| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Алесь Разанаў створаны: 07.09.2002, абноўлены: 05.12.2007 17:14, камэнтароў: 385 Паводле крыві Разанаў часткова этруск (прозвішча маці - Крпач). Не дзіва, што мае антычны профіль. 4 марта в Минске состоялась презентация сборника поэзии Алеся Рязанова "Дождж: возера ў пункціры акупунктуры" ("Дождь: озеро в пунктире акупунктуры"). Как отметил автор, эта книга является четвертой в серии "Яйцеквадраты", в рамках которой планируется выпустить шесть изданий. Пунктиры, по словам А.Рязанова, - это весьма краткая и лапидарная форма поэзии, предполагающая произведения небольшого размера, от четырех до шести строк. "Здесь собраны как мои юношеские произведения, которые я писал еще в школе, так и последние, созданные во время пребывания в Швейцарии", - сказал он. В стихах Рязанова "сад окружают забором, а он все равно цветет для всех", "дождь сшивает землю с небом", а козы на лугу своими колокольчиками "пишут симфонию", поэт видит "старые дома, куда хотел бы зайти и пожить в каждом". Говоря об особенностях творчества Алеся Рязанова, культуролог Юрась Борисевич отметил: "стиль этой книги афористический и лапидарный, но после прочтения каждого такого произведения создается впечатление, будто ты прочитал повесть или поэму". Борисевич предложил Рязанову перевести сборник на иностранные языки. Поэт Евгений Гучок назвал сборник Алеся Рязанова "смыслами, которые настояны на эмоциональном восприятии жизни поэтом". А.Рязанов - лауреат Государственной премии имени Янки Купалы, автор многих книг поэзии, литературно-критических рефлексий и эссе. Средствами современного белорусского языка он восстановил произведения выдающихся просветителей - Кирилла Туровского, Франциска Скорины, Сымона Будного и других. Ввел в белорусскую поэзию новые жанровые формы. Его произведения обращены к проблемам прошлого и настоящего, национально-исторической памяти, личности и времени, жизни и смерти. Перевел на белорусский язык произведения грузинских, литовских, болгарских, сербско-хорватских, шведских, словенских, русских, чешских и немецких поэтов. БелаПАН Сказаў Разанаву, што акупунктура - добры сродак кінуь паліць. Ён паправіў: кінуць палітыку. Назва кнігі "Дождж: возера ў акупунктуры" - таксама пункцір, міні-верш. А дождж мог быць і метэарытным - з такім на Зямлю прыляцела жыццё. Усе камяні і пылінкі, што падаюць з неба, - дождж, які доўжыцца мільярды гадоў. Літаратуразнаўцы даволі часта называюць Разанава паэтам-постмадэрністам. На мой погляд, постмадэрнізму ў ягонай паэзіі няма, постмадэрністам яго можна лічыць толькі дзякуючы яйкаквадратам. Акудовіч прапаноўвае зрабіць дзяржаўным гербам Беларусі "Чорны квадрат" Малевіча. Думаў, такі герб выглядаў бы змрачнавата, дый назаляў бы воку, бо такую форму можна ўбачыць паўсюль. Знаходжу выйсце: зрабіць гербам яйкаквадрат. Пры жаданні можна лічыць яго стылізаванай "Пагоняй". "Чорны квадрат" стаўся сімвалам мадэрнізму, еўрапейскага мастацтва ХХ стагоддзя. Яйкаквадрат можа стацца сімвалам постмадэрнізму. Прынамсі, эмблемай новага беларускага мастацтва. Форма ёмістая і лаканічная - як і, напрыклад, разанаўскія вершы-пункціры. Варта было б стварыць музычны адпаведнік яйкаквадрата. Квадрат - сімвал рытму, а яйка выглядае меладычна. Калі рабіць выставу яйкаквадратаў - хацелася б, каб кожны экспанаваўся ў асобным пакоі з іншай музыкай. А таксама ўключыць у выставу кубічны пакой, дзе сцены, падлога і столь будуць цалкам закрытыя яйкаквадратамі розных колераў. Віктар Маркавец прапанаваў пафарбаваць кубічны пакой цалкам у чорны колер, а пасярэдзіне падвесіць галаграфічнае яйка. У новай кніжнай серыі Разанава чатыры ўжо выйшлі, дзве рыхтуюцца. І кожная кніга прысвечаная аднаму з яйкаквадратаў. Праз тое, які яйкаквадрат для кнігі выбраў аўтар, можна, думаю, асэнсаваць, як ён ставіцца да таго ці іншага жанру сваёй паэзіі. Кананічных яйкаквадратаў шэсць. На мой погляд, можна было б разгарнуць