Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Грэгерыя
створаны: 01.07.2002, абноўлены: 31.07.2006 12:00, камэнтароў: 508

***
Які цудоўны лак у мастака, які малюе кропкі на крылцах божай кароўкі!
напiсаў Адам Глобус 01.07.2002, 20:38


***
Чорны парасон — манах, які безальтэрнатыўна верыць у Перуна.
напiсаў Адам Глобус 03.07.2002, 20:54


Спадар Глобус, відаць грэгерыя не выклікае такога ж ажыятажу, як хайка, таму што гэта форма не такая вядомая. Калі ласка, растлумачце, у чым сутнасьць.
напiсала alice 04.07.2002, 10:06


Грэгерыя - дзіця еўрапейскай метафары і японскага хайку. Распачаў пісанне грэгерый бацька іспанскага мадэрнізму - Рамон Гомес дэ ла Серна… "Суфлёр - рэха да слова".
Эсэ пра беларускую паэтычную мініятуру магу даслаць на Літару, калі цікава.
напiсаў Адам Глобус 04.07.2002, 11:49


Нас цікавіць усё, што зьвязана зь беларускай litaraтурай.
напiсала alice 04.07.2002, 12:05


***
Зашчапка заўсёды галодная.

***
Кожны будзільнік уяўляе сябе гадзіннікавай бомбаю.
напiсаў Дзік 04.07.2002, 23:24


***
Зачыніце ціры! Яны невыносныя для сляпых.

***
Пыл - гэта пасевы смерці; выцірайце пыл.
напiсаў Дзік 05.07.2002, 12:08


Сьвядомасьць - засохлая кветка на старонках вершаў пра лета…
напiсаў Ігар Бабкоў 05.07.2002, 20:48


***
Каб вы толькі ведалі, як мы - акрабаты зайздросцім малпам і іхнім хвастам.
напiсаў Адам Глобус 06.07.2002, 13:45


***
Порна адрозніваецца ад нармальнага полавага жыцця тым, што парнаграфічная сперма заўсёды салодкая.
напiсаў erot 06.07.2002, 14:01


***
Сто разоў чуў пра пячатку смерці, шмат разоў бачыў яе на тварах блізкіх людзей; а пячатку жыцця не сустракаў, адно ведаю - яна ёсць.

***
Вочы самазабойцы глядзяць толькі ў будучыню мінулага.

***
У лімона такі смак, быццам бы ён ніколі не бачыў ласкавага сонца, падманшчык.

***
Чэрап заўсёды ўгуморы, ён заўжды ўсміхаецца.
напiсаў Мінак Сапраўдны 06.07.2002, 21:47


Пячаткі жыцця ставяцца ружовым атрамантам на белай паперы дзявочых шчочак.
напiсала anna 06.07.2002, 23:15


***
Хвост вавёркі - вось сімвал твой НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ.

***
На вяселлі нявеста заўсёды выглядае як каралеўна. Але чаму яна выглядае на Снежную Каралеўну? Чаму кожная Герда пад час вяелля пераўвасабляецца ў сваю найгоршую варагіню? Бедны Кай. Нідзе яму не схавацца ад нявесты захутанай у завіруху.
напiсаў Адам Глобус 07.07.2002, 17:14


***
Як прыемна, што гадзіннік набліжае і чужую смерць.
напiсаў Дадакоп 07.07.2002, 21:43


***
У жанчын гадзіннікі чырвонага колеру.
напiсаў Апалон 08.07.2002, 17:13


***
У Інтэрнэтнай павуце адны мушкі зунзоняць, і няма павукоў.
напiсаў Мурашаед 10.07.2002, 21:13


***
Не архітэктура — застылая музыка, а клавіятура.
напiсаў Адам Глобус 11.07.2002, 17:31


A maja klavijatura - zyvaja istota, a nie zastylaja muzyka.
напiсаў bielarecki 11.07.2002, 17:56


сьпёка нараджае галюцынацыі — у кубку кавы мроіцца пекла.

***

У сьпёку ва ўсіх менскіх кавярнях памірае кава.
напiсала zora 11.07.2002, 19:28


***
Кава крышку падфарбоўвае пасівелы тэмперамент.
напiсаў Адам Глобус 12.07.2002, 21:51


***
У каханьня не ружовы колер, а колер маладога салату.
напiсаў Кулінар 15.07.2002, 16:31


***
Журналіст шукае Прарока на старонках учарашніх газет.
напiсаў Літаратар 17.07.2002, 12:56


Усе албанцы — на адзін твар, агуркагаловыя, заўтра і беларусы быдуць аднолькава безаблічнымі, і ты разам з імі.
напiсаў жыд 18.07.2002, 15:08


***
Крэсла — выразная і ўстойлівая прапанова прысесці.
***
Ложак — захавальнік сноў.
***
Куфэрак верыць у жыццё пасля смерці.
напiсаў Адам Глобус 02.08.2002, 12:24


***
Канапа — напамін пра адпачынак.

***
Стол заўсёды абцяжараны ўспамінамі пра таемную вячэру Хрыста.
напiсаў Адам Глобус 03.08.2002, 18:27


Жанчына — прыгожы цень мужчыны.
напiсала anna 03.08.2002, 18:44


***
У гадзінніка ёсць загана: ён завёў сабе звычку спыняцца, мілая звычка.
напiсаў Адам Глобус 04.08.2002, 11:47


***
Палічка для абутку, толькі яна ведае як жорстка рыпіць на зубах пясок жыцця.
напiсаў Адам Глобус 05.08.2002, 10:51


***
Тумбачка каля ложку… У ёй столькі лекаў і кніжак прасакрэты аздараўлення, што яна са сваёй светлай лямпачкаю калі не разумнейшая за Авіцыну, дык вечна адноўлены помнік ягонаму генію.

***
Сейф — пастка для злодзея-ідыёта.

***
У заможных дамах сметніца заўсёды галодная, а ў бедных яе цягне на ваніты.
напiсаў Харэўскі 06.08.2002, 10:57


***
Сушылка для посуду плача пасля абеду, але гэта слёзы шчасця.

***
У відэльца выдатны манікюр.

***
Нож — язык Д'ябла, прынамсі па форме.
напiсаў Адам Глобус 07.08.2002, 22:43


***
Жанчына-цень — рэха каханьня.
напiсаў жыд 07.08.2002, 22:47


***
Салонка збірае слёзы дыетолагаў, але цукарніца яе абыходзіць у спаборніцтве збірання.

***
У келіха для віна змяіная сутнасць; як не мый, як не працірай, а на сподзе застаецца кропелька атруты.

***
Лыжка аблізваецца і аблізваецца, яна — лізунья ласая да ласункаў.
напiсаў Адам Глобус 09.08.2002, 11:13


***
Этажэрка — шкілет шафы.

***
Перачніца злая на ўвесь свет і сябруе толькі з воцатніцаю.

***
У прыгожай талеркі шырокі твар.
напiсаў Адам Глобус 10.08.2002, 11:12


***
Жанчына, калі чакае цягнік, робіцца падобнай да Пенелопы.
напiсаў Адам Глобус 10.08.2002, 22:50


***
Найноўшая і найлепшая вопратка на вядомым артысце выглядае, як узятая-пазычаная на пракат.
напiсаў Адам Глобус 11.08.2002, 10:24


***
Спачывальня не любіць сонечнага святла.
напiсаў Адам Глобус 12.08.2002, 10:17


***
У люстэрку нават уласны пакой выглядае крышку чужым.

***
Кілім!!! Каб жа ён сапраўды лётаў…

***
Буфет — любімец дзяцей, так не бывае каб у ім не знайшлося шакаладнай цукеркі.

***
Дзверы маюць твар і патыліцу, не трэба моцна штурхаць іх у спіну.
напiсаў Адам Глобус 12.08.2002, 22:29


***
Настольная лямпа, удзень — брыдкае качаня, а ўвечары — чароўная лебедзь.
напiсаў Адам Глобус 13.08.2002, 09:16


***
Калі рулон туалетнай паперы параўнаць з Тораю — пакрыўдзіцца Тора, калі не параўноўваць — пакрыўдзіцца рулон.

***
Можна было на рулоне туалетнай паперы напісаць найчысцейшыя словы… Дык не!!!


напiсаў Яўрэй 14.08.2002, 19:28


***
Насценны годзіннік пабойваецца дзяцей і пагардліва ставіцца да састарэлых абітальнікаў дому.
напiсаў Адам Глобус 15.08.2002, 10:10


