Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Ганна Кісліцына даслала сваю фэміністычную біяграфію.
напiсала alice 05.06.2002, 13:36

створаны: 05.06.2002, абноўлены: 24.04.2003 17:30, камэнтароў: 52

цудоўна :)
напiсаў holzteller 05.06.2002, 17:19


Ганна‚ ад усяго сэрца жадаю‚ каб Вы мелі рацыю‚ але… Але нашыя пісьменьнікі‚ як мне здаецца‚ больш цікуюць за тым як узровень вадкасьці ў бутэльцы зьмяншаецца‚ а не за тым ці зловяць бэн Ладана. Ну а пра прагу дзеяньня я наогул памаўчу.
напiсаў Раман Кардонскі 05.06.2002, 19:00


да…. рабяты….. і скажу я вам, што Ганна — страшны чалавек.

Піду, куды-небудзь схаваюся.


напiсаў хачык 05.06.2002, 20:06


..а цяпер з фоткай :) Глядзець тамака ж.
напiсаў holzteller 06.06.2002, 15:00


да… дзела дрань… Я спадзяваўся, што брунэткай будзе. З брунэткамі неяк лягчэй выходзіць дамаўляцца. А тут… да… застаецца схавацца ў бульбу і не варушыцца:)
напiсаў xaczyk 07.06.2002, 00:40


Я таксама хачу старонку з фоткай!
У міня тожа есьць голас. Я тожа хачу пець! :)))
напiсаў rydel 11.06.2002, 14:41


не паясьнічай
высылай на мыла
напiсаў holzteller 11.06.2002, 14:44


Ёй за ўсё гэта мяккі знак выразалі, во.
напiсаў Licvinski Zubr 12.06.2002, 01:50


..па яе асабістай прозьбе :)
напiсаў holzteller 12.06.2002, 13:42


litara.net/prs/rydel - а мне янук таксама фотку паставіў! :))))

..па яе асабістай прозьбе :)
напiсаў rydel 14.06.2002, 12:20


Можа мне лепш фоткі мяняць , а не тэксты?
Дарэчы, тыдні два таму пасылала артыкул праз Алісу. Калі ласка, мяняйце тэксты, а то я яшчэ сабе напісала парачку біяграфій!
напiсала anna 16.06.2002, 17:25


Нічога сабе, у Ганны зьявіўся клён! Пакуль амэрыканскія ды брытанскія навукоўцы бясплённа пралядаюць трылыёны DNA, Ганна ўжо авалодала майстэрствам стварэньня клёнаў. А фоткі мяняць - ідэя супэр-файная. Я - за, абедзьвюмя рукамі.
напiсаў rydel 17.06.2002, 00:02


Можа, лепей замовіць партрэт у мастака? У Ганны столькі выбітных мастакоў ходзіць у сябрах. Вішнёў, Барысевіч, Сьвірын, Клінаў… Усіх не пералічыць. У каго атрымаецца найлепшы партрэт, таму можна замовіць партрэты астатніх фігурантаў "літары".
напiсаў Зямлян 20.06.2002, 10:46


Сёння пазваніў Барысевіч і спытаў пра суму ганарара! Вашы постынгі, Зямлян, мяне па свету пусцяць. Ёсць у мяне знаёмая —для цэркваў вышывае — лепш я ёй замоўлю свой партрэцік.
напiсала anna 21.06.2002, 20:42


Ці не зарана ў царкву? Ці не зарана на неба? Можа яшчэ крышку з намі зямнымі і падземнымі пажывяце…
напiсаў Зямлян 22.06.2002, 13:43


Ня біяграфія там, а памылка-404
напiсаў Яўген 22.06.2002, 16:29


Ганна, класнае ў цябе атрымалася эсэ пра сябе. Відаць зачапіла - заўважылі. Чытаюць. Напішы ім яшчэ. Калі ёсьць попыт - трэба рабіць прапанову.
напiсаў Алесь Аркуш 23.06.2002, 20:57


2 Янук. Народ патрабуе тэкстаў!
2 Ганна. Януку, відаць, назва вашай рубрыкі не падабаецца. экст ужо гатовы і вычытаны :) Паставіць яго — справа двух хвілін.
напiсала alice 24.06.2002, 22:23


Але ж сапраўды, некалькі дзён выдавала "памылка-404". Толькі сёньня прачытаў. Ганна, за што ж нас так, мушчынскі пол?
напiсаў jaugen 25.06.2002, 13:51


2Ганна

Можа мне лепш фоткі мяняць , а не тэксты?

