| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Дзе канцоўка? Трэба было разбіць на дзве часткі. Даруйце, цяпер зрабіла як сьлед. Яшчэ некалькі тэкстаў, дасланыя мне, хутка таксама зьявяцца. Надта бурлівыя сьвяткаваньні прыднястроўцы і адэсіты гэта ўмеюць :) Аліса, родненькая, супакойся, калі ласка, у саміх шчэ галава трашчыць пасьля сьвятаў. Калі наехаў на цябе ў гарачцы, то прабач. Вунь Ганьне, дзякуючы інфармацыі Палівача, "мы з Адамам усю поўсьць парвалі" і нічога, ніякіх прэтэнзій, бо поўсьць, як і мы, віртуальная. Але зараз сьвяты засталіся з-заду, дык можа час ДЗЯКУЙ! ВЯЛІКАЕ ДЗЯКУЙ за зьмешчаны гэты матэрыял Аксаны Бязьлепкінай. Ты мне па сакрэту шапні, ці яна сама пяро ў гэным, так мной каханым жанры, яшчэ не спрабуе? АЛіса, а ці ёсьць магчымасьць запрасіць сюды Бязьлепкіну, бо шмат пытаньняў зьяўляецца па меры перачытваньня. Хацелася-б спытацца. Напрыклад пра аўтарскі састаў і падборку твораў, бо я ведаю яшчэ некалькі беларускіх дэтэктыўшчыкаў (дарэчы: Міколу Чаргінца я такім ня лічу). Проста цікава Спасылкі цікавыя. "Прыватная гутарка з Глобусам", "Прыватная гутарка з Кавалёвым" Паколькі ні адзін, ні другі ня супярэчылі, то чым гэтыя спасылкі горшыя за любыя іншыя? Можа Аксана пісала іх на магнітафон? Спасылкі, Раман, робяцца, толькі на надрукаваныя "гутаркі". Гэта як у следстве магнітафонная стужка толькі "ускосная ўліка". Ці варта мне Вас, вучыць, Вашаму рамяслу? Не? Ну дык вось і магнітафонная стужка даўно ня служа ЎСКОСНЫМ доказам. Я проста зьвярнуў Вашую ўвагу, што Глёбус можа запярэчыць, маўляў ён там гэтага Бязьлепкінай не казаў, але паколькі маўчыць, значыцца казаў і са спасылкай на сваю зь ёй гутарку пагаджаецца. Вы ж, сонейка, толькі й робіце гэта на форумах. Вучыце нас, вучыце Можна было яшчэ спаслацца на гутарку з У.Эка і ён бы прамаўчаў. Ці на Конан-Дойля гутарка пад час спірытычнага сеансу Ганна: Вы-ж там ад Глёбуса ў трох кроках, дык можа варта спытацца яго ці была гутарка, ці пагаджаецца ён з тым, што ягоная думка перададзеная правільна? А наконт вучобы А вось ня вучу я Вас! Бо калі-б я ВУЧЫЎ пісьменьнікаў ЯК пісаць, дык тады так, але-ж ці раблю я гэта. Уявім сабе, такую сытуацыю. Вось прыйшоў я, напрыклад, у пекарню. І так сьціпла прашу, што мне хацелася-б абаранак, а мне плюх пад нос цагліну жытняга хлеба. Я зноў, ужо больш настойліва, кажу што мне трэба АБАРАНКІ, а мне зноў пад нос цагліну жытнёвага хлеба. Я-ж не спрачаюся, што ён смачны, але-ж я АБАРАНАК хачу! А цяпер на гэтым прыкладзе падкажыце мне, дзе я пекара вучыў тэхналёгіі выпечкі Няма такога? Ну дык і ня вучу пісьменьнікаў іхнай ТЭХНАЛЁГІІ, я проста ўпарта намагаюся ім растлумачыць, што я, ды не я адзін, хачу МАСАВАЙ (дэтэктывы, баявікі, сайфай, фэнтэзі) літаратуры Была, Раман, гутарка, была. І Бязлепкіну я ведаю, і Глобуса, і Кавалёва. І нават ведаю, калі яны гаварылі. І пра што. Усё адпавядае тэксту. Вы перамаглі. Мяне сёння спыталі: "У цябе зноў прыступ мазахізму з Кардонскім гаварыць?" :)) Сапраўды Самае сьмешнае і дзіўнае ня ў Вашым, Ганна, "мазахізме". Дзіўна тое, як часта нашыя пісьменьнікі, прозьвішчы называць ня буду, схопленыя на дурасьці, ці на адкрытым паклёпніцтве, пачынаюць замест таго каб выбачыцца, таго хто схапіў паліваць брудам, асабліва карыстаючыся гэаграфічнай дыстанцыяй. Але Вы мне так і не адказалі, дзе я вучыў пісьменьнікаў іхнаму рамяслу. Ці можа я Вас вучыў Вашаму? Але чаму мне, Раману Кардонскаму, пісьменьнікі адмаўляюць у праве мець сваё меркаваньне пра іхны ПРАДУКТ? Гэты сайт прысьвечаны беларускай літаратуры, так ці не? Калі так, то дзе яшчэ можа выказаць сваю апінію СПАЖЫВЕЦ літ. прадукту пад назовам КНІГА? Аксана, тэорыю Вы, здаецца, засвоілі. Цяпер "дзела за малым" напішыце добры дэтэктыў! Так, я калісьці быў дазволіў сабе выказаць сваю незадаволенасьць Вашай першай кнігай. Але, як бачу, Вы гатовыя працаваць і да справы ставіцеся сур'ёзна. Імхо, гэта для пісьменьніка вельмі важныя рысы. Спадзяюся, Вы нас усіх усьцешыце нейкім новым творам. Рыдлю: Слухай, браце, а ці