| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Хайку створаны: 27.06.2002, абноўлены: 30.05.2008 01:23, камэнтароў: 718 Чэрвеньская ноч, з усяе свабоды толь- кі неба квадрат. Люблю хайку складаць і чытаць люблю. Дарэчы, даўно хацеў спытаць. Слова "хайку" і "хоку" - гэта тое самае? Ці гэта розныя рэчы? Розныя. Хайку - сучасны верш, хоку - традыцыйны, класічны. Беларускае хайкускладанне ў тым узросце, калі розніцы няма, ці яна малаістотная. І ўсё ж, лепш пазначаць нашую пісаніну словам "хайку". Брат - Міраслаў - пакінуў мне даглядаць свайго пацучка, а я не даглядзеў. *** Хварэе пацук, вока кроўю заплыло. Летнія дажджы. Дзякуй! *** Забыў зачыніць пацука, а ён застаў- ся ў клетцы сядзець Лавец стракозаў, паланіўшы поўню сач- ком! Глядзі збяжыць *** Дагуляліся З клеткі ўцёк братаў пацук сумнавядомы. *** Папаў пад лівень, пяць хвілін не хапіла, каб дабегчы дамоў. *** Вярнуўся пацук, - лю-ю-юбіць цёплую падсма- жаную рыбку. *** Жывая рыбка ператварылася ў падсма- жаную. Жы-ы-ызьня Сяньня дачытаў Стыгмату. Дзякуй. Чытаць было цікава. Дадаліся некалькі новых штрыхоў да вашага партрэту. І гэтыя штрыхі ўпрыгожылі твар. Дарэчы, спаткаў адно слова, якое раней ніколі не бачыў і ня змог зразумець з кантэксту (запэцкаецца?): "Каб жа ведаць: як і ў што ЗАФЭНДАЕЦЦА вузкі пакойчык з трыма ложкамі " Самотны воран на мокрым дрэве моўчкі чакае Поўню. Рыдлю Зафэндаць - запэцкаць. Зафэнданы - запэцканы Сонечны настрой. Вылекаваўся пацук - хрумстае моркву. Шаноўныя гаспадары Літары, выпраўце час, бо пад лівень я трапіў у 17-00, а не ў 15-00. Учора быў п'яны, таму хайку не запісаў і не даслаў; сягоння знайшоў на стале чарнавік і набіраю яго *** Чарка гарэлкі і малады агурок Вось чэрвень мінуў. *** Пацукі любяць поўню. Бо падобная да смачнага сыру. *** Сушаны кальмар - пачастунак пацуку на развітанне. Брат вярнуўся з вандроўкі і забраў свайго пацука. *** Сонечны зайчык, ты адзіны мяне цешыш Халодны ліпень. Zamiest pacuka prynies kalmara? :) Пацяплела, і мой верш састарэў, дзякуй богу *** у ціхім парку заснула немаўля на руках у мамы верстав брошуру, кинув ранком кирилиця пацавата! *** Задуха, тлум, пыл, натоўпы, піўны дух - "Дзень Незалежнасці". Уначы ля ложка шклянка вады - добра, што поўная Всю ніч грав у карти зі своїм пацюком. Махлює, зараза *** Шукаў і не знай- шоў часопіс, які пі- ша ўлетку пра снег. *** Міліцыянт пас- лізнуўся на банана- вай скурцы і ўпаў. Чытаю Форум. Старыя тэксты ў бля- кітным ліхтары. сьвітанак. ноч схавалася ў парцаляне пастылая кава *** Сябра - Рамон - ска- заў:"Хайку - паэтычна- я тэлеграма". Да брата праехалі сваякі з Рыгі, і вось што здарылася: *** Пляменніца Лін- да адшчыкнула кіпцюр пацуку Кроў. Плач Каб суцешыць Лінду Андарсан, якая зусім незнарок скалечыла пацука, адрэзаўшы кіпцюр дзверцаю клеткі, я расказаў показку: *** Па бруднай канаве плыве Пацучыха. У яе на карку сядзіць Пацучонак. Раптам Пацучонак пачынае трэсці маці за вушы і крычаць, паказваючы на Кажана, што вісіць на дрэве, над канаваю:"Мама, глядзі-глядзі - Анёл!!!" у вандроўку сыходзяць сябры птахі вольныя застаюцца ў горадзе пятніца у Мен- ску засталіся пустэ- ча і галубы *** Ліпеньскі вечар. Універсам "Цэнтральны". Цыгарэта. Кава. Над магілаю таты *** Ніхто не вечны Плыве ў летнім паветры цыгарэтны дым. Adsiul - www.livejournal.com/users/rydel23/ " учора працавала на ВДНХ - гандлявала кнігамі. Прыходзіў Глобус з дачкой. Купіў у яе дзьве кнігі. Размаўлялі выключна на расейскай мове, а Л. зь імі на беларускай. Толькі напрыканцы сказаў "дзякуй". Вось такі гігант мысьлі." Heta prauda? У сыботу хадзіў з малодшай дачкой на кніжны кірмаш. Набыў для Ядзі новы раман Барыко ў кепскім перакладзе на расейскую мову. Маладзенькая гандлярка рускамоўнымі кнігамі раптам кажа: " Дзякуй, спадар Глобус, што набылі ў нас кніжку " " Няма за што, я тут увесь час кнігі купляю". " А я Вас раней не бачыла". " Яшчэ пабачыш". *** Бачыла мяне ўчора, пабачыш заўтра, прадавачка кніг. Спадар Беларэцкі, калі ўжо берыцё ў якасці застаўкі на свой сайт фотаздымак Ядзінай мамы, маёй жонкі Алены, дык не папракайце нашу