| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Усходняя Эўропа – гэта (яшчэ)не-Эўропа, якая ёсьць (сутнасна ёсьць і прэтэндуе быць, мусіць быць, лічыць сябе) Эўропай. З пазыцыі Ўсходняе Эўропы. То бок палітычна мо’ яна яшчэ і не зусім Эўропа, але мэнтальна яна знаходзіцца ў Эўропе і гэта несправядліва, што яна пакуль няўлучана ў “Заходні канон”, гэта проста прыкрае непаразуменьне. Усходняя Эўропа – гэта Эўропа (нейкая ТАМ, але ўсё ж Эўропа), якая ня ёсьць Эўропай (ёсьць не-Эўропай). З пазыцыі Заходняе Эўропы. То бок можа палітычна яна ўжо амаль Эўропа, але няма такой інтэлектуальнай канструкцыі, як Усходняя Эўропа ў “Заходнім каноне” ні як таксама сябе, ні як Іншага, больш за тое няма ніякай інтэлектуальнай канструкцыі наконт інтэлектуальных канструкцыяў Усходняе Эўропы. Эўропа існуе бяз нас. Мы ня ейнае адлюстраваньне, а ейны цень. Эўропа існуе бяз нас, як беларускіх інтэлектуалаў, то бок бяз нас, як інтэлектуалаў, бо беларускіх. Беларусь для іх Нідзе. Бо Эўропа нас ня бачыць. Беларусь існуе бяз нас. Бяз нас, як інтэлектуалаў, бяз нас, як беларускіх. Бо беларускі ня мае нічога супольнага з рэальнай Беларусьсю, Беларусьсю не-інтэлектуальнай. Нашая ж Беларусь – гэта ўсё тое ж Нідзе. Бо Беларусь нас ня бачыць. Усходняя Эўропа не такя аднародная. Чэскую Рэспубліку і Польшчу ўжо бачаць. Хаця бачаць у самым кутку свайго зрока. Ледзь заўважныя яны. А вось Беларусь не бачаць зусім. Гэта рыхтык так і ёсьць. сон, які сьніцца Нікому Анкалот анкалагічны кашалот. ancalot А калі ён ніхто, то чаму зь вялікай літары? А постсавецкія інтэлектуалы ці могуць быць бяз гэтага -савецкія? ён не ніхто, ён Ніхто Дзевачцы Хочуць, але ня могуць. А хацелася б наадварот. Што да Усходняй Эўропы як інтэлектуальнай канструкцыі, ёсьць безьліч кніг, апошняя - Лары Вольфа "Invention of Eastern Europe", я пра яе казаў на сэмінары. Алесю Беламу Вашыя мэйлы ў мяне не прачытваюцца. Калі ёсьць пытаньні - пазваніце. А навошта ўвогуле патрэбная "Усходняя Эўропа" ? Прапаную заміж яе Вялікую Сарматыю. У якую можна уключыць і такую далёкую ад "Усходняй Еўропы" краіну, як Аранжавая Вольная Дзяржава, і Ізраіль, што вядзе вайну з паліткарэктна-мультыкультунымі арабамі, і Хайдэра з Берлусконі. Ціпа віртуальная супольнасць усіх еўрапейскіх шавіністаў, якія мочаць азіятаў (а таксама іхнюю пятую калону, леваліберальных гуманітарных інцяляктуалаў) у сарціры. Тады ніякая "Усходняя Еўропа" не спратрэбіцца. Як Міцкевіч, выскачка з "усходніх крэсаў Польшчы", навучыў усіх палякаў сапраўднай пальскосьці, так і Сарматы-бітэрэйндэры-экзулянты, што з Беларусі, што з Трансваалю, могуць навучыць усю Еўропу сапраўднай еўрапейскасці. Попер капут ! Freistaat ! Манн Курт >А навошта ўвогуле патрэбная "Усходняя Эўропа" ? Прапаную заміж яе Вялікую Сарматыю. У якую можна уключыць і такую далёкую ад "Усходняй Еўропы" краіну, як Аранжавая Вольная Дзяржава, і Ізраіль, што вядзе вайну з паліткарэктна-мультыкультунымі арабамі, і Хайдэра з Берлусконі. Ціпа віртуальная супольнасць усіх еўрапейскіх шавіністаў, якія мочаць азіятаў (а таксама іхнюю пятую калону, леваліберальных гуманітарных інцяляктуалаў) у сарціры.