мог-бы ты мне пазычыць кнігу Бязьлепкінай, пра якую так неласкава выказаўся яксьці. Выдаткі на перасылку кампенсую, і кнігу вярну абавязкова, абяцаю пры ўсіх. Я замовіў кнігу Бязьлепкінай ажно тром чалавекам і ніводны не знайшоў. Мне адзін нават казаў, што з аўтаркай размаўляў дык і ў яе ня было на той час Цікава, а сярод традыцыйных матываў забойства, пералічаных у класіфікацыі спадарыні, не фігуруюць такія, як рэўнасць ды зайздрасць ? Або яны неўласцівыя для нашай шчырай краіны (асабліва другі ?) І яшчэ цікава, чаму не разглядаюцца такія падвіды дэтэктыву, як дэтэктыў-вандраванне (накшталт раманаў Ільфа і Пятрова) ці іранічны дэтэктыў ? Ці не таму, што Беларусь – надзвычай сур'ёзная краіна, і таму дэтэктывы ў ёй мусяць быць таксама працавіта-цягавітыя, шчырыя, па ўсіх правілах падгледжанага недзе Cargo Cult’у ? Грошы любімае слова Глобуса. Замяніць яго на "матэрыяльныя выгоды" мазгоў не хапіла. І яшчэ пытанне: калі я слушна зразумеў, ідэяльны беларускі дэтэктыў мусіць не быць перагружаны рэаліямі – у адрозненне ад раманаў Агаты Крысці (я вельмі люблю глядзець экранізацыі, проста каб сачыць за прадметамі старога англійскага побыту, выстаўленымі ў кадры – а прадметы там падбіраюць невыпадковыя). Карацей, класічны (шчыра)беларускі дэтэктыў мусіць ані ў якім разе не быць напоўненым атрыбутамі заходнееўрапейскага буржуазнага побыту ХV-пач. ХХ ст. (музычная шкатулка з “Небяспечнага павароту”, Цюдораўская ці там Віктарыянская архітэктура, фаянс Wedgewood (варыянт: свержанскі)) і іншым антыкварыятам (дапускаюцца слуцкія паясы). Сп-ня Бязлепкіна катэгарычна не раіць злоўжываць г.зв. “добрым густам” з прычыны ягонай непапулярнасці сярод шчырабеларускай аўдыторыі. Затое можна бязмежна ўжываць атрыбуты новарускага чартагону, як знакі, аўдыторыі цалкам уцямныя. Але, здаецца, шчырыя беларусы і так дасканала засвоілі правілы напісання менавіта такога дэтэктыву. Больш таго, працэнт аўтараў рускіх дэтэктываў-хітоў, якія з паходжання шчырыя беларусы, самы высокі сярод усіх нацмэнаў, якіх толькі можна ўявіць, уключаючы нават жыдоў. Напісанне папулярных дэтэктываў – гэта наш традыцыйны адхожы промысел, як у XIX ст. грабарства (відзіш, стаіць ізмаждзён ліхарадкаю…) На адной толькі Літары ёсьцека бынаймней чтэры такіх прызнаных маэстра-грабары. То навошта спадарыня вучыць вучоных, якія і так дасягнулі вышынь майстэрства і прызнання шырокай публікі ? А можа, перспектыва беларускага дэтэктыву (як і літаратуры ў цэлым) з нацыянальным калярытам – у звароце да жыватворных глыбінь жыцця людовага? Памятаецца, у Карэла Чапека ёсць дэтэктыўнае апавяданне, дзе стары паліцэйскі вучыць маладога рамантычнага калегу не адрывацца ад сярмяжных рэаліяў і быць прасьцей, уяўляючы матывы, псіхалагічныя партрэты і г.д. Улічваючы традыцыйную ролю Прагі ў фармаванні нашага нац. менталітэту, да Чапека варта прыслухацца. Маю на ўвазе, што высокі патэнцыял бел. дэтэктыву можа палягаць у выкарыстанні такой традыцыйнай архетыпова-аўтэнтычнай каранёва-вытокавай з’явы як забойства на побытавай глебе, за сумесным распіццём Крыжачка ды/ці снахацтвам-інцэстам. Бязлепкіна такая правільная, што ёй цяжка ўявіць сабе забойства дзеля забойства. Дэ Сад пісаў, што няма большай асалоды, чым пазбавіць жыцця іншага чалавека. Люблю маркізаў Вось, ізноў нашыя пераходзяць да асобаў. Якая розніца: правільная яна ці не. Можа, мы яшчэ прымусім аўтараў дэтэктываў і крытыкаў дэтэктываў забіваць людзей? Каб болей жыцця было А забойства дзеля забойства мне, напрыклад, нецікавае. Люблю інтрыгу. А нехта любіць маркізаў. Справа густу. А мо яно й лепш, што да асобаў пераходзяць. Буду ведаць, што Бязлепкіна правільная. :0) Недахоп нашых дыскусій у тым, што мы ўсе калі нам няма чым аргументаваць хутка пераходзім на асобу, проста па Жванецкаму. Адным зь недахопаў беларускіх дэтэктываў зьяўляецца, і Манкурт слушна пра гэта піша, тое, што ў якасьці падставы для зьдзяйсьненьня злачынства амаль заўсёды выступае нейкая НЕНАТУРАЛЬНАЯ прычына. У якасьці другога недахопу, як на мой погляд, інтрыга амаль не закручана. Я са сьпісу Бязьлепкінай чытаў некалькі кніг і амаль што на дзесятай бачыне ўжо ведаў хто злачынца. Хаця прачытаўшы асобныя кнігі нашых беларускіх пісьменьнікаў, якія пішуць для Расеі, на адсутнасьць інтрыгі й дынамічнага сюжэту там, чамусьці, жаліцца ня трэба. Fantomo en Hajcuniŝki - пераклад «Прывід у Гайцюнішках» на Эспэранта. Дарэчы, гэты артыкул Аксаны пабудзіў такі мяне набыць тую кнігу :-) доўга яна мне вочы муліла пайду ў кнігарню! 