сям'ю за ужыванне рускай мовы ў асяродку гандляроў. І лічыце гэта папярэджаннем, другога не будзе, з'явіцца загад не карыстацца творамі маёй сям'і на сваіх старонках. *** Які халодны мой твар у люстраной па- верхні кінжала. Ja nie chacieu vas kryudzic, mnie prosta bylo cikava. Ja nia dumaju, sto heta DRENNA. Nicoha drennaha u karystanni rasiejskaj movaj na ludziach nia bacu. Napryklad, ja z svajimi rasiejskamounymi siabrami VIELMI casta razmaulaju tolki pa-rasiejsku. Prosta ja viedaju, sto zvycajna "ludzi mastactva" majuc taksama mocnuju hramadzianskuju pazycyju i zvycajna havorac pa-bielarusku PAUSIUDNA. Toje, sto Vy hetaha nia robicie, nia josc zahanaj. Mnie prosta bylo cikava. P.S. Spadziajusia, sto vy usio-tki nie zabaronicie mnie uzyvac zdymki, zroblenyja vasaj zonkaj, na majim sajcie. Tym bolej, ja daju autarstva i spasylki na jaje aficyjny sajt. I VIELMI lublu jejnyja raboty. *** людзі мастацтва рабы. Аголе- ная Беларусь ранок, спека, вогкі простирадла. люди раби оголені *** Задуха. Дзверы наросхрыст у легкаві- ку. Таксоўшчык спіць. Vielmi cicha tut. Mnie Hlobus nie adkazvaje. Litara.net zasynaje. *** Паўзе павучок па сфатаграфаванай кветцы - свет ч.б. Тыя, хто выклікаюць шкадобу: Мядзведзь, які трапіў у посудавую краму, Звар"яцеўшая прыгажуня, якая лічыць, што яна парцалянавая ваза, Сабака, які не можа ўкусіць, адно брэша, Стары воін, якога пакінулі даглядаць дзяцей, Малады воін, які не можа паверыць, што вайна скончылася, Камары і мятлікі, што ляцяць на блакітнае святло манітора *** Студзяць душу га- рэлачныя скразнякі Зноў закахаўся. На плошчы Перамогі пабачыў і спыніўся *** Збіты машанай матылёк спрабуе-спра- буе паляцець. *** Еду ў машыне. Абапал дарогі восень імчыцца. Лявон, дык ліпень удвары! :) ЗЫ. Але хайку спадабаўся. *** Спёка. Плача кан- дыцыянер у тры ру- чаіны. Млосна. *** Вавёрка ў парку перабягае ад клё- на да каштана. пытаньне: хайку (гайку) - ён, яна, яно? Нешта ня пішацца. Мошкі ляцяць на экран манітора. Сьпякота Хіба толькі дзеці Хайку верш, ён. Гайку хай піша Вячорка, седзячы пад кпянаваным клёнам. 5-7-5 семнаццаць складоў варта захоўваць у хайку, дысцыплінуе, парадкуе зорную расхрыстанасць азарэння. Адам, дзякую. Амаль забыўся, месяц таму я зрабіў старонку: zmila.at.tut.by/chajku.html - некалькі хайку, што найбольш падабаліся. Ці будзе хто супраць, калі я й вазьму адсюль некаторыя, і пакладу ў сваю калекцыю? Яшчэ раз паспрабую адзначыць спасылку. (пэўна трэба зрабіць прагляд каментароў перад адпраўкаю ці магчымасьць выдаляць/рэдагаваць) Амаль забыўся, месяц таму я зрабіў старонку: zmila.at.tut.by/chajku.html - некалькі хайку, што найбольш падабаліся. Ці будзе хто супраць, калі я й вазьму адсюль некаторыя, і пакладу ў сваю калекцыю? Бяры. Самотны кенгур. Зашыў кішэню. Купіў сумачку. Шчасця!!! А куды Глобус зьнік? Сумна тут стала. Янук казаў, што сустрэў нядаўна Глобуса на вуліцы, ён зьбіраўся ў адпачынак. Сказаў, што да нас пісаць часова ня будзе. А што больш ніхто не можа таленавітую хайку напісаць? Хіба ты, Рыдлю, толькі на хранікальнай прозе спэцыялізуешся :) Мо давайце зробім форум, прысьвечаны плёткам пра беларускіх пісьменьнікаў? Я нават ведаю, хто будзе ім кіраваць.. хі-хі, Зьміцер Вішнёў. угу хранікальна-маніякальнай. мяне хапае толькі на гэта. :))) Каханне за шклом Не запальвай святло. Досыць Ліпеньскай поўні. *** Лайдак пад пальмай ляжыць у мяккім ценю Гэта пра мяне. *** Ліст падае ў ва- ду За ім другі ляціць Нібыта за ім Рэшта суніцаў на белай талерцы.