| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
сама цікавае ў часопісе: напрыканцы, зьвесткі аб аўтарах - для ўсіх азначаны год наражджэньня. Інфармацыя аб аўтарках - ніводная не мае даты наражджэньня :-) жанчынкі - без узросту. А дзе ж нашы фэміністкі? :-)) Калі гэта сведчыць пра фемінізм, то феміністка я. У анкеце Ліма нядаўна напісала год нараджэння. Нарэшце атрымаў я "Дзеяслоў". Паглядзеў на дату калі адпраўлена амаль два месяцы йшла да мяне пачка з часопісам. Але галоўнае дайшла. Пакуль чытаю. І неяк засела ў галаве думка, што варта было-б кожнаму аўтару прысьвяціць невялікі посьцінг, як погляд незаангажаванага й неабыякавага чытача. Мабыць заўтра й пачну з прадмовы рэдкалегіі. Якая адразу зьвярнула на сябе ўвагу некалькімі гучнымі заявамі. Але покуль хацелася-б для сябе самога высьвятліць, а што рэдкалегія мае на ўвазе пад САПРАЎДНАЙ ЛІТАРАТУРАЙ? Дашкевіч у Крыніцы напісаў пра Дзеяслоў. Вясёлы ён дзядзька. Смешна напісаў. Ці выйшаў другі нумар "Дзеяслова"? Абяцаліся ж выдаць напрыканцы года. “Вольная студыя” з Барысам Пятровічам. 29 сьнежня "Сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазыцыі да любой улады", – сьцьвярджаецца на першай старонцы новастворанага часопісу "Дзеяслоў". Лепшай заявы, каб падражніць тую самую ўладу, і не прыдумаеш. Ці не таму на сустрэчу рэдакцыі з чытачамі ў Віцебску завітаў супрацоўнік КГБ, а ўся сустрэча фіксавалася на магнітафонную стужку. Але стваральнікі часопісу больш думаюць пра сапраўдную літаратуру, чым пра сваю апазыцыйнасьць. У нядзельнай "Вольнай студыі" слухайце гутарку Міхася Скоблы зь пісьменьнікам, галоўным рэдактарам "Дзеяслова" Барысам Пятровічам Ніхто мне так і не адказаў, што маецца на ўвазе пад САПРАЎДНАЙ ЛІТАРАТУРАЙ? Вось пачаў я чытаць "Слова ад «Дзеяслова»", - для тых хто ня чытаў тлумачу, што гэта зварот рэдакцыі да чытачоў часопісу, - і адразу спатыкнуўся на першай "аксыёме": - сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай. (с)Дзеяслоў. Ці адпавядае праўдзе, гэтая "аксыёма"? Ведаю, што надзьмуўшы паважна шчокі пачнуць мяне пераконываць у тым, што так і ёсьць. А я, з такім-жа імпэтам, хоць і без паважнага раздуваньня, пачну даказываць, што гэта самая звычайная хлусьня. Пры гэтым ня сьведамая, што яшчэ горш. А ўся справа ў тым, што так і не дадзена нейкага адзінага разуменьня САПРАЎДНАЙ ЛІТАРАТУРЫ. Бо, як ня круці, і сапраўдная, і НЕсапраўдная (бо калі ёсьць адна, то павінна быць і другая) ёсьць вынікам ЧАЛАВЕЧАЙ творчасьці. А чалавек ужо хаця-б таму, што чалавек, мае свае палітычныя прыхільнасьці. Часамі самыя вычварэнскія, але ёсьць. І гэтая літаратура, што адна, што другая, нясе ў сябе адбітак свайго творцы. І таму сьцьверджаньне пра "па-за палітычную" літаратуру, гэта, як на мой погляд, нахабная хлусьня. Хацеў перайсьці да іншай "аксыёмы", але застаўлю гэта на заўтра Як мне падаецца, бвло б добра перанесьці на "Дзеяслоў" канцэпцыю "старое" "Крыніцы". Як вам гэтая думка? Сяргею: Прапанова слушная, але ці паслухае Вас рэдакцыя "Дзеяслову"? Мне здаецца, што не, бо ўжо даўно зашыўшыся на свае "алімпы" яны на чытачоў даўно ўвагі не зьвяртаюць Дарэчы, пара мне рухацца далей у аналізе першага нумару "Дзеяслову". Як я зразумеў, што такое "САПРАЎДНАЯ ЛІТАРАТУРА" рэдакцыя часопісу ня ведае, ці, калі верыць гучным яе, рэдакцыі, заявам такой на беларускай зямлі й на беларускай мове ня існуе. Таму будзем уважаць, штодалей мы будзем весьці