| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Юлія Новік нарадзілася ў 1985 годзе ў Салігорску. У 2008 годзе скончыла МДЛУ (факультэт міжкультурных камунікацый). Друкавалася ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, газеце “Літаратура і мастацтва”, у калектыўным зборніку “Свет для дваіх”. У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і менеджэрскай дзейнасцю: супольна з паэткай Вікай Трэнас ажыццяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праекты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фестывалі, конкурсы, майстар-класы, канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы-дыскусіі, разнастайныя імпрэзы пры дапамозе і з удзелам маладых актуальных беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў, мастакоў. Аўтар кнігі вершаў “Сонца за тэрыконамі” (2007). Прыхільніца актуальнага мастацтва і эксперыментаў у паэзіі. Піша і на французскай мове. Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. З’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання “Новая Эўропа” www.n-europe.eu/, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”. У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і менеджэрскай дзейнасцю: супольна з паэткай Юліяй Новік ажыццяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праекты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фестывалі, конкурсы, майстар-класы, канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы-дыскусіі, разнастайныя імпрэзы пры дапамозе і з удзелам маладых актуальных беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў, мастакоў. Аўтар паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (Мінск: Логвінаў, 2005), “Экзістэнцыйны пейзаж” (Мінск: Галіяфы, 2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, шведскую і французскую мовы. Нашы кантакты: Юлія Новік Тэл. +37529 5627427, +37529 3497398, E-mail: novik.julia@gmail.com, julienovik.unblog.fr Віка Трэнас Тэл. +37529 5607793, +37529 1354495, E-mail: trenas007@gmail.com, vika-trenas.livejournal.com/ ВЫЯВЫ-2009: ДЫЯЛОГ ЗОРАК Штогадовы некамерцыйны літаратурна-мастацкі праект “Выявы” з’яўляецца ініцыятывай наймаладзейшага пакалення беларускіх творцаў, якія працуюць у самых розных відах мастацтва (літаратуры, музыцы, тэатры, фатаграфіі, жывапісе, кіно, танцы) і яднаюцца дзеля стварэння актуальнай культурнай прасторы, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва з новымі талентамі. Першае мерапрыемства было паспяхова праведзена 6 снежня 2008 года. На сцэне Тэатра рускага рамансу выступілі паэты Юлія Новік, Аксана Спрынчан, Валерыя Кустава, Ганна Федарук, Воля Чайкоўская, Вольга Гапеева, Рагнед Малахоўскі, а таксама знаныя музыкі Юры Несцярэнка і Алесь Камоцкі. Кожнаму наведніку імпрэзы быў падораны мультымедыйны дыск пад назвай «Выявы-2008: Анталогія найноўшай беларускай літаратуры», куды ўвайшлі літаратурныя творы, фотаздымкі, відэасюжэты ды іншыя цікавыя матэрыялы, датычныя праекта. Сёлета ў падрыхтоўцы “Выяваў” задзейнічана болей за дваццаць (!) творцаў, сярод якіх – пісьменнікі, мастакі, фатографы, дызайнеры, рэжысёры, музыканты. Прома-група ВЮ прапануе гледачам адмысловыя рубрыкі: “Спецыяльны госць”, “Удзельнік на біс”, “Дэбют “Выяваў”. Шаноўныя госці змогуць атрымаць кружэлку “Блакітны Свін” і бліжэй пазнаёміцца з арыгінальнымі беларускімі коміксамі. Удзельнікі «Выяваў» – творцы новай фармацыі, людзі нестандартнага мыслення. Яны гатовыя да смелых эстэтычных штукарстваў, яны здатныя даказаць актуальнасць найноўшай беларускай літаратуры і яе перспектыўнасць. Многія ўдзельнікі праекта практыкуюць сінтэз розных відаў творчай дзейнасці, што з’яўляецца на цяперашні момант найбольш жыццяздольнай стратэгіяй развіцця ва ўмовах агульнаеўрапейскай стомленасці культурай. “Выявы” чакаюць новых адкрыццяў і запрашаюць далучыцца ўсіх цікаўных да стварэння прасторы прафесійнага мастацтва. Колькі словаў пра нашых сяброў. Асобная падзяка нашаму дызайнеру Дар'і Бельскай (dariabelska.ask@gmail.com), да якой можна звяртацца, калі Вам неабходна з густам і ў сучасным стылі аформіць інтэр’ер кватэры або офіса, а таксама стварыць дзейсную, функцыянальную і арыгінальную рэкламную прадукцыю (лагатыпы, афішы, вокладку дыска коміксаў нашай прома-групы стварала менавіта Дар’я). Калі Вы жадаеце мець і развіваць уласны сайт з арыгінальным запамінальным дызайнам, распрацаваць фірмовы стыль, лагатып ці візітоўку, Вас чакаюць у дызайн-студыі PIX pix.by, маладой, але вельмі крэатыўнай. Раздрукаваць фотаздымкі ў любым фармаце ў выдатнай якасці, набыць і аформіць фотаальбомы і атрымаць увесь комплекс фотапаслуг можна ў прафесійным фотасалоне "FotoMAX studio. Kodak ProFoto Центр" (вул. Рэвалюцыйная 1, www.fotomax.by/, тэл. (017) 306-21-85, (017) 306-21-88). На сайце Родныя вобразы www.rv-blr.com/ Вы знойдзеце прыгожыя краявіды, унікальную падборку сучасных і класічных твораў, цікавыя інтэрв’ю, анонсы і фотарэпартажы з культурных мерапрыемстваў і многае іншае. Інфармацыйная падтрымка забяспечвалася таксама сайтамі: Тэатр рускага раманса rusromans.com/ Суполка “Сучасная беларуская літаратура” community.livejournal.com/suc_biel_lit/ Выдавецтва “Галіяфы” www.goliafy.com/ Галерэя "Подземка" podzemka.org/ Галерэя сучаснага мастацтва Ў ygallery.by/ Урбан: часопіс пра гарадскую культуру www.urban.by/ Рэсурс “Будзьма!” budzma.org/ Паэтычны тэатр АРТ.С. art-s.by/ "Новая Эўропа" – часопіс для тых, хто думае па-еўрапейску www.n-europe.eu/ Літара litara.net/ Часопіс "Дзеяслоў" www.dziejaslou.by/ Маладзёжны рэсурс generation.by/ “МЫ” — культурныя навіны mi.by Інфармацыйны партал naviny.by Сайт барда Таццяны Беланогай www.bielanohaja.org/ ЗАБЕЙ!ИНФО zabej.info/ Беларуская афіша community.livejournal.com/afisha_by/ Натхнення дзіўныя праявы — У Беларусь прыйшлі Выявы. Пакіньце дробныя вы справы — У Беларусь прыйшлі Выявы. Падзею гучнай зробім разам. Спявае гук, шыкуюць сказы. У Беларусь прыйшлі Выявы: І справа нам, і вам цікава!!! Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|