Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Гліняны Вялес
Літаратурная прэмія “Гліняны Вялес” была заснавана ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў. Самой назвай тэвээлаўцы імкнуліся падкрэсьліць яе дачыненьне да: нонканфармізму (не “залаты” і не “крыштальны”) і нэакансэрватызму (Вялес – старажытны паганскі бог, які апекаваўся мастацтвам) – гэтых падставовых ідэалягічных “камянёў”, на якіх паўстала ТВЛ. Прэмія прысуджаецца за лепшую, на думку тэвээлаўцаў, беларускую мастацкую кнігу года. Ляўрэат атрымлівае толькі глінянага стода апекуна мастацтва.
чытаць артыкул

створаны: 27.06.2002, абноўлены: 23.06.2005 22:34, камэнтароў: 84

Мне вельмі спадабалася назва дырэкторыі для Глінянага Вялеса. Спартова-веласіпедная.

напiсаў rydel 27.06.2002, 16:03


Алесь, калі будзе прэмія Каменны Перун?
напiсаў Адам Глобус 27.06.2002, 21:27


З задавальненнем прачытаў прамовы прэміі Вялеса. Пра такую літаратурную ўзнагароду раней не чуў. Дзякуй. Вельмі цікава!
напiсаў praton 28.06.2002, 11:58


Глобусу:
Пытаньне не да мяне. Зьвярніся да Эдварда Зайкоўскага.
напiсаў Алесь Аркуш 28.06.2002, 18:39


Трэба паставіць спасылкі на вялесаўскія прамовы й на старонцы "Гліняны Вялес".
напiсаў Алесь Аркуш 30.06.2002, 15:56


Скажыце, калі ласка, якія кнігі яе ўжо атрымалі?

Пачытаць хоцца!
напiсаў Jan hondurazian Marozau 15.06.2004, 14:40


… маю наўвазе 2002 і 2003 гады
напiсаў Jan hondurazian Marozau 15.06.2004, 15:27


2002 - Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".

2003 - Пятро Васючэнка "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі".
напiсаў Алесь Аркуш 01.07.2004, 12:34


2004 - ?
напiсаў Адам Глобус 23.11.2004, 14:37


Што, Алесік, ступар з абмеркаваньнем?
напiсаў ТМЛ 09.12.2004, 16:14


Гэта не ў мяне ступар - а ў бел_літ_грамадзкасьці. Кніг не чытаюць, нікога не вылучаюць - нячога ня трэба.

У нас ёсьць рада экспэртаў. Таму не хвалюйся, усё будзе нармальна.
напiсаў Алесь Аркуш 09.12.2004, 21:40


ў бел_літ_грамадзкасьці. Кніг не чытаюць
Гэта праўда. У асноўным пішуць.
напiсаў Палівач 09.12.2004, 23:41


Козік, кніжак ты не чытаеш. Козік, кніжак ты не выдаеш. Козік, кніжак ты не пішаш. Козік-лапачка, пра што з табой гаварыць?
напiсаў Коцік 11.12.2004, 20:56


Васькофф, Мурзік, ты мой, кніжак ты не пішаш. Мурзікі кніжак не пішуць. А Коцікі пішуць, выдаюць і чатаюць.
напiсаў Каток Васілёк 11.12.2004, 20:59


"Васькофф, Мурзік, ты мой, кніжак ты не пішаш"

Ідзі, Глёбус, нагуй.
напiсаў Глобус 11.12.2004, 21:31


Ня трэба гэтак жарсьцяў распальваць! Усё нармальна. Напрыканцы студзеня будзе шорт-ліст "Гліняна Вялеса-2004". Затым прагаласуюць экспэрты. Усё мусіць быць па парадку.
напiсаў Алесь Аркуш 11.12.2004, 22:06


А Гліняны Вялес у шортах, ці як?
напiсаў Каток Глабусёк 11.12.2004, 22:31


Мурзік, кат-ок мурзаты лабок, не журыся. Тула - не найгоршае з горшых месцаў на свеце. Мацуйся.
напiсаў Каток Васілёк 12.12.2004, 17:24


Козік, шорт, кажаш? Шорт з табой, Козік. Не журыся, Козік, журы ўсё зробіць.
напiсаў Журык 12.12.2004, 17:32


Мае вы коцікі, што вы ўсё драпаецеся ды драпаецеся.
напiсаў Алесь Аркуш 12.12.2004, 17:37


Каток Васілёк, тое, што ты даўбаёб з даўбаёбаў, я ведаю. Ты б рогі сьпіліў, а то кот з рагамі - несалідна неяк.
напiсаў Каток Глабусёк 12.12.2004, 19:15


Козик, ты пра книги гавары. Козик, ты напружся и пра книги два словы напишы. Козик, у мяне складаецца перакананне, што з табой нихто, акрамя мяне и гаварыць не хоча пра книги.СКатаРог Васькоф, можа не чытаць книжак, ён жа у Туле, у Туле можна без книжак, и матам у Туле можна, у Туле без мацерных выябонау не пражывеш. Хуй з им, з Вофигам Васькиным, фиг з им. А у Полацку трэба книги чытаць. Вось Фядунта параунау Гадановича з Багнановичам. Той Фяндута, што беларускую мову душыу. Як табе параунанне Гадановича з вяликим Мисимам Багнановичам? Можа табе выказацца пра Гадановича, Козик. Ну Гадановича з Багнановичам ты ж чытау, спадзяюся. Чакаю, з зацикауленым трымценнем.
напiсаў Журик-жарцик 12.12.2004, 23:19


А што ў цябе кірыліца дзіўная?!