гэтую серыю далей. Напрыклад, зрабіць квадраты з люстраным і выразаным яйкамі, колер якіх атрымаецца рухомы. Тады Разанаву, прынамсі, давядзецца напісаць яшчэ некалькі кніг. А спачатку прыдумаць для вершаў новыя жанры. А кароль жа голы! А ліса ў вінаградніку. Эўрарадыё і "Наша ніва" пра новую кнігу: www.nn.by/index.php?c=ar&i=6967 Алесь Разанаў: “Свабоды няма, але ёсьць вызваленьне” Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Вольная студыя” (эфір 4 сакавіка) Скобла: “У кожным вашым пункціры прысутнічае думка, прысутнічае сэнс, які можна было б разгортваць і разгортваць у нейкі больш абсяжны жанр: баляду, прыпавесьць, паэму. Але вы сьціскаеце радкі, словы, гукі. Энэргія вялікага застаецца ў малым, як маланка ў батарэйцы. Чаму ўсё ж вы імкнецеся выказацца як мага больш ляканічна?” Разанаў: “Калі словы канцэнтруюцца, сьціскаюцца, тады яны набываюць новую якасьць: становяцца больш зьмястоўнымі, набываюць якасьць магніту. І вось гэтая канцэнтрацыя дазваляе якраз ня выказаць зьмест, а выявіццца зьместу. Думаю, што за такімі ляканічнымі тэкстамі, за такой формай — вялікая наступнасьць. У наш імклівы, хуткі час людзі як бы развучваюцца чытаць. Пункціры і чытаць ня трэба: зірнуў — і пункцір ужо ўклаўся ў сьвядомасьць, вы ўжо знаёміцеся зь ім”. Я нічога наўмысна не рабіў, не гуляў у палітыку, у “левых” ці “правых”, у “савецкага” ці “антысавецкага” паэта. У творчасьці ёсьць свае законы, свае адносіны і з часам, і з рэчаіснасьцю. Прыслухоўвайся да творчасьці, і яна сама расставіць словы на свае месцы, заўважыць тое, што позірк не заўважыў, або не заўважыць тое, на што ўсе паказваюць пальцамі: вось вам узор, з яго вучыцеся. Творчасьць — дамінанта рэчаіснасьці”. Скобла: “Вы працяглы час жывяце за мяжой. Цяпер — у Швайцарыі, куды неўзабаве ізноў ад’яжджаеце. Што ўяўляе зь сябе вашае жыцьцё дзесьці там, у Цэнтральнай Эўропе?” Разанаў: “Удакладняю: у Швайцарыі я прабыў год, жыў там у кляштары капуцынаў. Думаю, што гэта някепскі, у нечым плённы пэрыяд. Але вяртаюся не ў Швайцарыю, вяртаюся ў іншае месца. Магчыма, калі нешта створыцца, напішацца, яно пазначыцца тым месцам. Што мне тыя падарожжы і адлегласьці кажуць і падказваюць? Гэта сустрэчы з новымі мясьцінамі, з новай рэчаіснасьцю. І ў гэтай рэчаіснасьці твой позірк становіцца сьвежым, кантрастным, больш сканцэнтраваным, ён заўважае тое, што тамтэйшыя людзі ня бачаць. Гэта па-першае. Па-другое, мой побыт там — гэта палёт пчалы. На тых кветках, палях, лугах, у тых садах знаходзіць нешта, што будзе карыснае айчыннай літаратуры”. Скобла: “Я бачу на вашай руцэ швайцарскі гадзіньнік з адметным цыферблятам: на ім толькі чатыры лічбы. Вам не патрэбен дакладны час?” Разанаў: “А вы пільны… Мой гадзіньнік паказвае вельмі дакладны час, толькі час гэты мае своеасаблівы адлік. Міхась, хіба вы самі здольныя цяпер акрэсьліць: у якім часе мы жывем? За вакном адліга імгла, рэаліі размытыя. Размытыя ня толькі для вока, але і для думкі. Магчыма, такія гадзіньнікі, на якіх амаль няма лічбаў, вучаць нас лепш распазнаваць тое, што мы бачым і з чым маем справу”. У навінаў свае кругі і свае арбіты. Іх варта ведаць, але ня варта трапляць у залежнасьць ад іх. Бо самая істотная навіна, яна ў самім чалавеку. Але яна ў ім увязьненая. І сэнс чалавечага існаваньня, думаю, якраз у тым, каб яе вызваліць. А гаворка пра свабоду — ня больш чым прыгожая рыторыка. Свабоды няма, але ёсьць вызваленьне” Скобла: “Звычайна, апірышчам нацыянальнага духу выступае дзяржава. У нашай незвычайнай, няпростай беларускай сытуацыі што ёсьць апірышчам і схованкай для нацыянальнага духу?” Разанаў: “Творчасьць — вось тая дамінанта, у якой нацыянальны дух і захоўваецца, і выяўляецца, і якою ён злучае зямлю і неба. Бяз гэтага злучніка зямля — яма, зямля — пастка. І яна, пастка, адчувальна, усё больш і больш сьціскае ў сваіх абдымках насельнікаў зямлі. Замест таго, каб усімі сваімі магчымасьцямі спрыяць гэтаму злучніку, рэжымы — кожны па-свойму — мацуюць пасткі. Беларусь тут не выключэньне, нават своеасаблівы ўзор. Хіба вы не адчуваеце, што мы ўсё больш і больш трацім будучыню?! Але схова нацыянальнага духу — яна якраз у будучыні. Будучыня — падзея, што настае. А тыя падзеі, што адбыліся і адбываюцца, яны яе фрагмэнты. І якраз таму, што схова нацыянальнага духу — будучыня, ён ніякім чынам ня можа быць пераможаны. Могуць быць пераможанымі асобы, у якіх ён праяўляецца, але сам ён — ужо перамога, да якой належыць прыйсьці”. www.svaboda.org/articlesprograms/openstu Фантанарыс ад Анкі Упалы: anka-upala.livejournal.com/22967.html?vi Алесь Разанаў. Каб мелi шчасце ўваскрасаць i лётаць. Мiнск, выд. I.П.Логвiнаў, 2006. Поэзия Алеся Рязанова в рекламе не нуждается так же, как не нуждается в объяснении ставшее уже устоявшимся его определение: «поэт–философ». Рязанов постоянно удивляет публику: квантемами, пунктирами, яйцеквадратами Именно так назывались «экспонаты» его совместного с художником Виктором Марковцом проекта. Поэтому яйцо на обложке рецензируемой книги — это не реклама МТС, это «яйкаквадрат», существовавший задолго до эмтээсовского. В сборник вошли поэмы, написанные в разные годы, своеобразное избранное. Но в 1974–м или в 2000–м — тексты Рязанова узнаваемы. Привычные, простые проявления бытия — хомут, вожжи, пашня, деревенские юродивые — превращаются в глобальные символы, центры бытия, архетипы. Улитка и подсолнечник становятся воплощением человеческой судьбы Все — во всем В малости — отражение вечности. Пространство и время, будучи осмысленными, теряют свою власть Освобожденное от них бытие пристально рассматривается, словно извлеченная из воды рыбина. Слова и смыслы складываются в невероятные пирамиды Это не игра. Может быть, эксперимент С месседжем и открытой возможностью понимания. Конечно, очень напряженное, требующее определенной подготовки чтение. Но не зря же стихи Алеся Рязанова знают и любят во многих странах мира — это действительно поэт высочайшего класса. РУБЛЕВСКАЯ Людмила, СБ Гутарка А.Р. зь Міхасём Скоблам: www.svaboda.org/articlesprograms/literat Пазваніў Разанаў. У Польшы выйшла кніга яго версэтаў "Лясная дарога" з маёй прадмовай. Гэта добрая навіна. ( ) annahonda.livejournal.com/12788.html? Разанаў і Маркавец запрашаюць на прэс-канферэнцыю ў кавярні "Добрыя мыслі" 16 кастрычніка, а 20-й гадзіне. Можна пабачыцца з імі і раней - у Вярхоўным Судзе: а 17-й чакаецца прысуд у справе аўтарскіх правоў на лагатып МТС. Суд падтрымаў бок МТС, хоць аргументы ў Разанава з Маркаўцом былі больш пераканаўчыя. Заможную фірму складана перамагчы. Спадзяюся, Разанаў з Маркаўцом не засталіся чаго-небудзь вінныя МТС? :-) А тое гэтыя крутыя фірмы могуць і "маральную кампэнсацыю" запатрабаваць Пра маральную кампенсацыю МТС нічога не казалі. Бадай, гэта Р. і М. варта было б яе патрабаваць. НЕКЛАСІФІКАВАЛЬНЫ КЛАСІК: АЛЕСЬ РАЗАНАЎ Артыкул Макса Шчура ў новым віртуальным альманаху "Літ-раж" greed-olive-fetish.com/litrazh/shczur3.h “ У Эўропе мне няма роўных”, кажа ён, і мае рацыю—постмадэрн пасьпеў прывучыць заходніх літаратараў да скепсісу ў дачыненьні да творчага пачатку, які зьяўляецца для Разанава самым галоўным." Сёньня Алесю Разанаву спаўняецца 60 гадоў. Наватар і рэфарматар беларускай паэзіі, адзін зь нешматлікіх беларускіх аўтараў, намінаваных на Нобэлеўскую прэмію У Швайцарыі выйшла новая кніга паэта — “Трэцяе вока”. Бальшыню вершаў, якія ўвайшлі ў яе, Алесь Разанаў напісаў, жывучы ў гэтай краіне, куды яго запрасілі тамтэйшыя літаратурныя інстытуцыі. Кніга дзьвюхмоўная — пункціры (а менавіта ў гэтым жанры, прыдуманым яшчэ два дзесяцігодзьдзі таму, напісана “Трэцяе вока”) друкуюцца ў ёй па-беларуску і па-нямецку. На нямецкую мову новыя пункціры Разанава пераклала вядомая паэтка з ФРГ Эльке Эрб. Валянціна Аксак Віншую Алеся Сьцяпанавіча з юбілеем. Нядаўна дыскутаваў пра яйкаквадраты: arbogast.livejournal.com/45852.html усе 385 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|