Раблю памылкі… "Годзіннік" напісаў замест "гадзіннік". Андрэй Дынько супраць таго каб творы вывешваліся ў Інтэрнэце раней за апублікаванне… Настрой маркотны… І ўсё ж грэгерыя…

***
Чарка — форма глытка радасці.


напiсаў Адам Глобус 15.08.2002, 22:07


***
І ў ветра надараюцца выхадныя дні.
напiсаў Адам Глобус 25.08.2002, 10:42


***
Маньяк заўсёды падаецца цікавейшым за сваю ахвяру.
напiсаў Уладзімір Сцяпан 27.08.2002, 16:37


***
Толькі дзеці бываюць прыгажэйшыя за бацькоў.
напiсаў Уладзімір Сцяпан 27.08.2002, 22:02


***
Мабільнік — жонка, якая заўсёды з табой.

***
Райскія яблыкі спакуслівыя, прывабныя, але заўсёды горкія.

***
Пісьмовы стол графамана — морг, дзе кожны рукапіс — нябожчык на ўласнай паліцы падпісанай і пранумараванай.

***
Адно на вясковых могілках і можна яшчэ знайсці сапраўдную нябесную фарбу.
напiсаў Уладзімір Сцяпан 28.08.2002, 12:26


***
Падваконне — пляж для памідораў.
напiсаў Уладзімір Сцяпан 29.08.2002, 18:45


Папера-поле дзеля засейваньня думак і бруду
напiсаў Лайдак 01.09.2002, 00:46


***
Добрую кнігу нельга прачытаць. Каб можна было прачытаць, прачыталі б і забылі. Добрую кнігу можна толькі чытаць.
напiсаў Адам Глобус 01.09.2002, 09:57


***
Нажніцы ў руцэ хірурга нагадваюць пясочны гадзіннік.
напiсаў Уладзімір Сцяпан 01.09.2002, 20:17


***
Калі глядзіш на твары ангельскіх каралеў, яшчэ раз пераконваешся: чалавек пайшоў ад малпы. Пэўна, Дарвін зрабіў сваё эвалюцыйна-рэвалюцыйнае адкрыццё, калі глядзеў на каралеву-маці.
напiсаў XXL 02.09.2002, 10:35


На грэгер'янскім форуме бракуе крытыкі. Сягоння мяне наведала думка, што грэгерыя можа скласціся і з аднаго слова. Маленькае адкрыццё дапамог зрабіць Бабкоў, калі мы абмяркоўвалі паводзіны сучаснікаў, папіваючы гарбату у кавярні "Грунвальд". Ігар сказаў:"Свабодазалежныя". Як трапна. А колькі іх было, ёсць і будзе?! Таму не палянуюся і запішу яшчэ раз па грэгер'янску…

***
Свабодазалежны.

Каб яму не сумавалася, намалюю таварыша…

***
Інтэрнэтазалежны.
напiсаў Адам Глобус 02.09.2002, 22:02


***
Крыж — лагатып Хрыста.
напiсаў Адам Глобус 03.09.2002, 09:21


Яны ўсе досыць трапныя. Нават камэнтаваць (крытыкаваць) ня хочацца, каб не псаваць іхную ляканічную прыгажосьць.
напiсаў rydel 03.09.2002, 10:49


***
Бог сварыў мідый, каб здзеквацца над геямі.
напiсаў Уладзімір Сцяпан 03.09.2002, 10:58


***
Толькі мама можа зайсці ў пакой цішэй за анёла.
напiсаў Уладзімір Сцяпан 04.09.2002, 11:48


***
Камасутра — азбука ананіста.

напiсаў Адам Глобус 04.09.2002, 19:04


***
Цяжарнасць — адзіны доказ кахання.
напiсаў Адам Глобус 07.09.2002, 11:45


***
Твая апошняя прыступка — для некага першая.
напiсаў Адам Глобус 07.09.2002, 12:17


***
Можаце не згаджацца, але пакуль куру — жыву.

***
Самыя надзейныя самалёты — па-пя-ро-вы-я.

***
У іспанцаў вялікая гісторыя, затое цені кароткія.


напiсаў Уладзімір Сцяпан 08.09.2002, 10:38


***
Ні што так моцна не дыскрэдытуе смерць як аднаразовасць труны.

***
Труна — аднаразовая ванна.
напiсаў Адам Глобус 09.09.2002, 22:17


***
Нават кілім-самалёт можна згарнуць у трубачку.

***
Ідэолаг — правадыр ідыётаў.

***
Аналітык харчуецца палітгноем.

***
Гісторык не ведае, што не існуе такой навукі гісторыя, і піша гісторыі войнаў, упрыгожваючы іх біяграфіямі тыранаў, а самае гнюсные, што ён спрабуе падзяліць тыранаў на добрых і злых.
напiсаў Адам Глобус 11.09.2002, 13:01


***
Праз дзірку ў кішэні грошы ўцякаюць да лепшых гаспадароў.
напiсаў Адам Глобус 14.09.2002, 17:08


***
Поклад — яечны нуль.

***
Што раней з'явілася яйка ці курыца? Спачатку быў поклад.
напiсаў Адам Глобус 14.09.2002, 17:13


***
Мабільнік — муж, які заўсёды поруч.
напiсаў Сцяпан Уладзіміраў 14.09.2002, 17:18


***
Комплекс "ідзіты" можа развіцца ад стасункаў з жаночымі нікамі.
напiсаў Адам Глобус 14.09.2002, 21:28


***
Марскі далягляд не намалюеш пад лінейку.
напiсаў Адам Глобус 14.09.2002, 23:19


***
Жабрак — доказ таго, што ў бедных людзей ёсць лішнія грошы.

***
Згублены ключ больш сумленны за зламаны замок.

***
Жанчыны і паэты жывуць па месячным календары.

***
Помнікі фліртуюць з вечнасцю.

***
Поўня любіць цалаваць шпілі і купалы.

***
У кожным дрэве схаваны скрутак Торы, спілуй і ўбачыш.
напiсаў Адам Глобус 15.09.2002, 18:08


***
Кетчуп — воцат, які аб'еўся памідораў.
напiсаў Адам Глобус 16.09.2002, 12:18


***
У жанчын — клубы, у мужчын — клубні.
напiсаў Сцяпан і Глобус 21.09.2002, 10:35


Стары нататнік — мартыралог.
напiсаў Сцяпан 21.09.2002, 12:41


Лістэрка ў цырульні любіць усміхацца і казаць кампліменты.
напiсаў Адам Глобус 23.09.2002, 12:39


***
Не толькі крышнаіты пакідаюць пасля сябе духмяныя палачкі "благовоний".
напiсаў Сцяпан 23.09.2002, 20:13


***
Нельга ў самога сябе выйграць у шахматы, вось дзе драма жыцця.
напiсаў Адам Глобус 29.09.2002, 12:47


***
У вушках трусіка можна ўбачыць рожкі чорціка.

***
Палкай па галаве — чалавечая прыдумка. Спачатку: калом па чэрапу; потым: каска.

***
У сабакі — сабачае жыццё, у беларуса — беларускае… Крыўдна. Праўда, за сабаку крыўдна больш.
напiсаў Адам Глобус 30.09.2002, 11:12


***
Усе інтэрнэтаўскія кніжкі — таўшчынёй у адну старонку.
напiсаў Сцяпан 09.10.2002, 12:17


Жыцьцё такое вялікае, што ну яго на х…
напiсаў don 10.10.2002, 11:35


Раніцай рана, як пагркуаў шатан,
У дзьверы мае,
Я, міжволі, сказаў: "Здароў!"
"Самы час цяпер…".