2Кардонскі Вашыя менскія сябры могуць зьвярнуцца ў "Акадэмкнігу". У той частцы, дзе ў кнігарні зьмяшчаецца мастацкая літаратура, яшчэ сёньня кніга Бязьлепкінай была. Эх, што за сябры ў мяне Не памятаю хто пісаў на форуме пра "Вялеса", што яна ў "Акадэмкнізе". Я гэтую інфармацыю добрасумленна пераправіў у Беларусь. Паведамілі, што няма. Вось і вер пасьля гэтага сябрам Буду зноў, ужо больш жорстка, прасіць Я спадзяюся, "больш жорсткая просьба" будзе ў рамках закону, без заломваньня віртуальных рук? :-) Магчыма, у "Акадэмкнізе" проста зьвярнуліся ня ў той аддзел. Там жа зараз фактычна 2 кнігарні (кожная з асобным уваходам). Супакойцеся, Пэтроні, мы абыйдземся бяз вонкавых пашкоджаньняў. Адбітыя ныркі й пячонка ў разьлік ня йдуць Кніжку Бязлепкінай я бачыў учора ў краме "Эрудыт" каля кіно "Кастрычнік", дзе купляў 2-гі том "Гіторыі сялянства Беларусі" хех. у выніку чытаньня "літары" распачала чытаньне кніжачкі "белая русь". замест працы )) Бобік, то бок форум, здох. Гэта я дапісаў, каб паведамленняў было роўна 30. Як мне гадоў. Табе 43. Зараз на ТV "Культура" ідзе перадача пра жанр дэтэктыва. Удзельнічаюць Дашкава, Данцова, прадстаўнікі выдавецтва ЭКСМО і т.д.Шкада, што ў Амэрыцы "Культуру" не трансьлююць - Раман не паглядзіць. :) Дарэчы, атрымліваецца, што толькі Панны і ратуюць БелЛіт. Алеся Ж. ды Бязлепкіна. Крытыка таксама ўся захопленая. Сапраўды, матычна мова атрымліваецца, аднак. Можа яно і няблага ? Як казаў мой дырэктар школы, жанчыны старэйшыя за мужчынаў на мільён гадоў. І разумнейшыя. Дырэктар школы быў кабетай ці мужчынам? Калі кабетай, то ўсё зразумела. Калі мужчынам, то можна дэтэктыў пісаць. Як зацюканы дырэктар помсціць жонцы за зняважанне. Аддам сюжэт бясплатна. А ў Палівача возьмеце падрабязнасці. Вось так усе выдумляюць сюжэты, але дэтэктывы ніхт ня піша Дэтэктывы не падабаюцца эстэтам, а аўтары дэтэктываў, напісаўшы адзін такі твор, пачынаюць камплексаваць, бо іхныя фанаты бездапаможныя перад крытыкамі. Зачарованае кола. Эстэту: Вы ў шмат чым маеце рацыю, але я гатовы ўстаць на абарону аўтара ЦІКАВАГА дэтэктыва ажно "да крыві пад спагногцямі". Засталося толькі даведацца а хто ў нас ЗАРАЗ піша ЦІКАВЫЯ дэтэктывы па-беларуску. Прозьвішчы ў студыю, калі ласка. Раман Зразумейце, што можна пісаць для сябе вершыкі, дзённікі, нават апавяданні, але толькі не дэтэктывы. Іх звычайна пішуць для некага. А ў нас якбы няма для каго. Людзі проста не пачнуць іх пісаць. Эстэту: Вы дзесьці бачылі, каб людзі НЕ ЖАДАЛІ чытаць ЦІКАВЫЯ дэтэктывы? Не? А чаму-ж тады напісалі, што у нас іх няма для каго пісаць? Гэта значыцца ўсякую нудзяціну чытаць ёсьць каму, а дэтэктывы значыцца няма каму. А можа шчыра скажам сабе: ніхто не бярэцца пісаць цікавыя дэтэктывы, бо для іх напісаньня трэба ня толькі талент мець, але трэба мець ДАР. І розныя "таварышы", адчуваючы адсутнасьць гэтага дару, пачынаюць аттапырываць лупы: дзюдзікі, маскульт, не спараўдная літаратура 2валерка карбановіч "Калі мужчынам, то можна дэтэктыў пісаць. Як зацюканы дырэктар помсціць жонцы за зняважанне" Дырэктар Васіль Талмачэвец быў тады 27-гадовым халасьцяком. Высокім, прыгожым. разумным.