| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Цалкам згодны! Дый наагул вельмі ўсьцешаны, што Манн Курт пачаў свае міні-эсэ сюды выстаўляць. Гэта добра. А што, нехта супраць? З-за вас, Манкурце, я раблюся шчэ большай ахвярай гэнай кансумэрызацыі - www.livejournal.com/talkread.bml?journal :)) Ну дык ! Я пазаўчора тусаваўся ў маім улюбёным кіеўскім ірландскім пабе Golden Gate. Там 22 гатункі разліўнога піва. Можна за 24 грн. замовіць дэгустацыю: 6 100-гр. шклянак піва розных гатункаў. Раней я дужа любіў тамтэйшую "Старую фартэцу", але яна відавочна сапсавалася, як і ўсё, што вараць у нашым Ракаўскім бровары. Лепей выпіць непасрэдна чырвонага "Кілкені", з якога тая "фартэца" садраная. Ну, яшчэ быў Newcastle, Leffe, Паўланеравы weissbier, Guinness, але найбольш спадабаўся witbier ад Hoegarden. Раней ніколі такога не каштаваў, і мушу зазначыць, што больш смачнага з "белых піў" я ніколі не піў. Давялося паўтараць. У выніку сумленна заслужыў дысконтную картку Golden Gate'у. Усім, хто мае такую магчымасць, настойліва прапаную пакаштаваць Hoegarden. Прыехаў дадому, стаў чытаць сваю ўлюбёную піўную энцыклапедыю: дык гэта ж гатунак, створаны Адраджэнцам белага піва, Пьерам дэ Сэлісам ! У 1960-я гэты пакутна-ахвярны змагар, засмучаны татальным наступам крэтыністычных светлых лагераў, захварэў на ідэю фікс адрадзіць традыцыйны фламандскі witbier. І ў яго атрымалася ! Больш за тое, гатунак стаў настолькі папулярным, што яго выкупіў Інтэрбру. Дэ Сэліс мусіў ратавацца ад наступстваў глабалізацыі ўцёкамі ў Тэхас ! Хто жыве недалёк ад Остына, можа паспрабаваць знайсці там ягоныя шэдэўры. Асабліва Celis White. Дэ Сэліс, у нейкім сэнсе - яскравы прыклад не-беларускага не-інтэлектуала. Ціпа сумленны буржуазны рамеснік. Бо ў ягонай свядомасці, на ягонае шчасце, адсутнічае такі іерогліф, як "прадсядацілька". Дарэчы, 2 гады таму напісаў я быў артыкул пра witbier-weissbier у еўрапейскай і нашай гісторыі, але НН адмовілася яго друкаваць, бо тэма не ў дыскурсе. Рыдлю: Рабіся, братка, рабіся. Бо калі піва ня піць - дык навошта тады наогул жыць? Курту: Двукоссі, калі іх шмат, запаршыўліваюць тэкст. Дык можа выставіце гэты артыкул пра вайсбір тут на Літары? Лепей мылам скіну. Бо МК і я - не зусім адно і тое ж. Гэта як Д-р Джэкіл і М-р Хайд(эр). я спрабую акуратна займацца брэнд менэджментам. Можна тут яшчэ асобна акаунт АБ завесьці.. Не, дзякуй. Гэты брэнд да літаратуры мае вельмі далёкае дачыненне. МК - іншая справа. Гэта нешта накшталт пародыі ці памфлету. Усё ж квазі-літаратура. Дарэчы, маю пытаньне: ці ёсьць нешта пра нашу ліцьвінскую кухню па-ангельску, апрача невялічкай кнігі на Палічцы - www.knihi.com/kuchnia/cuisine.html Няўжо нічога іншага няма?? Ёсць. Гл. knihi.com/forum/forum.html?id=138 Толькі што мне прыйшло ў галаву, што “Купляйце (шчыра)Беларускае” – тыпова адраджэнскі лёзунг. Ён з таго самага лагічнага шэрагу, што і “шануйма-вывучайма-ратуйма-адраджайма”. Г.