напiсаў astravy 10.10.2002, 20:55


Я іду, каб ісьці, каб ня стаць і ня думаць, навошта я іду.
напiсаў Андрусь 12.10.2002, 07:57


Калі сабака кусае вас за лыткі — няма розніцы, хто яе гаспадар…
напiсала anna 18.10.2002, 22:51


Хто яго гаспадар…
напiсала anna 18.10.2002, 22:53


… розьніца ў лытках: на іншых і сабачы ўкус выглядае стыгматам.
напiсаў don 19.10.2002, 09:27


***
І ад віртуальнага каханка можна падхапіць вірус.
напiсаў Адам Глобус 19.10.2002, 13:01


Калі глядзіш на ката, то пераконваешся, штораз: ён ведае куды йдзе…
напiсаў astravy 19.10.2002, 14:26


Прыстойным манерам, як найлепш, навучаюць спрактыкаваныя распусьнікі
напiсаў Agare 19.10.2002, 16:31


Якая розніца — стыгматы ці ўкусы? У падраных панчохах нават маці Тэрэза выглядала б падазрона…
напiсала anna 19.10.2002, 17:21


Якая розьніца: … ці палец, я ці маці — думала прагульшчыца ў падраных панчохах.
напiсаў don 19.10.2002, 18:42


Глёбус! Трэба Ганьніну маці Тэрэзу забраць у сУчасьнікі. Добра напісала. А Ганьне замовіць пра Дзеву Марыю. Таксама ў сУчасьнікі.
напiсаў дружа 20.10.2002, 15:01


***
Дзеці малююць геніяльна, бо геніяльна жывуць.
напiсаў Адам Глобус 28.10.2002, 11:29


***
Не выключайце святло, цені таксама хочуць жыць.
напiсаў Сцяпан 31.10.2002, 16:17


Літаратура — святло ў канцы тунэля, сляпы Гамэр давёў гэта ўсяму свету.
напiсаў С.Г.А. 11.11.2002, 10:52


Кулінарная кніга - задачнік для повара.

напiсаў Petroni 10.12.2002, 19:12


Цені нашых успамінаў жывуць без штодзённага сьвятла
напiсаў пан 10.12.2002, 19:26


Хлеб стаматолага ў чужым роце.

Прыгожыя жанчыны, звычайна, трапляюць у непрыгожыя сітуацыі.

Супакаіцельная таблетка — маленькая поўня, яе глынаюць, каб не бачыць сапраўдную поўню.


напiсаў Сцяпан 23.12.2002, 22:50


Пра беспарадак у краіне гучней за ўсё крычаць тыя, хто пераходзіць вуліцу на чырвонае сьвятло.
напiсаў Petroni 24.12.2002, 15:17


чалавек, у пашпарце якога пазначаны адно нацыянальнасьць ды дата сьмерці.
напiсаў гульЧЫтай 17.01.2003, 09:31


***
Музей — упарадкаваны сметнік.
напiсаў Адам Глобус 01.03.2003, 18:22


***
Талент захоўваецца ў творах.
напiсаў Адам Глобус 04.03.2003, 15:05


Творы — сапсаваная рэальнасьць
напiсаў Porto 11.03.2003, 14:58


Cапсаваная рэальнасць — самагубства.
напiсаў Адам Глобус 11.03.2003, 22:47


…………….жах
…………….жах
…………….жах
…………….жах
……свет у крыжах увесь свет
…………….жах
…………….жах
…………….жах
…………….жах
…………….жах
…………….жах
напiсаў Адам Глобус 11.03.2003, 22:52


Самагубства — скасаваная рэальнасьць
напiсала Speranza 12.03.2003, 21:57


Самагубства — скасаваная рэальнасьць толькі аднаго небаракі.
напiсаў Адам Глобус 12.03.2003, 22:37


Музей — закансерваваныя рэшткі рэальнасьці
напiсаў Porto 13.03.2003, 12:21


Калі разважаеш пра каханне, дык не трэба забывацца, што ў геяў не бывае месячных.
напiсаў Адам Глобус 14.03.2003, 16:42


Жанчына на службе ў спецслужбах — парнаграфія.
напiсаў Адам Глобус 18.04.2003, 12:04


Крытыка — літаратурнае рэха.
напiсаў Адам Глобус 18.04.2003, 12:05


Літаратура —- рэха жыцьця
напiсала Speranza 25.04.2003, 17:31


Цынізм — сродак абароны найперш ад сябе самога.
напiсаў Zban 24.05.2003, 16:49


***

Катаў не любяць не за выкананне прысудаў, а за адданасць рабоце.

***

Драма шахматнай партыі і ні ў пройгрышу і ні ў выйгрышу, горыч паразы і радасць перамогі дадзена дзеля таго, каб мы не заўважылі асноўнай бяды — гульня скончылася.
напiсаў Адам Глобус 06.07.2003, 15:50


Негры — людзі, якія пабылі ў пекле.
напiсаў Адам Глобус 20.07.2003, 21:59


А белыя - у раю?
напiсаў жоўты 21.07.2003, 09:40


Эх, люблю ўнука за тое, што ён вып'е кроў, якую зь мяне высмакталі дзеці.
напiсаў Чырвоны 22.07.2003, 21:57


Прыдбаць Хрыста значна цяжэй, чым прадаць.
напiсаў Пілат 27.07.2003, 12:26


***

Ад кахання таксама застаецца мокрае месца.
напiсаў Ledu 31.07.2003, 11:59


*
Глобус – любімая цацка геапалітыкаў.

напiсаў Адам Глобус 18.09.2003, 11:24


*
Кава належыць да прадуктаў парфумерыі, а не кулінарыі.

напiсаў Адам Глобус 18.09.2003, 22:34


*
У люстэрку час рухаецца не ў будучыню, а ў мінуўшчыну.

напiсаў Адам Глобус 18.09.2003, 22:37


*
Нумар сотавіка – найкарацейшае любоўнае пасланне сУчаснасці.

напiсаў Адам Глобус 18.09.2003, 22:38


*
На крыжы пакутуе распнуты час.

напiсаў Адам Глобус 18.09.2003, 22:39


*
Блакітна-аранжыкавыя водарасці языкоў полымя.
напiсаў Адам Глобус 20.09.2003, 21:46


Кавенька сляпога — сапраўдны чароўны дручок.
напiсаў Ledu 23.09.2003, 22:18


*

Вуда — чароўны дручок.
напiсаў Адам Глобус 25.09.2003, 13:26


Ноўтбук - марсіянін у маёй кватэры.
напiсала Чытачка АРХЭ 27.09.2003, 22:10


Аплявуха — воплеск адной далоні.
напiсаў Ledu 27.09.2003, 22:37


*
Сангрыя – слабы алкагольны кіч.

напiсаў Адам Глобус 28.09.2003, 17:39


*
У няскончанасці жыве надзея.

напiсаў Адам Глобус 28.09.2003, 18:19


*

Новы год пачынаецца з дня нараджэння.

напiсаў Ledu 05.10.2003, 17:29


*
Чыста вылаяўся.
напiсаў Адам Глобус 12.10.2003, 20:09


*
Анёл — вынішчальнік дыназаўраў.
напiсаў Адам Глобус 12.10.2003, 20:11


*
Купляючы жывёлу, выбірай больш выродлівую за сябе.

напiсаў Адам Глобус 14.10.2003, 12:07


Сотавік - трапяткое сэрца маёй сумкі.
напiсала Чытачка АРХЭ 14.10.2003, 23:22


Мне зрабілі заўвагу за кароткую смс-ку ":)", якую можна было і не дасылаць. Зараз хлопцы эканомяць і чужыя грошы.
напiсала Чытачка АРХЭ 14.10.2003, 23:25


Палешукі - беларускія эстонцы.
напiсала maryjka 18.10.2003, 22:47


Сала - і рыба, і мяса.
напiсаў Damavik 21.10.2003, 06:21


Дайце выпіць, бо заб'ю каго, ад безалкаголеванасці…
напiсаў Damavik 21.10.2003, 06:23


Жуйка ў сьметніцы - плявок у душу старэнькай жабрачкі.
напiсала maryjka 02.11.2003, 11:50


*
Парнаграфія – арыгінал, эротыка – рэпрадукцыя.

напiсаў Ledu 17.11.2003, 23:00


*
Каштоўнае з найкаштоўнейшага – рука любімай жанчыны.