І смачна і сумна. *** Дажджысты ранак, рабочы абразае лісты на пальме. *** Аголеная дзяўчынка піша імя на марскім пяску *** Поўня вось і ўсё, што засталося між на- мі агульнага? Нарэшце мала- дзік кранальны, як першы зуб у дзіцяці. І сонца знікла, Цемра над зямлёю паўстала, Пад коўдрай спякотна *** Якім слабым кво- ла-бездапаможным стаў зялёны колер Мокры ад дажджу серп месяца, у жніво забыты ў небе. *** Мокры парасон сохне ў куктку. Дождж і дождж, а ў яго свята. *** Аэрапорт. За- духа. Збіраецца на дождж. Пазяхаю. *** Кацяня Ў сама- лёце прыціхла, у дзяў- чынкі на руках. У апошнім нумары НН надрукавалі хайку Арцёма Арашонка. Добра, што ў НН любяць паэзію. Але чаму гэтыя ж вершы друкуюць і ў чэрвені і ў жніўні? Можа Андрэй Дынько мае які сантымент да Арашонка, бо спачатку ягоныя хайку ішлі за маім подпісам, у сэнсе, што я іх напісаў? Ледзь паспеў выправіць памылку ў карэктуры. А можа Шніп і Хадановіч, проста не чытаюць НН? Паэты, адным словам. Галоўнае для паэта не твор, а магчымасць творчасці. Таму пакінем дробныя памылкі друку ў спакоі. Да мяне вярнулася муза пацук. Брат зноўку з'ехаў і пакінуў пацука, каб я даглядаў. *** Летні поўдзень. Са- лодка спіць мой пацук у драцяной клетцы. *** Пацуку вады наліў, сыр паклаў А ён не ўзрадаваўся. *** Светлы цёплы дзень. Салодкі водар смерці; памёр мой пацук. Пайду хаваць пацука і мыць клетку. *** Пустая клетка абсыпаная кропля- мі вады. Лета. Брат ужо ведае? Ну вось, і тут пра сьмерць Брат яшчэ не ведае пра адыход пацука ў лепшы край. Але дзякуючы хайку, ён ужо стаўся часткай нашай літаратуры. Бесьсьмяротны пацук. Маляваў, маляваў Сцямнела. Скончыліся цыгарэты. Выйшаў у краму *** Жнівеньская ноч. Па-над усім горадам золата поўні. Лячыць трэба было пацука. Ад смерці не вылечваюць. А лячыць пацука лячылі, як гэта каму не падасца дзіўным. Прыколна, а я якраз зарач чытаў Кантамінацыі: Першапрычына сьмерці - нараджэньне. Не давярай тым, хто зь лёгкім сэрцам разважае пра сьмерць. Развагі пра сьмерць хвалююць ня меней за размовы пра эротыку. Як жа ты Вова У вочы Мірыку па- глядзіш, убіўца? Гэта грэгерыя, але давядзецца запісаць яе на форум хайку *** Людзі сталі лепшыя паведамленне пра смерць жывёлы іх закранае болей чым вестка пра гібель чалавека. Пра вочы Мірыка Ён патэлефанаваў, і я распавёў пра смерць пацука ў слухаўку. "Старэнькі ён у нас быў, што тут зробіш " сказаў Мірык. А я вось думаю, ці не набыць мне новага пацучка Клетка ж засталася. На поўдні поўня як апельсін. У Менску зялёны яблык Поўня- сонца мёртвых. Поўня сонца мёртвых. Гэта грэгерыя, і яе варта перанесці на іншы форум; вядома, са згоды аўтара. Мінуў год пасля татавага сыходу, паціху я пачаў разбірац ягоныя дзённікі і бібліятэку *** Старая кніга. Засушаная кветка паміж старонак. У заспаным парку Сівыя святары стаяць пад крыжам. Чакаю ймшу. Пад снежнымі зоркамі Утульны канцэрт. Дзіцятка бегае ля сцэны. У тэлефоннай будцы жыве цікаўны павучок, штодзень ён слухае размовы Не, не павучок сядзіць у тэлефоне, слухае. Жучок. Глядзеў на пустую клетку, дзе жыў братаў пацук Ёсць клетка з'явіцца і палоннік. Пабудаваўшы турму, праваахоўнікі будуць яе запаўняць. Так і тэлефонная слухаўка вымагае слухача. Паэт, гаворачы па тэлефоне, думае пра павучка, а самурай пра "жучка" і праслушку Новага пацука ніяк не набуду, адкладаю на заўтрашні дзень *** Ранак. З яблыні выпалі яблыкі, усе да аднаго. Любы самурай ёсьць паэтам. Хіба не? А, пане Адам? Мурашева ніч 1. попільничка, дим. мураха вусатий. о! ніч. чистий аркуш. 2. мурашка до лі- тер подібний, ся губить: між ними блука. 3. вусатий поет диктує рядки. ледве встигаю за ним. Палівач, пастаўце націск у першым слове свойго Калі я націск пастаўлю, зьнікне туман - прыйдзе ісьціна. Што, не стае сілы паставіць? Нямогласць апанавала? Ісьціна, яна небясьпечная.Трэба баяцца яе Па адной дарозе ідуць самурай і паэт, але ў розныя бакі. Нічога, яны сустрэнуцца. Глёбус жа такі кругленькі. Самурай ніколі не стане паэтам, як жук павуком. *** Чакаць-чакаць пад месяцам цябе І слу- хаць пошум ветра. *** Дом, дзе ты жывеш, асветлены халодным месяцам маўчыць. Шкляныя пацеркі дажджу На засмучаным дрэве: Восень даслала паштоўку аб хуткім вяртанні Балючыя навіны з хаты: Сяброўка маці хворая на рак. У краіне, дзе усур’ёз хварэць мы не павінны. Арэлі ў роспачы Ад доўгага чакання: Неведама калі падымуцца ўвысь Паэт - гэта стан душы. Ня толькі ў словах яна. Ня толькі *** Якое свята вяргіні і яблыкі! Колеры жніўня. *** Лёд і полымя Хрызантэмы і лілеі ў адным букеце. *** Жук еў траву. Здзяўб- ла жука варона. Ва- рону кот задраў. Спрадвечна-ненажэрны кругазварот прыроды. *** Імгла закрыла месяц, ніба ведае мае настроі *** Імгла закрыла месяц, нібы