| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Лепш чым розная там 'КАМА СУТРА',а галоўнае праўда,праз колькі стагоддзяў гісторыкі выдадуць 'Энцыклапедыю беларускага сэксу.Экстрэмальнае і неверагоднае што здаралася з чалавекам.' А чаму не альфабэт? Ці нават абэцэда? Рыдлю: Назвы, вокладкі, подпісы, нікі, псеўданімы, шыльды, лэйбы, слоганы, лагатыпы Уся гэтая упакоўка мне малацікавая, яна нават не другасная ў творчым працэсе. Упакоўка адаптуе тэкст да штоімгненных варункаў, робіць з літаратуры тавар. Слова "алфавіт" я вацягнуў з форумаў пра культавую кнігу і пра буквар. Ты ўжо пытаўся, чаму я пішу "буквар". Пішу, бо так у школе вучаць пісаць. За тое што даслаў мне спасылку на "лемантар" дзякуй. А які ж ён страшненькі, як жыццё беларуса ў паваеннай Няметчыне. Нашы намаганні не змарнаваліся, у дзяржаўных выдавецтвах замовілі новыя малюнкі да буквароў. Хоць нешта разумнае робіцца. p.s. Тутака, на Літары зарэгістраваўся і прагаласаваў Бекет. У бліжэйшы час будзе ў нас і свой Джойс, і свае Камю з Сартрам, ну і розная драбнейшая літсвалата, кшталту Лініна і Дзяржынскага (паэт, між іншым). Ясна. Пра абгортку ("буквар" vs "лемантар", "алфавіт" vs "альфабэт") спрачацца ня буду, бо няма пра што і спрачацца. Бо ў кожнага свой выбар і свая сыстэма прыярытэтаў. Што ж да нью-ёркскага лемантара - то гэта вачыма чалавека, які чытае каляровыя часапісы ў 2002 годзе ён выглядае страшненька. Мне здаецца, на той час гэта быў цалкам нармалёвы ўзровень. Хіба не? У бліжэйшы час будзе ў нас і свой Джойс Вас гэта раздражняе? Відавочна — Глобус не дакручвае. Круціцца-верціцца шар У Расеі ўжо двух пісьменьнікаў прыцягнулі да адказнасьці за "распаўсюджваньне парнаграфіі". Рызыкуе і Глёбус. Але ж сесьці за такую макулятуру Яшчэ доўга какаць Глёбусу да "рознай там", як піша Лясны, Кама-сутры. Дарэчы, цікава паглядзець і пачуць, як Глёбус чытае дачцэ гэты лямантар. Зазірнуць у вочы апошняй. Чытаючы Глёбусаў сэксалфавіт, пачынаеш разумець, што значыць паняцьце "словоблудие". Памятайце верш Рэмбо "Галосныя"? Вось гэта "пра алфавіт", а Глёбусава пісаніна – гэта як сэксотам напісаны данос на кавалку бруднай замызганай паперы. Сапраўдныя творы пішуцца крывёю, спадар нядаўні юбіляр, а графаманскія – спэрмай. Занадта лёгка яны Вам даюцца. І няма ў Вас ні кроплі незадаволенасьці сабой, аб якой нагадваў пісьменьнікам (і сабе) Алесь Адамовіч. Адам Глёбус мусіць напісаць раман. Гаўняньнем тых, хто штосьці робіць, некаторыя сьцьвярджаюць сябе. Посьпехаў, спадар Абрамовіч. don, Вы глухі й цынічны чалавек. Кнігі, відаць, Вам "не идут на пользу". За пісьменьніцкім сталом Глёбус "штосьці робіць". Так, заўважце, лічаць ягоныя чытачы. Рабіць імя на Глёбусе – гэта значыць прайсьці з ім усе кругі ягонага Пекла. На гэтае я ня здатны. Да таго ж я пабойваюся сноў, якія бачыць гэты чалавек. Але аднойчы мы сустрэнемся ў сьне пра Койданава і зірнем адзін аднаму ў невідушчыя вочы. На гэты альфабэт сама тое буквар для дзяцей зрабіць як я і прапаноўвала: карцінкі з кама-сутры. Мой досьвед крытыка падказвае, што сапраўдны пісьменьнік гэта амаль заўсёды скаціна чалавек. Я з гэтым даўно зьмірыўся і навучыўся цаніць пісьменьнікаў, нават любіць іх. Вы, таварыш Абрамовіч, некалі зразумееце гэта, а таксама тое, што сьвет не складаецца з байкі пра ваўшебнае слова. Але, як мінімум, вы ня мусіце нікога ні ў чым папракаць. Тым