гаворку пра НЕсапраўдную літаратуру Ня ведаю як будзе далей, але ў першым нумары як у супэрмаркеце: ёсьць і паэзія, і проза, і крытыка, а чытаць - няма чаго. Вароціць ад "вінігрэтаў". І, здаецца, рэдакцыя не з навічкоў. Гэта што: абы выдаць, а як і што ня мае значэньня? Сяргей, а якім-бы Вам хацелася бачыць "Дзеяслоў"? Не, ну сур'ёзна. Амаль усе сябры рэдакцыі, прынамсі бальшыня зь іх, сюды наведваюцца, дык можа варта выказаць Вашыя пажаданьні. Мне, напрыклад, падабаецца ідэя часопіса цалкам прысьвечанага замежнай літаратуры. Вось толькі ня ведаю, ці будзе дастаткова перакладнога матэр'ялу для падобнага праекту. Усе спадзяваліся, што такім заменьнікам "памерлага" штогадовіка "Далягляды" стане часопіс, які мелася выдаваць Таіса Бондар. Але Таіса заявіла, што на беларускамоўны часопіс яна ня знойдзе фундатараў. Часопіс атрымаўся з назвай "Всемирная литература". С.Касьцян, як бы яго ні лаялі, зьбіраўся перавесьці выданьне на беларускую мову (памятаеце артыкулы ў "НН"?). Не атрымалася. Перакладчыкаў было б дастаткова. Колькі нашых ужо свабодна арыентуюцца ў замежных мовах! Але выглядае на тое, што бліжэйшым часам часопісу "Сусьветная літаратура" ня будзе. КАЛІ ГЭТЫМ НЯ ЗОЙМЕЦЦА ДЗЯРЖАВА! :-( паглядзела наступны нумар дзеяслова. чагосьці не магу чытаць. ну, прачытайце, калі ласка, хто можа, пераскажыце, што там варта можа паглядзець, шкада часу Сяргею: Я Вас пытаўся каб Вы выказалі ЯКІМ Вам хацелася-б бачыць "Дзеяслоў", а Вы Мне-б, таксама, хацелася-б каб гэта стаўся гэткім часопісам "Искатель", але толькі па-беларуску. Марыць, як вядома, ня шкодна, але можа неяк бліжэй да рэалій трымацца? Т: Наступны гэта які? Другі ці мо трэці? Я так і ня ведаю ці выйшаў з друку другі нумар "Дзеяслоў": 1. без перадрукаў, 2. з добрым узроўнем тэкстаў ( што ня скажаш пра №1), 3. з распрацаванай канцэпцыяй, 4. з крытычным аглядам новых літ. выданьняў. Ага, рэдакцыя прачытала вашы пажаданьні й кінулася іх выконваць.Дзіцячы садок. Палівачу: Магчыма й маеш рацыю, але ў мяне, дарэчы, маё меркаваньня пыталі. Ня ведаю прыслухаюцца ці не. Калі не, дык згубяць чытача. А іх, чытачоў, і так не шмат. Але пакуль гэта ўдзяўбеш у іхныя галовы А я яшчэ ў кастрычніку адным духам прачытаў "Дзеяслоў". У прэтэнзіі толькі да паэзіі. Такога шыкоўнага афармленьня ня меў дасюль ніводны бел. часопоіс. Магчыма й ёсьць хібы, але пакуль што нічога канструктыўнага на гэтым форуме я ня ўбачыў. Нейкія недарэчныя выбрыкі. Тобу: Дык мы здаецца тут пра зьмест разважаем. А "шыкоўным афармленьнем", прабачце, нас ня зьдзівіш. Няўжо Вы яго дзеля "шыкоўнага афармленьня" набылі? Чула, што ўжо выйшаў другі нумар. "Дык мы здаецца тут пра зьмест разважаем" Ну, прабачце, што лезу з глупствамі. Толькі бяз "смачнага" афармленьня - аніяк. Рэч у тым, каб ня ВАС зьдзіўляць,"прасунатых баброў", а каб хтосьці яшчэ праз часопіс прасьвятляўся-прачынаўся ў бок свае культуры. І перад усім - моладзь. "Arche" ды "Фрагмэнты" яўна саступаюць у гэтым сэнсе. (Ну запярэчце, што "Дзеяслоў" ня моладзевы:) Тобу: А што, няўжо маладзёвы? Вядома можна купіцца на яркую вокладку раз. Але калі пад ёй нічога цікавага няма, ці зльвернеце Вы ўвагі на яе наступным разам. Я не кажу, што яна, вокладка, не патрэбна, я проста кажу, што зьмест павінен адпавядаць. Тобу: Кінем пра афармленьне. А што Вам больш за ўсё са зьмешчанай прозы там спадабалася? усе 37 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|