ўведала мае настроі *** Віно Лілеі Санлівая размова пра сіні посуд Булачка з макам групавы партрэт мура- шынай сямейкі. *** Самотны месяц уладар на небе. Мне служка ў дарозе. *** У парцаляне музейнай залы бляск і крохкасць кахання. *** Упрыгожваю кляновымі лістамі пустую клетку. Pershaje lisce Na kletkah brukavanki: pachatak vjartannja Myshonak Puzliva perabeg Pakryty liscem shodnik *** Пакуль не ўзышла поўня, ліхтар спадзяец- ца, што ён месяц. *** Худы крышнаіт у стаптаных пантофлях кніжку гартае. *** Бацькавы: кепка, шалік, паліто Яшчэ пахнуць тытунём. Adamie, Vam varta paudzielnicac' u analahicnym forumie na tut.by na tut.by ruskaia mova? A ia hajku pis'u pa-bielarusku. *** Закрасавалі ў верасні каштаны Не веру сам сабе. jany jasce prosta nia viedajuc', sto pisuc' pa-bielarusku. Adamie, Vam varta pabyc' tydzien' na tut.by : Вы там абвестку павесце пра хайку белпаэтаў:) *** На той бок ракі перакідваць каменчык бацька навучыў. Хайку пра смерць, хайку пра каханне, хайку пра старасць Столькі ўсяго напісана без нас. Ну а мы? Можам паспрабаваць складаць хайку пра бульбу *** Лёс беларуса можна намаляваць, як хайку пра бульбу. *** Воблака ў шклянцы. Харызма хрызантэмы прыпыніла дзень. *** Бульбіна ў вядры грукоча на ўвесь свет. Заўтра ў школу. *** Бульбу капаюць ад рання да вечара Жыве Беларусь! *** Ясная поўня ў холадзе вераснёвым усміхаецца *** Нямыты сподак вераснёвай поўні на абрусе неба. *** На спатканне з поў- няю сёння зноў пайду ў залацісты парк. *** Нават у вядры з вадой, нават у лужы Бачу гарэлку. *** Пад старой вярбой жанчыны п'юць гарэлку. Восеньскі ранак. *** Два разы на дзень гадзіннік піша хайку Дзінь, дзінь, дзінь, дзінь, дзінь *** Поўна салдатаў у вераснёвым парку. Лісце змятаюць. *** Гляджу на вясёл- ку і ем кукурузу. Што яшчэ трэба Вясёлка ўвосень не масткі праз неба, а кладка праз душу. *** Атрымаў гана- рар, выпіў з братам віна, пагаварылі *** Цёмна. Дождж ідзе. У кватэры халодна. Прымаю ванну. *** Выпіць? Не выпіць? Бармен пасміхаецца Сто? Ці адразу дз-з-з *** Ганна з Алісай ціха гавораць у зо- лаце восені. Выпіць? Не выпіць? мля, як хораша то.. *** Пастаю яшчэ А куды спяшацца? Ноч. Пра-цьве-ра-зею Поўня-сяброўка зазірае праз акно Колькі ж цікаўных! Сэзон Дажджоў Сонца па ўспамінах Сябры на фотакартках *** Сьцёгны галандак. Дваццаць год А ўжо цэлуліт! *** Вокны бэз фіранак. Глядзець ў пакоі, Як на вітрыны. *** Няма настрою Нават добры кот Чарлік не суцяшае *** Выпіў з раніцы Вераснёвае сонца. Дзень нараджэння. *** Гуляю па Мен- ску, зьбіраю каштаны Проста, як дзіця. Марната мар- наты і ўсялякая марната. Мудата мудаты… Хочацца ў вырай. Нават паветраны шар Ляціць на поудзень *** Халодны вецер. Каля палацу шлюбаў знайшоў заколку. *** Абмялела Свіс- лач, па пяшчанай выспе ходзіць варона. *** Кастрычнік. Холад. Дождж. Ноч. Пад цёплай коўдрай адпачываю. *** Адбітак месяца - быццам донца бутэлькі з пад піва, Што плыве па рацэ Амстэл. *** Качак на рацэ хлебам карміць, каштаны збіраць прыемна. *** Разам з дачкою збіраю каштаны, каб у раку кідаць. *** Чужыя радкі засынаю згадваю Сантока, сакэ *** Парасон, шалік, пальчаткі. Не знаходжу мініралку п'ю. *** На сёмы паверх заляцеў жоўты ліст, каб зноў упасці. *** Ластаўкі зніклі. Вясёлку на мокрым шкле дачка малюе. *** Светла і лёгка ісці ўздоўж ракі, потым вяртацца. Напісаў: Уладзімір Сцяпан *** Вечар, зоркі, ліхтары. Сяджу адзін На лаўцы пад клёнамі. *** З галавы да ног засыпала лісце дом РСДРП. *** Ровары супер А мне б маю лайбу знайсці, як бы паляцеў. *** Сягоння раніцай па першым коўзкім лёдзе шусь і паехаў. Брат, мой? Пара вяртацца Сьлівы бо пасьпелі Выпадкова знайшоў на форзацы, у кнізе Такубоку, свае старыя вершы Калі пісаў? Мусіць быў моцна п'яны *** Зноў закахаўся. Скразнячок каля сэрца крынічна-сцюдзё- ны не дае спакою ні ўночы ні ўдзень Запіў *** Самазабойства спіць у чарцы гарэлкі такой празрыстай. *** Нарыхтоўшчыкі дроваў коцяць бервяно па першым сьнезе. *** Вільня родныя мясціны. Клён чырвоны. Снег на дахоўцы. гронка часнаку маціцовая быццам тваё юнацтва *** Толькі ламала язмін ужо хрызантэмы ў