| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Інтрыгі, паклёпы, даносы сярод літаратараў створаны: 07.11.2009, абноўлены: 13.02.2010 17:30, камэнтароў: 5 Шаноўнае спадарства! Ці ведае хто-небудзь паэта Алега Салтука? Я ўпэўнены, што ведаеце, калі нват я - не літаратар - ведаю. Ён нядаўна адкалоў такі нумар, што хоць стой, хоць падай. Накрэмзаў нейкі пасрэдны літаратуразнаўчы артыкульчык і даслаў яго ў Талачынскі райвыканкам (Віцебская вобласць) з просьбай апублікаваць у раённай газеце без правак і скарачэнняў. Падрабязнасці (з фотаздымкамі) - на маім сайце "Талачынскі раён" (talray.wordpress.com), прамая спасылка на публікацыю пра Салтука: talray.wordpress.com/2009/11/07/%D1%86%D . "Бывае, праўда вочы коле " Сёння я чарговы раз пераканаўся ў праўдзівасці гэтых незабыўных радкоў незабыўнага нашага класіка Кандрата Крапівы. Мая нататка пра Алега Салтука, апублікаваная на сайце "Талачынскі раён" (гл. пра яе папярэдні мой запіс на форуме) атрымала рэзананс: з нагоды яе з'яўлення сёння ў нашу рэдакцыю патэлефанаваў нехта Хто патэлефанаваў і што сказаў, рассакрэчваць не буду, але вы і самі здагадаецеся, калі скажу, што званок гэты быў да намесніка галоўнага рэдактара (сам галоўны зараз у адпачынку), і быў ён, званок, мяркуючы па словах намесніка, гнеўным, абураным і пагрозлівым, і сутнасць яго можна звесці зноў жа да незабыўных слоў з незабыўнай байкі незабыўнага Кандрата Крапівы "ГАНАРЫСТЫ ПАРСЮК": "Такое мне сказаць асмеляцца нямногія! Ды гэта ж дэмагогія! Ты мой свіннячы гонар закрануў!" Ну што ж тут зробіш, калі пакутуюць некаторыя не ў меру ганарыстыя, пыхлівыя асобы ад незадаволеных сваіх амбіцый, ад славалюбства, у дадатак да якога так не хапае ім сапраўднага таленту і розуму. Эх, не стануць яны такімі незабыўнымі, як класікі, не-е, не стануць: як толькі памруць, так і рыфмаванкі іх разам з імі ў нябыт адыдуць, не ўспомніць, не працытуе ніхто АПАВЯДАННЕ ПРА ЮРЛІВАГА ГРАФАМАНА * * * (Не прыдуманая, а пачутая мной гісторыя пра аднаго чалавека, якога я асабіста ведаў) * * * Жыў ды быў адзін паэт. Можа, і не паэт, а проста графаманчык-рыфмавальшчык, але ўсё ж рыфмаванкі рыфмаваў ды вершамі іх называў і нават у газетах іх часам публікавалі, так што будзем казаць, што быў гэта паэт (яго на старасці гадоў нават у Саюз пісьменнікаў прынялі). Жыў ён у адным раёне адной вобласці. І пакуль быў маладым, то быў не толькі юрлівым, як і любы малады чалавек, але яшчэ і дурнаватым: стаў чапляцца да адной дзяўчыны, а яна яму адмаўляла, і тады ён падпільнаваў яе вечарам і кінуў каменем у галаву. Ледзь не забіў, але не забіў. Каб уцячы ад правасуддзя, пераехаў у іншы раён іншай вобласці. Жыў там у райцэнтры, працаваў у раённай газеце, і так і пражыў бы без праблем, калі б не славалюбства і пыхлівасць. Неяк даслаў свой верш у рэспубліканскую газету (называецца неяк ці то "Літаратура як мастацтва", ці то "Літаратура - від мастацтва", ці то яшчэ як) і падпісаў яго поўнасцю і вычарпальна: імя, прозвішча, горад. Так яго і знайшлі. Судзілі, далі ўмоўны тэрмін. Мала хто ведаў пра гэтую дэталь яго біяграфіі, і ён спакойна жыў далей, крэмзаў свае рыфмаванкі-дрындушкі, называў іх вершамі, дасылаў у розныя газеты і часопісы. А за дзяўчатамі ўжо з каменнем не бегаў: ажаніўся і ганяў вакол дома сваю жонку ды цешчу, калі напіваўся. А пазней стала ў яго хварэць сэрца, атрымаў групу інваліднасці. Калі, ужо выйшаўшы на пенсію, прыходзіў куды-небудзь у афіцыйную ўстанову (напрыклад, у газету, каб прапіхнуць на яе старонкі свае чарговыя зарыфмаваныя радкі, ці ў райвыканкам, каб паскардзіцца на тое, што ў газеце яго "шэдэўры" не хочуць друкаваць), то заўсёды казыраў сваімі рэгаліямі: "Я - член Саюза пісьменнікаў! Я маю права! У мяне група інваліднасці! Я буду скардзіцца ў аблвыканкам!" Ну, а пасля ён памёр, пакінуўшы ўдаву (сын яго памёр яшчэ раней, быў забіты сабутэльнікамі падчас п'янкі). Вось і ўсё. Маладэц! Харашо усіх абасраў! І БТ б лепш не зрабіла! Дзесьці годзе ў 1997-98-м мне давялося размаўляць з адным ваенным, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Дакладна не памятаю дэталяў нашай размовы (я тады быў яшчэ студэнтам - наіўным рамантыкам, які жыў эмоцыямі, а не фактамі), але самае галоўнае - маральны аспект - мне запомнілася, засталося ў эмацыянальнай памяці, як яркае ўражанне. Гэты ваенны распавядаў мне, як яму давялося прысутнічаць ці то на нейкім пасяджэнні, ці то на нейкай сустрэчы прадстаўнікоў улады з пісьменнікамі (з якімі - беларускімі ці СССР-аўскімі, таксама не памятаю, бо падчас размовы з ваенным быў эмацыянальна ўзбуджаны, спрачаўся з ім, даказваў яму нешта) Карацей кажучы, сутнасць у тым, што пісьменнікі на той сустрэчы размаўлялі з прадстаўніком КДБ. І адбыўся такі эпізод: пісьменнікі з залы выкрыквалі: "Патрабуем апублікаваць архівы КДБ аб рэпрэсаваных пісьменніках!" Тады кадэбіст сказаў: "Добра, мы адкрыем архівы. Але мы адкрыем усе архівы, поўнасцю, разам з тымі даносамі, якія вы пісалі адзін на другога". Пісьменнікі раптоўна замаўчалі, а пасля з залы раздаліся нясмелыя галасы: "Не трэба". Баяліся, што стане вядома, як яны адзін другоа "тапілі". Вось такія яны, высокадухоўныя інжынеры чалавечых душ Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|