зн., мы не будзем прыкладаць намаганняў, каб палепшыць якасць нашага прадукту (кілбасы, вершаў, адукацыі і г.д.), але вы мусіце прайсці ўсю дыстанцыю, якая вас, простых цывільных прафанаў, аддзяляе ад нас, Хіратанізаваных Жрацоў Беларускасці. Беларускае – гэта святое. Катэгорыя якасці на яго не распаўсюджваецца. Беларушчына – гэта Сакрум, Вялікая Таямніца, яе цывільнай версіі не можа існаваць by default. “Купляйце Беларускае” – не важна, што і чаму. Бо люццы выраблялі шчырыя, працавітыя і цягавітыя. А вынік неістотны. Манкурту: Дык спажыўцоў любой краіны, нават ЗША, намагаюцца заклікаць купляць сваё. І шмат людзей гэта робіць зусім не з патрыятычных памкненьняў, а таму што сваё таньней, бо на яго не накручваюцца дадатковыя падаткі й мытныя зборы. Але мы тут, здаецца, больш пра літаратуру неяк. А яе, літаратуру значыць, пакуль касумерызацыя не даткнулася, а шкада І мы на гэта хварэем, бо купляем жа. Хіба не? Прынамсі, я асабіста заўважыў, што купляю амаль усю беларускамтоўную музыку, а потым з гэтых 30+ дыскаў раблю сабе два дзясяткі песен у МП3 і слухаю рэгулярна толькі гэныя трэкі. Асататнія сотні "пясьнёнак" амаль не слухаю. А чаму купляў? Каб падтрымаць. Навошта і чаму? Я хацеў сказаць, што беларускаму вытворцу, як і беларускаму творцу, традыцыйна не трэба дбаць пра якасць сваёй прадукцыі. Наконт якасці ўсяго, што ў нас вырабляецца (пішацца, ставііца, малюецца, выконваецца) ў нас ёсць універсальнае апраўданне: “не цурайся мяне, панічок”. Я не пра тое, што ў нас няма рэчаў-твораў высокай якасці. Але яны, калі ёсць, мусяць саромецца перад шчырымі люццамі за сваё існаванне. Адсюль сакральнае абгрунтаванне існавання нашай глыбока нацыянальнай машэраўска-лукісцкай бюракратыі: не даць у крыўду нашыя творы-тавары (г.зн захаваць іх ад уздзеянняў злога навакольна-панскага свету, які выстаўляе збыт выкшталцоныя патрабаванні) Выкшталцоны адукаваны. Адукаванае патрабаванне Гучыць паэтычна, а таму цмяна. Праясні. А што тут тлумачыць ? Адукаваны сярэдні клас робіць выбар на карысць атго ці іншага прадукту, зыходзячы ў т.л. са сваіх культурных прыярытэтаў. Прынамсі, гэная тэндэнцыя нарастала ад канца ІІ сусветнай вайны недзе да 1980-х, калі маркетолагі-палітолагі зацуглялі незалежную ініцыятыву і "стыхійнаму" рынку настаў гамон. Але нашта ад паваеннага дзесяцігоддзя яшчэ засталося. Ёсць яшчэ досыць буйныя групы спажыўцоў, для якіх пакупка пэўнага прадукту - інтэлектуальная гульня, якая патрабуе досціпу і эрудыцыі, а не рэфлекторнае дзеянне ў адказ на тупы ролік ці глянцавы часопіс - як я назіраю ў колах люццоў, у якіх вымушаны варыцца, каб неяк пракарміць сям'ю. Адукаванае патрабаванне - што ж тут несумяшчальнага ? Гэта ў тым ліку патрабаванне законнасці ў краіне. Традыцыйны Просты Шчыры Беларускі Люцц не ў стане высоўваць Адукаваных Патрабаванняў. І ў гэтым яго падтрымлівае Традыцыйная Шчырабеларуская Культура, як яна выкладаецца ў Школках Шчырабеларускіх. educated demand? www.google.com/search?q=%22educated+dema Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|