Тое, што сказаў Фядута, я не зьбіраюся разносіць па сьвеце, у яго сваіх інтэрнэт-рэсурсаў багата. Вось ён наўрад ці бел. кніжні чытае. Гэтак сама як і літкрытыкі з БДГ і іншых расейскамоўных СМІ.

Я не зьбіраюся на гэтых абмеркаваньнях навязваць свае густы. Тут мусіць быць грамадзкае вылучэньне вартых кніг.

Ты ўжо не хвалюйся за мяне, чытаю я кнігі. Зараз во ўзяўся за Сержука, бо ты дужа разрэклямаваў "Памол".

Прынамсі, усё што вылучаюць, тое абавязкова чытаю.
напiсаў Алесь Аркуш 13.12.2004, 11:00


Тут мусіць быць… Памылачка. Не мусіць. Хочаш зрабіць добра? Зрабі сам!
напiсаў Адам Глобус 13.12.2004, 13:15


Ну што ты Валодзя ўсіх вучыш!..

Мусіць… гэта значыць, што любы можа нешта падказаць-параіць-прапанаваць. Мушу даць такое права.

А навошта некаму цікавіцца тым, што я прачытаў, што мне спадабалася і каму я хачу даць прэмію?

Яшчэ раз паўтараю - ляўрэата абяраюць экспэрты, заснавальнікі прэміі толькі ствараюць шорт-ліст. Таму чакаем прапановаў, каб у шорт патрапілі вартыя кнігі.
напiсаў Алесь Аркуш 13.12.2004, 15:47


Алесь, а якога ражна ты пра сябе ў множным ліку пішаш? Гэта раз. Ты толькі пачаў чытаць Сокалава, прынамсі напісаў, што пачаў чытаць. Але не прачытаў. Гэта два. Ты спрабуеш праехацца на тых, хто чытае, піша і займаецца творчасцю. Гэтым разам у цябе не атрымліваецца, як атрымлівалася раней. Цябе вучыць я не збіраюся. Позна. Гэта тры.

А вось і інтрыга размовы з табою…

Бязлепкіну прымусілі напісаць пра ТВЛ, ну пра адгалінаванне ТМЛ. Ты паспрабуеш сказіць факты на карысць ТВЛ, як шмат разоў рабіў ты ды розныя гора-літаратуразнаўцы. Ты заўсёды прыніжаў ролю ТМЛ, каб узняць ТВЛ. Але цяпер, відавочна, што ТВЛ толькі частка ТМЛ "ТУТЭЙШЫЯ", і частка не найлепшая. Што скажам?
напiсаў Адам Глобус 13.12.2004, 16:58


Чаму ў множным? Таму што ёсьць арганізацыйны камітэт прэміі.

ТВЛ ніколі не было адгалінаваньнем ТМЛ. З усіх сяброў ТВЛ толькі я і Адамовіч былі ў "Тутэйшых".
Хто гэта Аксану прымусіў напісаць? Яна зьвярнулася да мяне па матэрыялы для дысэртацыі, я даслаў ёй асобныя са свайго архіву. Мне абсалютна ўсё роўна, што напіша Аксана ў сваёй працы. Абсалютна…

Ніякай інтрыгі.
напiсаў Алесь Аркуш 13.12.2004, 20:46


СКатаРог
Ты, Глобус, мяне з сабой ня блытай. У мяне рагоў, у адрозьненьне ад цябе, няма.

ён жа у Туле, у Туле можна без книжак, и матам у Туле можна, у Туле без мацерных выябонау не пражывеш… Тула - не найгоршае з горшых месцаў на свеце.