напiсаў Ledu 17.11.2003, 23:01


Палешукі - кроўная сувязь з Палессем.
напiсаў werasen 26.11.2003, 10:32


Хрыстос не закрычыць.
напiсаў tsikhan 26.11.2003, 11:08


Быць сабой настолькі цяжка,
што прыходзіцца не быць сабой.
напiсаў werasen 23.12.2003, 10:13


*
Сяброў нельга купіць, але можна прадаць.
напiсаў Адам Глобус 24.12.2003, 11:36


Пчолка – свіння. Свіння – Бур. Бур – Алень. Алень – я . Атрымліваецца што я – Пчолка. Хрэнь!
напiсаў Дурань з рыдлёўкай 30.12.2003, 01:23


Не, ты проста дурань з рыдлёўкай, у якога няма пасведчання на рыдлёўку. Ты галапупак.
Ты проста Вула Бос.
напiсаў Зёбр 16.01.2004, 14:08


Пара ад літараў
напiсаў tsikhan 27.01.2004, 15:41


Край без кахання — рай.
напiсаў Ledu 28.01.2004, 14:58


Любоў - да Радзiмы, каханне - да радзiмкi.

напiсаў Antihomer 15.02.2004, 19:04


*

Бамжы – дзеці сатаны.

напiсаў Адам Глобус 16.02.2004, 14:34


*
Дура набітая селіконам.

напiсаў Адам Глобус 22.02.2004, 17:09


*

Інфармацыя, як малако, хутка скісае.

напiсаў Адам Глобус 27.02.2004, 14:55


Ён вёў здаравенны лад жыцця.
напiсаў pan 01.03.2004, 23:47


ваяры ў Мазыры, віцязі на Свіцязі.
напiсаў pan 02.03.2004, 23:45


хайку пачынаецца зь літары "х". Гэта пацьвердзіць "Н.Н."
напiсаў эўрапэец 03.03.2004, 00:58


хайку пачынаецца зь літары "х". Гэта пацьвердзіць "Н.Н."
напiсаў эўрапэец 03.03.2004, 00:58

"НН" наш "Майн Кампф"
напiсаў pan 08.03.2004, 10:53


Гледзячы на таксаў разумееш, як нізка апусьціліся ваўкі…
напiсаў pan 15.03.2004, 23:17


Пан Бог быў Папам Карлам, толькі не цесляром, а мясніком і таму нарабіў нас, Бурацінаў, з фаршу.
напiсаў pan 16.03.2004, 23:05


*

Стаянне ў чарзе не дадае жанчыне прыгажосці, нават чарга ў сабор, нават на Вялікдзень.
напiсаў Адам Глобус 10.04.2004, 19:37


Фiльм iдзе незалежна ад таго, глядзiш ты яго цi нe.

напiсаў tsikhan 13.05.2004, 17:57


*
Поўня – мянушка любімай жанчыны.

напiсаў Адам Глобус 17.05.2004, 16:56


Брэнды

*
Запальнічка "Жана д'Арк".

*
Зубная шчотка “Граф Дракула”.

*
Кандом “Мадонна”.

*
Ручнік “Понцій Пілат”.

*
Набор доўгіх нажоў “І ты, Брут?!”.

*
Кішэнны ліхтарык “Дыяген”.
напiсаў Адам Глобус 17.05.2004, 17:25


Турбацыя мас — мастурбацыя!
напiсаў kasmacz 25.05.2004, 10:59


Удакладняю:"Турбацыя мас — мастурбацыя!" — вычытаў у rydela. Brava, rydel!
напiсаў kasmacz 25.05.2004, 11:35


а цяпер займёмся медзітацыяй, я сказаў медзітацыяй..
напiсаў .. 26.05.2004, 23:10


*

І ўнітаз упадае ў акіян.

напiсаў ... 03.06.2004, 22:46


Fuckito, ergo sum
напiсаў shyrOki 05.06.2004, 21:47


Сярод усіх існуючых задавальненьняў, асалод і праяваў шчасьця трэцяе месца па праву належыць асалодзе спаражненьня мачавога пузыру пасля абільнага ўжываньня сьпірытусовых напояў.
напiсаў Мудрэц 18.06.2004, 11:41


*

Постфеміністычны лозунг: “Усе жанчыны — казлы!”
напiсаў +++ 23.06.2004, 23:19


*

Вушныя кропелькі "Гамлет".
напiсаў Адам Глобус 26.06.2004, 19:25


*

Літаратураведы, безумоўна, ведаюць літаратару; а літаратура іх не ведае і ведаць не хоча.
напiсаў Адам Глобус 26.06.2004, 19:27


*

Азартны гулец верыць: 11+11=21.

напiсаў Адам Глобус 28.06.2004, 23:33


Дзіцячы гаршчок "Кашкін" (прывітанне "Натуральнай афарбоўцы")
напiсаў Мапа 03.07.2004, 00:26


Жанчына застаецца жанчынай нават у самым цяжарным становішчы.
напiсаў Мадам 03.07.2004, 00:28


Плагіятар умее арыентавацца ў патрэбнай сферы.
напiсаў нягеглы спявак 03.07.2004, 01:04


*

Жыццё – гульня на выбiванне.

напiсаў Адам Глобус 05.07.2004, 19:25


*

Прыгожа, як смерць у маладыя гады.

напiсаў Адам Глобус 30.07.2004, 11:25


*

Вялікаму караблю – вялікі айсберг.

напiсаў Адам Глобус 31.07.2004, 13:47


*

Глыбіня похвы залежыць ад даўжыні чэлеса, а даўжыня чэлеса залежыць ад прываблівасьці похвы.
напiсаў Марат 03.08.2004, 14:59







***
Дарагія табе людзі не змяняюцца.

напiсаў tsikhan 09.08.2004, 04:41


Марацік, дзетачка, а калі похвы й чэлесы гумавыя?..
напiсала Вусатая nata 11.10.2004, 15:26


*

Фірма-аднадзёнка “Воюшы ісламу”

напiсаў Марат Сакалофф 11.10.2004, 15:49


Як гэта не дзiуна, але ж многiя з мiлiцыянтау, нават супрацоунiкау ДАI, маюць рацыю…
напiсаў Jan hondurazian Marozau 14.10.2004, 13:44


Зубная паста "Бедны Ёрык".
напiсаў Zban 28.10.2004, 20:33


Дзядзенка, ну, ты, бля, фантазёр… :(
напiсаў дружышча бабёр 29.10.2004, 02:57


Прачытаў у расейскай газеце:

"Цэрквы - супраць мінарэтаў"

напiсаў Antihomer 01.11.2004, 09:55


*
І ты б лётаў, каб мог.

напiсаў Адам Глобус 15.11.2004, 13:14


*
Усё генітальнае — простае.
напiсаў Адам Глобус 15.12.2004, 13:43


Чужыя падкрэсліванні ў кнігах раздражняюць

напiсаў tsikhan 23.12.2004, 16:30


*
Гарэлка надае войску мужнасці, шкада што не надоўга.

напiсаў @ 27.12.2004, 14:32


*

Піца - маца католікаў.
напiсаў Кухар з Чылі 21.02.2005, 15:02


*

Хрыстос — сон Божы.
напiсаў Адам Глобус 11.03.2005, 11:23


*

сУчасны чалавек сам ад сябе хаваецца ў натоўпе.

напiсаў Адам Глобус 14.03.2005, 22:27


*

Карнізы ў смактульках — пашчы антарктычных алігатараў.

напiсаў Адам Глобус 15.03.2005, 14:40


Сляпому ўся ікра чорная.
напiсаў Sciapan 15.03.2005, 19:37


Шахіды — чорныя мятлікі Аллаха.
напiсаў Sciapan 20.03.2005, 18:01


Усе прыгожыя жанчыны падобныя да адной — да маёй жонкі.
напiсаў сцяпан 21.03.2005, 19:36


веру, сам бачыў!
напiсаў Рто 21.03.2005, 20:58


Мёртвы - жывы ў мінулым
напiсаў Іна 23.03.2005, 23:16


Жывы - нованароджаны са стажам.
напiсаў Лён Ба 23.03.2005, 23:33


*

Нябожчык апошнім даведваецца пра ўласную смерць.

напiсаў Адам Глобус 16.04.2005, 14:34



***
Сваё пахаванне доўгім не бывае.
напiсаў сцяпан 16.04.2005, 18:49


2 kasmacz
Мушу расчараваць - "Турбацыя мас" - гэта з украінскай літаратуры, так нейкая кніжка эсэ называлася.

