Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Што чакае беларускую літаратуру
Аляксей Бацюкоў, 19.09.2002

Нататкі на тле адной карыкатуры.
чытаць артыкул

створаны: 19.09.2002, абноўлены: 26.11.2002 15:32, камэнтароў: 235

Н:

Тут усё маё, роднае, беларускае. Пыху ад ягамосці трэба навучыцца адрозніваць, нешаноўны Навум. Напісалі мы шмат, можна было меней, але так ужо вайшла, знесла нас ветрам у вялікі свет. І што ты такі крыўдлівы? Дзе я табе на хвост наступіў? Ты скажы, я нагу з твайго хваста прыбяру. Па ўсім відаць, што ты — тутэйшы. Так што не саромся, тут усе свае. Тутбайстваваць не трэба, не праходзіць тут тутбайства. А слова "глябусятнік", як і "сысятнік", я гадоў 10 не чуў. Прыемна, халера. Настальгія.
напiсаў Адам Глобус 28.10.2002, 23:56


Адаме:

Ты напісаў: "Тут усё маё, роднае, беларускае." (с) І адразу паўстала пытаньне, а што маеш на ўвазе пад ТУТ. Калі "тут" на Літары.нэт, то згаджуся. І "пыха" наша беларуская, вось толькі "ягамосьці" я штосьці не бачыў.

А вось чым табе так Станкевіч не даспадобы, што ты пра яго так неласкава адазваўся. Вось атрымаю ягоную кніжку й параўнаю з тваей. Ну ня веру я ў апінію аднаго пісьменьніка пра другога. Бо ня можа быць аб'ектыўным ягоным погляд. І тут шмат прычынаў, пры гэтым звычайная чалавечая зайздрасьць гуляе далёка не апошнюю рэч. Я ніяк не магу зразумець ці дачакацца, калі на Літары зможа адбыцца абмеркаваньне нейкай новай, толькі надрукаванай кнігі. А то ў нас адразу адбываецца пераход на асобы. Як быццам сам, гэткі анёл, толькі крылаў не хапае. Гэта дарэчы да многіх удзельнікаў Літары можна аднесьці. Можа проста прыйшоў час выпрацаваць нейкія нормы паводзінаў. Бо калі мы шпацыруем па вуліцы і нас хтосьці штурхануў, ня лупім яго-ж адразу ў зубы. А тут…
напiсаў Раман Кардонскі 29.10.2002, 01:22


Навуму

А ўвогуле ў цябе атрымаўся задужа эклектычны спіс. Разанаў і Шніп. На мой густ: Разанаў надзвычай халодны, у ім няма жарсьцяў звычайнага чалавечага жыцьця, праўда, Разанава можна лёгка інтэграваць у эўрапейскую літаратуру - беспраблемна перакладаецца (на польскую мову здолей перакласьці нават Алег Латышонак), інтэлектуальны, крыху містычны (мода на акультызм у Эўропе не праходзіць), - Разанава можна й да Нобеля раскруціць, знайсьці б толькі добрага мэнэджэра, але для ўласна беларускага карыстаньня задужа стэрыльны; што да Шніпа, дык ён папросту графаманісты малец, не хачу пакрыўдзіць, проста канстатую - ёсьць літаратары, якім сьвярбіць пісаць, - у Шніпа можна знайсьці і добрыя вершы і нават залатыя радкі, але агулам - сыравата і неахайна (з рыфмамі жах - асабліва з дзеяслоўным: жыць - любіць), зь ягоных дзесяці зборнікаў можна зрабіць адну добрую кніжачку; яму шмат хто тлумачыў, што нельга столькі пісаць (а Галубовіч у свой час нават зарубіў зборнік у "МЛ" - напісаў адмоўную закрытую рэцэнзію), але ён тое не разумее, - не разумее, што вершы трэба не сачыняць, а нараджаць і выношваць, як дзіця.
напiсаў Алесь Аркуш 29.10.2002, 08:30


Ну во, узяў выпадковы верш з апошняга Віцевага зборніка ""Інквізіцыя"