> Відзеце лі, тут дзела ў не геапаліціке Тут дзела ў мазгах, у мянтальнай канструкцыі, панімаяця лі, у том, што Попер назваў Ладна, фіг зь ім, з Поперам. Паэтаму Эўропу не на мапе разглядаем, а ў другом месьце. Калі Ян Сабескі адкінуў у 1683 г. мультыкультурна-паліткарэктных туркаў ад Вены, кім ён быў ? Сярэдне-ўсходнееўрапейцам ? Не, сарматам. У ганаровыя сарматы можна залічыць і Карла Мартэла, які ў 731 г. разбіў арабаў пад Пуацье, і нават Дона Аўгуста і Дона Франсіска, якія таксама выканалі свой сармацкі абавязак ў 1973 і 1936 гг. Так што Вялікая Сарматыя - таксама не на мапе. Яна ў сэрцы кожнага сапраўднага сармата. А Усходняя Эўропа - толькі ў ведамасці атрымання грантаў. А Поперу ні фіг, а капут. Freistaat ! Вот відзіце, яна (Сарматыя) у сэрцы А як яе ў галаву засунуць (памысьліць ціпа)? У сэрцы шмат чаго А ў галаве што? Гаворка ж пра ІНТЭЛЕКТуалаў Манкурту: Ага. Надта нагадвае мне гэта адну вядомую ў свой час песьню: "Мой адрас ня дом, і ня вуліца. Мой адрас Сарматыя!" А дзеванька, а любая, а мы ж інцяляктуалы не якія-н. увогуле, а шчырабеларускія, то карані-вытокі нашай ідэнтычнасці не ў Панскім Розуме, а ў Мужыцкай Хітрасці. Хіба не ? А Манкурцік мой, а любы. А мы зусім ня інцелектуалы дык вы шчырабеларускі інтэлектуал? а чаму ж не сармацкі? га, манкурцік? а што раман кардонскі зусім не інцелектуал, то я падазравала даўно Ай дзевачка, ай родная. Дык я-ж гэтага даўно не хаваю. Бо навошта табе той інтэлектуал калі ў цябе ТАКОЕ хоббі. І дарэчы, хоць я не такі прыгожы як Нарцыс, не такі стройны як Апалён, але Ну далей ты дадумай сама А чым жа твая, дзеванька, галоўка занята ? Я нешта не сцямлю - Маеш да мяне ды майго сарматызму нейкія канкрэтныя прэтэнзіі ? Ці помсціш за рэзкі постынг ? Я за той нават прабачэння прашу, бо, па-першае, не ведаў, што ты -д зевачка, а тут яшчэ ты з "попай" Ну, дык я раззлаваўся, бо думаў, што Трэйцяму Гендэру адказваю. То прабач ўжо старога сармата. “Mopanku, Panisko, Daruj mi, że tak mówię, Jaśnie Grafie Panie, To jest mój zwyczaj, nie zaś nieuszanowanie: „Mopanku” powiadali wszyscy Horeszkowie, Ostatni Stolnik, pan mój, miał takie przysłowie. А калі пытанні па тэме, дык я заўжды Раман Ну і я прам скажам не Афрадыта Як мой сябра Тадзік казаў: "Галоўнае каб было цёмна. А ў цемнаце любая Дзевачка - Мэрылін Манро", цьфу ты, Афрадыта Дзевачка ў Гольфіках - літаранскі сэкс-сымбаль. За што мне такая ганьба? Дзшевачцы: Іншая-б на тваім месцы радавалася-б. Вунь у нас колькі ДжэйЛо азадкам круціла пакуль ня прызналі сэкс-сымбалём А ты, ганьба. Цьфу, ну што за дзяўчаты пайшлі?! Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|