| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Таленавіта, нічога ня скажаш. Праўда таленавіта. І гэта ніякі ня пасквіль, як можа здасца сьпярша, і няпомста за алюзію з х..м (ва ўсякім разе - ня толькі помста). Гэта - літаратурны твор, дзе Я.Брыль - адзін з пэрсанажаў, як Сталін у Сарокіна ці Іуда ў Борхеса. Але перадусім, як падалося, дадзеныя занатоўкі - спроба разабрацца ва ўласнае творчасьці. Тут не бяз самазамілаваньня з раздачай цэдлікаў "дасьведчаны" - "недасьведчаны". Але ж сапраўды дасьведчаны! Магчыма, адзін з тых, хто пакіне адбітак на "безжыцьцёвым пяску". Не зразумелая толькі мэта форуму - абмеркаваньне Вашага твору? Мо' патлумачыце недасьведчаным? Мэта?.. Брыль, Разанаў, Арлоў, Сыс, Дубавец літаратары, пра якіх мне цікава пагаварыць. Чытаю ўсё, што яны друкуюць. Мае занатоўкі пра іх суб'ектыўныя, але яны абапіраюцца на выказванні і тэксты пісьменнікаў, бо калі мы ўжо бярэмся разважаць пра нашу літаратуру, трэба выбіраць вартыя творы спраўдных літаратараў, а не займацца пустаслоўным абстракцыянізмам. Зюськінд, Кундэра, Віан існуюць на беларускай мове ў выдатных перакладах Сёмухі і Шупы. І можна было б паразважаць і пра іх, але не з "канкрэтнымі" чытачамі-спажыўцамі, што абхайваюць беларускіх пісьменнікаў, не чытаючы і не ведаючы іх тэксты. Я таксама люблю творы Брыля. Брыль адзін з лепшых белпісменнікаў. Светла ён піша. Але, цікава, як выбіраюцца назвы для кніг? Неяк я купіў ягоную уцэненую кнігу "Ад сяўбы да жніва". Горшую назву цяжка прыдумаць. Класнае пытанне. Назвы робяць рэдактары, кнігагандль, грошадаўцы, спажыўцы Дакажу пазней. Спадар , Глобус, ці можна я гэты тэкст пастаўлю у вашую рубрыку? Каб парадак быў :) Адаме: А каго менавіта, прозьвішчы назаві, калі ласка, гэтыя "канкрэтныя чытачы-спажыўцы" абхайваюць ня чытаўшы тэксты. Глядзельная заля замерла ў чаканьні адказу Палівачу: Брыля немагчыма ня любіць, бо ён, як ты трапна сказаў, сьветла піша. Шкада, што чытаў я толькі тое, што на "Палічцы", а гэта, як мне сказалі, не адлюстроўвае й 10-ці адсоткаў ягонай творчасьці А вось ты-б, браце, ўзяўся, у рэчышчы нашай апошняй гутаркі, падрыхтаваць штосьці, што табе асабліва спадабалася на "Палічку". Упэўнены, што не я адзін быў-бы табе ўдзячны. Я та падрыхтую, толькі дзе дазвол на чужую інтэлектуальную ўласнасць? А вось давай самаго Брыля спытаем, толькі не праз Глёбуса. Ёсьць у мяне людзі якія ведаюць Брыля асабіста, дык кіну ім пытаньне. Але, на сто адсоткаў перакананы, што адказ будзе станоўчы. Зрэшты, калі-б ведаў ягоны тэлефон, то сам затэлефанаваў-бы. А ці ведае спадарства, што на філфаку творы Брыля не ў пашане? І Глёбуса чытаюць, як ня сьмешна, толькі "прасунутыя". Мо' гэта нармалёвая рэч, але для сярэднестатыстычнага філолуха "Ніжнія Байдуны" наступаюць адно ў першы вечар пасьля стыпендыі Зноў Палівачу: Восдь толькі што атрымаў адказ, што Брыль цудоўна ведае, што ягоныя рэчы са зборніку выдадзенага "Беларускім Кнігазборам" ёсьць на "Беларускай Палічцы", і што ён нічога супраць ня меў. Дык чаму ён павінен быць супраць таго, што менавіта ты падрыхтуеш ягоны нейкі твор? Я, вядома, магу "напрячь" сваіх сяброў у Менску каб яны зь ім скантактаваліся, але ці варта турбаваць і іх, і старога чалавека? Аліса, вядома, патрэбны парадак. Ты гаспадыня і мусіш яго наводзіць. Проста Літара пачала страчваць аператыўнасць, і мне лягчэй