Дэтэктыў, аднака.:) Валерка, палескі мача, аднак Раману А якіх аўтараў дэтэктываў вы чыталі? Давайце пагаворым па тэкстах. Што для вас цікавае, а што не. Можаце не называць творы, я і па прозвішчах пра ўсё здагадаюся. "Мастер российского детектива Сначала братья Адамчики честно написали белорусский детектив - в 1992 году. Он не был востребован. Глобус, конечно, сходил в издательство "Мастацкая лiтаратура", но быстро вернулся. Можно было бы признать эксперимент неудачным и больше не писать детективов. Однако братья , как обычно, не сплоховали: скоренько перенесли его в российские декорации, перевели на русский язык, и детектив под названием "Всегда светло возле тюремных стен" вышел в свет полумиллионным тиражом. Русский детектив стал еще одной золотой жилой для белорусского писателя Адама Глобуса. Существует, к примеру, огромное количество детективных романов (около сотни), подписанных "Андрей Воронин". На обложке сзади, где обычно печатаются фотографии авторов, читатели могут лицезреть портрет Адама Глобуса. Есть иная серия детективов - специально для женщин. Их автор - некая Марина Воронина. Там, соответственно, просвещенный читатель может обнаружить портрет жены Глобуса Елены Адамчик . Глобус объясняет это так: он курирует проект, несет ответственность за все, что написано Андреем Ворониным, и именно поэтому его фотографии помещены на обложке. Он не скрывает существования литературных негров. Объясняет, что если в "Санта-Барбаре" - тысяча серий, то, несомненно, над сценарием работала целая армия людей, которые время от времени менялись. Кстати, справедливости ради нельзя не заметить, что среди последних, уже изданных проектов Адама Глобуса - "Всемирная энциклопедия философии" и "Философия ХХ века"." Увесь тэкст артыкула "Продавец воздуха" в приложении "для служебного пользования" к БДГ от 6 марта 2002 года www.bdg.by/dsp/2002/03/02/p22.htm Смутнаму віжу: Удакладніце пытаньне, калі ласка, Вы пытаецеся пра беларускіх ці наогул? Калі наогул дык надта шмат пералічваць. Калі пра беларускіх дык гэта Клімковіч, Праўдзін, Шыцік, Усеня, Сысой і Бабіна. Ну яшчэ чытаў пару кнігаў Чаргінца, праўда па-расейску, якія мне прыслаў чалавек якому я, на жаль, нічым зараз не магу адудзячыць. Вось, мабыць, і ўсё. Гэта я пра зараз жывых пісьменьнікаў. Забыўся яшчэ Шайбака ўспомніць. Можа яшчэ каго ўспомню, але не зараз, бо вочы зьліпаюцца. Раман Спіс грунтоўны. :-))Але трэба ўдакладніць, а хто вам спадабаўся. Разумееце, густы ў людзей такія розныя, і дэтэктывы, якія люблю я, магчыма, не спадабаюцца вам. Я не чытаў цалкам той тэкст, што тут Бязлепкіна напісала, але прагледзеў, там і Глобус ёсць :-)) ды і сама яна, калі не памыляюся, нешта спрабуе пісаць. "Ціпа" ад тэорыі да практыкі і назад.:-) Смутнаму віжу: Сваё меркаваньне наконт Шайбаковага "Забойства на Каляды" я здаецца выказаў. Вось і лінк каб гэтую рэч пачытаць: miraslaw.litara.net/zabojstva.html Што тычыцца хто спадабаўся. Баюся Вас рашчараваць. Сказаць што мне хтосьці спадабаўся, значыцца казаць супраць свайго сумленьня. Таму скажу шчыра, што мне ніхто не спадабаўся. Мабыць мне ёсьць зь кім параўновываць, а параўновываньне ня йдзе на карысьць беларускіх дэтэктыўшчыкаў. Сколькі-б мне не дзяўблі ў галаву, але я лічыў і лічу пісьменьніцтва звычайным рамяслом. Такім-жа як і праграмаваньне. І чым больш чалавек займаецца сваей справай, тым больш ён павышае свой прафэсыйны ўзровень. Лічу што ў Максіма Клімковіча, як на мой густ самага таленавітага зь пералічаных, ёсьць найбольшыя здольнасьці да дэтэктываў, але ці ён піша як сааўтар "Сьвятло ля вязьнічных муроў", ці "Прывід у Гайцюнішках". Адзіны сола-дэтэктыў, які я чытаў, гэта "Сцэнар сьмерці". Пасьля гэтага Максім Клімковіч, здаецца, поўнасьцю перайшоў на расейскую мову й стаў выдавацца пад псэўдонімам Андрэй Варонін. Чым, калі шчыра, моцна зьняважыў нас, беларускіх аматараў дэтэктыву. Але ўсё-ж спадзяюся, што возьмецца за розум. Нядрэнна піша Усеня. Шыцік піша дабротна, але не захапляльна, фантастыка яму лепш даецца. Сысой - прафэсыянал і гэта адчуваецца. Прачытаўшы ягоную кніжачку "Па воўчым сьледзе" адчуў як давяць на пяро пісьменьніка пагоны. Тыя тры аповеды, што там зьмешчаныя, даюць спадзяваньне на працяг і на буйнейшы аб'ём, маю на ўвазе аповесьць. Праўдзін піша няроўна. У адзін зборнік панапіхана ўсяго й дрэннага й добрага. Мабыць ад гэтага застаецца такое ўражаньне. Яму-б параіў больш