А яшчэ ў Хадановіча было: "толькі ня трэба народ палохаць, толькі ня трэба мас турбаваць"
напiсала maryjka 16.04.2005, 19:49


***

Кандаліза — Прайс на свабоду.
напiсаў чэрчыль 30.04.2005, 16:28


2maryjka:
Не эсэ, а верш. Аўтар — Олександр Ірванець.
напiсаў Сяргей Балахонаў 30.04.2005, 23:41


***
Пальма — каркас парасона.
напiсаў Sciapan 12.07.2005, 21:14


Вентылятар - душа памерлага Карлсана…
напiсаў Фрэкен Бок 15.07.2005, 16:36


А верталёты - дУшы загубленых танкаў…
напiсаў Хокуіст 15.07.2005, 16:37


А таматны сок - кроў забітых памідораў!!!
напiсаў Вегетарыянец 15.07.2005, 16:38


***

Некалі і кетчуп быў памідорам.
напiсаў Sciapan 15.07.2005, 17:03


Не адставай, кетчуп!
напiсаў Жорж Скарына 15.07.2005, 17:44


***
Парасоны паміраюць пад дажджом.


напiсаў Sciapan 18.07.2005, 17:52



***
Вадалазы заўжды апранутыя па надвор'і.


напiсаў Sciapan 18.07.2005, 17:54


***
Пісаць вершы пра палітыкаў - тое самае, што танчыць пра пінжакі.
напiсаў Эдгар По 22.07.2005, 21:19



***

Па сцягах найлепш вызначаць
адкуль дзьме вецер.

напiсаў Sciapan 02.08.2005, 07:33


*

Радзімая плямка татуіроўкі.

напiсаў Адам Глобус 08.08.2005, 20:26


*

Найлепшы целаахоўнік – шынель.

напiсаў Адам Глобус 10.08.2005, 14:56


*

Кніга – пераплётная пташка.

напiсаў Адам Глобус 10.08.2005, 14:56


***
Чым большы горад —
тым менш знаёмых.
напiсаў Sciapan 10.08.2005, 16:35


Чым большы горад - тым горш ведаеш сваiх знаёмых.
напiсаў werk 10.08.2005, 17:56


У сучасным грамадзтве жанчыну прыгнятае ужо не мужчына, а уласны клiтар.
напiсаў werk 10.08.2005, 20:08


Цьвярозым усё гэта чытаць немажліва.
напiсаў tob 10.08.2005, 22:18


Чым дальш у лес, тым болей траху.
напiсаў Піліп Смуры 10.08.2005, 23:47


Чым далей у лес, тым далей ад дроваў.
напiсаў werk 11.08.2005, 00:47



Чым дальш у лес, тым большы клешч.

напiсаў біёлаг 11.08.2005, 23:24


Чым большы клешч, тым меней крыжадзюбаў.
напiсаў Іншы Піліп 11.08.2005, 23:43


Дрэвя - ня воўк, у лес не ўцячэ.
напiсаў werk 12.08.2005, 10:35


Прыстойнаму чалавеку няма чаго хаваць, акрамя сваіх ланцугоў.
напiсаў Кайданы 12.08.2005, 11:25


***

Ёсць сляпыя, якія трапляюць у дзясятку —
Гамер, Борхес…
напiсаў Sciapan 12.08.2005, 21:46


Гэта хто - футбалісты?
напiсаў werk 13.08.2005, 02:21


Найлепшы целаахоўнік – шынель.

Найлепшы целаахоўнік — труна.

напiсаў біёлаг 13.08.2005, 02:47


Гогаль - найлепшы трунар. І да шынэля мае якоесь дачыненьне.
напiсаў Ян Аўнос Камінар 13.08.2005, 11:35


Дзіця шынэля й труны - аташэ-кейс.
напiсаў werk 13.08.2005, 14:06


*

Чалавек лёгка памірае, калі надыходзіць разуменне, што чужыя жыцці больш вартыя за сваё.
напiсаў Адзін чалавек 20.08.2005, 14:39


*

Страта здатнасці адрозніваць пол – старасць.

напiсаў Адам Глобус 20.08.2005, 14:44


*

Веер – прысабечаны ветрык.

напiсаў Адам Глобус 20.08.2005, 14:47


*

Постфеміністка пагаліла галаву і адпусціла валасы на похве і на нагах.

напiсаў х 20.08.2005, 14:56


*

Чалавек паходзіць з жанчыны.

напiсаў Адам Глобус 20.08.2005, 14:57


Тады адкуль паходзіць жанчына?
напiсаў пытанне 20.08.2005, 15:01


*

У вырай можна хацець, у вырай можна ляцець, але прыляціш дамоў.

напiсаў Адам Глобус 20.08.2005, 15:22


*

Які ж чалавек слабы, нават колькасць болю ў яго абмежаваная…

напiсаў Адам Глобус 20.08.2005, 15:25


*

Ганарыстасць жабрака камічная.

напiсаў Адам Глобус 20.08.2005, 15:28


*

Навюткія чаравікі парыпваюць, як пратэзы, добра, што не наадварот.

напiсаў Адам Глобус 20.08.2005, 15:33


Тады адкуль паходзіць жанчына?
напiсаў пытанне 20.08.2005, 15:01

З похвы.
напiсаў Адказ 20.08.2005, 15:37




Апошні целаахоўнік — труна.
напiсаў Sciapan 20.08.2005, 17:00


Прысабечаным ветрыкам можна назваць ня толькі веер.

напiсаў werk 20.08.2005, 18:00


Хм, мне спадабалася гэтая гульня "Грэгерыя - нагода для грэгерыі", пачатая, здаецца, Веркам (ці я прапусціла пачатак?)

Ганарыстасць жабрака камічная.

Ганарыстасць мільянера камічная. Для мільярдэра.

Ганарыстасць жабрака камічная. Для ягонага знаёмага. Бо ў мільярдэраў няма знаёмых жабракоў.

Ганарыстасць мільярдэра - камічная. Для Пана Бога.

Ганарыстасць наогул - камічная!

:)
напiсала aksana 20.08.2005, 18:52


>Чалавек лёгка памірае, калі надыходзіць разуменне, што чужыя жыцці больш вартыя за сваё.
напiсаў Адзін чалавек 20.08.2005, 14:39<

Думаю, Хрыстос выганяў з храму не гандляроў, а мянялаў.

напiсаў werk 20.08.2005, 23:33


*

На прыпляжных хвалях ціха пагойдваюцца буігалоўкі адпачыннікаў.

напiсаў Адам Глобус 20.08.2005, 23:41


*

Музеі — затопленыя караблі культуры.

напiсаў Адам Глобус 20.08.2005, 23:44


Буйныя галоўкі?

напiсаў werk 20.08.2005, 23:49


Эпохі - патанулыя караблі сучаснасьці.

напiсаў werk 21.08.2005, 11:19


Калі ты лічыш грошы ў беларускіх рублях:

"Ганарыстасць мільянера камічная. Для мільярдэра".
напiсаў Рубель 21.08.2005, 11:25


$

Добра смяецца той, хто смяецца пасля дэфолту.
напiсала aksana 21.08.2005, 15:08


Добра сьмяецца той, хто сам добры.

напiсаў werk 21.08.2005, 16:50


Напэўна, з храму Хрыстос выганяў усё ж не мянялаў, а гандляроў ахвярнымі казламі.

напiсаў werk 21.08.2005, 16:52


*

Добра смяецца той, хто смяецца за кадрам!

напiсала aksana 21.08.2005, 19:52


*

Добра смяецца той, хто смяецца са смайлікамі.

напiсала aksana 21.08.2005, 22:16


Добра сьмяецца той, хто сьмяецца пад коўдрай!
напiсаў Сяргей Балахонаў 21.08.2005, 23:20


Вы пра Хадановіча?

напiсаў werk 21.08.2005, 23:41


Атрымліваецца, Каліноўскі пад шыбеніцай сьмяяўся.

напiсаў werk 21.08.2005, 23:45


Добра сьмяецца той, хто сьмяецца ў прыбіральні.
напiсаў Унітаз 22.08.2005, 00:17


*

Добра смяецца той, хто смяецца не адзін.

*

Добра смяецца той, у каго добры стаматолаг.

напiсала aksana 22.08.2005, 22:24


Сьмех можа замяніць ня толькі вітаміны, але і аргазм.

напiсаў werk 22.08.2005, 23:15


*

Сапраўдныя надзеі неспраўджваюцца.

