| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Адзін дзень у Вільні агульнанацыянальны конкурс-гульня, ці то ў бісер, ці то ў калектыўнага дэтэктыва-аматара, на лепшае веданне акалічнасцяў выправы пэўнага дзядзькі Антося ў Вiльню. Шаноўныя беларусы, шчырыя і зманкуртаваныя, - Прапаную Вашай увазе гульню новую, цікавую, танную, але не тандэтную, альтэрнатыву апошнім героям ды зашклоўскім стодам. Абвяшчаецца агульнанацыянальны конкурс-гульня, ці то ў бісер, ці то ў калектыўнага дэтэктыва-аматара, на лепшае веданне акалічнасцяў выправы пэўнага дзядзькі Антося ў Вiльню (Памятаеце такога ?). Хто можа ўзнавiць дакладны маршрут дзядзькi ад вакзалу ў зямельны банк, а адтуль на гару iмя славутага бiэтнiчнага (а мо i бiсэксуальнага ? попер ведае) славяна-лiцьвiнскага кнеза-кунiгаса Ге ды/дзі мiна(са) ? калі дакладна Міцкевічы звярнуліся па пазыку ў Сялянскі пазямельны банк ? сапраўды ў віленскі, а не ў менскі ? колькі каштаваў той кавалак зямлі ва ўрочышчы Смальгавок на Случчыне, набыты ў Хвядоса Хадыкі, і якую плошчу ён займаў ? І г.д. і да т.п. Прапануецца паглядзець на дзядзькаву выправу шырока, як на вельмi тыповую падзею, як на шлях (у нечым крыжовы), якiм прайшлi у 1863-1914 дзесяткi тысяч найбольш зманкуртаваных а найменш аўтэнтычных з тутэйшых сялянаў, Як, прыкладам, Бартак Сасок (which means Saxon, not ‘nipple’ as you might’ve thought) з Багушэвічавай "Тралялёначкi". Дужа ж бо цiкавiла дзейнасць Віленскага зямельнага банку Мацея Бурачка, прычым азываўся ён чамусьцi аб гэнай буржуазна-манетарнай валтузні выключна станоўча, дарма што народны пясьняр. Настолькi ж яны ўсё ехалi i ехалi, i ўсё ўпарта паўзлi, бы тыя мурашы, ад вакзалу да банку, натыкаючыся на слупы i пытаючыся дарогi ў вясковых-гарадавых, нібыта штурмуючы гару Ге ды/дзі мiна(са), што да 1913 больш за дзве трацiны зямелькi нашае роднае, пакутна-гаротнае, на якой адны падаткi растуць, апынулася у пульхных (варыянт: мазалiстых) кулацкiх рэнкох. А рэшта, каму не хапiла, паехалi, хто у сталыпiнскiх вагонах будаваць БАМу, хто настаўнiчаць на Куршчыну, а большасць-такi ў трэйцясэктарныя сiцылiсты-адраджэнцы-грамадоўцы-кампедаўцы-маладняка-узвышшаўцы падалася. Так што Вялiкi Акцябр i Аўгуст Моцны 44-га зрабiлi тое мурашынае коўзанне Бартка ды Антося дарэмным / нікчэмным, якiм яно аж да сённяшняга дня застаецца. Вой, ты, грамада-талака наша шчырая… А на той адзiн дзень дзядзькi у Вiльнi можна паглядзець як на цэнтральную падзею нашай неспраўджанай гiсторыi, не менш важную чым пэўны дзень у Дублiне цi яшчэ адзiн Iвана Дзянiсавiча. Паспей, як той галівудскі апошні герой, усё зрабіць за адзін дзень: ніколі не кажы ніколі ! Адказы на пытаннi, якія правакуе «Новая Зямля», амаль гэтак жа важныя, як здагадкі пра тое, хто і навошта забіў Лору Палмер, і пры пэўных умовах пошукі гэтых адказаў, зразумелыя як нацыянальная звыш-задача, маглі б стаць лакаматывам развіцця цэлага комплексу гуманітарных навук у краіне. Зрэшты, хутчэй за ўсё не стануць. Ну то хоць бурбалкі пайдуць. Як бы зацны юбiлеуш народнага песьняра сёлета. 120 г. Канстантэму Мiцкевiчу (не Адаму i не Капсукасу). Ушануйма (-ратуйма-вывучайма-адраджайма) памяць песьняра хоць кавалкам прыстойнага каментару да Новай Зямлi, а то хлапаманска-адраджэнская літкрытыка замучыла зманкуртаваную душу ! Хочацца чагосьцi буржуазна-феадальнага, у духу якога Клода Шаброля, ці там Луіса Бунюэля. Сяўружыны з хрэнам, ці там каснетуцыі. Падтрымайця беднага бюргера, апошняга сармата народу свайго. Не цурайцеся мяне, панiчка васолага. Вынікі конкурсу-гульні мяркуецца абвесціць да Божага Нараджэння 2002-га, згодна з календаром Святое Рымскае Царквы. Чакаю Вашых постынгаў Загадзя шчыра ўдзячны Ваш Мann Кurt |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|