больш Глёбуса, які думаў пра Бацькаўшчыну і рабіў яе па-свойму, але стала і здаўна тады, калі вас яшчэ не было й на даляглядзе. Вы мроіце "прайсьці пекла" Глёбусава, але "Д'яблаўшчына" вашага абраньніка стане нічым, калі ў вас ёсьць альтэрнатыўны пачатак. Калі няма і калі вы крытык, тады мусіце. Што рабіць. Ведаеце сакрэт адрозьненьня літкрытыка і літнекрытыка? Калі крытыкуеш, а ўсе твае стрэлы лятуць у выніку супраць цябе. Гаўно дзела. Вы мроіце "прайсьці пекла" Глёбусава, але "Д'яблаўшчына" вашага абраньніка стане нічым, калі ў вас ёсьць альтэрнатыўны пачатак. Калі няма і калі вы не-крытык, тады мусіце. Што рабіць. Ведаеце сакрэт адрозьненьня літкрытыка і літнекрытыка? Калі крытыкуеш, а ўсе твае стрэлы лятуць у выніку супраць цябе. Гаўно дзела. don, паўтаруся яшчэ раз: Вы глухі ("Вы мроіце "прайсьці пекла" Глёбусава" – гэтага я як раз выракаюся, аб чым ясна напісаў) і цынічны (" сапраўдны пісьменьнік — гэта амаль заўсёды скаціна чалавек", "сьвет не складаецца з байкі пра ваўшебнае слова"). І ня стрэлы Вы пушчаеце, а так, жабы з рота, як у нямецкай казцы. Больш веры ў магію слова! І пакіньце мяне папракаць узростам (і аўтарытэтам) Глёбуса, Вы ж не ветэран ВАВ. А калі я вэтэран ВАВ, вы абасроцесь? Увогуле я ні пра што ня мару (апроч Вялікай Сарматыі, вядома) і мой цынізм не пераўзыходзіць будаўнічых канструкцыяў. І да веры мяне заклікаць ня трэба. Я кладу бэтон. Справа няхуткая, але вартая. Пакуль вакол адкрычаць, мая сьцяжка якраз і возьнецца. Глёбус прапануе нам мяшанку з "Дамавікамэрона" і "Маіх сучасьнікаў" (маю на ўвазе сэксалфавіт). Відавочна, яму не стае сьвежых мастацкіх уражаньняў. sorry, возьмецца. Любеце Глёбуса, абрамовіч ды іншыя. І з вашай любові паўстане аграмадністая штука дзеля Беларусі. Будзьце мудрыя, як зьмеі (як вучыў нас Славік Адамовіч), і тады ўсё вырашыцца найлепшым чынам для дзяцей нашых і ўнукаў. Не сабачцеся вось у чым наш беларускі вапрос. Ну можа чалавеку не пададацца падлеткавыя показкі, кшталту тых, што на TUT.BY ? Ці ўсё што напісана шаноўным Ў.В. - геніальна, таму, што напісана ім? Надзіва пазытыўна напісаў сп. Don (любеце Глёбуса ), а зноўку гэтага ніхто не заўважыў. Ізноўку будуць ліставаць пра непатрэбную нам "дэгенэратыўную" літаратуру (музыку, жывапіс), пра тое, як трэба пісаць, гаварыць, думаць. Памятаю, як прачытаў на сайце Глёбуса допіс кшталту: "Вось прыйдуць нашыя, і гэтая нізкая літаратура будзе зьнішчаная." Спадару Абрамовіч, чым толькі ня пішуцца графаманскія творы - і спэрмай, і крывёю (часьцей), і гаўном (што яшчэ часьцей). Нажаль для вас, у гэтым выпадку пра графаманію не вядзецца. Глёбус працуе ў розных накірунках. Гэты таксама мае права на жыцьцё, як і хайку. Чаму хайку не выклікае ў вас гэткае нянавісьці? дон кіхот (жуан?) Па-мойму назва ў спалучэньні з аўтарам адразу дае зразумець, пра што ідзецца ў тэксьце. Вы шо, мала Глобуса дагэтуль чыталі? Не спадабалася, то і "Альфабэту" ня трэба было чытаць. Я дык, напрыклад, чыста для інцярэса чытанула грэшным дзелам. Мне не спадабалася. Але ці вінаваты ў маёй несатысфакцыі Глобус? "Любеце Глёбуса, які штосьці робіць, не дыктуйце, што яму пісаць", – кажуць мне літаранцы, быццам Глёбус – гэта ідал Перуну, схаваны ў прынёманскіх дубровах. А я адказваю: 1) Глёбус можа даць нам большае (умоўна названае мною "раманам"), і мы маем права патрабаваць ад яго большага, падымаць яму планку (тым больш, што ён сам "з вялікай прэтэнзіяй"), як Ластоўскі ў 1913 г. пераконваў чытачоў-"нашаніўцаў" у тым, што яны маюць права вымяраць творчасьць айчынных літаратараў "меркай еўрапейскай". Я працую ў адпаведнасьці з традыцыяй. І тут не патыхае 37-м годам. 