сонца. Адзін зь іх сканчаў трэці том свайго пісьмовага дасьледваня. Найбуйнейшае выдавецтва краіны заключыла з культуразнаўцам кантракт на публікацыю гэтае працы, якая мусіла быць ілюстраваная рэпрадукцыямі геніяльных Казікавых замалёвак і нарэшце галоўным творам, які дасюль ня быў гатовы. Выдавецтва загадзя адкрыла падпіску на гэтае выданьне і сабрала паўмільёны замоваў. Казіка ўсё гэта не турбавала – ён не чытаў газетаў, не глядзеў тэлевізара, ён быў шчасьлівы ў сваім адасабленьні ад зьнешняга мітусьлівага сьвету, але ня бачыў свайго шчасьця.

Вельмі хутка мастак стаў вядомым. Яго малюнкі набывалі за вялікія грошы. Пра яго пісалі бэстсэлеры. Яго выставы ладзілі найбуйнейшыя ў сьвеце галерэі надзвычайнага мастацтва. Наведвальнікі казалі, што ў павільёне пад час выставы яны чуюць нейкую музыку ці лёгкі рознагалосы шум, не такі, як на мітусьлівае вуліцы, а як у дзіцячым парку ці ў фае тэатра пасьля трагічнае пьесы. Кожны малюнак “мовіў” своеасаблівым голасам, які быў нейкім дзіўным чынам нададзены твору з дапамогаю выключна фарбаў. Толькі людзі, якія мелі пашкоджаньні слыху, ўвогуле ня бачылі на малюнках Казіка анічога дзіўнага – нейкая фарбавая блытаніна – але маўчалі пра гэта, каб ніхто не падумаў, што яны не разумеюць сучаснае мастацтва.

Праз пятнаццаць год ад пачатку Казікава затачэньня сівы ад нэрвовае працы супрацоўнік музею, які пільна сачыў за вынікамі мастацкіх спробаў, а таксама выпадковыя мінакі сталі сьведкамі надзвычайнае падзеі: сьляпы мастак, які доўгія гады ствараў найталенавіты ў сьвеце жывапіс, але ня меў магчымасьці нават ацаніць сваю творчасць… уголас сьмяяўся… Ён сьмяяўся так, што немаўляты, якіх мамы прагульвалі ў суседнім парку, разам прачнуліся і пачалі раўсьці. Але што было прычынай гэтага сьмеху? Мабыць, за столькі год у мастака распачалася шызафрэнія? Не, ён не быў псіхічна хворы. Насупраць, ён цьвяроза разумеў тое, якім недарэчным спосабам і як выпадкова ён натрапіў на патрэбны шлях… Столькіх намаганьняў каштавала гэтае адкрыцьцё, але яно, як заўсёды бывае, проста валялася пад нагамі… Прынамсі, доўгія гады ніхто не зразумее сакрэт гэтага твору, ніхто ня здолее разгадаць яго таямніцу. Для ўсіх стала ясна адно: нарэшце ён зрабіў свой малюнак жыцьця! У яго атрымалася тое, чаго ён так доўга намагаўся. Ён намаляваў партрэт Сонца! Пра гэта сьведчыла дзіўнае сьвятло, якое зьявілася ў майстэрні – сьвятло, падобнае на паўночнае зьзяньне!

Састарэлы супрацоўнік музэю адразу зразумеў, што яму наканавана быць першым, хто ўбачыць гэты малюнак – для яго справаю жыцьця было дачакацца гэтай эпахальнае падзеі. Ён, як юнак, хутка ўзьбег па сходах на апошні паверх ды ўварваўся ў майстэрню. Ён убачыў мастака, зарослага і прыгнечанага заўсёдным стаяньнем за мальбэртам. За яго сьпіной быў той самы Партрэт. Ён быў такі цудоўны, што стары добрыя паўхвіліны ня мог адвесьці яд яго вачэй і нават назаўсёды асьлеплены, ня здолеў стрымаць вокліч захапленьня.

Два сівых чалавекі – мастак ды галерэйшчык – стаялі пасярод пакою і трымалі ў абдымках адзін аднаго. З нявідушчых вачэй абодвух цяклі сьлёзы шчасьця.

Работы мастака аб’ездзілі ўвесь сьвет, апошні малюнак заўсёды выстаўлялі ў асобным пакоі. Каб зайсьці й убачыць Партрэт Сонца трэ было аформіць адпаведны дагавор, які здымаў з арганізатараў і з мастака адказнасьць за тое, што станецца з рэцэпіентам пасьля прагляду гэтага твору. У пакоі ніколі не ўключалі лямпы – малюнак сам выпраменьваў сьвятло. Людзі, якія вырашыліся ўбачыць яго, знаходзілі мэту свайго існаваньня і пераасэнсоўвалі самое сябе, але пабачыўшы гэты малюнак, рабіліся сьляпымі. Час ішоў, і ўсё больш людзей аддавалі свой зрок за тое, каб даведацца пра сутнасьць жыцьця. Тыя, хто наважыўся, звычайна былі людзі старыя, якія ўжо ня мелі зоркасьці вачэй, жыцьцё якіх ужо надыходзіла да заканчэньня. Але аднойчы двое зусім маладых людзей – дзяўчына і хлопчык – таксама вырашыліся дакрануцца да таямніцы Партрэту Сонца.

Яны былі звычайнымі студэнтамі, якія расчараваліся ў каханьні, а з-за гэтага і ў жыцьці, адзіным сэнсам якога лічылі свае пачуцьце адзін да аднаго. Яны не прыдумалі лепшага спосабу ўратаваць сваё страчанае каханьне, як разам, трымаючыся за рукі, паглядзець у выяўлены Казікам твар Сонца. Яны гатовыя былі ахвяраваць свой зрок, толькі каб вярнуць страчанае пачуцьцё.

Зрабіўшы неабходныя фармальнасьці, дзяўчынка і хлопчык заплюшчылі вочы ды увайшлі ў пакой. Яны павольна рухаліся, нібыта задумваючыся перад кожным сваім крокам, але ніхто не прапанаваў спыніцца ці вярнуцца назад.

Яны набліжаліся рука ў руцэ – ад малюнку сыходзіла цяпло. Яны спыніліся тады, калі не маглі трываць гарачыню, сьціскаючы ў руках закураныя аскепікі шкла, з дапамогай якіх людзі глядзяць на сонечнае зацьменьне. “Я цябе кахаю!” – вымавіла яна, адкрыла вочы і праз шкло ўбачыла, што сонца на малюнку чорнае. “Я цябе кахаю!” – сказаў ён, адчуўшы, як ёйныя словы адгукнуліся гарачынёй у самым сэрцы, адкрыў вочы ды пабачыў, што сонца на малюнку – квадрат.

19.04.2005

чытаць 12 камэнтараў, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media