снезе. Кастрычнік. *** "Японскі парк" пры Нясвіжскім палацы. І, сапраўды, японскі! *** Любіў спяваць. Ця- пер не спяваем, ні я ні сябры. Узрост. *** Зімны кастрычнік. Учора сябра здзівіў снег на крапіве. *** Завёў сабе звыч- ку спаць пасярод нядзе- лі. Сплю, як дзіця. *** Еду з Вільні. Ем папаю з Тайланду. Каст- рычнік. Змярканне. *** Халодна. Чарка, другая, трэцяя Вось моцна папіўся. Шумавіньне ў рацэ Недапалак Укінуў у Вялейку Танны парфум Сьведкм ёсьць ня- Выслаўленых кроз Пасклізнуўся Жоўтае лісьце ля- цела долу Сябра Паказаў мне ліс- та. Восень *** Сябра кінуў піць. Сядзім, дождж слухаем, су- муем і маўчым. П'ю Цяпер ня ліс- Туюць сябры Апошні цягнік, Дождж уночы, Выходзіць. *** Прыкмета восе- ні смаленне вепрука. Швайкай у сэрца? *** Аголены парк. Сіні надвячорак і чорна-чорны кллён. *** На могілках пом- нік з прозвішчам таты май- го ўсталёўваюць. *** Яшчэ дзве ночы Ня спаць. Ці вытрываю? *** Ня спаць - Ня сплю. Ці прачнуся? *** Хутка ўжо двое будуць дыхаць Начамі у пакоі. Куплю сабе кактус. Shukaju snieg U goradze paudzjonnym.. Ne vidac'.. mae bjaljutkija mroi zyvuc' pad kashtanami Mensku *** У закінутым садзе наступіў Не, не На гнілы яблык. *** Там, за дзвярыма, там, за туманам поўня. Ведаю поўня. *** На небе поўня ўспамінам пра сад здічэ- лы, поўны яблык. *** Туман заблукаў у начным горадзе. Дамы такія аднолькавыя. У Вільню залятаў Буш Маленькі, каб павіншаваць тутэйшы люд з запрашэннем у вайсковы блок НАТА. Народ стаяў у загонах і махаў сцяжкамі. Найвялікшыя сцягі трымалі беларусы, прынамсі, так мне Харэўскі сказаў. Па дарозе з Вільні склаўся такі верш *** Рок-н-рол. Дарога. Літва беларуская Канада. Імжа. Верш з нагоды візітавання імператара не мой хлеб. Таму пра хлеб звычайны *** Збіраўся пача- ставаць хлебам лебедзя, а ён не падплыў. *** *** Сотні ровараў На станцыйным пляцы. Гаспадары працуюць. *** Чужыя думкі Чытаць больш непрыстойна Чым чужы дзённік. *** Калі нехта чы- тае думкі, значыць не чужыя яны. *** Сабачы холад. Цёмны, бязснежны горад. Трэснула губа. *** Драбок тытуню прыляпіўся на язык, сплёўваю на снег. *** Не пішаш хайку Моцна мерзнуць пальцы, каб палічыць склады? *** Шэрань на помні- ках, зіма зафарбава- ла чорны настрой. сьнег паднімаецца ўгору нехта ўключыў нябесны пыласос *** Выбух петарды зграю варон узняў Калядны вечар. *** Свечку паставіў, і жаданне загадаў Малітву забыў *** Мароз і сонца. Крумкач збівае шэрань. Жыць не хочацца. *** Каляднай ноччу Кветкі ў пад'ездзе змерзлі, усе да адной. Я сьпёр некалькі хайку адсюль (і не толькі) ды паклаў у маю калекцыю. Калі хто мае што супраць, пішыце - выпраўлю. "Бачыла поўню?" пытаюцца, быццам я яе дыстрыб"ютар. *** Сонечны дзянёк. Кветкі ў пад'ездзе маім закрасавалі. *** Дождж падае на снег, дождж падае на лёд, дождж Снег падае *** Зашклёная рэч- ка сьпіць пад мостам і сьніць ціхамірны сон. * * * Куды ж ты вядзеш, сьлед, пакінуты на сьнезе вялікім зьверам? * * * Якія ж людзі дробныя на бязьмежным зімовым полі * * * Месяц-павучок тчэ павуту з галінак. Зімовы скверык. * * * Запісаў словы на сьнезе, няхай гінуць над промнямі цяпла. * * * З радыятарам павітаўся ў пад’езьдзе. Лютаўскі вечар. * * * Завеі, сьнегам не засыпайце ўночы нашыя брамы. * * * Прыемна глядзець, як на чорнай паніве смажыцца бульба. * * * Зімовая ноч. Пад песьні прыёмніка выпіў гарбаты. * * * Цыгарэтны дым: у паветры паплылі шэрыя кветкі. * * * Пэўна, учора глядзеў на сьнег – ды раптам каткі на вербах. * * * Бясконца б ехаў у кодабе машыны праз вясновы лес. * * * Перабіраю каменьчыкі ружанца – прыемны холад. * * * Кусты чаромхі. Чырвань на белых кветках – колер сьвітанку. * * * Стромкі завулак. Жвір рыпіць пад нагамі. Імжа Дзень Цяжка * * * Правёў рукою па сьвежай атынкоўцы, прыемны холад. * * * жучок-прусачок, нашто так сьпяшаесься схавацца хутчэй? * * * Кусты парэчкі. Колькі ягад тут! Побач восы вядуцца. * * * Над канюшынай цяжка гудзе чорны чмель, шмат працы яму. * * * Пад грушай старой лёг жаўнер, скінуў боты, вочы заплюшчыў. * * * Хто мне пакажа гэтай кветачкі назву? Слухаю вецер. * * * Гнілая дошка. Колькі дзірак у ёй