Насьмяшыў, Глобус. Гэта твой Мінск найлепшае месца на сьвеце?
«Я люблю горад Мінск». Ніколі ня чуў такой фразы ад масквіча ці віленчука. Упэўнены, што наўрад ці калі-небудзь пачую. Бо жыхар сапраўды вялікага гораду ня будзе, як міласьціну, дарыць хлусьлівыя камплімэнты гораду «несостоявшемуся». Але колькі разоў я чуў прызнаньні ў любові да беларускай сталіцы ад мянчан!.. Пэнсіянэраў, студэнтаў і хатніх гаспадынь. Што яны любяць у Менску, мне таксама вядома. «Чыстыя вуліцы, харошыя магазіны і красівыя зданія». А што яшчэ можа сказаць чалавек, для якога менская зямля — гэта не зямля дзядоў, а ў найлепшым выпадку ўсяго толькі месца для кар’еры? Калі пасьля вайны жыхары гораду руйнавалі кварталы Ніжняга рынку, узрывалі Дамініканскі сабор, трушчылі Халодную сынагогу і дабівалі Нямігу, упэўнены, што рабілі яны гэта з самымі сьветлымі пачуцьцямі. Штобы была красіва і красачна.
З.Бартосік"

Ну дык раскажы, Глобус пра «Чыстыя вуліцы, харошыя магазіны і красівыя зданія». Чым лепшы твой псэўдасталічны Мінск за правінцыйную Тулу? Што, людзі больш зарабляюць? Больш шчасьлівыя? Больш у Мінску музэяў, цэркваў, забыткаў? Больш машынаў на душу насельніцтва, сотавых тэлефонаў, кампутараў, крамаў? Сумняваюся. Тут правінцыйная Тула дасьць фору твайму ціпа сталічнаму Мінску.
Я люблю свой горад, бо ў яго ёсьць душа. А ці ёсьць душа у Мінска?





напiсаў Палівач 13.12.2004, 21:25


ТВЛ ніколі не было адгалінаваньнем ТМЛ. З усіх сяброў ТВЛ толькі я і Адамовіч былі ў "Тутэйшых".

А Васючэнка? А Мудроў? А Сільнова? Ты зборнік "Тутэйшыя" чытаў? Перачытай, калі забыўся. Дый слоўца "адгалінаванне" мяккаватае для нашае размовы. Ты спрабаваў стварыць плагіятную копію з "Тутэйшых". З "Літаратуры" ты рабіў "Ксэракс беларускі", зборнічкі накшталт нашых гарбузаваў, маніхвэсцікі папісваў. Гранцік далі, ты "Калоссе" запачаткаваў і перакінуў працу на Гумянюка. І ўсё б, Алесь, было б нармалёва, каб ты не пачаў сябе называць Мы. Я цябе раз папрасіў не называць сябе ў множным ліку, другі раз… А ты не пачуў мяне. Цяпер, я цябе слаба чую.
напiсаў Адам Глобус 13.12.2004, 22:10


Хто гэта Аксану прымусіў напісаць?

Хай яна тут нам паўторыць, што мне казала. А не паўторыць, дык я паўтару, мне не цяжка. Так, як Аксаначка напісала "Адам Глобус. Крызіс уяўлення ці падрыхтоўка да дыялога?", ды нічога мне не застаецца як толькі весці праўдзівы і гранічна шчыры дыялог.
напiсаў Адам Глобус 13.12.2004, 22:19


Ну вось бачыш, ты Владзя нават сяброў ТВЛ ня ведаеш, а бярэшся акцэнты растаўляць. Ані Васючэнка, ані Сільнова не былі сябрамі ТВЛ. У нас было і ёсьць такое правіла - сябры СП ня могуць быць тэвэлаўцамі. Яны ўдзельнічалі ў нашых тусоўках, друкаваліся ў нашых выданьнях - але ня больш.

Мудроў - быў і ёсьць тэвээлаўцам, аднак ня быў ён ніколі афіцыйным сябрам "Тутэйшых" (яго толькі надрукавалі ў альманаху, бо не было чаго друкаваць). Вядома, ён зьяўляўся прыхільнікам тае фронды, але ня больш. Ты бачыў хоць адзін подпіс Мудрова ў тутэйшаўскіх паперах? Ды ўрэшце, можна спытаць у яго самога.

ТВЛ стаяла зусім на іншай глебе - зь іншымі задачамі, з іншымі мэтадамі працы. Гумянюк быў сярод самых актыўных заснавальнікаў Таварыства - ад самага пачатку, нічога я на яго не перакідваў. Пачытаў успаміны Гуменюка, Пацюпы…

А Аксана напісала эсэ пра наша пакаленьне і пра Тутэйшых у тым ліку - пачытаеш у Архэ.

Адносна "мы". У мяне няма ніякіх амбіцыяў прыпісваць усе заслугі ТВЛ сабе. Ні я адзін раблю Вялеса - павер, ёсьць іншыя людзі (нехта вырабляе сам стод-узнагароду, нехта дапамагае рыхтаваць імпрэзу, усе тэвээлаўцы абмяркоўваюць кандыдатаў, нават полацкія чыноўнікі дапамагаюць - бо даюць найлепшую літ.залу ў Беларусі для правядзеньня імпрэзы ўзнагароджаньня). Бязь іх я нічога б не зрабіў. Дзякуй ім!
напiсаў Алесь Аркуш 14.12.2004, 09:28