+++
Лёгкі снег замятае зямлю,
Снег цяжкі цёпла шэпча "люблю"
І мы ў снезе знікаем густым,
Нібы ў воблаках Ерусалім,
У якім нам ніколі не быць,
Бо нам гэтае поле любіць,
Праз якое дарогі няма
З каралеўства на выспу Зіма.
Белы снег замятае жыццё,
Як на вуліцах менскіх смяццё
Замятаецца аж да вясны,
Ля якой мы стаім, як сцяны,
За якой невядомы нам свет,
У якім ці патрэбны паэт…

і г.д.
Гэта далёка не самы горшы. Ладна з рыфмамі, але што такое "як сьцяны"? Не разумею, чаму Шніпа так любяць у НН? Дубаўцу, нібыта, таксама падабаецца.
напiсаў Алесь Аркуш 29.10.2002, 08:49


Беларускае неба

Залатымі манетамі зорак
Зноўку сьвеціцца неба над намі
Неба ў нас- беларускае мора
З патанулымі ў ім караблямі,
На якіх зваяваць нас хацелі
Ваяўнічыя нашы суседзі,
Каб на мора мы больш не глядзелі
І жылі па лясах, як мядзведзі.
Але мы збераглі сваё мора
І нас мора ад бед зьберагае,
Залатымі манетамі зорак
Па начах яно нас абсыпае
З мора нашага нехта сьмяецца,
Але мора ў нас ёсьць, як і Ўчора…
Маё цела ў зямле застанецца,
А душа пераселіцца ў мора.

Ніводнай кніжкі Шніпа ў руках трымаць не давялося. Таксама, відаць, з-за снабізму. А гэты верш мне прадэкламавалі нядаўна на памяць. У выніку пайшоў у бібліятэку, каб паглядзець усю шніпоўскую нізку, што надрукавалі ў "Полыме". Ад зьдзіўленьня- даўно не трапляліся бел-вершы ў дзікім вусным выглядзе. Паэтаў памятаюць па лепшым радкам, Алесь.
напiсаў Mesidz 29.10.2002, 12:02


Замятаецца аж да вясны,
Ля якой мы стаім, як сцяны… —

гэта тое самае, што:

Ляжу ў бур'яне,
Вакол немцы мяне…

напiсаў В.Ш. 29.10.2002, 12:21


Глёбусу.
Ты ня мне на хвост наступіў — не па тваіх нагах я. Каб ты проста пісаў — дараваў бы, абмінуў, бо й горшае ёсьцейка. А ты судзіць намагаесься, прысуды выносіш, пахана літаратурнага зь сябе ладзіш. Маўляў, увасабленьне густу зямлі беларускай. У нечым мае рацыю МаннКурт: няма горш за хлопа, што ў панкі вылез.

Аркушу.
Эклектыка ці магчыма ў густах? Калі падабаюцца радкі Купалавыя й строфы Багдановічавы? Галубовіча, Сыса.. Вядома, Шніпава — ня ўсё. А чыё — ўсё?
Снабізму нямашка, бо далёкі ад колаў літарацкіх, пісьменьніцкіх. Таму магу дазволіць сабе сказаць, што люблю Шніпа, Вашка, што грэбую Глёбусам, які разьлічаны, як й Юрка Станкевіч, на няразьвітыя густы, на незнаёмасьць зь літаратураю (ровэрава вынаходніцтва!), але пры тым маюць самасьвядомасьць прарокаў літартуры нашае.

Ці вы бачылі, каб адзін літаратар другога "цемрашалам" абклаў? І пасьля гэты прадукатар расейскіх кнігуляў мае нахабства казаць "тут усё маё"! Трасца табе! Нашае яно, беларускае!

напiсаў Navum 29.10.2002, 15:08


Навуму:

Не лез я ў панкі, я — хіпі(пацыфіст). Наша ў калгасе, а тут — тутэйшае і маё. Зрэшты, хто я, усе ведаюць. А ты — ніхто, бо баязлівец схаваны за прыстойнае імя.

Аркушу:

Алесь, па ўсім выпадае, што Навум з тваіх аўтараў. Гэта так, дзеля прыколу.:-)))
напiсаў Адам Глобус 29.10.2002, 17:14


Навуму:

Слухай, а Міхась Скобла табе падабаецца?
напiсаў Адам Глобус 29.10.2002, 17:21


За псэўдонім не хаваюцца, знаўца. Зноў ты міма.

Што да Скоблы.. Наагул мне дзяўчаты падабаюцца.. Скажам, я не ягоны аматар — ні Акуліна, ні Пашкевіча.