2) Сваімі тэкстамі Глёбус не прапануе нам новы спосаб спазнаньня чалавека – а гэта самае важнае ў літаратуры. Калі можаш не пісаць, не пішы! Так казаў Талстой, мастак, які сапраўды "даў думку" (выраз Ластоўскага) свайму грамадзтву і сваёй літаратуры і ня толькі. 3) У краіне, дзе не сфарміраваная нацыя, ніхто не вызваляў літаратуру ад грамадзкага абавязку. 4) Я люблю і паважаю Глёбуса, не менш, чым вы. Але маё крэда – "без фанатызму!". 5) Ніколі нікому не хаміў, як don. Тут я на баку Паўла. Усе пяць пунктаў лухта сабачая, асабліва апошні. Іншае ("не маё") меркаваньне вы называеце хамствам толькі таму, што для вас яно непрыймальнае. Але ў дыялёгу два канцы. І настойваць, што нехта МУСІЦЬ пісаць раманы, сьцьвярджаць, што ў некага няма новых спосабаў чаго б там ні было, а пры тым абавязваць!, урэшце, "любіць без фанатызму" такое ж хамства, як і ўсё астатняе. Дзякуй, nata, за разуменьне. урэшце, "любіць без фанатызму" — такое ж хамства, як і ўсё астатняе. Цудоўны перл! "don" Дыялёг з дзьвума канцамі гэта яшчэ х ня! а вось я ведаю чалавекая, які размаўляе! Ой, весялуха-та :) А я люблю Літару, добрая дзяўчынка атрымалася, талерантная, як усе беларусачкі! Але з паўднёвым характарам. Глёбус - адзіны, хто здольны стварыць для нашага краю сапраўды Вялікі Твор. Твор, які мусіць паўстаць на скрыжаванні дзвюх вялікіх гуманістычных традыцый: Мележа і маркіза дэ Сада. Мецьме называцца гэтая Новая Нацыянальная Эпапея "100 дзён Садому на Балоце". Уявіце: змрок цемрашальства, панскі прыгнёт. Нямашака люццам як жыць. Але смылее ў цемры агеньчык Супраціву, бо знаходзяць люццы хвормы, як супрацьстаяць Прыгнёту доўгімі зімовымі вечарамі: заафілія, некрафілія, інцэст, групавуха, на тле аўтэнтычнага фальклёру ды традыцыйнай агратэхнікі павольна, але няўхільна падточваюць панаванне прыгнятальнікаў. Няўмольна набліжаецца Час Свабоды, час скасавання ўсіх гэтых патрыярхальна-шавіністычных табу, прыдуманых Аронам ды Майсеем, Варонам ды Дубатоўкам. Золак Сапраўднай гісторыі, Сапраўднай Люццкасці паўстае над Балотам. Трымціце ж, паны. Ваш час бо няўмольна сплывае. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2010 г. Чытаючы П. Абрамовіча, пачынаеш разумець, што такое "рукоблудие". А Ман Курт хто? Кароль Швэцыі, што Нобэлі ўручае направа і налева? Одно письмо было адресовано королю Норвегии Улафу с объявлением войны и уведомлением о вручении. Другое письмо - вернее, даже не письмо, а чистый лист, запечатанный в конверте, - было отправлено генералу Франко: пусть он увидит в этом грозящий перст, старая шпала, пусть побелеет, как этот лист, одряхлевший разъ й-каудильо!.. От премьера Гарольда Вильсона мы потребовали совсем немного: убери, премьер, свою дурацкую канонерку из залива Акаба, а дальше поступай по произволению И, наконец, четвертое письмо - Владисласу Гомулке, мы писали ему: Ты, Владислав Гомулка, имеешь полное и неотъемлемое право на Польский Коридор, а вот Юзеф Циранкевич не имеет на Польский Коридор ни малейшего права Пасьля таго, як бацькі двух расейскіх пацанак прыдумалі фічу пра лезьбіянства, песьні іхных дзетак ня слаба ўздымаюцца ў сусьветных гіт-парадах. Ведаючы жаданьні Глобуса быць камэрцыйна-пасьпяховых, трэба прызнаць, што Маnn Kurt даў амаль ідэальны сцэнар для ягонай творчасьці. 