| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Тэкля: бельгійскае піва стварыў не Эўразьвяз, а бельгійскі народ. Дакладней фламандскі, бо жабкі ў іх толькі сяго-таго нахапаліся. Магчыма, гэта занадта складана для адраджэнскага менталітэту, але ёсць такая рэч, як прыватная іныцыятыва. Але баюся, я не здолею Вам гэтага растлумачыць Палівачу: Ты ўЖо, Палівач, згАдзіўся. У Манкуртастан: Большага маразму за "Пана Тадэвуша" Вайда ніколі не здымаў, хіба пра Мудака жалезнага. Цягнуць у Беларусь пшэцкасць замест маскальства, і хавацца за куртуазнымі слоўцамі кшталту "Сарматыя" не прадуктыўна, гэта як перціся ад Краеўскага пры жывым Ленане. Ну зносіць цябе ў Пшэцыю, а ты і не адчуваеш. Пра бураў і мурынаў зусім ахінею нагарадзіў. Перачытвай сам сябе, за сабой сачы, а не за мной. Я хваліў не фільм Вайды, а кнігу Веслава Кота. (Бела)рускім адраджэнцам ніколі і да ўзроўню фільма не падняцца, не кажучы пра кніжкі з серый A to Polska wlasnie ці Legendy i mity. Глобусу Ну што ж, няхай гэта будзе прыкладам для іншых. Да лайна мне не прывыкаць. 2anna "год смерці Міхала таксама шукалі доўга. Асобная гісторыя." Што яшчэ раз паказвае бездапаможнасьць беларускае навукі. Хаця дату +- год можна ўстанавіць без усялякіх пошукаў. У 64 годзе выйшла кніга М.Лужаніна "Колас расказвае пра сябе"(МаннКурт чытаў).Дык вось на старонцы 273 чытаем: "Бацька памёр, а Уладзя пачаў леснікаваць у Цёмных Лядах. Мае хатнія жылі пры ім гады чатыры. Але пагналі мяне з пасады, не ўтрымаўся і брат." Я. Колас Пагналі Коласа з пасады ў 1907 годзе. Адымаем чатыры гады і атрымліваем прыкладна 1903 год. Потым можна і ўдакладніваць. Ну і навукоўцы. "Асобная гісторыя". Нават белкніг не чытаюць. Глёбус выдатны ўзор таго, што чалавек мо жа быць адначасна й неблагім пісьменьнікам, і мярзотным як чалавек. Ня нова. Толькі цікава, што тыя нашыя дзядзькі, што раней скідвалі з кацярка сучаснасьці Навуменку з Шамякіным, маўляй, літаратура належыць і нам, цяпер пытаюцца ў маладзенькага Паўлюка "а дзе ты быў у 1989" і наагул ты хто такі. Ці ўсе мусяць паважаць Глёбуса за набыцьцё кватэры для НН? Ну, купіў ён сабе НН, АРCHЕ, Вострую Браму, ось яны й падбрэхваюць яму. "Асобная гісторыя". Палівач, справа ў тым, што шчырабеларускі менталітэт 100% прызвычаіўся да безадказнасці і безкантрольнасці. Стандартны ПШЛ перакананы, што яму ніколі нічога ня будзе. Закон нікому не пісаны - і гэта мае непасрэднае дачыненне да ліквідацыі Панскага прыгнёту. Беларускія навукоўцы, палітыкі, "грамадзяне" - ані перад кім не адказваюць. Яны нават уявіць не могуць, напрыклад, што вымаўленыя словы іх да чагосьці абавязваюць. Паняцце страху прапісана ў шчырабеларускай псыхалёгіі, а вось адказнасці - не. Яно ў большай ступені прысутнае нават цалкам русіфікаваным гарадскім жыхарам. Але, я думаю, апошнія 15 год відавочна высвятлілі банкруцтва Шчырабеларушчыны. Трэба тэрмінова дэмантаваць спарахнелыя руіны. Навуму: Што чаго купіў? Дурыла! Мяньціш абы што. Во дзе ўжо сьліні цякуць. Ды Глёбус з Дубаўцоў у перманентным канфлікце. Навошта тады Глёбусу было ствараць уласную кніжную сэрыю "НН"? Калі ёсьць бібліятэка "Вострай Брамы". Ды й паміж Дынько і Глёбусам даўно чорная котка прабегла. Проста гэтыя людзі, нават канфліктуючы, умеюць адпаведна паводзіць сябе, і не займаюцца гаўнаедзтвам. Глёбус - і без гаўнаедзтва? Гэта сьмешна.. Ведаю я гэтую кнігу. Яна у каментарах пазначана. Т.14 Зб. творау. Але дату паездкі адлічваюць ад смерці Міхала. За год прыкладна. Так што мусіць быць недзе 1900-1901. А ездзіу ён за дазволам на куплю зямлі Ў Смольні. Пра тое, як Антось ездзіў у Вільню напісаў асобны артыкул І.