напiсаў Navum 29.10.2002, 17:28


А вось скажы, што ты любіш, акрамя сябе самога, чытаць?
напiсаў Navum 29.10.2002, 17:44


Адаму

Памыляешся. Не з маіх.
напiсаў Алесь Аркуш 29.10.2002, 20:15


Алесь, не з тваіх.
напiсаў Navum 29.10.2002, 20:50


Пошукі звужаюцца… Навум пачынае пакрыху прыадчыняць дзьверы запаснога (аварынага) выхаду…

Працяг будзе…
напiсаў Раман Кардонскі 29.10.2002, 21:41


don! Газэта навінкі шукае калюмніста!
Ваша "забілі адну істэрычку" нас ачаравала сваёй адмарожанасьцю. Старайцеся! паўстаўкі +ганарары — і вам хопіць на Віскас для вашага Мурзіка.
напiсаў Санітар 30.10.2002, 14:05


Рамане, я зьнішчыў Ваш постынг, бо мацюкацца на Літары не варта.
напiсаў holzteller 30.10.2002, 20:03


Хольцу:

Ці ты, Янук, часта бачыў каб я лаяўся матам? Мяркую, што не. Але-ж дасталі, як Бог сьвят, дасталі. Каб хаця-б адзін так пра літаратуру дбаў, як аб тым, каб спляжыць апанэнта… Дый, дарэчы, ці цікавіць гэтыя "гарачыя галовы" літаратура? Штосьці я не заўважыў…
напiсаў Раман Кардонскі 30.10.2002, 21:34


Рамане, take it easy
усё будзе добра
напiсаў holzteller 31.10.2002, 10:04


Навуму:

Шмат я чытаю, работа такая — рэдактар. Таму і даводзіцца чытаць не тое, што хачу, а патрэбнае. Вось і Вашко чытаў, калі ў "Крыніцы" працаваў. Ну і калі ён мне гнеўны ліст у "Нашай Ніве" друкануў, баронячы Брыльянку. Ну і тваю "мутату мутаты" чытаў. Але гэта так, па абавязку. А ёсцека кнігі, якія чытаю і перачытваю… Хармс — анёл расейскай літаратуры. Сэй Сёнагон у перакладзе Веры Маркавай зачароўвае і натхняе на перайманне. Апавяданні "філалагічнага" пакалення, як для мяне, дык найкаштоўнейшае ў беларускай прозе. Стральцоў, Кудравец, Пташнікаў, Караткевіч і бацька — мае настаўнікі ў літаральным сэньсе. Багушэвіч з Багдановічам мне чамусці бліжэй за Коласа і Купалу, пэўна з-за цэльнасці і адсутнасці сацыялкі. Сакеці, Брачаліні, Наварская, Бакача — адраджэнцы, адным словам, мае ўзоры. Ну а Борхерт — той, кім я спрабаваў стаць і не стаў, можа ў наступным жыцці… Зрэшты, з кім я гавару?.. Стары ты, каб цябе вучыць.
напiсаў Адам Глобус 31.10.2002, 22:29


Ну, чаго ўжо "стары". Вучыцца, як той казаў, ніколі не запозна. А цікава вось што. Багата аднолькавага мы з табою нібыта чытаем і ўпадабалі, хоць і амаль з бясспрэчнага яно, як тая-ж Сэй-Сёнагон, Стральцоў, Караткевіч, Багдановіч.. І прыхільнасьць да аповядаў Букоўскага, і да Рурка ў кіне тым. Але з гэтага, прачытанага, робяцца чамусьці зусім розныя, калі не супрацьлеглыя, высновы ды ў розныя кірункі йдзецца.
напiсаў Navum 31.10.2002, 22:44


Адаме:

А й запраўды цікава. Літаратурныя прыхільнасьці, - калі пра беларускіх пісьменьнікаў казаць, - амаль адны й тыя-ж, а выснавы й запраўды розныя. А вось чаму? Дарэчы, пакуль не забыўся. Вось ты выпусьціў кніжку свайго бацькі. Але чамусьці няма нідзе ніякай інфармацыі наконт таго дзе яе можна набыць, ці замовіць. А гэтая інфармацыя павінна быць натуральнай. І яшчэ, чаму-б не зьмясьціць больш інфармацыі пра гэтую кнігу, ў рэчышчы таго што мы ўжо абмяркоўвалі, ў НН, ды на Літары. Адкуь, Адаме, такая сьціпласьць. Ці ты мяркуеш, што проза Вячаслава Адамчыка толькі табе падабаецца?
напiсаў Раман Кардонскі 31.10.2002, 23:19


