| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Якая, нафіг, нацыя кнігі? Аднаасобнікі, "эгаісты", думаюць толькі пра сябе, бароняць сябе ад дзяржавы, ад грамадзтва, ад чужога ўплыву. "Беларусь - гэта найперш я, а потым нешта яшчэ". Беларусь - панятак экзыстэнцыйны, і кожны сам вырашае, якая ў яго Беларусь. І падказваць, якія кнігі патрэбныя, - ня стане ніхто! Калі зьявіцца - от тады скажуць: дык мы ж гэтага і чакалі. А не - то й не! Маўляў, і так ужо дастаткова абазначылі тэмаў, гісторыяў, раманаў. Беларус беларусу - чытач. Пляжаць, крытыкуюць, бэсцяць дзеля таго каб яшчэ больш чыталі. Вось калі нехта некага пахваліць, вось тады разгортваецца драма. Прачытайце ўхвальную рэцэнзію якога Марціновіча, гарантую, што чытаць адрэцэнзаваны твор не будзеце. Крытыка - найлепшая рэклама. Шаноўны спадар Юрэвіч альбо гэтага не разумее, альбо свядома блытае жанры эсэ з крытычнай нататкаю. Найлепшае выйсце для Юрэвіча - разгорнута акрэсліваць жанр у падзагалоўку. Свой адказ "Чэмберлену" я напісаў і паслаў у "Нашу Ніву". Хаця на 99.99% перакананы, што не апублікуюць. Так што ашчажу свой і ваш час і ня буду паўтарацца. Але адно мяне, - прабачце, Збан, - насьмяшыў Ваш камэнтар. Я зразумеў, што Вы аддаеце перавагу групавому чытаньню, а я, чамусьці, лічыў што гэта справа інтымная, асабістая. А вось наконт падказываць Дык я ўжо даўно галашу на ўсіх форумах, што патрэбныя кніжкі якія ЧЫТАЕ шырокі чытач: баявікі, фантастыка, дэтэктывы, прыгоды, тая-ж эротыка. Ну ўсё, хаваюся ў бульбу, зараз мяне Глёбус пачне пляжыць Лявону Нават калі пагадзіцца з тым што беларусы - нацыя чытачоў (бо калі прачытаць Бэнэдыкта Андэрсана, дык можна даведацца што кожная нацыя пачыналася як нацыя чытачоў, я думаю ягоныя "Уяўленыя супольнасьці" мусяць быць у НЁрскай публічнай бібліятэцы), дык зьдзіўляе сэнтымэнтальная прывязанасьць да невялічкага набора "дзіцячых" па тэрміналёгіі Акудовіча кніжак. БНР, шляхоцтва, літвінства? Што, іншых, "дарослых" кніжак беларусы не чытаюць? Юрэвічу Гаворка была не пра чытаньне як працэс калектыўны ці асабісты. Гаворка была іншая: ці ёсьць беларусы "нацыяй кнігі"? Ці можна назваць так нацыю, якая тых кніжак і не чытае? Калі б нацыя чытала, беларускія кнігі мелі б наклады не па 100-300 асобнікаў. А тое, што ўся нашая гісторыя ёсьць у нейкіх кнігах Дык у шумэраў таксама ўся гісторыя, што ёсьць, — яна, ведаеце, у кнігах. Збану: Па першае дазвольце прадставіцца: Раман Кардонскі. Што Вы лёгка маглі зрабіць клікнуўшы на ймя "raman". Я‚ калі шчыра‚ якраз апаную Юрэвічу. З другога боку‚ Вы ў менскім мэтро даўно езьдзілі? Я‚ дык апошні раз у траўні 2000 году. І чытаюць там нашмат больш‚ чымсьці ў нашым Бостанскім сабвэю. Хаця Бостан па-правбу лічыцца інтэлектуальнай сталіцай ЗША. Але вось ёсьць пытаньне: а што чытаюць? Тыя-ж самыя "дэтэктыўчыкі". Мая маці настаўніца й наведваючы шматлікіх настаўнікаў маей роднай школы я зьдзівіўся‚ бо бачыў як мірна на адной паліцы ўжываліся Караткевіч і Бушкоў. Амаль усе мне казалі прыблізна такое: Калі-б былі дэтэктывы па-беларуску мы лепш чыталі-б іх. А тыя‚ хто не ўвашялі ў лік "амаль усіх" казалі‚ што беларускія пісьменьнікі няздольныя пісаць вострасюжэтныя