| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Вельмі матэрыялістычна. Маніфест, як форма літаратурнага твора, патрабуе больш містыкі, рамантызма, метафарычнасці Але мне спадабаліся тэмперамент і маладзёвы імпэт. Вы яшчэ Кібэрбурбалак пачытайце, спадар Глобус :) А чаму Кібэрбурбалкі не зьяўляюцца ў Сеціве ў поўным аб'ёме- паралельна з газэтнымі публікацыямі? Худло будучыні Дарэчы, бурбалкі = кувшинки? Ну дык што за клавіятурнае мысленне? Ці раней было друкарнае мысленне, шарыкавае мысленне, гусінае мысленне, наскальнае мысленне? Калі тэкст аддзяляецца ад асобы - гэта не клавіятура вінавата, гэта з асобай штосьці, з галавой. Што за праблема? Можа, не трэба натхняцца сінтэтычнымі наркотыкамі (а тым больш распавядаць пра Ліры ў газеце) - бо не толькі клавіятурнае мысленне з'явіцца, але й клавіятурныя людзі і галубыя жмурыкі навокал. А наконт "новай літаратуры", якая павінна скора з'явіцца па Вашаму суроччу, - калі ласка, гляньце рускамоўную "Павуціну" Мэры Шэллі, шчэ лепш - "2048". Гэта яно й ёсць - худло ("художественная литаратура") будучыні. :) Цэзар- бронзавы стыль, Басё- пэндзлік для тушы, Сіменон- друкарская машынка Караткевіч дзеля чагосьці пісаў у вышытай кашулі. Псыхалёгія творчасьці Тое, што "клявіятура"- мажлівасьць інтэрактыўнага паразуменьня са сваім чытачом, які становіцца адначасова і пэрсанажам, і суаўтараў, зможа зьмяніць калі не саму творчасьць, дык стымулы для творчасьці,- здаецца, відавочна. Мэсідж, адкуль на Караткевічу ўзялася кашуля-вышыванка? Клавіятура дае ўяўнае адчуванне лёгкасці пісьма графаманаў паболее Стылістыка пачыналася ад стыла Цяжкасць увасаблення слова давала час падумаць. Што такога мы тут нагаварылі, каб гэта паўплывала на нас, на нашыя творы? Усё роўна я не пачну пісаць дэтэктывы, а Кардонскі ні пачне чытаць Фуко Усё марная марнасць і ловы ветру Лукінсайду: кувшинки=бурбалкі ці гарлачыкі :) Справа ў тым, што няма больш менш папулярных дасьледваньняў (а я ня ведаю ніводнага), якія б аналізавалі тэксты паводле носьбіту і інструмэнтаў, з дапамогай якіх яны ствараліся. Таму спроба зразумець, як напісаньне твораў з клявіятуры ўплывае на іх стыль і што ёсьць агульным для тэкстаў, якія ня ведалі папяровых чарнавікоў, падаецца Лукінсайду: Што да сінтэтычных наркотыкаў натхняцца імі, можа й ня трэба, але пісаць пра іх ніхто не забараняе. Не забараняюць жа Сарокіну пісаць пра тое як бацька засм*** і зжэ*** сваю дачку. працяг: Пра Ліры, можа, і ня трэба пісаць, а вось пра Кізі, які хоць і ўжываў MJ і нават сядзеў за наркотыкі ў турме, але напісаў такія кнігі, што даўно пераскочылі ваш постмадэрнізм, сеціратуру й увогуле рэальнасьць кнігі. Як прыемна, Мэсідж нас чытае :) Мэсіджу: Мы такія непаседлівыя, ледзь пасяпяваем пісаць, а каб яшчэ ў сеціва выкладаць рэгулярна Мы жа дзевачкі :) "Чалавек і Інтэрнэт" чытаю з другога нумара. Жывая газэта:) "Справа ў тым, што няма больш менш папулярных дасьледваньняў (а я ня ведаю ніводнага), якія б аналізавалі тэксты паводле носьбіту і інструмэнтаў, з дапамогай якіх яны ствараліся". Бацюхна! :) Што за думкi залятаюць у вашую мiлую галоўку! Хіба ёсць даследванні, якія дазваляюць ставіць такое пытанне? Адкуль у вас узялася думка, што клавіятура хоць неяк уплывае на стыль? Не кажучы пра МЫСЛЕННЕ! Тое, што "клявіятура"- мажлівасьць інтэрактыўнага паразуменьня са сваім чытачом, які становіцца адначасова і пэрсанажам, і суаўтараў, зможа зьмяніць калі не саму творчасьць, дык стымулы для творчасьці,- здаецца, відавочна. (Месідж) Да тут адныя паэты! (Дарэчы, хто-небудзь, патлумачце, дзе на сайце раздзел хайку, кіньце лінк. Не магу знайсці ) Ну што Вы такое кажаце, божа заткні вушы. Што вы маеце наконт "клявіятуры"? Гэта Інтэрнет, гіперлінкі? "Клявіятура" як метафара усяго новага, што прыйшло у наша жыццё і прамыла нам мазгі? Тады я з вамі цалкам згодны. :) "Стымулы для творчасці" - пра гэта наогул ня трэба размаўляць, бо мы тэарэтычна можам ведаць толькі свае стымулы для творчасці, і нікога другога! Аб якіх абагулненнях можа ісці гаворка!? Мэсідж, ну што вы? Стымулы для творчасці застаюцца "тыясамымі" (прыгожа :), як і 100, і 200, і колькі заўгодна гадоў таму. Дарэчы, што такое "інтэрактыўнае паразуменне" - можна больш падабязна? Я не буду з вамі мерацца думкамі, паважаны Месідж, бо спорыць з паэтамі (а Вы - паэт) можа толькі дзяўчына. 2All: Спадарства, ці ёсць тут беларускія хайку? Я чуў, іх складае нейкая дзяўчына Здаецца, нават бландзінаватая, бялявая, прыгожая дзяўчына. :) Не магу знайсці хайку. Lookinside, "зазір- ні пад крышачку" Ці не там рэшта лёсу? Тлусты шрыфт- моцны аргумэнт, Lookinside. Адэкватным адказам былі б прапісныя літары. Але "спрэчка" паэты/"паэта"- так крыўдней:)/ з паэтам- гульня ў адну браму. Прыгажосьць. Паслухаем лепш саму прыгажосьць- яна складае хайку. Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|