практыкавацца ў гэтай справе. Пра Бабіну таксама ўжо пісаў. Бязьлепкіну ня чытаў, акрамя гэтай ягонай працы, так што апініі пра яе не маю. Спадзяюся, што такі разгорнуты адказ Вас задаволіць. Адказ выключна інфарматыўны. А хто вам увогуле падабаецца? Якія вам дэтэктывы падабаюцца? Зловім Глобуса, Клімковіча,Бабіну і Бязлепкіну і замовім кожнаму па дэтэктыву. Акцыя "Дэтэктыў для Кардонскага"! Мне падабаецца, калі з клясыкаў жанру, Чэстэртон, Чэндлер і Спіллэйн. Прыехаўшы ў Канаду пасьля Клэнсі перачытаў іх у першую чаргу. Хаця, калі шчыра, дэтэктывы стаяць далёка не на першым месцы сярод маіх літаратурных прыхільнасьцяў. Першае месца досыць даўно й, мяркую, надоўга заняў такі жанр сайфай як альтэрнатыўная гісторыя. Я нават сабе бібліятэку альтэрнатыўнай гісторыі зьбіраю. Дарэчы кніга Гары Гарысана якую зараз перакладаю таксама належыць да гэтага жанру. Прасіць беларускіх пісьменьнікаў каб тварылі ў такім жанры, - а наша гісторыя мае столькі вузлавых момантаў! - ня буду. Як наогул ня зьбіраюся прасіць каб штосьці пісалі захапляльнае. Няхай сабе "вандруюць за край сьвядомасьці", можа там знойдуць непатрабавальнага чытача. Але няхай тады ня крыўдзяцца, калі набываць і чытаць буду тое, што мне падабаецца. Вы залішне ганарлівы. Вы не думалі, што ёсць пісьменнікі, якія зараз на раздарожжы. У кожнага пісьменніка ёсць свой жанр, галоўнае, у час яго знайсці. Магчыма, нехта з нашых і не чуў пра альтэрнатыўную гісторыю, а вы б расказалі, параілі. А вы адразу іх за межы свядомасці. Пісьменнікі любяць сваіх чытачоў, то трэ плаціць узаемнасцю. Пісьменнікі вучаць жыць, павучыце іх пісаць! Пісьменьніку: Шчыра кажучы, я на Вас пакрыўдзіўся. І ёсьць за што. Ніхто так ня любіць беларускага пісьменьніка як я. Пры гэтым, у адрозьненьні ад прафэсыйных крытыкаў, люблю іх абсалютна бескарысьліва. Больш таго, рэгулярна. набываю іхныя кнігі. Тут, у Бостане, сабраў неблагую беларускую бібліятэку. І нікога са сваіх чытачоў так пісьменьнікі, мякка кажучы, ня любяць, як мяне. Вы, мабыць, на Літары адносна недаўна, а то-б ведалі якія тут палалі баталіі калі я папрабаваў давесьці, што хацелі-б чытаць беларускія чытачы. Менавіта тады спадар Алесь Аркуш напісаў, што яго цікавяць "вандроўкі за край сьвядомасьці", а ня меркаваньня й жаданьні чытачоў. Так што гэта не я іх у "вандроўкі за край сьвядомасьці" пасылаю, а яны самі. Я-ж, наадварот, іх назад у сьвядомасьць прыцягнуць намагаюся. Ня ведаю ці будзе з маіх высілкаў плён Што-ж тычыцца жанру альтэрнатыўнай гісторыі. Дык, перакананы, што ўсе пра гэты жанр ведаюць. Але, калі цікава, раскажу. Кнігі жанру альтэрнатыўнай гісторыі зыходзіць з таго, што ў нейкі момант гісторыя пайшла не так як мы яе ведаем. Ну вось узяць, напрыклад, такі момант калі крыжакі зьнішчылі дзяцей вялікага князя Вітаўта. Менавіта таму кароль Польшчы й лічыўся ў нас вялікім князем. А ўявім сабе, што сын, спадкаемца Вітаўта, ацалеў, а Вітаўт быў каранаваны папам. Ды ці мала такіх момантаў у гісторыі Беларусі калі-б гісторыя магла пайсьці зусім іншым шляхам? У посцінгах на любую тэму гаворка часта збіваецца на абмеркаванне асобаў пісьменнікаў, якія яшчэ ў канцы 80-х уваходзілі ў аб'яднанне "Тутэйшыя", ці былі паблізу, а цяпер перайшлі на пісанне па-расейску: Шайбак, Сцепаненка, Клімковіч, Сіўчыкаў і іншых. Мне здаецца, што не варта іх чапаць наогул. Іх у беларускай літаратуры няма, няма пра што і гаварыць. Да пачатку 90-х яны выпусцілі па беларускамоўнай кніжачцы з серыі "Першая кніга пісьменніка" і фактычна замёрлі. Перайшлі на расейскую мову, пішучы на якой зарабляюць вялікія грошы, пабудавалі кватэры, ездзяць у Гішпанію адпачываць і сумаваць па бацькаўшчыне, аб чым рэгулярна друкуюць "справаздачы" ( гл. напрыклад "Дзеяслоў" №2). Шчыра кажучы, мяне ўжо закалябалі гэтыя падарожныя нататкі з Барсэлоны, Січазу ды іншых гішпанскіх гарадоў. Я не асуджаю іх у тым, што яны зарабляюць такім чынам шмат, магчыма вельмі шмат. Наадварот, ухваляю - чым больш будзе багатых беларускіх людзей, тым лепш. Другая справа, што беларускі