можна й так. Усё ж весялей будзе:)
напiсаў xaczyk 28.06.2002, 00:12


Хачык, я згодная мяняць і тое, і другое. Новы тэкст даслала месяц таму.
Яўген, гаворка ідзе не пра мужчын, а пра мужнасць. Мужнасць жыць, пісаць, змагацца. Я хутчэй антыфеміністка.
напiсала anna 28.06.2002, 08:11


Наконт таго, як мужчыны абмяркоўвалі фотаздымак жанчын-пісьменніц "а ты б з гэтай мог?" Я з сяброўкай прагартала анталогію бел.паэзіі, разглядаючы фотаздымкі беларускіх паэтаў, праўда, мы проста ацэньвалі: прыгожы/непрыгожы. Але прэцэдэнт ёсць. :-)
напiсала Чытачка АРХЭ 26.02.2003, 23:09


А мы яшчэ ў школе размалявалі партрэт шаноўнага Пімена Панчанкі на манэр гея. Дасюль не магу пазбавіцца гэтага стэрэатыпу. Цікава, ці дасьледуецца тэма нетрадыцыйнай арыентацыі нашых пісьменнікаў (дзе-небудзь акрамя Літары)?
напiсаў чытач Дзеяслова 27.02.2003, 00:12


Чытачка АРХЭ:
Але прэцэдэнт ёсць
гэта значыць, што прынамсі з адным вы "змаглі б"?
:-))

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 27.02.2003, 09:12


"Пісьменнікі тыкалі пальцамі ў твары даўно памерлых жанчын і пыталі адзін у аднаго: “А як табе гэтая? А ты б з гэтаю мог?..”

Было б горш, калі б яны стаялі перад фатаграфіяй рэдакцыі старой НН, тыкалі пальцамі ў твары даўно памерлых мужчын і пыталі адзін у аднаго: “А як табе гэты? А ты б з гэтым мог?..”
напiсаў Палівач 27.02.2003, 09:25


ГАНЬНЕ

"Мужчыны-пісьменнікі прагнуць action, дзеяння, але рэалізуюць яго не ва ўласным жыцці, а выключна ў тых мадэлях, якія яны ствараюць штучна на паперы".

Вы пэрсанальна знаёмыя зь літаратарамі, якія ходзяць у вандроўкі, часам досыць экстрымальныя. Але сутнасьць пісьменьніка ў "штучным" стварэньні на паперы, інакш —не пісьменьнік, а хтосьці іншы (ратавальнік, паляўнічы, палярнік, касманаўт, камандзір атамахода "Ленін"… )

напiсаў krambam 27.02.2003, 11:52


Харошы запой — таксама action.
напiсаў ё 27.02.2003, 12:04


Эсэ файнае. Пэўна, у спадзеве на такія эсэ, а не на хіхі-хаха, стваралі гэты сайт.

Але Крамбам мае рацыю што да экшн. Калі пісьменьнік піша дэтэктыў, пісьменьніка раззлавалі, ён замест трох трупаў на старонцы зробіць трынаццаць. (Дарэчы, быў падобны камэдыйны французскі фільм). Але, калі б пісьменьнік пайшоў у рэал, ён стаўся б не пісьменьнікам, а бандытам, міліцыянтам ці вайскоўцам. Арлову ня трэба ўступаць у рыцарскі клюб, каб апісваць Сярэднявечча. Зусім не абавязкова, што калі б Быкаў ня быў на вайне, ён ня стаўся б пісьменьнікам.

напiсаў чытач 27.02.2003, 12:12


Не мы выбіраем абставіны — абставіны выбіраюць нас. Адна дзяўчына нядаўна адказала ў інтэрвію: "Мой любімы занятак? Жыцьцё".
напiсаў чытач 27.02.2003, 12:14


Цікава было б пачытаць Ганьнін тэкст з аналізам мужнасьці-нямужнасьці твораў беларускіх пісьменьнікаў.

Вось жа на ЛІТАРЫ абмяркоўвалі спробу дзяўчыны пісаць "мужны" раман.
напiсаў чытач (іншы) 27.02.2003, 12:20


чытачу (іншаму)

З гэта вынікае, што калі б тая дзяўчына пайшла ў рэал, то зьмяніла б пол. Дарэчы, яна не лесьбійка выпадкам, гэтая Алеся Ж? Вы ж яе мелі на ўвазе?
напiсаў сама цікаўнасьць 27.02.2003, 13:56


"Не мы выбіраем абставіны — абставіны выбіраюць нас."

Are you shure?
напiсаў чытач Дзеяслова 27.02.2003, 14:24


сама цікаўнасьць

Ізноў заклапочаныя тусуюцца.
напiсаў іншы 27.02.2003, 14:35


чытач Дзеяслова

Не зусім.
напiсаў чытач 27.02.2003, 14:37


сама цікаўнасьць

На форуме пра Алесю прыйшлі да высновы, што ў яе не атрымалася. Так што не хвалюйцеся, усё ОК.
напiсаў іншы-2 27.02.2003, 14:39


крамбаму (калі ён на форуме)