Да яшчэ - "Ксэракс" я пачаў рабіць практычна ўсьлед за "Літаратурай", калі яшчэ і ў плянах не было ТВЛ. "Літаратуры" выйшла ўсяго 2 нумары, а "Ксэракса" - 6. Хто быў лепшы? "Тутэйшыя" ламіліся ў СП (ты ўступіў у Саюз сярод першых). Гэта мне не падабалася, таму я й стварыў ТВЛ. Са сваім часопісам, са сваім беларускім абсягам - без канфармісцкага Менску. Вось у чым Валодзя розьніца. Я з канца 80-х ужо прынцыпова не друкаваўся ў дзяр.літ.выданьнях акрамя "Крыніцы" (бо паважаў Разанава, Акудовіча і Галубовіча, якія там працавалі). Вось у чым розьніца.

Да таго ж ТВЛ не было ўгрупаваньнем нейкага пэўнага пакаленьня. Тут, напрыклад, Ніякоўская (1936 н.), Мудроў (1953), Сідарук (1964), Шыдлоўскі (1973) Прасякаеш розьніцу.

Пішу гэта для тваёй самаадукацыі.
напiсаў Алесь Аркуш 14.12.2004, 09:54


Алесь, частка не можа быць цэлым, калі яна адно частка гэтага цэлага. ТВЛ - аскепак ТМЛ. Ты можаш даказваць сваю правату дзяўчаткам пра подпісы распавядаць, яны табе можа і павераць. А я ж ведаю сутнасць. Ты - слабенькі літаратара, але спрытны арганізатар. Ты нічога вартаснага у літаратуры не зрабіў, нажаль. Можа яшчэ зробіш, але я моцна сумняваюся. Ніякіх адкрыццяў у літаратуры ты не зрабіў. Таму, колькі б ты не прадаваў сваю грамадскую (плагіят з дзейнасці ТУТЭЙШЫХ) дзейнасць за літаратурную, яе ніхто не купіць. Вось так, кватарант ты мой віленскі.
напiсаў Адам Глобус 14.12.2004, 15:23


Бессэнсоўная размова. Якая частка? Чаго частка? Сёньня я прачытаў твае пасты Мудрову і ён парагатаў. Кажа: "Дык я ў той час на Поўначы быў! Хто гэта мяне ў "Тутэйшыя" запісаў?"
Вось такая яна праўда.
Ды й няма тут аб чым спрачацца. Цябе разражае ўсё, што варушыцца і нешта робіць. (ТВЛ, Вялес…) Але гэта твае праблемы. Неяк я табе параіў самому нешта зрабіць. Але не дапамагло. Дык і ня ведаю, чым табе дапамагчы.
Нічога я не прадаю! Не люблю прадаваць нічога і нікога. Гэта мой літ.кантэкст, у якім я жыву. Гэта мае справы, якія я раблю. І ўсё. Толькі гэта.
напiсаў Алесь Аркуш 14.12.2004, 16:30


Цяпер пра адукацыю…

Аркуш, ты ў нас "вождь" у ТВЛ? Ты, як Арафат, перавыбрацца не можаш? Ці ў ТВЛ не ведаюць пра дэмакратыю? ТВЛ горш за ТУТЭЙШЫХ, бо ніколі не была дэмакратычным (вольным)утварэннем. Быў вечны жыўчык Козік, які казаў: "Мы - ТВЛ!"

Такім чынам, Аркуш, твае развагі пра дэмакратычныя каштоўнасці выглядаюць ілжывымі. Хаваючыся за папулізмам і дэмакратычнай рыторыкаю, ты, Алесь, быў і застаешся дробным правінцыйным "вождём".

І колькі цябе не вазілі на розныя семінары і семінарчыкі, колькі грантаў і гранцікаў табе не кідалі, а на тваёй палітадукацыі гэта аніяк не адбілася. Не прышчапілася да цябе асноўная дэмакратычная каштоўнасць - права на вольны выбар.

У Саюз Пісьменнікаў цябе не ўзялі, як правільна напісаў Лёня Галубовіч, з-за слабых твораў.
напiсаў Адам Глобус 14.12.2004, 16:33


"Да яшчэ - "Ксэракс" я пачаў рабіць практычна ўсьлед за…"

Такі лёс твой, Алесь, правінцыйны - рабіць "услед за", рабіць копіі і ксеракопіі, а свайго арыгінальнага ты зрабіць не можаш.

Бывай, Алесь Арафат з Жодзіна.


напiсаў Адам Глобус 14.12.2004, 16:40


Ну дзякуй!

Ты як баба на кірмашы - абавязкова на асабістае пераходзіш. У цябе мужык такі-сякі, і дачка кароткую спадніцу носіць. Хоць я ведаю пра цябе больш, чым ты пра мяне, але на такое ня здольны…

Хочаш, цябе абярэм? Ды не, цябе нельга - бо ты ў СП.

Мне абсалютна ўсё роўна, што ты пра мяне думаеш і кім называеш. Хоць марсыянінам.