Навуменка. Мне проста ў падлу яго шукаць. Між іншым, высвятленне абставінаў асабістага жыцця не ёсць мэтай літаратуразнаўцаў. Калі разважаць, як вы, то самы круты літаратуразнавец Глобус са сваімі падрабязнасцямі. Мне смешна, калі Лім друкуе артыкул на разварот Ах, ах, знайшлі заяву Купалы на адпачынак, якую ён пісаў у Інбелкульце. Пры тым, што сучасныя кнігі амаль не разглядаюцца. Высвятляў дакладную дату смерці Міхала Юзік Янушкевіч. Пра што ў газэце і напісаў. Калі вы такія дасведчаныя, калі ласка, зараз будзе канферэнцыя па коласазнаўству. Рабіце свае даклады, распавядайце пра свае пошукі. Між намі, я ўдзел не бяру з часоў студэнства "Новую зямлю" не перачытвала. Мне жывыя неяк цікавей. Дарэчы, я не ўсё літаратуразнаўства. Дакладную дату смерці Міхала вызначаў Юзік Янушкевіч, пра што і напісаў артыкул. Ад яе прынята адлічаць і час вандроўкі. За некалькі месяцаў да смерці Міхала, значыцца недзе 1900-1901. Ездзіў за дазволам на куплю зямлі ў Смольні. Пра абставіны паездкі пісаў Навуменка, проста мне ў падлу шукаць яго артыкул. Для мяне гэта гульня, а для вас, хлопцы, здаецца нешта іншае. Што да артыкулу Лужаніна, то ён вядомы. На яго ёсць спасылка ў !4 (біяграфічным) томе Зб. твораў. Дастаткова глянуць 1911 год. Як казала мая бабуля-паляшучка знайшлы сокірку под лавкію.. А ў 1900-х бровару ў Стоўбцах не было. :)). Перапрашаю. Эксплорэр капрызны сёння. У другім пасце кніга ператварылася ў артыкул.:)) Між іншым, у Коласа багата сваякоў! Яны столькі ўспамінаў напісалі Мажліва, што дата ўжо згадвалася. А калі не згадвалася, значыць сям"і гэта было не выгодна па нейкіх прычынах. Ганна, дзякуй вялікі. Вам - яшчэ 2.5 балы, разам 4.5. У Палівача - 3.5. Аднак мяне проста забівае гэты "дазвол" ! За дазволам ездяць к рознага кшталту прадсядацілям ды вертыкальшчыкам, а ў зямельны банк ездзілі па пазыку. У тагачасных бел. сялянаў (прыгнечаных панамі) былі справы ў банку, а ў сучасных (якімі кіруюць свойскія этнакультуралягічна-машэраўскія выхадцы) - няма. Вось яно, вызваленне ад прыгнёту. Працытую маю улюбёную этнакультуралягіцу Т. Валодзіну: "існуюць грошы як бы па-за фальклёрным героем, яны недзе нават супрацьстаяць усёй сфэры будзённай і нарматыўнай штодзённасьці". А вось у казках Андэрсэна, па сутнасці дацкіх народных, грошы ўсюды - "Срэбная манетка (сімвал годнасці!)", "Крэсіва", "Маленькп Клаус ды вялікі Клаус". Розніца ў жыцці тлумачыцца менавіта розніцай у фальклоры. А НЗ - таксама ужо фактычна фальклорны твор. Вы не маеце рацыю, што НЗ - мёртвая рэч. Такія рэчы фарміруюць стылістыку, эстэтыку нацыі. Ад таго, наколькі яны распрацаваныя, непасрэдна залежыць сённяшняе жыццё. Калі ў школе вучаць, што ў банк ездзілі "па дазвол", дык ніколі ніякай мадэлі "беларускай буржуазнасці" не будзе створана. Ці яна і не патрэбная ? Напрыклад, у англічна ёсць цюдораўская, георгіанская, віктарыянская эпохі. У французаў - усялякія луісэзы і г.