рэчы (Караткевіч - выключэньне‚ якое )‚ бо ня маюць таленту. Мне было крыўдна. Але‚ як выглядае‚ у чымсьці яны мелі рацыю. Раману: Прашу прабачэньня, не ставала часу на працу з Інтэрнэтам, таму "стрэліў наўгад". Не магу, на жаль, параўнаць менскае мэтро з бостанскім сабвэем. Але сёньня ў мэтро чытаюць газэты, хіба што. Сутдэнты - яшчэ і навучальную літаратуру. "Дэтэктыўчыкаў" якраз і небагата: а дзе ўзяць грошы на іх? Да таго ж, друкаваць мастацкую літаратуру па-беларуску (нават безумоўныя бэстсэлеры) невыгодна для выдаўцоў. Я ведаю, як доўга шукалі выдаўца беларускія перакладчыкі Толкіна. Збану: Мае назіраньні якраз супярэчаць таму, што Вы пішаце. Бо чытаючых газэты, ці падручнікі я якраз і не бачыў. Але тое, што ў КОЖНАЙ хаце якую я наведваў падчас вандроўкі ў Белаусь, былі кнігі дэтэктыўнага жанру, баяцвікі, фантастыка і г.д. У бальшыні яны былі надрукаваныя пасьля перабудовы. Адкуль ведаю? Ёсьць у мяне адна дрэнная звычка. Жонка, дарэчы, вельмі на яе сварыцца. Зойдучы да кагосьці ў хату і ўбачыўшы кніжныя паліцы, ці шафы, ня спынюся пакуль кнігі ня перагледжу. 2raman І ўсё ж такі, кватэра і мэтро - "дзьве вялікія розьніцы, альбо чатыры маленькія", так?.. Наконт прысутнасьці баевікоў, фантастыкі etc. бадай у кожнае хаце - пагаджуся. Але пісаць кнігі на ўзроўні Караткевіча, Желязнага, Стругацкіх, Эка - а іншых беларускія (найперш "сьвядомыя", а потым - расейскамоўныя інтэлектуалы, якія паважаюць нашую мову, але ня могуць пераадолець сябе і гаварыць на ёй пастаянна) чытачы і ў рукі браць ня стануць, - кнігі такога ўзроўню старэйўае пакаленьне напісаць проста ня зможа. Яны не прызвычаіліся апэраваць такімі катэгорыямі, алюзіямі, літаратурнымі, філязофскімі, культурнымі адсылкамі. Маладзейшыя, відаць, маглі б, але - дзе ім выдавацца, зноў паўтаруся. Расейцы, між іншага, да нядаўнага часу мелі падатковыя палёгкі для кнігавыдавецкага бізнэсу (ня ведаю, як там зараз). У Беларусі такога няма. Творы ж узроўню Буніча, Вароніна, Марынінай па-беларуску выдаваць ня стане аніхто. Недзяржаўныя выдавецтвы - бо гэта непрыбытковы праект. Дзяржаўныя Дзяржаўныя - стануць, калі кнігу напіша хто-небудзь зь сяброў кіраўнікоў выдавецтва. Але я магу сабе яшчэ ўявіць дэтэктыў Чаргінца "Краб возвращается", але не ўяўляю кнігу за подпісам "Зьміцер Вішнёў. Сьляпы страляе без папярэджаньня". Халера яго ведае чаму - але не ўяўляю (хоць Вішнёў, ведаю, пісаў сваім часам у жанры фэнтэзі). Збану: Ці маглі Вы, спадар Зьміцер, нават у пачатку 1991-га году, што праз год Беларусь будзе незалежнай? Не? Бу дык і я таксама. Але апэрыраваць такімі катэгорыямі: "я не ўяўляю", - як быццам гэта цьвёрды факт, - у спрэчках, я-б не стаў. Бо, хоць і дрэнна я вучыў у свой час МЛФ, але на адзін пастулат мяне ўсё-ж хапіла: "Крытэрыем ісьціны зьяўляецца практыка". Дык жа парктыка і сьведчыць, што падобныя раманы не зьяўляюцца, не выходзяць з друку. Збану: Крыху пра "падобныя раманы" распавёў Алесь Аркуш. Але ён напісаў, што зараз такія раманы ня пішуцца й тлумачыць гэта станам спраў у літаратуры. Магчыма, ён і мае рацыю. Мне цяжка судзіць, бо надта далёкі я ад пісьменьніцкай "кухні". Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|