грамадзянін, у тым ліку пісьменнік, павінен памятаць і аб Беларусі. Як на маю думку, дык, зарабіўшы ладныя грошы на напісанні дзясятка-другога раманаў па-расейску, сядзь, ды і для беларускага чытача напішы што-небудзь вартае, калі можаш. Не можаш - знайдзі спосаб падтрымання маладых аўтараў, матэрыяльна падтрымай беларускую газету, часопіс, у рэшце-рэшт вучняў беларускага класа, якіх дзяржава трымае нібы ў рэзервацыях. Дык такога ж няма, а калі і ёсць, дык гэта выключэнні, а не правіла. Ёсць яшчэ падозранне, што яны проста не могуць пісаць. На расейскім рынку зарабіць можна на любой пісаніне - ён вялікі і раскручаны - праглыне ўсё і дасць прыбытак. А вось напішы што-небудзь для беларускага чытача - нешматлікага, але даволі добра абазнанага ў літаратуры - і выйдзе пшык. Тут заўважаць, чаго ты варты, як літаратар. Што да прыкладаў ахвяравання дзеля беларушчыны - гэта Алесь Белы, наколькі я ведаю ён займаецца бізнэсам, а здолеў выдаць грунтоўную кнігу з нечаканым паглядам на беларускую гісторыю, якая надзвычай папулярная; ці бізнэсовец з гарадзеншчыны Дубатоўка, які выступае, як мецэнат і даследчык; навуковец Катлярчук са Швецыі; мастак Марачкін, які выдаў цудоўны альбом, ці мае знаёмыя, радыёінжэнеры, адзін з якіх працуе на японскую фірму, а другі на беларускую. З ініцыятывы першага гарадскімі ўладамі была адкрытая беларуская гімназія у Менску ў 2002 годзе, другі прымусіў улады стварыць беларускі клас у сваім раёне і яшчэ літаральна зацягнуў у той клас дзяцей двух беларускіх пісьменнікаў, якія і не недта каб імкнуліся аддаць дзяцей вучыць па-беларуску. На халеры ім усім (а яны добра зарабляюць), займаца беларушчынай? Бо не махнулі рукой на Беларусь, выбудоўваюць яе будучыню сваімі рукамі нават у цяперашніх вар'яцкіх умовах. ВАЛІЭРЫ: Вар'яцкія ўмовы ў тваёй галаве. Нармальны чалавек ня будзе разьмяркоўваць чужыя грошы, бо яны чужыя і таму іх не разьмяркуеш, навет на самыя звышпатрэбныя справы. Сутыкненьне адных беларусаў з другімі беларусамі вельмі гадкі занятак. Гэтыя харошыя беларусы, а гэтыя беларусы не харошыя; такая пастаноўка пытаньня шкодная. Што ты, ВАЛІЭРЫ, ведаеш пра Шайбака, Клімковіча, Сьцяпана? Што ты напісаў і зрабіў? Я ведаю, што яны зрабілі для беларускай культуры. Кожны з іх паасобку зрабіў у літаратуры больш, чым усе табой названыя разам узятыя. Гаворка круціца вакол "тутэйшых" яшчэ і таму, што акрамя іх нікога няма, бо сур'ёзна пагаварыць можна толькі зь імі. Валеру: Вы шмат у чым маеце рацыю. Хаця-б я не стаў грошы ў чужыцх кішэнях лічыць. Вось ГРАНТЫ я лічу, сачу за імі, што, калі шчыра, ня прыбаўляе мне аптымізму й веры ў будучае адраджэньне. ЯК чалавек зарабляе, мяркую гэта ягоная справа, галоўнае каб, як і сп. Бендэр, шанаваў КК. Вашыя думкі я поўнасьцю падзяляю, у тым, што зарабіўшы на хлеб з салам, можна штосьці й для беларушчыны зрабіць. Пагляжу я на беларускіх грамадзкіх дзеячоў у ЗША й Канадзе, вось і жывы прыклад. Ніхто зь іх ад працы ня вызвалены, бо няма ў нас у нашых асяродкаў такіх сродкаў каб камусьці зарплату плаціць. Усе працуюць. А ЯК у ЗША ці Канадзе працуюць ведаю ня з чужых слоў. Але, крыху перавёўшы дух ды кінуўшы штосьці ў рот, сядаюць і робяць беларускую справу. Прынамсі я каб больш пасьпець зрабіць прывучыўся спаць па шэсьць гадзін. Так што ў гэтым пляне поўнасьцю згаджаюся. Што тычыцца "нізкай якасьці", як на Вашую думку, беларускай літаратуры і неталенавітасьці іх. То тут я, прабачце, моцна з Вамі не згаджуся. Справа зусім ня ў тым, што ў Расеі "любы літтавар схаваюць". Мяне забівае якраз тое, што ў асноўным кнігі напісаныя для Расеі гэта ЧЫТАБЕЛЬНАЯ літаратура. А вось калі пішацца для беларусаў, так і адчуваеш гэткае пагардлівае да іх стаўленьне - мяўляў, з вас мне грошы не атрымаць, жрыце так. Вось і атртымліваецца, як у Расею дык захапляльныя рэчы, як у Беларусь дык "вандроўкі за край сьвядомасьці", якія, калі шчыра, акрамя аўтара больш нікому ня цікавыя. Але я пра гэта стаміўся ўжо пісаць. Тутэйшаму: Згодна з Вашай думкай, дык аб літаратуры маюць