д. Яшчэ адзин выдатны прыклад такой эстэтычнай систэмы – сарматызм. Прычым яны не "былі", а менавіта "ёсць" - у стылях мэблі, архітэктуры, інтэр'ера, у кулинарыі і дызайне вопраткі. Нацыя існуе менавіта ў такіх рэчах, а не ў вершыках. А "беларушчына" - гэта вусаты селянін Лявон у саламяным брылі, пазаэканамічны, пазатэхналагічны ? Такія рэчы, як НЗ ці Пан Тадэвуш, "перпісваюцца" ўвесь час. І якасць гэтага пісьменніцтва - крытычна важная для якасці жыцця. Заўважу, што праблема коласазнаўства ў сямейным падрадзе. Сваякоў яшчэ многа жывых. А сваяцкая цэнзура -моц!Пэўны час ім было выгодна быць "з прыгонных сялян" (гл. энцыклапедыі)Таму і няма звестак пра тое, што датычылася грашовых спраў. Каб у Багдановіча былі дзеці Каб у Караткевіча былі дзеці Іду ва-банк. Ва Віленскі зямельны банк, які ў 1899 годзе зусім і не збанкрутаваў. Дарэчы закладны ліст гэтага банка 1908 г. можна паглядзець тут www.it.pw.edu.pl/~jsk/muzeum/images/ok02 Як высвятляецца, піва яны не маглі піць. Разам. Бо таямнічы "дазвол" на "куплю" і " на продаж" (гэтая блытаніна ўзнікла ў тэксце Коласа) быў сапраўды дазволам-вырашэннем вельмі дэлікатнай справы. Бо не пра Смольню ішла гутарка. Справа ў тым, што Антось хацеў купіць зямлю Хвядоса ( так доўга сабе месца шукалі аж зацыкліліся на гэтым, пра што і паэма :)), даў задатак, а зямля аказалася фіговая. Папрасіў вярнуць грошы, а яму ў адказ не ведаю ні пра якія грошы. Кінулі! Вось ён і паехаў шукаць праўду пытацца ці можа ён зараз распараджацца гэтай зямлёй. Падрабязнасці гэтай справы распавядаў па тэлефоне Манн Курту М.Мушынскі. Тады ж яму і сказалі , дзе могуць быць паперы. Архівы Зямельнага банка ў Вільні (туды беларускіх навукоўцаў не пускаюць каб дакументы не кралі), Менскі абласны архіў ( там паперы РадзівілаЎ), Дом-музей у Смольні там архівы багатыя, але сваякі іх не паказваюць, а прадаюць (маюць права архіў та сямейны). Такім чынам, калі што і можна знайсці, то выпадкова. А вось калі хочацца інвестыраваць літаратуразнаўства даю наводку. Блізкі сваяк Коласа некалі ўзяў і вымараў чорнай тушшу "стромныя" месцы. Прачытаць іх зараз можна толькі ў інфрачырвоным святле. Але на гэта ў Інстытута няма грошай. Так што, Шэрлак Холмы ўсіх краін яднайцеся.:)) Маці ён сваю бараніў, той сваяк, той вечна прысутны ў вашых тэкстах Адзін Чалавек. Разумею яго. Што манкуртаў не пускаюць у архівы, правільна. Яны крадуць і ілгуць, ілгуць і крадуць. Зладзюгі. Холмс зладзюгам не памочнік. Пра тое, як "кінулі", напісана ў кнізе Мушынскага на с. 16 са спасылкай на сястру Коласа А.М.Лойку (жонку нашага міністра дакастрычніцкай літаратуры ?). Хаця для мяне як ціпа для гісторыка гэтае апавяданне - больш нагадвае фальклёр, чым узнаўленне рэальных падзей. Усё роўна, гэта не ўзровень. Ці сапраўды зямля каштавала тры тысячы ? А які быў задатак, які прысвоіў Хадыка ? Дык што, ў банк ездзілі толькі па "дазвол", а крэдыт пад залог зямлі так у выніку і не бралі ? (дарэчы, зараз сялянам не трэба браць у банку ніякіх крэдытаў пад залог зямлі, не тое што ў суседняй Пшэцыі ды Жамойдзіі - во як вызваліліся ад панскага прыгнёту). Сусальная гісторыя пра тое, як беларускіх сірат злыя жмудзіны не пускаюць на святочную ёлку ў архівы, таксама мяне нешта не пераконвае. Тое, што архівы віленскага зямельнага банку (якога з трох :-) - у Вільні, гэта ціпа не рэвеляцыя. Быў бы ў мяне час, я б заняўся пошукам па поўнай праграме, але ў мяне