2LicvinskiZubr: але ж гэта суцэльная рэтраспэкцыя. Хацелася б убачыць ад Глобуса нешта новае. Трэба смялей уводзіць у шчырабеларускую парнаграфію найноўшыя дасягненні шчырабеларускай жа этнакультуралёгіі. Напрыклад, у якасці дапаможных (часам і асноўных) інструментаў асалоды мусяць шырока выкарыстоўвацца саха, сахор, барана, кажух, азярод, тэбель, гэбель, лейцы, спарышы і г.д. 20 год таму, у маёй інстытуцкай групе быў хлапец з Нясвіжу, які геніяльна прадказаў гэты кірунак развіцця Беларушчыны, ахвотна цытуючы твор тамтэйшага фальклёру: Як у Несьвіскім калхозі ..ут дзевак на навозі Іх ..ут, ані пярдзяць Брызгі ў стораны ляцяць Твор гэты такі глыбокі і змястоўны, настолькі прасякнуты аўтэнтычным Сьветацямам, што міжволі задумаешся: ці не Бася Р. яго напісала ў XVI ст. ? Манкурту: Яшчэ некалькі абразчыкаў такіх "шэдэўраў", калі ласка. І асабліва на трасяначцы Манкурт, я так падазраю, Вы - дзевачка Дзелікатная такая Эта ня Вы былі ў прошлай рэінкарнацыі той самай Басяй Р., заўчасна памерлай і заўчасна ажыўленай? Адны ідэалізуюць А.Глобуса Інышыя ідАлізуюць яго На маю думку алфавіт цікавейшы за сучаснікаў, бо неканкрэтызаваныя Ч, Т,А і г.д., зьмяшчаюць больш чалавечых душаў і целаў зь іх вартасьцямі і заганамі, чым асобы з пашпартнымі дадзенымі. Згодны зь Дзевачкай, бачыш, што аўтар Глёбус, не чытай сп.Абрамовіч, да канца, так бы мовіць. Дарэчы, наконт кепскага Глёбуса, які, маўляў, усіх знаёмых прапіс-с-свае. Падаецца, аўтар у сваіх навэлях шмат аўтабіяграфічнага падае па-чэснаму. Колькі б разоў сп.Абрамовіч не казаў "харашо", лепей, як у Глёбуса ў яго не атрымліваецца. У нас, на астравах, паднятыя вышэй пытаньні вырашаюцца даволі проста калі ня хочаш, то ня ўдзельнічаеш Зь іншага боку калі нехта вельмі хоча, то ў любым разе ёсьць тое, што завецца "спачуваньнем" і ў нас гэта ёсьць мераю чалавечнасьці Дзевачка, нямецкай мовай табе кажуць: Mann. А то ў мяне з памяці ўсплывае разумны дворнік, які слаба разбіраўся ў класавай структуры грамадства, з "12 крэслаў". А вось што ты за постмадэрнісцкае гендэрнае ўтварэнне, трэба яшчэ разбірацца. Du hast mich gefragt Гэта здарылася ўлетку. Пяшчотна грэла сонца У сьвеце нашым, бясконцых паўтораў асалоды, нязносны цяжар адказназьці мусіць мець кожны з нас. Альбо навошта тады гэтая бяскоцасьць? Ja, ja. "гэта ёсьць мераю чалавечнасьці…" Не зразумеў. Я ціпа не гуманітарый па адукацыі, а фізматык, дык мяне вучылі, што "мера", гэта калі чагосьці менш, а чагосьці больш, па нейкай умоўленай шкале. Дык у якіх выпадках у вас на астравах (англасаксонскіх, ці якіх ?) чалавечнасці больш, а ў якіх менш ? А што такое "адказнасць" ? Гэта калі рэальна даводзіцца адказваць за базар, ці калі проста пераводзіш стрэлкі на нейкую няўцямную "адказнасць" ? Бляск і нішчэта Kurtызанкі (істарыцызма). Дзевачка, я лепей пачну да цябе ставіцца ціпа галантна. Але ці не пачнуць табой пагарджаць твае таваркі па рэвалюцыйнай барацьбе супраць усіх шавінізмаў свету ? Бо гэтыя састарэлыя гендэрныя стэрэатыпы цябе прыніжаюць ? Да мяне можна ставіцца як заўгодна. А Геньдзер для мяне - гэта жыдоўскае прозьвішча Я не захапляюся ўсялякімі Сымонамі дэ Бувуар і кампаніяй. Дзевачка ў