напiсаў Адам Глобус 23.08.2005, 17:36


Некаторыя надзеi - крупскiя.
напiсаў werk 23.08.2005, 17:55


розум - гэта тут і цяпер
напiсаў tob 23.08.2005, 20:25


галоўны шлях вядзе ўнутар
напiсаў tob 23.08.2005, 21:12


***

Купрэеў - геній
напiсаў tsikhan 23.08.2005, 23:40


Галоўны шлях (мэйнстрым) вядзе на сьметнік.

напiсаў werk 24.08.2005, 00:17


**
Чалавек ад нараджэння — смяротнахворы.

напiсаў Sciapan 24.08.2005, 11:19


Тэрапія сьмерцю малаэфэктыўная ў змаганьні зь вірусам жыцьця.

напiсаў werk 25.08.2005, 09:35


Юрась, у цябе не грэгерыі атрымліваюцца, а "пэрлы", такое можна сабраць у кніжачку і назваць яе "Сьлёзы Ту-Бі - 2". Вось нядаўна ў Барселоне гартаў новую кнігу Барыко, дык яна называецца "Эліяда". Танюсенькая такая "Эліядка" выйшла ў Барыко, а ў цябе могуць выйсці тоўсценькія "Сьлезы Тубі - 2". І жанр новалітаратурны і постмадэрніскі - "пэрлы".
напiсаў Маўр 25.08.2005, 10:34


*

Танцуеш, як балерына ў ластах.

напiсаў Адам Глобус 25.08.2005, 11:33


*

У поўні вочы заплюшчаныя.

напiсаў Адам Глобус 25.08.2005, 11:34


*

Перад тым, як жанчына надзене парык, ёй варта падумаць, а ці не стане яна падобнай да трансвесціта.

напiсаў Адам Глобус 25.08.2005, 11:35


*

Убачыў… Kiler — надпіс на вагонным шкле.

напiсаў Адам Глобус 25.08.2005, 11:35


*

Гісторык — касец травы забыцця.

напiсаў Адам Глобус 25.08.2005, 11:36


*

SMSex — новы варыянт сэксу. Дарэчы, ён вельмі небяспечны, бо выклікае доказную рэўнасць.

напiсаў Адам Глобус 25.08.2005, 11:37


Tubi or not Tubi? That is the question…

напiсаў werk 25.08.2005, 14:31


Кожны Маур калi-небудзь прыдушыць сваю драздафiлу.

напiсаў werk 25.08.2005, 14:42


пусты гук = густы пук
напiсаў словаблуд 26.08.2005, 08:50


Трансвестыты ня носяць паранджу. За выключэньнем хіба Абдулы зь "Белага сонца пустэльні".

напiсаў werk 26.08.2005, 10:36


*

Божая кароўка заўсёды ў касцюмчыку Арлекіна.

напiсаў Адам Глобус 02.09.2005, 17:25


***

Божая кароўка — кропля нябеснай крыві.
напiсаў Sciapan 02.09.2005, 21:23


Мухамор на шасьці ножках.

напiсаў werk 03.09.2005, 15:02


***
Аблокі — цішэйшыя за уласныя цені.
напiсаў Sciapan 04.09.2005, 16:22


***
Аблокі — цішэйшыя за уласныя цені.


напiсаў Sciapan 04.09.2005, 16:23


***
Аблокі — цішэйшыя за ўласныя цені.


напiсаў Sciapan 04.09.2005, 16:23


Яблыкі — ярчэйшыя за ўласныя коні.
напiсаў Зрабіў Што Мог І Памёр Ад Аргазму 04.09.2005, 20:59


*

Бульбатэр’ер — вось сімвал твой, мая Радзіма.

напiсаў Фіксатар аргазмаў 08.09.2005, 20:32


Фіксатар аргазмаў - выратаваньне нацыі!
напiсаў Зрабіў Што Мог І Памёр Ад Аргазму 08.09.2005, 22:42


***
Дождж ператварае людзей у грыбы.

***
Хутчэй за ўсё заканчваюцца вакацыі.

напiсаў Sciapan 14.09.2005, 09:50


Некаторыя называюць дранікі драчунамі. Але і дранік - сьмешнае слова.

напiсаў werk 14.09.2005, 11:27


***
Пад музыку Марыконі і мафію шкада.

напiсаў Sciapan 22.09.2005, 16:02


***

Мянуй Богам толькі Бога.

***
Мянуй лайном толькі лайно.
напiсаў tsikhan 23.09.2005, 20:01



А Глёбус — сУчаснік Сыса.

напiсаў Маўра 26.09.2005, 19:59


Бумэр - расейскі бумэранг.
напiсаў Зрабіў Што Мог І Памёр Ад Аргазму 26.09.2005, 23:32


А. Сыс ужо не сУчаснік Глобуса.
напiсаў Янка 27.09.2005, 10:56


*

Фауст гель — сродак ад зморшчынак.

напiсаў Адам Глобус 27.09.2005, 15:16


Фауст-патрон - сродак ад молi.

напiсаў werk 27.09.2005, 17:20


Е-бе-моль - акорд камсамольскай маладосьці.
напiсаў Зрабіў Што Мог І Памёр Ад Аргазму 27.09.2005, 18:01


***
Настаўнікі —
найвялікшыя падманшчыкі.

напiсаў Sciapan 07.10.2005, 21:00


***
Літаратурныя крытыкі —
патолагаанатамы.

напiсаў Sciapan 11.10.2005, 09:53


***
Хірургў звычайна цікавіць вынік аперацыі,
а літ.крытыкаў — не.

напiсаў Sciapan 11.10.2005, 09:56


Крытыкаў звычайна цікавіць Глёбус, а Сьцяпан - не.

напiсаў werk 11.10.2005, 10:47


Віртуознаму хірургу вынік апэрацыі малацікавы.

напiсаў werk 11.10.2005, 10:52


Літаратурныя крытыкі —
патолагаанатамы.

Валодзя, ты не паверыш, але гэты сказ пасля мяне паўтарылі як мінімум дваццаць разоў у розных выданнях.

Сйння варта пісаць "Патолагаанатамы — літаратурныя крытыкі":)
напiсала anna 11.10.2005, 13:51


Юра, як толькі Сцяпан пачне выдаваць штогадовую кнігу, ім таксама стануць цікавіцца патолагаанатамы.
напiсала anna 11.10.2005, 13:54


Героi прыгоднiцкай лiтаратуры зазвычай ня маюць нутраных органау, як i належыць лялькам. Ня маюць i нутраных думак.

напiсаў werk 11.10.2005, 14:30



Ганне і верку (((

І я значыцца паўтарыў у 21 раз.
Выбачаюся, але я пакуль жывы. а таму і цікавіцца зарана.
напiсаў Sciapan 11.10.2005, 15:49


***
Божыя кароўкі —
перавозчыкі думак на неба.

напiсаў Sciapan 20.10.2005, 08:29


Віртуознаму хірургу вынік апэрацыі малацікавы.(((

Хірургу плоцяць за жыццё, а не за прыгожыя танцы са скальпелям.
напiсаў Sciapan 21.10.2005, 22:06


Sztuka medyczna wymaga ofiarow.

напiсаў werk 22.10.2005, 14:41


*
Беларусь — мая Радзіма.
*
Мінск — горад герой.

напiсаў Вася 23.10.2005, 12:25


***
Ні хто так не пакрыўдіць жанчыну,
як лыстэрка.

напiсаў Sciapan 23.10.2005, 19:25


***
Ні хто так не пакрыўдіць жанчыну,
як люстэрка.

***

напiсаў Sciapan 23.10.2005, 20:52


***
Ніхто так не скажа камплімент,
як люстэрка :)
напiсала anna 23.10.2005, 21:12


***
Адно і пачуеш камплімент,
што з люстэрка.

напiсаў Sciapan 24.10.2005, 08:22


***
Люстэрка размаўляе голасам таго,
хто у ім адбіваецца.

напiсаў Sciapan 24.10.2005, 08:25


Чорны квадрат маучыць голасам кожнага, хто у яго зазiрае.

напiсаў werk 24.10.2005, 19:48


***
Калі не атрымліваецца гаварыць сваім голасам, можна маўчаць.









напiсаў Sciapan 26.10.2005, 21:10


Зь цягам часу квадраты круглеюць.

напiсаў werk 27.10.2005, 00:05


Выснова: Зямля раней была квадратная.

