| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Аліса, я згодны пра разрывы і "эцюднасьць". Пра жаданьне разьвіцьця і пра тое, што гэтае разьвіцьцё абрываецца (нечакана) ў пустату. Але не забывайце, што сам аўтар ёсьць (ці дэкляруе сябе) будыстам. Для яго пустата не зьяўляецца чыстай адсутнасьцю працягу, а якраз і ёсьць самай сапраўднай крыніцай магчымых працягаў. І гэтым сэнсе Францішак Эн. і прапануе ўглядацца ў пустату як сэнсанапоўнененую Рэчаіснасьць усяго толькі аблокі, якія павольна плывуць па небу. Істотнае неба, а не аблокі. І якраз можа быць беларускі комплекс і палягае на тым, што ў адсутнасьці беларускай рэчаіснасьці бясконца напаўняць тэкставыя прасторы словамі каб пазбавіцца комплекса ўласнай непрысутнасьці о! "комплекс ўласнай непрысутнасьці" добре сказано 2 rumi Абазначыць адсутнасьць у Бабкова як раз атрымалася вельмі добра. Пасьля чытаньня кніжкі адчуваньне такое, нібыта набраў паветра ў рот, падрыхтаваўся нешта важнае зрабіць і ўсё абрываецца. Застаецца жаль, што гэта ніхто ніколі не дапіша. Хоць пакладзі кніжку Бабкова сюды на сайт і прапануй прысутным літаратарам дарабіць :) ***alice гарна ідея! так покладіть залюбки доробимо, відразу у гіпертексті. можна також зробити щось на кшалт буріме таку собі гармошку, як діточки бавляться. боюся лише, що автор буде проти. але ми йому не скажемо. Вось цікавае меркаваньне ў абарону Бабкова, якое даслала Лукрэцыя Борджыя-Агідная: Пару словаў пра апоўзьлікі Піша вам чытач, якога дасталі стогны наконт сюжэту. Усе стогнуць: “ах, ня ўмеюць і лянуюцца пісаць беларускія пісьменьнікі; сюжэт каб распрацаваць, трэба час і высілкі, а яны ледзь пазначаць, як кура па пяску, і вось табе твор – неахайны апоўзьлік, кекс, сьпічаны трэцякласьніцай. Вось Акунін сюжэт будуе – не падкапаесься. А тутэйшыя гультаі усё ў постмадэрн гуляюць, у пяску грабуцца, як Архімэд падчас бойкі”. Каханыя! Хочаце сюжэту – чытайце Шамякіна, Мележа, Быкава. Караткевіча, урэшце. Я асабіста люблю творы ня тупасюжэтныя ці вострасюжэтныя, а цалкам бессюжэтныя, то бок апоўзьлікі. Жыцьцё ніякіх сюжэтаў ня мае, яно паўзе і паўзе, як тэлеграфная стужка. Каб напісаць сюжэт, трэба выдраць зь яго кавалак, “ад сіх да сіх”, выбраць толькі патрэбных для сюжэтнай лініі герояў і мастацка значныя сцэны, якія нясуць у сабе звышзадачу. І каб у творы не было нічога лішняга, каб ён адрозьніваўся ладнай структурай і формай і тым нас незвычайна захапляў, як выкапаная з таго ж пяску 30-тысячагадовая ваза. Начорта вам гэта і толькі гэта? Жыцьцё ёсьць размазьня. Пэцканіна. Ніякага адзінства формы й зьместу вы не дачакаецеся – кукіш! Але калі адысьціся далей і глянуць на мазьню, паўстае цэласная карціна, задуманая Творцам у хвілі натхненьня, і ўёй няма ніводнага выпадковага мазка. Стройнасьці патрабаваў Мікола Дэпрэо-Буало (так, здэцца, званы), і досыць! Нам варта запатрабаваць бессюжэтнасьці, хаатычнасьці і ўсялякага непатрэбства. Балота, у якім кішаць інфузорыі-лапцікі – гэта цікава. Неба, абы-як абсыпанае зорамі – гэта цікава. Касабокі Менск, перапоўнены хамамі – гэта цікава. Паспрабуйце, напішыце пра гэта сюжэтны твор. Выйдзе нуда-нудовішча. Застаюся з Вамі – Лукрэцыя Борджыя-Агідная Хацелася б удакладніць некаторыя рэчы наконт "Клакоцкага" 1. Аніякая гэта ня проза. Гэта хутчэй выкарыстаньне прозы на карысьць паэзыі. Таму кропкі ставіліся там, дзе сканчалася дыханьне, а не там, дзе сканчаўся сюжэт. 2. Аніякі гэта не постмадэрнізм. Калі шукаць нейкае азначэньне (калі ўжо безь яго ніяк) дык я б пагадзіўся на "метафізычны рэалізм". Постмадэрнізм я чэсна і ўсімі сіламі душы ненавіджу і адпаведныя тэксты далей за 2 старонку чытаць не магу. "Постмадэрнізм" для мяне - гэта метафізычная капітуляцыя інтэлектуалаў у спажывецкім грамадзтве, альбо імкненьне пэрыфэрыйных інтэлектуалаў адпавядаць мэйнстрыму, быць як усе. 3. Аніякі гэта не "інтэлектуальны раман". Тое, што там "культавыя імёны" і "складаныя развагі" - гэта проста рэчаіснасьць, у якой я штодзённа жыву і ў якой жывуць мае сябры. Так, як беларускі вясковы пісьменьнік ведаў сваю рэчаіснасьць і апісваў яе на бясконцых старонках Магчыма, "Клакоцкі" - гэта спроба ўнесьці ў беларускую рэчаіснасьць крыху хаосу, пустаты няпэўнасьці непакою Все це, звичайно, вельми цікаво Але На Україні такі саме розклади про постмодерн. І ніхто не може чітко сказати, що це таке насправді. Дуже цікава стаття Юрія Андруховича <a href=http://vitaly.rivne.com/andrukhovych/place.htm>тут</a>. от-так-так тег не спрацював! Вы дарэмна тлустным яго вылучылі. Калі ўжо вылучаць, то тэг болд трэба ставіць па-за тэгам а хреф. Напрыклад вось так: Старонка Андруховіча тут. О, дякую дуже! Вєк живі вєк учісь. (сам до себе засмучено) А в деяких місцях спрацьовує :] (до речі смайлик називається "посмішка робота") Навошта ўсё клясыфікаваць? Праўду пра чавека нельга знайсьці шляхам прэпарацыі яго трупа. Разрэзаная на кавалкі котка нічога не гаворыць пра сутнасьць коткі. Вызначаюць і называюць аблокі, але як жа клясыфікаваць неба? Гэтую кнігу трэба проста сьніць, і добрых вам сноў! а як цяпер пачуваецца т сьлінка Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|