яго няма. Я магу толькі зрэзаць верхні пласт і паказаць, у якім кірунку рухацца "новаземлезнаўству". Я ціпа спрабую прыцягнуць увагу да таго факту, невысветленыя акалічнасці НЗ - зусім не вузкая дысцыплінарная праблема. Гэта гісторыя самай славутай здзелкі з зямлёй, больш за тое, увогуле самай славутай камерцыйнай здзелкі ў гісторыі нацыі, і таму дакладнае даследаванне ўсіх яе дэталяў мае каласальнае значэнне для фарміравання "нацыянальнага буржуазнага архетыпу". Праўда, сама неабходнасць такога фармавання большасцю адраджэнцаў катэгарычна адмаўляецца, бо на іх думку, дастаткова аўтэнтычнага фальклёру, якім трэба закрасіць агульнаэўразьвязаўскія каштоўнасці, і паўнавартасная нацыя раз-і-гатовая (100 год таму заміж эўразьвязаўскай паліткарэктнай мультыкультурнасці выкарыстоўваўся марксізм, але акраса была тая самая - аўтэнтычны фальклёр. Рэцэпт у сваёй істоце не змяняецца). Напрыклад, калі б Новая Зямля была паэмай французскай, польскай, албанскай, фінскай ці халера ведае якой, ўсе пытанні, якія я задаю, былі б жахліва цікавымі сотням-тысячам людзей (зусім не толькі прафесійным гісторыкам ды літаратуразнаўцам), і ўсю тую НЗ пераааралі б уздоўж і ўпоперак, пакуль бы не знайшлі калі не дакладныя адказы, дык хаця б найбольш верагодныя тлумачэнні. Бо гэта б рабілася паводле закліку душы, ці шо, а не паводле зацверджанага тэмплану Інбелкульту. У чым, уласна кажучы, розніца паміж еўрапейскім ды азіяцкім менталітэтамі. Спяваць і працаваць Нам дрэнна, не з рукі. Што за народ такі ? - Вядома, землякі Палівач, банк не банкрутаваў, гэтая мая гіпотэза даўно неактуальная. Банк мы з Хачыкам ўжо вылічылі з 99% дакладнасцю, будынак і зараз стаіць цалюсенькі ў самым цэнтры Вільні, але адраджэнскіх экскурсій «а сюды дзядзька Антось ездзіў па дазвол-пазыку», туды не водзяць. Хто такі Казлевіч, каб яго памятаць ? Вось Адраджэнскі Мужык Увогуле – то рэч іншая, справа святая. Дарэчы, мне тут прыйшла ў галаву думка, а ці не рабаваў гэты банк Квінто ў якім 1929 годзе ? (Жарт). Ганна, прынамсі адзін бал дадатковы Вы зарабілі сумленна. Палівач, бадай, таксама – за файную карцінку, хаця Віленскі зямельны банк і не той. Паказаў мне ляснік Ермаліцкі і колішнія палосы Міхалевіча, Шэўчыка і Кунцэвіча, які пасля адкупіў зямлю ў Антося. Трактар даўно зраўняў тут межы, і як кінуць вокам зелянее збажына на кагласным палетку (С.Х.Александровіч. Па слядах паэтычнай легенды. Мн., 1965) Ўсё так. Прычым трактар – гэта менавіта «Беларусь». Чтобы в міре без Россій, без Латвій. У гэты самы час іншыя паўстанцкія люццы заворвалі межы паміж паламі, нацыямі, расамі, рэлігіямі і культурамі а нават і біялагічнымі відамі. І ў іх файна атрымалася. Як кінуць вокам – усюды United Colours of Bennetton. Адкрытае грамадства Але чуваць ужо іншыя галасы ! Здароў будзь, вецер ! Добрыя ж весткі ты нам часам нясеш ! Пра Ле Пэна, Хайдэра ды Берлусконі. Пра хуткі канец леваліберальнай хеўры Cюжэт ненапісанай п’есы: 1902 г., люты. Адразу па смерці Міхала Міцкевіча (і яшчэ да ўзнікнення Шчырабеларускай Этнакультуралягічнай Грамады) яго 19-гадовы сын-семінарыст Кастусь прыязджае на хаўтуры бацькі. Апроч плачаў-галашэнняў па нябожчыку, сям’я ўвесь час абмяркоўвае пытанне: што рабіць з зямлёй у Смальгаўку? (Дзе калісьці Кандратовічы–Сыракомлі былі адно бяспраўнымі арандатарамі). Яе