напiсаў werk 27.10.2005, 00:50



Ні што так не псуе імідж, як БТ.

напiсаў глядач 27.10.2005, 17:17


***
Іржа з'ядае золата —
гэта пра восень.

напiсаў Sciapan 27.10.2005, 20:22


*

Рыльке ў пуху.

напiсаў Адам Глобус 28.10.2005, 14:45


***
Павукі альпіністам не зайздросцяць.

напiсаў Sciapan 30.10.2005, 11:32


***
СсУчаны пісьменнік.

напiсаў Sciapan 30.10.2005, 18:22


Piss
men
nick

напiсаў werk 30.10.2005, 20:11



Зь цягам часу квадраты круглеюць.(((

…тоўстыя худзеюць, дурні разумнеюць, белыя чарнеюць, левыя правеюць … з цягам часу.

напiсаў Sciapan 30.10.2005, 21:25


Часовае вячнее, вечнае часее.

напiсаў werk 30.10.2005, 22:14


Адкусі галаву Гаргоне!
напiсаў Зрабіў Што Мог І Памёр Ад Аргазму 30.10.2005, 23:20


***
У чалавека два маленства,
толькі другое называецца — старасць.

напiсаў Sciapan 31.10.2005, 17:38


Мужчынская вернасьць: здраджваць каханцы толькі з жонкай.
напiсаў Zban 02.11.2005, 10:26


***
Бабло на хлеб не намажыш.

напiсаў Sciapan 02.11.2005, 11:44


Шум натоўпу ў ГУМе - бабл-гам.

напiсаў werk 02.11.2005, 13:00


*

Кантактная Ліза.
напiсаў Адам Глобус 02.11.2005, 13:29


Бязротавая сувязь
напiсаў Лён Ба 02.11.2005, 15:41


***
Грантаваная праца.

напiсаў Sciapan 02.11.2005, 18:43


***
Гейній.

напiсаў Sciapan 03.11.2005, 09:40


***
Пазорная труба.

напiсаў Sciapan 03.11.2005, 09:41


***
Вадзіла па прозвішчы Бабло.

напiсаў Sciapan 03.11.2005, 14:22


***
"Кніга біцця" — падручнік па каратэ.

напiсаў Sciapan 09.11.2005, 08:52


**
Фядута — штатны літ.крытык.
напiсаў нн 10.11.2005, 17:42


***
У мёртвых адна дарога —
у жывых шмат.

напiсаў Sciapan 18.11.2005, 09:26


пяздушны чалавек
напiсаў ххх 19.11.2005, 03:04


***
Завея — манная каша зімы,
халодная і нялюбая.

напiсаў Sciapan 21.11.2005, 19:42


***
Мурыны – дзеці сонца.

***
Кітайцы – дзеці мандарынаў.

***
Мурыны – нашыя цені.



напiсаў Sciapan 26.11.2005, 15:57


***
І хто такі Гутэнберг,
у параўнані з Ксераксам і Прінтарам?
Сярджук Бакс
напiсаў Sciapan 26.11.2005, 20:06


*
мухамор - мор мух ад амуру напоўнач
напiсаў шшшыт 01.12.2005, 11:44


*
да-сканалая форма - ска
напiсаў шшшыт 01.12.2005, 11:44


*
паэзія - плян
напiсаў шшшыт 01.12.2005, 11:45


*

Рэклама Marlboro – коннік без галавы.
напiсаў Marlboro 01.12.2005, 14:20


***
Тарас Бульба – вось сімвал твой, Айчына.


напiсаў Sciapan 01.12.2005, 20:29


***
Псіхданім

напiсаў Sciapan 04.12.2005, 20:24


цыбульба
напiсаў цыбульба 05.12.2005, 11:31


Рокі Бульба (Марчанка). Заместа вусоў - фінгалы.

напiсаў werk 05.12.2005, 12:30


мінск - сталінград
напiсаў шшшыт 06.12.2005, 12:56


бэрлін - прастытутка-франкэнштайн
напiсаў шшшыт 06.12.2005, 12:56


Маё каханьне - Сталінград.
напiсаў Сяргей Балахонаў 06.12.2005, 18:03


дыскурс - тэніс у якім замест мячыка словы
напiсаў шшшыт 19.12.2005, 11:55


нуль гэта пуск
напiсаў шшшыт 19.12.2005, 11:56


*

Домаsapiens

напiсаў D 26.12.2005, 12:56


Homo Suspense

напiсаў werk 26.12.2005, 13:53


*
Арлоў — касец атавы.


напiсаў чытачка 01.01.2006, 10:17


*

Жыццё – падарожжа з даты А ў дату В.

напiсаў Адам Глобус 16.01.2006, 14:07


*
я - бэтман
напiсаў шшшыт 17.01.2006, 11:01


*
дождж - спэрма неба
напiсаў шшшыт 17.01.2006, 11:01


*
Логвінаў знёс яйкі Разанава.

напiсаў той 18.01.2006, 16:22


Hohma sapiens
напiсаў LG 19.01.2006, 22:00


спявак Баксаў
напiсаў LG 19.01.2006, 22:19


Югась Багусевіч.
напiсаў юб`... 19.01.2006, 23:20


Кахась Дзяўчыневіч



напiсаў LG 20.01.2006, 14:39


Гол
віна
ў
-
напiсаў LG 23.01.2006, 20:42


Гол, як Сокалаў-Воюш.

напiсаў werk 23.01.2006, 21:12


*
мэтабалізм - маніфэст суполкі Schmerzwerk
напiсаў шшшыт 27.01.2006, 12:51


*
сьнег - перхаць неба
напiсаў шшшыт 27.01.2006, 12:51


Чэрап патрэбны, каб перхаць ня падала на мазгі.

напiсаў werk 27.01.2006, 13:23


Што ПАСЭ, тое і ПАЖНЭ.

напiсаў werk 27.01.2006, 15:16


*
Не хлебам адзіным, а салам, бульбай і г.д. жыве беларус.

напiсаў Sciapan 27.01.2006, 16:41


*
Інтэрнэт ратуе дрэвы.

напiсаў Sciapan 29.01.2006, 21:07


*
Бог не нараджаецца, бо не памірае.

напiсаў Каляда 29.01.2006, 21:55


2werk

Што пасмееш, то і пажмеш :)
(Гэта, дарэчы, Вашыя словы)
напiсаў LG 30.01.2006, 14:55


СД — ЗП беларускай культурніцкай думкі.
напiсаў сьветагляд 30.01.2006, 15:11


2 LG

"Што пасмееш, то і пажмеш" - здаецца, Фаменка пажартаваў.

напiсаў werk 30.01.2006, 18:02


Добра ўсьвядомленае віно не патрабуе шклянкі.

напiсаў werk 30.01.2006, 21:25



Абсіраючы другіх — можна самому абасрацца.

напiсаў верк 01.02.2006, 18:17


Папярэдні аўтар - самазванец. Умее лічыць толькі да двух.

напiсаў werk 01.02.2006, 18:36


Папярэдні аўтар - самазванец.
напiсаў вэрк 01.02.2006, 18:50


2 Добра ўсьвядомленае віно не патрабуе шклянкі.

Добра ўсьвядомленае гаўно не патрабуе сракі.

напiсаў вэрк 01.02.2006, 18:52



ВЭРК — ГЕНІЙ

напiсаў вэрк 01.02.2006, 18:57


Алгядаючы сьвежыя форумы, нібы сабачка нюхаеш сьвежы куст, і гадзіш пад яго, каб пакінуцб сьлед пра сябе.
напiсаў вэрк 01.02.2006, 18:57


ВЭРК — ГЕНІЙ

а вы гаўно!

напiсаў вэрк 01.02.2006, 18:58


А ты Квяткоўскі. Гэта невылечнае.

напiсаў werk 01.02.2006, 19:02


Ты ўпэўнены да каго з вэркаў канкрэтна зьвяртаешся?
напiсаў Неквяткоўскі 01.02.2006, 19:06


Асьцярожней з перадпалажэньнямі.
напiсаў Неквяткоўскі 01.02.2006, 19:07


А ВЭРК — адкрые трэцці фронт і ўсіх абсера.
ВЭРК — СТРАТЭГ.
напiсаў ясна 01.02.2006, 19:11


***
Старыя кніжкі – макулатура?

***
Елачныя цацкі трэба здымаць з галінак, як птушанят.

***
Не верыцца, што сняжынка і сляза – вада.



напiсаў Sciapan 02.02.2006, 15:32


***
Бяздарныя кніжкі сучаснікаў — супакойваюць.

напiсаў Sciapan 05.02.2006, 19:18


2"Старыя кніжкі – макулатура?"