гольфах гранату знайшла. Спытала ў Глёбуса: што гэта? Дзевачка ў гольфах замуж хацела, Калечка з гранаты на палец надзела Выйдзеш замуж, а Глобус і пра цябе нечага напіша. Я так выйду, шо Глобусу ня будзе чаго пісаць. У гэтым сэнсе, я - абсалютна нецікавы чалавек. Выйду замуж - сама пра Глёбуса напішу. Чалавек ты цікавы, замуж выходзь, пра мяне пішы, ну а я Ну а я? А ты - замуж выходзь У садзе стаяла зялёная вішня. Дзяўчына кахала, а замуж не выйшла ёсць у мяне і такая песня пра дзевачку. Глядзі, Глобус, не напрароч А то будзеш потым крайнім. Стану гістэрычкай, буду цябе ва ўсім вініць. Да, і сэксуальнасьць тут не прычым. Я ж пра шлюб. Baczu, Wow, dauno użo nie pisali? Choczacca mnie Ciabie ubaczyć, naprykład, na Biaźmieżży, skażam, u Hajnaucy. Na Bałocie, u czarocie Mirka <mluksza@poczta.onet.pl> На балоце, У чароце, Будзем весяліцца. Танцы, скокі, пацалункі Дай Бог, не пабіцца. Міра, хоць ты й ня вельмі любіш мае вершыкі, і ўсё ж такі табе вершык. Што - не люблю?! Дзякуй. А Вазёрнік на Тапіле шчэ жыве, чакае. Толькі б не ўтапіцца! Я толькі на глыбокім. Міра Mianie hety vasz kamputar dabivaje, zusim jak Polskaje Vojska! Zrabiuszy mianie u svoj czas Mirasłavam, try ci czatyry pryzyvali mianie u armiju. Dumała, pajedu, dakażu, szto ja - dziauczynka. Dy maja mama nie stryvała, pajechała na kamisiju, każa: "Ja w sprawie mojej córki!" A achvicer pytajecca: "A co nasi żołnierze narobili?!" Kavałaczak jak ad Hlobusa! Mira Łuksza Сапраўды, як і ўсё ў мяне. Мой Міраслаў адслужыў і за мяне, і за тату, і, як бачым, за цябе Міра. Maja malenkaja litara u seksualny alfabet - www.geocities.com/bielarecki3/ - novaje vydannie #3. padrychtowka da 2003 hodu ;-) а пра мяне глобус хутка напіша))) ён маю размову падслухоўваў)))) сёньня Учора, тое здарылася, дзэвачка, што ня дзэвачка. Будзьма шчырымі. а калі вы Няглобус, скуль вам ведаць? Niadzievaczka, Ci da hetaha Hlobus mieu daczynieńnie?!! Што гэта за размова такая з 00-00 да 00-05? папалася, дзэвачка, на падмане. Калі дзэвачка ўрот па-маленькаму, яна й па-вялікаму урот. З дэфлярацыяй і дыслякацыяй нейкае непаразуменьне ў цябе, дзэвачка. Глобус засіліцца хутчэй, чымсьці некаму нешта падорыць. Пра ягоную мізантрапічную сквапнасьць ведаюць усе. Хлус ня дасьць схлусіць. Дзэвачка, Дзэвачка, а чаму ў цябе такі гучны ГОЛАС? Дзэвачка, Дзэвачка, а чаму ў цябе такі гучны ГОЛАС? Гучыць ціпа "Дзевачка, Дзевачка, я цябе зьем" Падавіўся ўжо адзін раз)))) з касэтай-та)))) А ГОЛАС гучны - то вынік сублімацыі))) Туда, где роща корабельная лежит и смотрит, как живая, выходит девочка дебильная, по желтой насыпи гуляет. .. Ей очень трудно нагибаться. Она к болту на 28 подносит ключ на 18, хотя ее никто не просит. Аліса замуж выйшла, пакуль ты ў гулі гуляла, правакатарка ты наша галасістая. Пасьціся далей. Замуж у пост не выходзяць))) Чакаю Раства)))) і гэта ня я ў гулі гуляюся, а глобус))) Я тут якім чынам? З кім ты гаворыш? гульня вашая так і называецца - сэксуальны альфабэт))) Добры дзень Адам Глобус! на апошняй лекцыі па беларусскай літаратуры я атрымала паведамленее па сучасная літаратуры " Біяграфія Адама Глобуса" і трэба адзначыць, што знайсці поўную інфармацыю аб вашым жыцці вельмі цяжка.Калі у вас у інтэрнеце есць асабістая старонка, то попішыце мне калі ласка яе адрас. З павагай ,Аліна. Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|