шашаль натачыў! * * * Ці ведае ён, камень на дне рэчкі, летнюю сьпёку? * * * Жнівеньскі вецер. У анучы на плоце вырасьлі крылы. * * * Чорны матылёк. Што шукае ён? Можа, чорную кветку? * * * Сьцяжынка ў полі. Конікі суха зьвіняць на цёплым пяску. * * * Куды ж таполі, вы пайшлі чарадою, уздоўж дарогі? * * * Верабей ляціць, не схаваецца ў траве белы матылёк. * * * Летнім вечарам кожны ліхтар над шашой кліча матылькоў. * * * Вецер. Возера. Ціха чоўн пусты плыве. Сонца садзіцца. * * * Запаліў сьвятло: напалоханая мыш зьнікла ў шчыліне. * * * Жоўтае лісьце вецер на ганак прынёс. Як пераступіць? * * * Дрэвы ў тумане? Не, гэта гэта паляць лісьце восеньскім ранкам. * * * Лапкі елачак мне ворагамі сталі. Зьбіраю грыбы. * * * Восень. Сухую галінку не пазнаеш на дрэве жывым. * * * Не вылучаюся, я – звычайны праходжы. Іду пад дажджом. * * * А дзе ж схавацца павучку-вандроўніку? Восеньскі дожджык. * * * Тапалёвы ліст у восеньскай бязважкасьці паплыў да зямлі. * * * Да маёй нагі прытуліўся сабака. Не спыняйся, дождж! * * * Шукаю ўначы на хвалях эфіру родную мову. * * * Ля кніжнай шафы разьбіраю паперы, раптам – верш Басё. * * * Ня маю ў жыцьці нічога, хіба ў сшытку некалькі вершаў. * * * Як цяжка знайсьці словы, і гэта мая родная мова. * * * Лапкамі елак свой пакой упрыгожыў, сьвяточны настрой. * * * Бяз сэнсу жыву, учора і так штодня. Холад раніцы. * * * Адчыніў дзьверы: варушыцца на сходах мой цень заламаны. * * * Замерзла ноччу вірлівая крынічка, белая нуда. * * * Доўгі, доўгі дзень. Сёньня мне ліст ад маці павінен прыйсьці. * * * Ад брата сёньня паштоўку прынеслі мне. Чакаю вясну. * * * Узяў фуфайку, успомніў нябошчыка, дзеда Валодзю. * * * На першым сьнезе сьмецьце – кінула восень лісьце зь бярэзін. * * * Грукнулі дзьверы. Дзіцячая калыска. Халодны пад’езд. * * * Скокнуў верабей: толькі сьнегу камякі сыплюцца з галін. * * * Белая нуда. Толькі недзе пад сьнегам схавалася мыш. * * * Зімовы вечар. З запісною кніжкаю сяджу ў куточку. * * * Печку адчыніў: пасівелі вугалькі, попел варушу. * * * У качагарцы прытуліўся да печкі – прыемна, цёпла. * * * Сыпле дробны сьнег. Побач даўно ўжо няма блізкага сябра. * * * На сьнезе пісаў хоку сёньня – не дарма існую ў жыцьці. * * * Зімовы вечар. Між небам і зямлёю сьвятло мястэчка. * * * Маці на кухні, пах смажанага сала – вайсковы ўспамін. * * * Трымаю ката, ціха сэрца тахкае, мяккае цяпло. * * * Прачнуўся ноччу. Па калідоры хаджу. Бясконцая ноч. * * * Казарма. Ліхтар. Чакаю мінулага. Цяжкі ўспамін. * * * Сьвяточная ноч, грукае ў шыбу маю толькі вятрыска. * * * Устаўшы рана, выпіў з хлебам гарбаты, палю цыгарку. * * * Між роснай травы дзьмухавей захістаўся. Халодны ранак. * * * У сонечны дзень нерухомае неба раньняю вясною. * * * Жорсткая трава. Яшчэ трымае холад зямля вясною. * * * Ледзь дакрануўся да дзьмухавея – адчуў – вецер над полем. * * * Зярністы пясок, ён не трымае доўга, нават лужыны. * * * На бярэзінах дробнае лісьце дрыжыць. Майскія сьвяты. * * * Доўга дзівіўся: рэшткі сьнегу на полі склалі малюнак * * * Кавалкі неба хмарай разарваныя. Блакітны вецер. * * * Неба сьпявае? Ці за сонцам схаваўся маленькі жаўрук? * * * Змокшы пад дажджом, хаваюся пад брамай. Сумны сакавік. * * * У качагарку спусьціўся, але печка ўжо не гарыць. * * * Спаць так кладуся: лёгкі вецер Радзімы хай прысьніцца мне. * * * Спаць не кладуся, доўга гартаю кнігі Прыемная ноч. * * * Сьвятло маланкі. Месяц за хмарамі зьнік так незаўважна. * * * Сёньня ноччу ў сьне ізноў бачыў Радзіму. Сумны прачнуўся. * * * Так хочацца спаць! Раніцы прамень у твар, прачынаюся. * * * Чарга ў лякарні няўтульнае крэсла Прыемны скразьняк. * * * Галінка вярбы. Дакрануўся, і зьніклі кропелькі расы. * * * Апранаюся. З хлебам выпіў гарбаты. Ранак прачнуўся. * * * Дзень нараджэньня. Апрануў вайсковы фрэнч. Халодны жнівень. * * * Ядлаўцовы куст на пясчаным узгорку. Чэрвеньскі ранак. * * * Кавалак хлеба. Муха над вухам зьвініць. Кубак малака. * * * Выйшаў з кватэры, толькі рэха вітае мяне на сходах. * * * За будынкамі стракатаю хмараю зьнікалі галубы. * * * Сінія груды на поўначы Чэхіі ў сонечны