Бачу, ужо сьпісаліся, ці што? Некаторыя з вас, панове, гэтак хаваюцца за псэўданімамі, а выпендрываюцца. Хай Навум крыху кніжак пачытае, а потым кажа пра прозу Сакрата. І пра мову, якой вас "вучаць у школе" (ціква, у якой).
Міра Лукша
напiсаў Міра Лукша 26.11.2002, 14:19


Ну, чытаў я вашага Сакрата, і што? І нікуды ня дзенесьсья, ад факту, што мова ягоная мае моцныя польскія ўплывы. А "нас" вучылі ня ў школе — самастойна бралі. І што? Сакрат – разьдзьмуты пісьменьнік, думаю, зразумела, зь якіх прычынаў. Каб жыў на Беларусі, яго-б імя нават побач з Сачанкавым не згадвалі, ня тое, што з Пташнікавым ці Адамчыкам ці Стральцовым. Так, мужыцкія гісторыі з Крынак.
напiсаў Navum 26.11.2002, 14:36


Зайшоў паглядзець апошні нумар беластоцкай Нівы. Недзе ў пачатку 80х выпісвалі — ну, натуральна, цікава было, амаль замежная беларуская газэта! Хутка прыелася: страшэнна нізкі ўзровень журналістыкі, чужая мова, чытаеш — бы гвалцяць цябе, гэтак цяжка. Шкода, зараз не друкуюцца (а мо прамінуў) "парады сэрцайка" — гэта было яшчэ тое.. І вось бачу, газэта ані ніе зьмянілася, усё тое самае. Быццам беларускі сьвет застыў-засьяг на тых беластокіх палетках. Ну, вядома, Сакрат для такога — апраўданьне.

напiсаў Navum 26.11.2002, 14:43


А пагадзіцеся, цікавы фэномэн тае беластоцкае літаратуры. Нібыта й Захад блізэнька, тая Сакратава "Эўропа", а пішуць бы з палескае вёскі. І ідуць да іх людзі, падобныя па сваіх густах. Вось чытаю пасьлямову да "Бабскіх гісторый" Лукшы М. Піша Г.Тычка, адна з сталых аўтарак "Тэрмапілаў", яшчэ аднаго "эўрапэйскага" выданьня. Ну ці ня кляс? "Адметнасць творчай манеры Міры Лукшы выразна пазначана ў падзагалоўку яе новай кнігі — „Бабскія гісторыі”. Менавіта — „бабскія”, гэта значыць тыя, якія апавядаюцца кабетамі і якія выяўляюць спецыфіку народнага жаночага светаўспрымання, менталітэт вясковых бабулек, надзеленых мудрасцю перажытага, перажытых бедаў і крыўд". "Бабскія значыць жаночыя". (Падзагаловак? А які ж тады назоў, Міра? ) Вось і ўвесь сакрэт! Прыбіўся да іх і Пашкевіч з шкалярскім опусам аб прозе эмігрантаў. Карцінка вымалёўваецца!
Што дала беларускае літаратуры беларуская літаратура Беласточчыны? Недаперакладзенага Джойса, якога, як у "Фрагмэнтах" зазначыў Максімюк, не зразумее чытач? (От яны зразумелі, а мы дык не). Новая галіна — чыквіназнаўства: аб ім, пра яго. Аўтары (усе жаночага, ці, паводле Тычкі, бабскага роду, што ўсё адно) кшталту Акадэмічных кабетак, што гадоў 20 мучацца над кандыдацкімі працамі, вымучваюць, высільваюць, абараняюцца ў бальзакаўскім веку, затое навучваюцца пісаць красіва, духоўна гэтак. Гэта адметныя кабеткі — пачытайце, пабачыце. Каржанеўская ў параўнаньні зь імі — галава!
То што дала беластоцкая літаратура? Працяг традыцый, ды дакладней — захаваньне іх. Бо пісанае сёньня імі — "нашаніўства" (І тут даю слова МаннКурту).

напiсаў Navum 26.11.2002, 15:32


усе 235 паведамленьняў

Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media