Арафат Нобэля меў. Быў сур'ёзным дзядзям. З вялікімі людзьмі рукаўся, амэрыканскі прэзыдэнт у госьці запрашаў. Дзякуй за параўнаньне.

Жыве Беларусь! :)))
напiсаў Алесь Аркуш 14.12.2004, 19:25


І апошнія дзьве рэмаркі:
з чаго ты ўзяў, што я дэмакрат? Я прыхільнік нац. дыктатуры;
у малалікіх суполках лідэра, да твайго ведама, не абіраюць, ім становіцца той, хто больш і лепш працуе.
напiсаў Алесь Аркуш 14.12.2004, 20:54


О-па! Глёбус кінуў Воюша і ўзяўся за Аркуша. Ну і Вова! Такое ўражаньне, што яму пагаўкаць на каго-небудзь трэба для падняцьця тонусу.

Эх, Вова, Вова. Толькі і здольны па чужых дзёньніках поўзаць.
Дарэчы, позна ж ты маё прозьвішча даведаўся, ня сочыш за Свабодай:
svaboda.org/news/articles/2003/08/200308
напiсаў Палівач 15.12.2004, 09:34


Мне абсалютна ўсё роўна, што ты пра мяне думаеш і кім называеш. Хоць марсыянінам.

Я пра цябе не думаю, нац.дыктурнік. Некалькі разоў я спрабаваў чытаць тваю пісаніну, квола. Я шмат каго падтрымліваю, і цябе ў тым ліку, каб не ўмёрлі. Але і маёй трываласці прыходзіць канец, калі нейкі Козік, пачынае рабіць заявы: "Гэта не ў мяне ступар - а ў бел_літ_грамадзкасьці. Кніг не чытаюць, нікога не вылучаюць - нячога ня трэба." Ступар у цябе, мой харошы. Разумею: малое дзіця, трэба глядзець. Ну і глядзі, а то будзе, як у Васькофа, не дай Бог. Мы ж з табой не Васькофы, мы дзяцей, братоў, сясцер і жонак любім і даглядаем.

Ну а пра вылучэнні я напісаў на "Залатой літары 2004".

Пятровіч, Хадановіч, Акудовіч і Сіўчыкаў вартыя каб атрымаць Вялеса.
напiсаў Адам Глобус 16.12.2004, 17:39


Мы ж з табой не Васькофы, мы дзяцей, братоў, сясцер і жонак любім і даглядаем.

Чый там бацька плакаўся, што сьмятаны няма на што купіць? Даглядзеў бацьку?
Арыстакраты сц-ыя…
Вось і будуць Аркушы, Бартосікі з Арловымі ногі гаспадара Вовы аблізваць, а ён ім потым нагой па пысе. Такая ваша доля, бел.інтэлігенцыя.


напiсаў Палівач 16.12.2004, 20:23


І як ты мяне падтрымліваеш?

Валодзя, ты яшчэ скажы, што я табе дэтэктывы пісаў.
напiсаў Алесь Аркуш 16.12.2004, 22:47


Бязлепкіну прымусілі напісаць пра ТВЛ, ну пра адгалінаванне ТМЛ.

Хто гэта Аксану прымусіў напісаць?

Хай яна тут нам паўторыць, што мне казала. А не паўторыць, дык я паўтару, мне не цяжка. Так, як Аксаначка напісала "Адам Глобус. Крызіс уяўлення ці падрыхтоўка да дыялога?", ды нічога мне не застаецца як толькі весці праўдзівы і гранічна шчыры дыялог.
напiсаў Адам Глобус 13.12.2004, 22:19

Вось, як закіну Літару, дык жыццё вымушае вярнуцца.

З усяго, што тут напісана дадам толькі адно: калі я пісала сваю працу, то самым поўным і змястоўным тэкстам пра "Тутэйшых" быў тэкст Аркуша "Вяртаньне ў "Тутэйшыя". І я не ведаю, што мне трэба зрабіць, каб "тутэйшаўцы" паселі за кампутары ды напісалі мемуары, успаміны, аналіз нейкі. А то кажуць мне пасля, што я няправільна ацэньваю. А так можна было б прадметна паспрачацца.

Хаця… не хачу я спрачацца… Давайце мірна вылучаць кнігі на прэмію.

напiсала Чытачка АРХЭ 17.12.2004, 02:22


Напрыклад…

Усевалад Гарачка
Пралетарскія песні
Мн.: Логвінаў, 2004.

І хаця ў паэта выйшла яшчэ кніга "Даты" (у "Мастацкай літаратуры"), мне ўсё ж больш сімпатычныя "песні". Усе кажуць, што даты лепшыя, а я вылучу песні!!!
І верш любімы з гарачаўскіх (які ёсць у абедзвюх кнігах):

Гляджу і думаю:
На каго б ты была падобна,
Калі б састрыгчы
Твае доўгія валасы?
Напэўна,
На рыбку гупі,
Якой адрэзалі хвост.

