| |


Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]
i - толькi iнфармацыя е - ёсьць email ф - ёсьць фота лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам |
|
|  |
ВЕЧАР ПАМЯЦІ МАКСІМА ЛУЖАНІНА
12 лістапада а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Траецкае прадмесце, вул М.Багдановіча, 15 запрашае на вечар памяці
“Моваю сэрца…” прымеркаваны да 100-й гадавіны з дня нараджэння паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка, кінадраматурга Максіма Лужаніна
2 лістапада споўнілася сто гадоў з дня нараджэння сябра легендарных літаратурных аб’яднанняў пачатку мінулага стагоддзя “Маладняк” і “Узвышша”, колішняга сакратара Якуба Коласа — Аляксандра Амвросьевіча Каратая, які пісаў пад псеўданімам Максім Лужанін. Яму было наканавана доўгае і плённае жыццё.
На век Максіма Лужаніна прыпалі ўсе значныя падзеі ХХ стагоддзя: Кастрычніцкая рэвалюцыя і дзве сусветныя вайны, “застой” і “адліга”, “перабудова” і ўсе бурныя працэсы канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў. “На мой век прыпала столькі пакаленняў, што я не ведаю, да якога “прапісацца” (Максім Лужанін). Максім Лужанін-паэт мяняўся разам з часам і здолеў адлюстраваць гэтыя ўнутраныя духоўныя змены ў сваёй творчасці.
Дасвету ўсё жыццё Я абуджаю ранне: І веку настаццё, І зерня прарастанне.
Не можа не ў пару Узвіцца сцяг на мачце, Хіба што ў сне памру, Тады не вінавацьце!
Сярод гасцей вечарыны — даследчыкі, пісьменнікі, сябры – Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, Людміла Рублеўская, Барыс Пятровіч, Анатоль Бутэвіч, Алесь Пашкевіч, Анатоль Сідарэвіч і Валерый Стралко.
Інфармацыйная падтрымка vika-trenas.livejournal.com/
напiсала Вiка Трэнас 08.11.2009, 13:04
створаны: 09.11.2009, абноўлены: 14.11.2009 12:02, камэнтароў: 2
|
А ці спраўлялі у вашым музеі вечарыну прысвечаную 100 годдзю нараджэння У.Дубоўкі? Адкажыце Віка мне .Юрась Малаш т.18-13-008 велкам
напiсаў юрась 09.11.2009, 22:26
На жаль, не ведаю, бо ў музеі не працую. Трэба звяртацца да адміністрацыі. Гарадскі тэлефон 334-72-61.
напiсала Вiка Трэнас 14.11.2009, 12:02
Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |  |



| |