права выказывацца толькі літаратары, аб мастацтве - мастакі, аб міліцыі - мянты Дзіўная, прабачце, у Вас лёгіка. Раман Напэўна, вы не да тых людзей звярталіся ці яны вас неадэкватна ўспрымалі. Калі доўга біць нават у сцяну, яна не вытрымае. Хлопцам Кіньце лічыць чужыя грошы. Дайце мне грант, і я таксама яго скраду (частку), і вы скрадзяце, і ўсе. Краіна ў нас такая. Жывем грантамі. Смутанаму віжу: Можа падкажаце да каго зьвяртацца. Зьвяртаўся я да Глёбуса, гады ці не з два таму. Ён мне адказаў, што макулатуру ня піша. Цікава калі тое, што ён піша не макулатура, дык што тады? Вось навязаў я лучнасьць з некалькімі пісьменьнікамі, калі шчыра з добры тузінам іх, і, нейкія зрухі ўжо ёсьць. Прынамсі, так выглядае. Вунь на іншым форуме Жбан зьмясьціў тое, што мне вельмі спадабалася. Ды й ня мне аднаму. Ведаю трох чалавек, водгук якіх быў вельмі станоўчым. Проста надта марудна справа йдзе, а я чалавек па-натуры гарачы, нецярплівы Што тычыцца грантаў. Я цалкам згодны, што можна скрасьці частку гранту, але ня ўвесь-жа дый пры гэтым нічога не зрабіць Скажыце мне, недасведчанай. А ці ёсць у бел.літ. дамскі раман, з тых, якія на вокладках маюць безліч сардэчак, а ўнутры столькі ж пацалункаў. Трэ і пра электарат думаць. :-) Простай чытачцы: Я ўжо безьліч часу зь беларускіх пісьменьнікаў не магу ДОБРЫ дэтэктыў выбіць. Дык далучайцеся, дык можа хоць Вас паслухаюць. Пакуль, наколькі мне вядома, - магу памыляцца, бо спэцыяльна ня цікавіўся, - дамскага рамана ня было, можа нават і ў праекце яго няма. З дамскімі раманамі трохі спазніліся. Патэнцыяльная аўдыторыя ўжо чытае рускамоўныя. Беларускамоўны дамскі раман трэба зрабіць МОДНЫМ. Як? Не ведаю. Магчыма, ужо і ніяк не ўратуеш сітуацыі. А маці майго сябра сказала неяк, што няма ў бел.літ. кніжкі, з якой можна паехаць у санаторый. Яна хмм філолаг, спецыяліст. :-) Ведаю я адзін дамскі раман. Пра гейшу. Сапраўды дамскі. Хаця й дзеля вузкага кола. Але дамскі. А ў санаторый трэба ня з дамскімі раманамі езьдзіць. Прынамсі дамам. Чытачцы АРХЭ: А з чым у нас не спазьніліся? Проста цікава пачуць Вашую апінію й параўнаць са сваёй. Чытачу Дзеяслова Добра, што ведаеце, мала, што адзін. Гейшы - гэта, вядома ж, добра, толькі я не аматарка усходняй экзотыкі. Хачу беларускае. Раману Кардонскаму Не ведаю. Не хочацца сцвярджаць, што мы суцэльныя "тормазы". Ведаеце, я падумала і вымушана пагадзіцца, што ў многім, пра што вы тут казалі, вы мелі рацыю. Мы стогнем ад нашай літ-ры. А маёй сяброўцы адзін чалавек параіў пісаць пра бамжоў і прастытутак. А яна такіх знаёмых не мае і ўвогуле дзяўчо з добрай заможнай сям'і. А ёй, пачаткоўцы, ужо навязваюць нейкія межы, палганяюць пад бамжацтва. А пасля зноў усе будуць стагнаць, што і моладзь піша пра чарнуху. Чытачцы: Няхай пашле Вашая знаёмая гэтага чалавека, як Гуткоўскі сьпявае, "у далёкі край". Мяне заўсёды гэтая "партыйная літаратура" да шыхлі даводзіла. Абавязкова каб пра "Униженных и оскорбленных". Мне, напрыклад, зусім ня цікава чытаць пра бамжоў і прастутутак. А Вам? Тым больш фактуры ня ведаючы, не варта за гэта брацца. Цікава, а да чаго ў яе душа ляжыць? Мне здаецца што калі пачаць з таго, што цікава, а потым экспэрымэнтаваць, паспрабаваць сябе ў другіх жанрах. Я даўно заўважыў, што найбольш цікавыя творы яны як-бы на мяжы двух, а то й болей жанраў знаходзяцца. Вельмі часта нават прафэсыянаклы літаратураведы ламаюць галаву над тым да якога жанру аднесьці гэты твор. Галоўнае каб толькі пісала, калі ёсьць да гэтага цяга. Не памятаю хто сказаў, што геній гэта адзін адсотак таленту і дзевяноста дзевяць адсоткаў працы. Аксана Бязлепкіна "Ляўша на тэнісным корце", аповесці і апавяданні, Мінск, "Беларускі кнігазбор" 2002. кніга спадабалася! (акрамя першага, загаловачнага аповяда). ёсьць трохі дэтэктыўнасьці, хапае гумару і даволі ўдала створаны пэрсанажы. ёсьць і трохі ероцікі, прынамсі шмат размоў пра "інтымныя сцэны" - у гэтым і Глобус і Арлоў адпачываюць. Раман, рэкамендую, калі яшчэ не набыў, не прачытаў. ЗЫ. цьвёрдая вокладка! :-)) Зьмітру: Дзякую за параду. Кнігу Бязьлепкінай набыў. Але проста з-за недахпу часу, - лета, сам разумееш, - ня меў магчымасьці прачытаць. Вось зараз з рамонтам офісу скончу і зноў пачну чытаць і перакладаць. Зьміцер, калі набудзеш "Лінію фронта" то падзяліся, калі ласка, уражаньнямі. Можа сабе замоўлю. А то-ж нашыя літаратары ўпарта адмаўляюцца дзяліцца інфармацыяй пра свае-ж!!! надрукаваныя кнігі. Можа створым гэткае віртуальнае, нефармальнае аб'яднаньне: Згуртаваньне беларускіх аматараў кнігі (кнігалюбаў)? Хаця-б дзеля абмену інфармацыяй. угу. але набываць буду на наступным тыдни. сёньня кишэнныя грошы ўжо скончыліся. Раман, не замаўляй. Не тваё. Я і Лапцёнку параіла выключна дзеля здымачка. Як дуэль нямецкіх з беларускімі аўтарамі?На чыю карысць?(7 і 7) Ганна, дзякуй. Мяркую, што маеш рацыю. Але ці магла-б ты мне, калі ласка, па-сакрэту, сказаць ці выйшла штосьці МАЁ у беларускай літаратуры года 2003-га? Быў-бы вельмі ўдзячны за адказ. Выбачаюся, што часамі "наяжджаю", але прынамсі практычная карысьць ад маіх наездаў відавочная. ЗЫ. цьвёрдая вокладка! :-)) Дарэчы Ведаю шмат людзей, якія любяць кнігі толькі "нармальнага" фармату і ў цвёрдай вокладцы Ці ўплывае вокладка на ўспрыманне кнігі? І якім чынам? Мяркую, што гэта тэма зусім іншага форуму. Але за сябе скажу, што на мяне ня ўплывае. Прынамсі на вокладку я мала гляжу, больш на на анатацыю. Спадар Раман, Некаторыя анатацыі напісаны так, што не хочацца чытаць кнігу Анатацыі пішуць не аўтары Ну калі размова йдзе пра беларускія кнігі, то мушу згадзіцца. Хаця часьцей за ўсё там і анатацыі няма, дый вокладка такая, што ў рукі браць ня хочацца. Цікава, гэта наўмысна так? Раману Вядома ж, хочацца, каб кнігі выходзілі прыгожыя, аформленыя па ўсіх стандартах - з анатацыямі, рэдактарамі, карэктарамі Хочацца, каб не было патрэбы хаваць сапраўдны наклад з-за ягонай неверагоднай нешматлікасці. Наконт вокладак пагаджуся Я не мастачка, але часам здаецца, што вокладку зрабіла б лепей, чым некаторыя мастакі Мне насамрэч не хочацца наракаць, бо можна запярэчыць: вазьмі і зрабі сама Але хто дасць мне зрабіць вокладку? Вось Чытачцы АРХЭ: Ну дык калі ёсьць жаданьне зрабіць вокладку, дык хто перашкаджае? Зрабіць альтэрнатыўную той, што не спадабалася. Цікава было-б параўнаць. А то часамі, як было з мэмуарамі Быкава, проста дзівішся дызайнэрскім "знаходкам" нашых кніжных графікаў, мастакоў. Пасколькі ў мяне няма ніякай схільнасьці да мастацтва, то я за такую справу ня ўзяўся-б. Нарэшце я разабраўся з праблемамі свайго э-мэйлу і здолеў атрымаць лісты якія пісаліся мне на працягу апошніх двух з паловай тыдняў. Дык у адным адзін з маіх "кантактаў" паведаміў пра новыя "перамогі" беларускіх літаратараў над беларускай-жа мовай і такімі-ж чытачамі. На гэты раз "пераможцам" стаўся мной паважаны, дагэтуль, Кастусь Тарасаў. Аб чым гэта я? Дык вось па гэтаму лінку, які мне прыслалі, у бібліятэцы пад разьдзелам "Отечественные приключения" (гэта значыць напісаныя па-расейску) зьявілася ажно СЕМ!!! гістарычна-дэтэктыўных!!! аповесьцяў Константина Ивановича Тарасова. А ці не зазірнуць нам на "Беларускую Палічку"? Зазірнулі. Чатыры гістарычных твора, зь якіх мастацкімі зьяўляюцца толькі тры. Відавочная перамога расейскай мовы. Віншую Вас, Константин Иванович з новымі посьпехамі ў РАСЕЙСКАЙ літаратуры. Раман: Ну дык калі ёсьць жаданьне зрабіць вокладку, дык хто перашкаджае? Зрабіць альтэрнатыўную той, што не спадабалася. Я вось мару Трэ адну праграмку на кампутар паставіць - і ў бой. Але карысці з гэтага ніякай, адно што самой разглядаць ды сябрам па мэйлу дасылаць Ускосна я ўжо мела дачыненне да гэтай справы Цікава. Але калі аўтар мае грошыкаў на "адзін колер", то ведаеце, не вельмі можна разагнацца :))) У апошнім нумары "Литературной газеты" адзін пісьменнік сказаў пра другога: Калі чалавек таленавіты, гэта адразу відаць, незалежна ад таго, ці мае ягоны талент нейкі рэальны вынік. І мне гэтыя словы чамусьці вельмі спадабаліся :) Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|