Проста аўтар аднойчы вельмі дарэчы яго прадэкламаваў. Вось. :))
напiсала Чытачка АРХЭ 17.12.2004, 02:27


Та-ак… Дзіка хачу спаць і ўжо не стаўлю знакі прыпынку, даруйце. Не змагла сысці не адказаўшы. :))
напiсала Чытачка АРХЭ 17.12.2004, 02:30


Пятров1ч варты "Велеса", Морт таксама. Акудов1ч 1 С1учыкау слабаватыя.
напiсаў Dzix 17.12.2004, 10:30


І як ты мяне падтрымліваеш?

Валодзя, ты яшчэ скажы, што я табе дэтэктывы пісаў.

Колькі ты ў маёй кватэры прасядзеў? Бог з ім, праехалі. Дэтэктывы ты не можаш пісаць, не тваё.

Я тут сяджу і абмеркаванне нададжваю, а розная шлалупень, накшталт мурзатых расіяноф - васькофых, спрабуе замінаць. Толькі мы на іх болт клалі.
напiсаў Валодзя 17.12.2004, 16:23


І гэта ты лічыш падтрымкай. Мне тут адзін мой знаёмы кажа: можа Глёбус табе пэрсанальную стыпэндыю прызначыў, а ты й ня ведаеш :((((

У тваю кватэру я прыходзіў да дзядзі Колі. А ў Вільні я здымаў свой уласны куток і плаціў за яго са сваёй кішэні, а працаваў у студыі БХ.

Кажу гэта, каб пасьля не пісалі па форумах, што Аркуш карміўся з рукі Глёбуса.
напiсаў Алесь Аркуш 17.12.2004, 20:07


2Алесь Аркуш

А чаму б пану не завесьці свой ЖЖ на LJ?
Там хамства на парадак менш і ёсьць магчымасьць выбіраць субяседнікаў. У Вас жа ёсьць ужо вопыт дзёньніка на РС.

напiсаў Палівач 17.12.2004, 20:31


Толькі мы на іх болт клалі

А чаму тады, ГлЁбус па майму дзёньніку поўзаеш, як пРУСАК?


напiсаў Палівач 17.12.2004, 20:33


Козік, ты карміўся. Удзячнасці мне ад цябе не трэба. Ты проста мусіш ведаць сваё месца, як у літаратуры, так і ў жыцці.

І Мурзік Васькоф мусіць ведаць сваё месца ў ЖЖ.

Калі такія коцікі забываюць пра сваё месца, я ім нагадваю пра іх будку.
напiсаў Адам Глобус 19.12.2004, 12:51


далей дыскутаваць ня мае сэнсу. :((((

Пакуль.

P.S. Адзінае скажу, ня трэба зь сябе пахана корчыць. Ня любяць у нас гэтага. Загаднага слова, абразаў і зьдзекаў. Людзей трэба любіць і паважаць - тады і яны да цябе пацягнуцца і згадаюць добрым словам. І ня толькі ў той дзень, калі ім выпіць хочыцца. :))))
А жыцьцё такое кароткае (колькі ўжо напісаў некралёгаў). Памяць адно застаецца.
напiсаў Алесь Аркуш 19.12.2004, 13:53


Усё знікае, следу нат не кіне… Гэта Багдановіч сказаў, паэт такі беларускі. А ты, Козік, не зразумеў і не зразумееш. Усё…
напiсаў Адам Глобус 19.12.2004, 15:03


Людзей трэба любіць і паважаць - тады і яны да цябе пацягнуцца

Дык чаму ж ты, маленькі тэвээлаўскі (тэмээлаўскі?) дыктатар, не пераабярэшся? Не хапае павагі? Думаеш ты лепшы на ўсе часы? Так што пра пахана, гэта да люстэрка.
напiсаў Адам Глобус 19.12.2004, 15:10


Ну пераабяруся і ўся праца стане. Адно страшэнна ўзрадуесься ты. Сідарук або Гумянюк пацягне Вялеса? Можа Мудроў або Ніякоўская?

Вот такія дзялы Вова. Трэба рабіць справу, а не дзяліць пасады (як гэта было ў "Тутэйшых"). Дарэчы, у ТВЛ няма пасады старшыні, ёсьць пасада галоўнага каардынатара. Усе астатнія таксама каардынатары - усе кіраўнікі.