дзень. * * * Руды сабака брэша за весьніцамі Няўжо я чужы? * * * Як моцна дрэва за глебу трымаецца Зрываю кветку. * * * Ценем фіранкі крэсьліць паперу вецер, складае свой верш. * * * Руіны мура, ізноў ты стаў валуном, камень на груду. * * * Фарбую сьцяну. Ці знойдзе шэры павук сваю шчылінку? * * * Ядлаўцовы куст выкінулі на пясок хвалі верасу. * * * Засохла дрэва. І жукі-дрывасекі тут завяліся. * * * Сена варушу. Нават у летніх травах схавана восень. * * * Добрая душа, падары цыгарэтку, запалім разам. * * * Павуком пабег чырвона-чорны камбайн у жоўтым жыце. * * * Ляжу пад дрэвам, а ў галаве ні думкі, адпачываю. * * * Ядлаўцовы куст, ці чалавек на грудзе махнуў рукою? * * * Залаты жучок раптам мільгануў і зьнік – вецер у траве. * * * Ты сумуеш па ветру над возерам, жучок-плывунец? * * * Кветку не кранай, бо загудзе на цябе раззлаваны чмель. * * * Здароў, землякі! На слупе пры дарозе рэжу слова “Менск”. * * * Гарбаты жучок, на плячах сваіх схаваў лёгкія крылы. * * * Прылёг на зямлю. Адкінуўшы рыдлёўку, адпачываю. * * * Заварушыўся каля берага чарот, выпаўзла жаба. * * * Да дому прынёс на адзежы кастрыцу. Хораша ў лесе. * * * Пакінуты дом, ці будуецца новы? Шарая гадзіна. * * * Стомлены працай. Прыемны холад вады. Доўга мыюся. * * * Чыркнуў запалкай. Вастракрылы матылёк сьвеціцца ў цемры. * * * Грукнулі дзьверы. Пацягнула скразьняком Прачнуўся ноччу. * * * Жнівеньскі месяц праглынулі аблокі. Халодная ноч. * * * Старога сябра галава пасівела. Месяца сьвятло. * * * Ляжаў і слухаў, вось крокі праходжага далей і далей. * * * Чыркнуў запалкай. Вецер, не тушы ўначы крылы полымя. * * * Што мне трэба ўзяць? Яблык у кішэнь паклаў. Холад раніцы. * * * Пасьля хваробы выйшаў на двор прайсьціся. Халодны вецер. * * * Колькі кастрыцы! На белым грыбе сьлімак адпачывае. * * * Затрапятаўся блакітны вітраж – вецер крануў галіны. * * * Сябра-верабей, ты прыляціш да мяне сумнай раніцай. * * * Аловак схаваў. Толькі вецер варушыць лісты паперы. * * * Яблыня-дзічка, ты ізноў нарадзіла толькі ападкі. * * * Што за хмарамі? Можа, і там, па небе сыпле дробны дождж? * * * Жоўтае лісьце, дробныя хвалі нясуць. Холад лужыны. * * * Зробіць смачнымі яблыкі з антонаўкі халодны вецер. * * * Лясныя сьцежкі, размыты доўгім дажджом, верасень ідзе. * * * Хавайся хутчэй, вадамер. Бачыш, лісьце жоўтае плыве. * * * Сухое лісьце. Вецер зжоўклай газеты старонкі панёс. * * * Конік засьпяваў у пажаўцелай траве. Сёньня так сумна. * * * Кошык з грыбамі панёс чалавек – сьціхлі конікі ў траве. * * * Ад каго схаваў жоўтае лісьце вецер пад агарожай? * * * Праз мокрае шкло паглядзі на праходжых, што шпарка ідуць. * * * Ніхто ня ўбачыў, я спыніўся ў натоўпе, стаю пад дажджом. * * * Грак над ворывам, паляцеў уздоўж груда, крыкнуўшы ветру. * * * У белай місе, нібы вока восені, чырвоны яблык. * * * Камарык зьвініць? Ці сухую галінку гайдае вецер? * * * На хвалях ракі алешыны ліст паплыў Дзе ён спыніцца? * * * Шэпча аб нечым мне мурзатая грубка. Восеньскі вечар. * * * Чарку гарэлкі наліў і выпіў адзін. Нямаю сябра. * * * Хто з нас больш сумны? Гэты дождж параўнаю са сваім жыцьцём. * * * Запалілі ліхтар. Кроплі дажджу прачнуцца на маім вакне. * * * У цёмным кутку начапельнік драўляны. Мокры капялюш. * * * Комін фабрыкі. У лужыне мазута. Мокрыя боты. * * * Шклянка ля крыжа на вясковых могілках зьбірае лісьце. * * * Хто гэтай ноччу наведае ліхтары? Холад верасьня. * * * Доўга п’ю каву, аб жыцьці разважаю. На вуліцы дождж. * * * Каля вогнішча, змокшы наскрозь пад дажджом, прысеў адпачыць. * * * У маім доме лістападаўскі вецер зачыніў дзьверы. * * * Зорнае неба. Доўгімі зрабіў цені высокі ліхтар. * * * Месяц не ўзыйшоў. Ліхтары ўздоўж дарогі – маё сузор’е. * * * Сёньня здалося – не вярнуцца ніколі мне да Радзімы. * * * П’е чарку адзін, бо на Радзіме сваёй ня мае сябра. * * * На лямпу гляджу: вось родныя мясьціны, так недалёка. * * * Шкляначку кавы купіў і сьпяшаюся дадому, зварыць. * * * Час адпачынку, і кожны нешта сваё ўспамінае. * * * Брата б убачыць, яго руку паціснуць, хоць на імгненьне. * * * Цыгарэтка ў руцэ, зьбіў попел, і