толькі што набылі праз вялікія высілкі, “кідалава” і розныя прыгоды. А тут бацька памёр. Дзядзьку Антосю цяжка ўправіцца аднаму. Хіба што на гэты год засеяць, каб хоць нейкі ўраджай атрымаць – а тады давядзецца прадаваць. Костусь, мо кінеш ты гэтую настаўніцкую кар’еру, дапаможаш радзіне ? - Ды што Вы, мама, хіба я буду ў гэтым гноі кавырацца ? У мяне праца чыстая, інтэлектуальная, я чытаю найбольш прасунутых на наш час гуманітарных інтэлектуалаў, і ўсё чыста разумею. Навошта было мазгі ў тым Нясвіжы сушыць ? - Дык фартуна ж сямейная руйнуецца ! Бацькавы мары ! - Ат, мама, у мяне такія планы ! Я мо славутым пісьменнікам зраблюся, і ўся радзіна праз мяне на дабрабыт узаб’ецца ! А ў вашым калгасе сраным не разбагацееш. А пра працу высакародную сялянскую я лепш узнёслыя кніжкі буду пісаць. Бо наступныя 120 гадоў самой гэтай працай толькі дэбіл можа займацца. No way. Купіў пару дзён таму цікавую кніжку: Гісторыя сялянства Беларусі. Т. 2. Мн., 2002. Аддаў ёй перавагу перад кніжкай Бязлепкінай – зусім не з пагарды, а проста таму, што не чытаю дэтэктываў ад пэўнае пары. На с. 213 знайшоў інфармацыю, якую даўно шукаў: У 1893-97 у Мінскай губ. участкі 10-50 дзес. прадаваліся па 47-38 руб. За дзесяціну, да 10 – па 119-62 рублі. Ну і пачаў супастаўляць з тэкстам: 1) (Калі толькі пачынаюць прыцэньвацца) Пытаўся я ў людзей, брат, сёння Наконт зямлі каля Заблоння, — — Ну, ўсе выгоды каля бока, Тае ж зямлі якраз валока, — Міхал распісваў з жарам далей: — А чорны грунт — дванаццаць цалей! Валока = 19, 84 ці 19,25 дзесяцінаў 2) (калі прыкідваюць, што маюць) Ну, пляц, зямлі на чвэрць надзела; Лічы пад тысячу іх смела. А там зямельны банк паможа, Быка, карову прадамо Чвэрць надзела = 15/4 = 3.75 дзесяцін. 3) у “Заблонні”-Смальгаўку: Зямля, бы ў мацеры калыска, Навідавоку, пад рукамі, Ядзяць іх мухі з камарамі! Вось яна тут, уся валока, Глядзіць на нас, як божжа вока. Зачаўся торг, пайшлі бажыцца Ў жаданні шчырым падружыцца, Каб потым, далей, пры спатканні Не мець ніякіх нараканняў. — Дык так: тры тысячы, Фядосе! Ну дык не зыходзіцца ! Чвэрць надзела выходзіць надта пераацэненай: 267 рублёў за дзесяціну. Ого ! Ды і заблоннеўская зямля: 3000 за валоку – 156 руб. за дзесяціну. Цэны, як ні круці, не гэтых гадоў, не за жыцця Міхала. Ды і пазней цэны не так выраслі. З 1907 па 1914 г. – у сярэднім па 5 заходніх губернях – з 88,8 да 118, 4 руб. за дзесяціну. Асаблівасць беларускай (этна)культуралягічнай сітуацыі, на жаль, заключаецца ў тым, што ў нашым Цэнтры Эўропы марксісты-даследнікі гісторыі сельскай гаспадаркі і марксісты-даследнікі “Новай Зямлі” ніколі не ведаюць, хто што робіць. Загад сабрацца разам можа аддаць або нейкі Саўмін, або мясцовы дэпартамэнт Трэйцяга Сэктару Адкрытага Грамадства – вядома, калі атрымае загад з Бруксэлі-Страсбургу. Вось такое яно, шчырабеларусазнаўства. Дарэчы, 80 гадоў таму для марксіста Доўнар-Запольскага ці якога-н. іншага выхаванца Кіеўскага універсітэта гэтая задачка была як гарэхі. Але за гэты час наша гуманітарная навука зазнала гэткі прагрэс Адраджэньне, можна сказаць. Карацей, чытайце новы нумар часопісу "Спадчына". А пасля будзем падводзіць вынікі. Уладзя Арлоў пра Вільню: www.livejournal.com/users/rydel23/359041 www.svaboda.org/forum усе 73 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|