Ці ты думаеш: вялікія маю выгоды?
напiсаў Алесь Аркуш 19.12.2004, 17:07


Гумянюк - каардынатар па Гарадзеншчыне. Сідарук - па Берасьцейшчыне. Але справа там ня вельмі рухаецца. Можна сказаць, яе там няма ніякай. Бо працаваць задарма, павер Вова, няпроста ў наш час.
напiсаў Алесь Аркуш 19.12.2004, 17:14


Ён вера, таму і не працуе!=)
напiсала nata 19.12.2004, 22:38


Спецыяльна зрабіла памылку, каб была нагода А.Г. пераключыцца на іншыя аб'екты, а то зацыкліўся на Аркуше і Палівачы. Прастора ў інтэрнэце - неабсяжная для вылівальня злосці.Гэта - абавязковая патрэба?(Тады варта звярнуцца да спецыялістаў у гэтай галіне).
напiсала nata 19.12.2004, 22:45


Ну пераабяруся і ўся праца стане. Адно страшэнна ўзрадуесься ты. Сідарук або Гумянюк пацягне Вялеса? Можа Мудроў або Ніякоўская?

Які ты, Саша, незаменны. Ну сапраўды - Саша Арафат. Толькі і ты, Саша, не "цягнеш" на "давальніка" літаратурнай прэміі. Я тут шмат каго не вылучаю, бо не змагу растлумачыць аўтарам кніжак хто такі Аркуш, а хто такі Козік яны ведаюць, ха-ха.

напiсаў Адам Глобус 20.12.2004, 14:41


Ната, тваё месца ў ЖЖ, а не на Літары.
напiсаў Адам Глобус 20.12.2004, 14:42


Прастора ў інтэрнэце - неабсяжная для вылівальня злосці.Гэта - абавязковая патрэба?(Тады варта звярнуцца да спецыялістаў у гэтай галіне).


nata, як спэцыяліст, магу сказаць, што ў яго крызіс сярэдняга ўзросту. Член становіцца ўсё больш мяккім, а рогі ўсё больш цьвёрдымі. :)

напiсаў Палівач 20.12.2004, 19:28


Ната, тваё месца ў ЖЖ, а не на Літары.
напiсаў Адам Глобус 20.12.2004, 14:42


Я і там ёсць!Толькі не Ў ЖЖ(бо гэта рускамоўная частка)…Ці слова "журнал" ужо ёсць у белмове, славуты наш знаўца?
напiсала nata 21.12.2004, 08:19


як варыянт называлі: "Жывы Жыцьцяпіс" каб падагнаць пад формулу ЖЖ
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 21.12.2004, 10:54


Васькоў, ты ў Глобуса адсмоктваеш? А інакш адкуль табе ведаць пра цвёрдасць ягонага хуя… Васькоў, дарма ты смокчаш Глобусаў хуй. І дарма ты сраку яму ўвесь час падстаўляеш. Можна зразумець тваю прагу кахання, але прылюдна мог бы, Валькоў, і не лізаць залупу Глобуса.
напiсаў ММ 21.12.2004, 14:58


Васькоў

Ну вось.Прагрэс прыкметны. Прозьвішча навучыліся пісаць.

А інакш адкуль табе ведаць пра цвёрдасць ягонага хуя…

Адамчык аб сабе ў трэцім ліку? Ці гэта тая, што рогі яму настаўляе?

напiсаў Палівач 21.12.2004, 20:19


"як варыянт называлі: "Жывы Жыцьцяпіс" каб падагнаць пад формулу ЖЖ"

Не, Адамчык пра іншую Ж. Але той Ж ў адрозьненьне ад журналу ў бел.мове дакладна няма. :)

напiсаў Палівач 21.12.2004, 20:23


Пачытаў я перапалку Глобуса і Аркуша. Сьмешна, спадарове! Такія паважныя дзядзькі, а такую лухту тут разьвялі.
Глобус, прасьцей трэба быць. Мо, пара стаць Глёбусам і адкінуць сваю паганую пыху.
Аркуш, мо і праўда пара пераабрацца. Хаця б, каб на рыгорыча ня быць падобным.

І галоўнае: парукайцеся, крупніка глыніце разам. І як кажа ўкраінскі сьпікэр, блін, "Заспакойтеся!"
напiсаў Сумленьне 22.12.2004, 10:31


Аркуш, мо і праўда пара пераабрацца.Хаця б, каб на рыгорыча ня быць падобным.


Ну вы як малыя дзеці. Які рыгоравіч?

Ёсьць літсябрына з сямі чалавек. Няма ў нас ніякіх прэзыдэнтаў і старшыняў.

Калі хочаце - лічыце мяне полацкім каардынатарам (так яно ёсьць на самой справе - усе мае праекты і ініцыятывы маюць полацкую прапіску).

А калі вам складана без прэзыдэнта :))) дык лічыце, што прэзыдэнт ТВЛ Вінцэсь Мудроў - ён у нас самы аўтарытэтны.
напiсаў Алесь Аркуш 22.12.2004, 13:44


>Такія паважныя дзядзькі

Гэта Г з вялікай літары паважны дзядзька?
напiсаў несумленны 22.12.2004, 19:10


Хто б што ні казаў, а Глобус гэта Асоба. I за гэта мы яго паважаем, нават калі ў чым нязгодны.
напiсаў Літаранец 22.12.2004, 19:23


>Хто б што ні казаў, а Глобус гэта Асоба

Дык і Чыкатыла быў асобай і Гітлер з Бэрыям. Вы іх таксама за гэта паважаеце, нават калі з імі незгодны?
У любога "извращенца" заўсёды будуць паклоннікі.
А можа гэта Глобус сам пра сябе піша?
Хуйчытай, адкрый лычык.