агеньчык быццам прачнуўся. * * * Шэра-чорны цень у жыцьці пакідаю – свой фотаздымак. * * * Змоўкла радыё, тэлевізара сьвятло гасьне на вачах. Паводле радыё Пачуць павінен я быў Брата, не пачуў P.S. Усё слушна, ці недзе памыліўся ў разьліках? Кроплі дажджу так злосна грукаюць у шкло Плача Беларусь. Крок наперад. Там – прорва? Ляці ў неба! Вучуся лётаць. Сьцірае зрэнкі, фарбуе павекі сьвет. Чырвань у вачох. Балюча табе адчуваць далячынь. Ды йнакш немагчыма *** Снег за вокнамі. Дачытваю, каб вярнуць, чужую кнігу. Идет из крана ржавая вода И зелено в моих глазах Порхают думы вокруг нас Greshnik&Wishmaster Чуть что так ручкой в глаз Любовь странна порой Дары души твоей прекрасны Greshnik&Wishmaster Праздник был вчера Шеф смотрит на распухшее лицо И с нею было в первый раз Greshnik&Wishmaster *** Мой месяц ясны зіхціць па-красавіцку, у чорным небе. *** Закрасавала ідэальная поўня па-над усімі. Рама Кришна вышел в поле и увидел стадо летящих журавлей Хлопьями белыми цветки легли С ней было хорошо И ничего, что звать ее Борисом Greshnik&Wishmaster Под красноту твоих глаз Под синеву твоих ног Пришла весна Greshnik&Wishmaster [b]Юле:[/b] Бумага отразила наши чувства О, муза И семечки одно нам утешенье Greshnik&Wishmaster *** Ад поўні стролькі Святла, што бачны колер Вачэй. Красавік. *** Вясна! Ці варта шукаць натхнення ў каці- ным воку поўні? *** Вавёрка ў парку непрыбраным скача па маладой траве. *** Уся ў пупышках Старая лістоўніца. Дзяўчо-падлетак. *** Толькі здаецца, што лёгка пісаць хайку японскай ручкай *** Вада ў калюзе шэра-цёмная, нібы не бачыць неба. *** Холад на могіл- ках Хіба прыходзіць і сюды вясна? Так На небе стая бегемотов Смех вырвался наружу Глаза край опущен Greshnik&Wishmaster Солнце во мне Субботу осветило Весна пришла Greshnik&Wishmaster Якія мужныя й шчырыя твары ў нашых партызанаў ! Асабліва на рэльефных пано, Каваных і мазаічных Сегодня зло в тебе Горит вода в глазах Ответ нам тишина Greshnik&Wishmaster Міліцэйскі трактар на ўзбочыне самотна стаіць. Краіны святое імя Міжволі ўзгадаю. Упартасць, кажуць, заўжды вартая лепшага ўжытку, Толькі – дзе ён, той лепшы ўжытак ? Ужо Позна. Сыру у краме куплю. Мазісты, як звычайна. Падсумоўваючы Незваротныя страты, выдзелю галоўную: Дзіркі. Як ён пісаў усе гэтыя фугі, маючы дванаццаць дзяцей ? То паспрабуй, Скажы цяпер, што любыя паслядоўнасці гукаў У роспачы Швейцэр Едзе ў Габон. Усе на Канары імкнуцца, а ён аднойчы таемна перабраўся ў Марока, Каб над Іспаніяй хмары разышліся і мы маглі слухаць Аранхуэскі канцэрт. Наварыў ты піва, пане Міхале ! Маладое, але ўжо Не выхадзіцца, бадай. То цяпер Апранай хабіт. Пяшчота больш не дэфіцыт, а тавар Маркізавы, наадварот, каціруецца Усё вышэй. Kwanzaa celebration in a village. Seven Days wasted. However, not a single Line written. Расшыфраваныя геномы і коніка, і цвыркуна, 3D – ці даведаецца пра гэта душа Беднага Кітса ? Я не падарунак (пахне чабор) Але хіба іншыя лепш ? Ni una mano ni un favor. Еду на драўляным ровары з квадратнымі коламі, Не тое каб зручна, але продкі запавядалі. Злез бы, ды суседзяў баюся. Брат-фермер у Зімбабвэ надзвычай Па Радзіме сумуе, і я яго Разумею Рамантую старыя катурны. Хутка Чарговы адказны марш – не хачу Выглядаць прасцячком Люблю менскі іпадром за ўдумлівую Цішыню. Не тое, што Эскат – банальны Кірмаш пыхі. У той ліпень Пётр Першым забег па прыступках Ацалелага дому. Ці ўспамінаў ён Брэйгеля, Пазіраючы на руіны Менска з вышыняў ? Гэтую давялося ўдакладніць: Я не падарунак (пахне чабор) Але хіба іншыя лепш ? Ni una mano ni un favor. Погляды непазбежна змяняюцца. Гэта доказ Нашага развіцця, складанай духоўнай Эвалюццыі. Конік зайржаў: “Гуігнм!” на стаенцы, а я Згадваю Лемюэля і спрабую перакласці Yahoo - атрымліваецца “люцц” Некалі бабровыя футры былі мяккай валютай, то і цяпер клікні у шукальніку Beaver Hunt – пераканаешся, Якая каштоўнасць. У “Менскай праўдзе” гумарэску чытаю. Побытавая глеба, як Антэя, ты нас Моцна трымаеш Life expectancy. Most importang thing you have To know to plan anything. Even should You care about a brolly today. |