Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Зямля N

Гісторыка-культуралягічны часопіс.
Заснаваны ў лютым 2001 г. (нулявы нумар выйшаў пад назвай “Зямля Наваградзкая”). Галоўны рэдактар – Вольга Каменева. Адказны рэдактар – Лія Кісялёва.
email: zn@medisont.com


Паводле словаў стваральнікаў, часопіс плянуецца выдаваць рэгулярна – зараз рыхтуецца другі нумар “Зямлі N”, прысьвечаны габрэям. Часопіс будзе зьяўляцца два разы на год, а калі дазволяць фінансавыя магчымасьці – часьцей.

Тэма першага нумару часопіса – эміграцыя. Відаць, тэма абраная не выпадкова: паводле цьверджаньня аднаго з аўтараў: “Міт пра культуру эміграцыі сёньня вельмі модны і… ня толькі ў нас”. (nemo “Па сьлядах аднаго міфа”)

Эміграцыя разумеецца жыхарамі “Зямлі N” вельмі па-рознаму. (Галоўны рэдактар “Зямлі N” Вольга Каменева прызналася, што тэма гэтага нумару прывабіла іх сваёй патэнцыйнай шматсэнсоўнасьцю). Ганаровы грамадзянін гісторыка-культуралягічнай краіны Філіп Бласбан. Яго навэла, у перакладзе з францускай Юрася Барысевіча, адкрывае часопіс. Па-мастацку прыгожы і вельмі ўражлівы, адчуты тэкст аб тым, што за відавочнымі пакутамі эміграцыі хаваецца “сапраўднае выгнаньне” – тое, “што прымушае чалавека адчуваць сябе паўсюль замежнікам, паўсюль не ў сваёй талерцы” і ў якім “патрыятычныя перакананьні, любоў да радзімы, настальгія па краіне, якую ты лічыў сваёй… разьвейваецца, як воблачка дыму на ветры”.

У сваіх развагах пра эміграцыю аўтары часопіса выходзяць па-за межы азначэньня гэтага паняцьця ў тлумачальным слоўніку. Дарэчы, саму дэфініцыю эміграцыі прыводзіць перад сваім тэкстам Зьміцер Вішнёў, нібыта ў абарону сваёй напалову эміграцыі. Ён называе сябе “новым эмігрантам”. Пра Маскву, дзе Зьміцер павучыўся ў літінстытуце, ён распавядае спачатку ў дакумэнтальным, а потым ў мастацкім варыянце. Гульня-эміграцыя, такі сабе невялікі досьвед арэнды “новай кватэры”, дакладней, інтэрнацкага пакою, адкуль наш паэт уцёк, як толькі даведаўся, што прыгожых дзяўчат на адзін квадратны мэтар там значна менш, чым у Беларусі.

Дзевяць месяцаў эквадорскай эміграцыі Сяргея Верацілы можна прасачыць па яго ўспамінах. Трансавангардны праект Ігара Кашкурэвіча, які ёсьць ня столькі тэкстам, колькі малюнкам, ня столькі апісаньнем падзеяў яго нямецкай эміграцыі, колькі выявай захаванай беларускай сьвядомасьці, абвостранай у суіснаваньні зь іншакультурнымі вобразамі ды йконамі. Адам і Ева як Ясь і Яніна. Пытаньні й адказы, падобныя на спробу самаідэнтыфікавацца: “Мабыць мастак?! Бембель? не, не Бемб… не Бе, не Ме = небельмеса, а вунь як! … Мо Рэвізор?! Ван-Гогаль! Гагэна ль! гэга…” “Чалавек? мігрант? А можа ён збег? Беглы нейкі… не, не немец, а бе бе бе бе…”

Часопіс зьмяшчае ўспаміны аб Беларусі Вольгі Хапітовіч-Буцянёвай і Паўла Наваро, а таксама іншыя цікавыя артыкулы, прысьвечаныя эміграцыі, разгледжанай у розных ракурсах: псыхалягічны аспэкт – у артыкуле дырэктара Навагрудзкага гістарычна-краязнаўчага музэю Тамары Вяршыцкай, філязофскі аспэкт – дасьледаваньне нацыянальнай ідэнтычнасьці ў новай прасторы, у новых умовах існаваньня – “чужой сярод сваіх” (Нэлі Бекус-Ганчарова. Эміграцыя: жыцьцё ў іншай парадыгме). Міхась Цыбульскі спрабуе знайсьці прычыны й апраўданьне эміграцыі мастакоў у артыкуле “Эміграцыя… выбар свабоды? Адсутнасьць свабоды выбару!”

Спроба адкрыць “Усходнюю Амэрыку” для эміграцыі безь перасячэньня межаў Беларусі належыць суполцы беларускіх мастакоў і літаратараў. Справаздачу аб гэтым мерапрыемстве падрыхтаваў Юрась Барысевіч, далучыўшы да свайго артыкула красамоўныя ілюстрацыі, прызначаныя зьнішчыць усялякія сумневы наконт праўдзівасьці праведзенага экспэрымэнту.

Беларусь як месца перасяленьня ў гістарычным кантэксьце (з часоў Рагвалода і Тура) разглядае Дзьмітры Крывашэй. Яго артыкул “Беларусь – краіна эмігрантаў” распавядае пра тое, чым у розныя часы Беларусь была прывабная для жыхароў іншых краінаў.

Графічнае выкананьне часопісу пакідае надзеі на тое, што ў нас ёсьць візуальны матэрыял для каляровых ілюстраваных выданьняў такога кшталту. Старыя фатаздымкі, сацыялістычныя плякаты і дакумэнтальныя матэрыялы. Новая порцыя катафалкаў і чамаданаў Артура Клінава, якія чытачы добра памятаюць зь нядаўна ўзьніклага “Партызана”. Карціны Зьмітра Вішнёва, Канцэптуальныя фотапраекты Сяргея Ждановіча. Плякат Міхала Анемпадыстава да спэктакля паводле пьесы С.Мрожака “Эмігранты”.

Часопіс можна замовіць праз электронную адрэсу рэдакцыі ці набыць на сядзібах ТБМ і БНФ.


чытаць 3 камэнтары, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media