напiсаў несумленны 22.12.2004, 19:35


Ната, тваё месца ў ЖЖ, а не на Літары.
напiсаў Адам Глобус 20.12.2004, 14:42

Я і там ёсць!Толькі не Ў ЖЖ(бо гэта рускамоўная частка)…Ці слова "журнал" ужо ёсць у белмове, славуты наш знаўца?

"як варыянт называлі: "Жывы Жыцьцяпіс" каб падагнаць пад формулу ЖЖ"

Не, Адамчык пра іншую Ж. Але той Ж ў адрозьненьне ад журналу ў бел.мове дакладна няма. :)

Мурзікі мае, коткі з коцікамі, я вам вершык дзіцячы нагадаю. Беларускі, народны, мудры вершык пра вервбейку прачытаю:

ТУРЫ, ТУРЫ, ТУРЫ, ТУРЫ,
ПАЙШЛІ КУРЫ НА ХАЎТУРЫ,
ВЕРАВБЕЙКА ПАМЁР!
ЯМУ ВЕЧНЫ ПАКОЙ.
ЁН НА ЛАЎЦЫ ЛЯЖЫЦЬ,
З ЖОПЫ ЖЫЖКА БЯЖЫЦЬ.

Так што ваш ЖЖ - жыжка жопная. Во як выйшла, во як пацякло.

За "Асобу" асобнае "дзякуй".
напiсаў Асоба 22.12.2004, 19:37


Сам сабе
напiсаў сам 22.12.2004, 21:00


"Так што ваш ЖЖ - жыжка жопная. Во як выйшла, во як пацякло"

А твае С?

Нагадаем табе вершык:
…Пацалуй сабаку ў сраку.
напiсаў твае С 22.12.2004, 21:11


Адаме, у царкву трэба ісьці. Прыйдзі пад час службы, стань у куточку, падумай пра нешта харошае, адпусьці злые думкі, вызваліся ад іх. Можаш, праўда, зарохкаць, або завыць воўкам. Тады на споведзь. І зноў у царкву. Маліцца трэба, змагацца за душу.
напiсаў грэка-каталік 23.12.2004, 08:45


Божа, дай розуму і пазбаў дурноты А.Г.!
напiсала nata 23.12.2004, 08:54


Даў!!!
напiсаў БОГ 24.12.2004, 12:24


I за гэта мы яго паважаем, нават калі ў чым нязгодны.

Любовь зла…
напiсаў Палівач 24.12.2004, 23:11


Дзіўна, чаму ніхто "Дом" на Гліняны Вялес не вылучыў?У "НН" кніжка ў некалькіх экспертаў упамінаецца сярод лепшых кніг года.Трэба было зрабіць яшчэ і спіс горшых, а потым параўнаць спісы…Ці не перакрыжуюцца яны?
напiсала nata 24.12.2004, 23:45


"Дзіўна, чаму ніхто "Дом" на Гліняны Вялес не вылучыў?У "НН"

Бог ня ўдзельнічае ў спаборніцтвах. Ён адзіны і непаўторны.
напiсаў Палівач 24.12.2004, 23:54


Я б вылучыў на Вялеса "Крывавы памол". Ці за яго ўжо давалі стода? Очань правільная кніжка. Ды і чытаецца на адным дыханьні
напiсаў Фэлікс 01.01.2005, 14:52


Пачытаў я перапалку Глобуса і Аркуша. Сьмешна, спадарове! Такія паважныя дзядзькі, а такую лухту тут разьвялі.
Глобус, прасьцей трэба быць. Мо, пара стаць Глёбусам і адкінуць сваю паганую пыху.
Аркуш, мо і праўда пара пераабрацца. Хаця б, каб на рыгорыча ня быць падобным.

І галоўнае: парукайцеся, крупніка глыніце разам. І як кажа ўкраінскі сьпікэр, блін, "Заспакойтеся!"
напiсаў Сумленьне 22.12.2004, 10:31

Пра тваё крупнікавае і катлетнае сумленне я прамаўчу. І парады даваць не буду, бо безсэнсоўна. Глёбусам я не стану ў бліжэйшы час, бо сУчасныя моваведы з лінгвістамі правалілі праект распачаты Браніславам Тарашкевічам. Падручнікаў няма, слоўнікаў няма…
напiсаў Адам Глобус 03.01.2005, 14:48


Алесь, дай Пятровічу цагліну за "Шчасьце…".
напiсаў Цагельнік 05.03.2005, 14:45


o co chodzi, pan'stwo?
напiсаў pietrak 23.06.2005, 22:34


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media