закідаць тыксты ў акенца чымсці ляпіць іх да лістоў. Гэта не папрок. Толькі такое пажаданне: хай форум называецца "Янка Брыль", а не "Пазалеташнасць". Валодзя, які Палівач, цябе ніхто нават не спытаў, калі называлі Ўладзімірам. Так і ў кнігах. Назва вельмі мала залежыць ад пісьменніка. Як заўважыў мой тата, першае, што робіць рэдактар мяняе назву твора, каб давесці сваю значнасць і перавагу. Літаратары жывуць па формуле: хоць гаршком назаві, толькі ў печ не стаў. У савецкі час была забарона называць кнігі нават такімі бяскрыўднымі словамі, як "творы", "вершы", "апавяданні", "тэксты" Сварыцца з цэнзарам за назву бессэнсоўна. Назва бліжэй да штрых-коду чымсці да твора. Тобу: Падчас маёй вучобы ў ЛШМ была ў мяне дзяўчына з філфаку ЛГУ. Дык у іх там не ў пашане былі Пушкін, Дастаеўскі, Талстой, Чэхаў. Карацеў уся расейская клясыка. Затое народ захопліваўся прыгодамі Анжэлікі, якая там нейкая маркіза Я доўга ня мог зразумець чаму, пакуль не дапяў, што яны тэорыю ў практыку ўсё намагаліся перавесьці. І што гэта даказвае? Ці зьмяншае гэта велічнасьць таго-ж Талстога? Сп. Раману: Такое ўражаньне, што філфак - зусім недарэчная ўстанова. Асноўная частка твораў, што вывучаецца па літаратурах, як на маё, проста ня можа быць належным чынам усьвядомленая філалагінямі (няхай яны выбачаюць за мужыцкі шавінізм). Ёсьць, канечне, выключэньні Сп. Тобу: У мяне мужчынскі шавінізм наогул адсутнічае. Але з майго досьведу стасункаў з "філфакамі" у мяне, на жаль, атрымалася ўражаньне, што 99% студэнтаў, як жаночага гэтак і мужчынскага полу, на літаратуру было адчынена начхаць. Іх цікавіла, прабачце за паўтор, "перавод тэорыі ў практыку". Але я бачу сэнс у існаваньні Філфакаў нашых Унівэраў і Акадэмій, што знаходзіўся 1% тых, з каго потым і зьяўляліся: Кісьліцына, Шаўлякова і іншыя літ. крытыкі. І менавіта гэты 1% "усьвядоміць асноўную частку твораў, што вывучаецца па літаратурах." (с) Тоб Пачытаў я Глёбуса і падумаў: калі такі шчыры і празарлівы пісьменьнік як Брыль памыліўся ў тым, навошта Глёбус камечыў той часопіс і непраўдападобна апісаў сцэну з сцулямі, дык колькі ж маны і недакладнасьцяў утрымліваюць "Сучасьнікі" самога Глёбуса? Як у тым анекдоце пра бабульку,якая ўбачыла, як Пушкін проста гуляе па лесу і ўсім распавяла пра гэта, а потым пачула з вуснаў другой бабці такі варыянт гэтай сваёй-чужой навіны: "Бачу, сядзіць на паваленым дрэве голы Гогаль і дрочыць". Ці ж кажа нам праўду Глёбус у сваіх нататках, бо кожны бачыць рэчы па-свойму, і, відаць, нам ніколі не даведацца,на адрас якога белпісьменьніка ААН насамрэч даслала тыя "необъятные трусы", забытыя ў нумары заморскага гатэля, пра якія пісаў недзе тут на сайце Глёбус, аўтар Санта-Барбары. Цікава, якую версію прапанаваў бы Брыль? Баршчэўскія, блін Сваё бяспамяцтва на іншых не перакладай, хабёл дзяржынскі. Дзе ты бачыў аўтарства Глобуса на "Санта-Барбары", барбар койданаўскі. Ты Глобусу "дзякуй" за кнігі сказаў? То скажы! Нашаніўцу: Я ня ведаю, за што й каму там Павал павінен "дзякуй" казаць. А Вы, калі ня Глёбус, чаго так расхадзіліся? Наогул мы тут канкрэтную рэч, маецца на ўвазе артыкул Глёбуса, абмяркоўваем ці высьвятляем, хто каму павінны быць удзячным. Дык мо таму, што ў мяне ажно ўсе творы Глёбуса ёсьць я цяпер павінен "цалаваць пыл сьцежак па якіх ён ходзіць"? Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|