Ёсьць пытаньне. Глянь у скрынку, калі ласка.
напiсала ODA 27.02.2003, 14:39


'Зміцеру Лапцёнку

Не, не пра тое гутарка. Іх шкада было, такія маладыя, прыгожыя, а большасць загінула так рана. А прэцэдэнт у тым, што хочацца бачыць не толькі пісьменніка, але і чалавека, калі хочаце мужчыну. Ператварыць літ-ру у шоў-бізнес. Скажыце, каго насамрэч цікавіць творчасць Брытні Спірс? Так вось.
напiсала Чытачка АРХЭ 28.02.2003, 09:17


Неяк у размове пра дрэнны зрок адзін мой знаёмы сказаў, што зараз гэта не праблема, бо можна аперацыю зрабіць. А я адказала: Зробяць няўдала, і ўсё - Мікола Ермаловіч! А потым падумала, што цудоўна было б, каб кожны наш дзеяч культуры і навукі асацыяваўся з чым-небудзь яшчэ (акрамя сваёй спецыяльнасці). Штампы, ці што…
напiсала Чытачка АРХЭ 28.02.2003, 09:20


У Ганны таксама шмат што не атрымліваецца, адсюль усе і ідзе. Сімуляцыя.
напiсаў Porto 28.02.2003, 17:19


Абы ў мужыкоў-літаранцаў усё атрымлівалася! Часам уражанне складваецца, што яны ў інтэрнэт ад недахопу сэксуальных эмоцый лезуць.

Porto, скажыце шчыра, вам Ганна як жанчына падабаецца?
напiсаў Rico 28.02.2003, 17:37


Rico

Часам уражанне складваецца, што яны ў інтэрнэт ад недахопу сэксуальных эмоцый лезуць.

Гэта проста ўражанне. І не думаю, што ў Інтэрнеце столькі сэксуальных эмоцый, што імі можна выратавацца. Асабліва на Літары. :-)


напiсала Чытачка АРХЭ 01.03.2003, 19:20


Rico
Ці падабаецца? Пра гэта трэба спытаць у тых, хто меў з ёй справу як з жанчынай. Як крытык — сярэдняя, бо няма канкурэнтаў.
Ідэі не арыгінальныя, большай часткай запазычаныя.

напiсаў Porto 03.03.2003, 09:00


Ганна, віншую вас з удалай "blonde attack"!!! Няхай трымцяць маскуліністы пад цяжкім крокам феміністак!!!
Кніжка добрая: чытаецца добра і ў руках трымаць прыемна.
напiсала Чытачка АРХЭ 12.04.2003, 18:48


Яшчэ ніхто так душэўна пра Сыса не напісаў. І так весела пра Славу-Мілера.
напiсаў kviat 12.04.2003, 20:33


Дзякуй!
У старасці буду пісаць мемуары.

Як у Сыса давялося смажыць кільку — каб інтэрв"ю даў для "Крыніцы".
І як Адамовіч на прэзентацыі ў галерэі "Шостая лінія", задуменна-змрочна гледзячы на мяне трохі ніжэй шыі, прамовіў: "А ты б магла мне нарадзіць…" Без ценю ўсмешкі і без малейшай сувязі з тэмай размовы.

О, я буду злобная старушэнцыя!

напiсала anna 12.04.2003, 22:19


Ганна, вы ўвогуле шыкарная жанчына. Такой будзеце і ўстарасьці :))
напiсаў dzikimu 14.04.2003, 13:57


Шкада, што вы не любіце тых, хто падпісваецца псеўданімамі.
Эх, мне Сыс не даў бы інтэрв'ю: я кільку смажыць не ўмею.
Вы маеце мажлівасць пісаць пра прыватныя выпадкі з жыцця літаратараў! Пішыце! Літаратуру ствараюць крытыкі! (на 49%)

напiсала Чытачка АРХЭ 17.04.2003, 00:31


Да Сыса я нават не ведала, што яе смажаць.
напiсала anna 17.04.2003, 07:06


Я заўважыла, што найлепшая закладка для вашае кнігі - інтэрнет-карта "Атлант-тэлеком".
Спачатку падумала: мо да ўсіх кніг можна. Не, вашай_менавіта_пасуе!
напiсала Чытачка АРХЭ 18.04.2003, 01:59


Аднойчы на маім дні народзінаў сяброўка стала вельмі сур"ёзна гаварыць: "Ты такая умная… Я многому от тебя научилась…" Не вытрымаўшы патасу,пытаю:"Чаму, напрыклад?". "Ну як жа — не насіць пад джынсы парваныя калготкі".
Во, гэта і ёсць мой унёсак у культуру!


напiсала anna 18.04.2003, 07:07


Ганна, дзякуй вам за кніжку. Чытаць — суцэльнае захапленьне!
напiсала ODA 18.04.2003, 18:44


Ганна, праз Генадзя атрымаў кнігу. Дзякуй вялікі! Хоць амаль усё раней чытанае, пад адною вокладкаю — зусім іншае ўражаньне. Разам прыйшоў і раман Вішнева, і паралельнае чытво робіцца яшчэ больш цікавым.
напiсаў LY 24.04.2003, 17:30


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media