| |


Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]
i - толькi iнфармацыя е - ёсьць email ф - ёсьць фота лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам |
|
|  | Што чакае беларускую літаратуру
Аляксей Бацюкоў, 19 верасьня 2002
Нататкі на тле адной карыкатуры.
Не магу нічога пэўнага сказаць пра паходжаньне гэтае карыкатуры, ясна, што яна не мая, а невядома чыя. Дзеля фону свайго артыкулу я абраў яе з прычыны вялікага сымбалізму, прычым стоеныя ў ёй сымбалі цікава падыходзяць пад маё бачаньне сучаснай літаратурнай сытуацыі – толькі-толькі вызваленая з абцугоў афіцыёзнае “турмы”, якой быў сацрэалізм, нашая літаратура пакуль мае за сьпіной зь вялікіх дасягненьняў выключна гэты рэвалюцыйны, андэграўндны падземны ход, якім яна ўцякала й уцякла – уніз. Уніз, бо, знаходзячыся нават у “турме”, літаратура ў БССР была ўсё ж болей на паверхні і болей бачнай паспалітаму люду. Гэты ход на малюнку можна зразумець як загнаньне сябе ў рэзэрвацыю, ці як дарогу на “архіпэляг Беларусь” – па Акудовічу (пры гэтым я пакуль папрасіў бы не зьвяртаць увагі на тую яму, што ў правай частцы карыкатуры). Між тым, усьведамляючы такое сваё ўсё яшчэ нявольнае становішча, літаратура імкне караскацца далей у чаканьні свабоды, то бок у тым кірунку, які дасьць болей шырокія, вольныя магчымасьці для існаваньня і разьвіцьця. Што гэта за магчымасьці – 1) узьнікненьне агульнанацыянальнай літаратурнай прэміі, незаангажаванай і пастаяннай, што прывядзе да кансалідацыі часткі літаратурных колаў у своеасаблівую акадэмію і таксама да папулярызацыі бел. літ. у грамадзтве; альбо 2) паступовая й упэўненая камэрцыялізацыя літаратуры, якая прывядзе да таго, што “на плаву” і навідавоку будуць заставацца дастойныя й цікавыя творы; альбо 3) чаканае зьяўленьне процьмы новых незалежных часопісаў, якія ўзбагацяць літаратурны ляндшафт, альбо 4) прарыў пэўнага літаратара ці літаратараў на замежныя кніжныя рынкі? На чале з Данілам Жукоўскім яшчэ чакаюць выхаду геніяльнага твору, нятленнага скарбу дзеля нашае культуры – але апошняе ўжо ніяк не прагназуецца, тады як настойлівы зварот увагі чытача на тое, што такога скарбу пакуль няма, вельмі ў невыгодным сьвятле выстаўляе беларускую літаратурную традыцыю.
Паспрабуем вызначыцца са згаданымі магчымасьцямі па чарзе.
1) Літаратурная прэмія, бадай што, даволі дастойная ідэя, да таго ж яна дастаткова даўно носіцца ў паветры. Складанасьць тут будзе зьвязаная найперш са сталай крыніцай фінансаваньня, якая б дазволіла прэміі, з аднаго боку, мець пастаянны характар і, з другога, быць незалежнай ад пэўных літарацкіх колаў і груповак. Сярод сёньняшніх прэмій – ПЭН-цэнтру, “Гліняны Вялес”, Дзяржпрэмія – на камэрцыйнай аснове пакуль не стаіць ніводная, а значыць, найчасьцей усе яны залежныя ад пэўных палітычных ці пісьменьніцкіх колаў. Станоўчай тэндэнцыяй можна назваць спробу А. Аркуша вызначыць апошняга уганараванага Вялесам з дапамогай апытаньня праз інтэрнэт, аднак варта ўлічваць, што Сеціва дае такія магчымасьці дзеля падтасовак і блытаніны, што падобны сродак можа толькі дыскрэдытаваць прэмію.
2) Камэрцыялізацыя літаратуры – гэта ня будучыня, а ўжо сучаснасьць, і ўсе тэндэнцыі ў гэтай галіне напоўніцу залежаць ад ўзроўню фінансавага дабрабыту беларускае творчае інтэлігенцыі – асноўнага спажыўца твораў бел. літ. Сёньняшняя карціна на незалежніцкім кніжным рынку паказвае некаторую залежнасьць літаратара ад магчымасьцяў грантадаўцаў, што пазбаўляе яго ўпэўненасьці ў заўтрашнім дні, тады як рост самаакупнасьці часопісаў і кніжных сэрый даў бы гэтую ўпэўненасьць.
3) Рост колькасьці літаратурных выданьняў, на жаль, рэдка прыводзіць да росту іх якасьці, тут другі закон гегелеўскай дыялектыкі ня дзейнічае.
4) Прарыў на замежныя рынкі наўрад ці паўплывае на ўвесь літаратурны працэс, бо такі прарыў наўрад ці стане масавым, хіба што ў выпадку аб’яднаньня беларускага культурнага поля зь нейкім іншым, эўрапейскім, расейскім, украінскім, але гэтаму мусяць папярэднічаць палітычныя інтэграцыйныя працэсы, на сёньня запаволеныя ў любы бок. Да таго ж галоўным бар’ерам заўсёды будзе моўны бар’ер. Пераклад і продаж беларускіх кніг за мяжой, дарэчы, мала зьмяняе сытуацыю ў прывабны для нас бок, таму што як асобная нацыя з унікальнай літаратурнай традыцыяй беларусы пакуль успрымаюцца мала дзе, хіба што ў СНД. Тут дарэчы будзе ўзгадаць адну двух-трохгадовае даўніны перадачу РТР-аўскіх “Вестей”, здаецца, пра дні расейскай культуры ў Францыі. Да гэтых дзён нейкае выдавецтва падрыхтавала выпуск сэрыі кніг расейскіх пісьменьнікаў. На пытаньне карэспандэнткі, які аўтар карыстаецца найбольшым попытам, быў адказ: “Владимир Короткевич”.
Як мне здаецца, вымалёўваецца даволі выразная карціна – бліжэйшыя зьмены літаратурнай сытуацыі сьпеюць у самой літаратуры, а ня ў “зьнешніх фактарах”, і высьпяваньне гэтае прама залежыць ад разьвіцьця капіталістычных адносін, то бок ад росту попыту на якасную літаратуру, і тады пра выкарыстаную тут карыкатуру можна будзе паціху забываць.
чытаць 235 камэнтараў, вэрсiя для друку |  |



| |