Старыя кніжкі - мускулатура:)
напiсаў LG 08.02.2006, 20:41


*
крыжачок - кроў літаратара

напiсаў шшшыт 09.02.2006, 15:49


Клітаратура - жарсьць мая.
напiсаў Зрабіў Што Мог І Памёр Ад Аргазму 09.02.2006, 16:42


*
Глобус — не чалавек.

напiсаў прыйшло ў галаву 11.02.2006, 22:21


*
Глобус — чалавек.

напiсаў прыйшло ў галаву 12.02.2006, 09:29


***
А можа анёлы птушыны грып разносяць?


напiсаў Sciapan 21.02.2006, 19:08


*

Птушыны грып… І не хочацца ў вырай.
напiсаў Мая белая лебедзь 25.02.2006, 15:34


Спадзяюся, анёлы не хварэюць на грып.

напiсаў werk 25.02.2006, 15:51


А ці ядуць анёлы грыбы?
напiсаў БН 25.02.2006, 16:12


aniolam nia treba

напiсаў шшшыт 27.02.2006, 11:36


імя грушы - лямпачка
напiсаў шшшыт 27.02.2006, 11:36


Гуманізм - сэкс з кандомам.
напiсаў 2006 27.02.2006, 17:31


Ён сказаў: "Да лямпачкі!" і махнуў рукой…
напiсаў БН 27.02.2006, 19:21


*
Кроплямі спермы пішуцца лісты ў будучыню.

напiсаў ха-ха 28.02.2006, 10:02


*
ВІКТАР ШНІПке.

напiсаў Sciapan 08.03.2006, 10:56


**
Ліхтар,камар — Ікар.
напiсаў Sciapan 08.03.2006, 17:05


**
Ліхтар, камар — Ікар.

напiсаў Sciapan 08.03.2006, 17:05


**
Начны снег — сіні.

**
Мастак — вораг праўды.

**
Гузікі — замкі да цела.

напiсаў Sciapan 10.03.2006, 12:16


*
рот - рана альфабэта

*
голас жарэ полымя

напiсаў blixa bargeld 14.03.2006, 12:44


*
акуляры - мыліцы вочнага бачаньня

напiсаў шшшыт 17.03.2006, 10:40


***
Сцягі — лаўцы ветру.

напiсаў Sciapan 20.03.2006, 19:39


***
Анёлы ядуць зялёныя яблыкі.

напiсаў Sciapan 20.03.2006, 19:40


У кіеве майдан, у менску майданек.

напiсаў werk 21.03.2006, 20:52


Майданчык? Фігова. Трэба казаць ПЛЯЦ!!!
напiсаў ПЛЯЦ 22.03.2006, 14:30


*
БТ — ТТ — БТР —

напiсаў вв 27.03.2006, 21:49


**
Марат Казей — клон Грынявіцкага.

напiсаў піянер 28.03.2006, 22:43


*
язык - нож мовы

напiсаў шшшыт 31.03.2006, 14:29


*
за - скарот слова заябаў

напiсаў шшшыт 31.03.2006, 14:29


*
мухі не вымаўляюць літару эн
*
немцы шпрэхаюць, палякі пшэкаюць, а мухі (жукі й гд) дзэнкаюць

напiсаў шшшыт 31.03.2006, 14:30


Я ў ген, а не гін.

напiсаў werk 31.03.2006, 15:14


***
Дзейнічае не фэйс, а джынс кантроль.

напiсаў Sciapan 01.04.2006, 21:02


***
Сёння над Менскам джынсовае неба.

напiсаў Sciapan 02.04.2006, 13:54


Фэйсам бадаем тэйбл рэала, прафайлам - гамак віртуала.

напiсаў werk 02.04.2006, 14:19


*

Эсэсмэскі.
напiсаў Адам Глобус 04.04.2006, 15:40


***
ПЕРД фоманс.

напiсаў Sciapan 05.04.2006, 14:19


Z CIA pan.

напiсаў werk 05.04.2006, 15:02


Расісцкая скунскамэра.
напiсаў Зрабіў Што Мог І Памёр Ад Аргазму 05.04.2006, 16:02


**
Новая гульня — ХАПУН.

напiсаў Sciapan 05.04.2006, 16:07


*
- Юр!
- Ась?
- Bar "І" - sew - іч other
- . . .

напiсаў шшшыт 07.04.2006, 12:53


**
Недапалкі — адстраляныя патроны.

напiсаў Sciapan 09.04.2006, 11:05


А дапалкі?

напiсаў werk 09.04.2006, 12:29


**
Гучны тытул — графаман.

напiсаў Sciapan 11.04.2006, 12:43


Фўа гра - французкая ікра.

напiсаў werk 11.04.2006, 18:48


Be lar US

(lar - беларукі гібон, Hylobates lar)

напiсаў werk 11.04.2006, 18:58


Бе, Л.А.Р. ус…

напiсаў werk 11.04.2006, 22:05


**
Трыпер — птушыны грып.

напiсаў Sciapan 12.04.2006, 12:28


**
МЕНСКТРЫМ

напiсаў Sciapan 12.04.2006, 19:19


***
Глямурны Шніп.

напiсаў СП 13.04.2006, 13:35


**
Мужчына з пафарбаванымі валасамі выклікае паджазроннасць.

напiсаў Sciapan 19.04.2006, 22:39


**
Мужчына з пафарбаванымі валасамі выклікае падазроннасць.


напiсаў Sciapan 19.04.2006, 22:41


Не прымае?
напiсаў А? 20.04.2006, 00:05



*
Залатая КЛІТАРА – конкурс жаночай прозы.

напiсаў мж 24.04.2006, 11:53


*
Залаты ЛІТАР - конкурс мужчынскай творчасьці.
напiсаў 0,75 24.04.2006, 13:38


*
Талент, як анёл — бясполы.

напiсаў Sciapan 26.04.2006, 11:11


**
Іголка заўжды ідзе паперадзе ніткі, але нітка застаецца.


напiсаў Sciapan 26.04.2006, 14:32


**
Самыя сінія алоўкі былі ў дзяцінстве.

напiсаў Sciapan 06.05.2006, 16:04


**
Цыркуль — круглы дурань.

напiсаў Sciapan 11.05.2006, 10:31


**
Бяззубы кампосцер — вось сімвал твой, сумленне.

напiсаў Sciapan 11.05.2006, 10:32


**
Вецер кавалак тканіны ператварае ў сцяг.



напiсаў Sciapan 11.05.2006, 10:36


Цыркуль, як ні хто ўмее зводзіць канцы з канцамі.

напiсаў лінейка 11.05.2006, 17:11


Барысейства
напiсаў :)))) 11.05.2006, 21:18


Барыс - Барыслаў - Бурыслейф. Таксама варажскае імя.
напiсаў werk 11.05.2006, 21:50


**
Цыркуль прыдумаў алімпійскія гульні.

напiсаў Sciapan 12.05.2006, 13:45


**
Цыркуль прыдумаў цырк.

напiсаў Sciapan 12.05.2006, 13:46


**
Люстэрка не працуе ў цемры.

напiсаў Sciapan 12.05.2006, 21:12


Цемра ў канцы тунэлю.
напiсаў Боўт 13.05.2006, 00:01


**
Люстэрка набліжае старасць, мо за гэта яму і не дазваляюць глядзець пахаванне.

напiсаў Sciapan 13.05.2006, 14:30


**
Каму як, а мне хрушчы – знак хуткіх летніх вакацый.

напiсаў Sciapan 15.05.2006, 22:56


Хрушчы - сымбаль недабудаванага камунізму.
напiсаў БДУ_59 15.05.2006, 23:47


Кукуруза — сімвал антыутопіі

напiсаў vohnik 16.05.2006, 19:21


**
Сыс — гэта дыягназ.

напiсаў Sciapan 17.05.2006, 13:17


**
Дзяржаўныя гімны пішуцца для эмігрантаў.
напiсаў прыкол 17.05.2006, 17:09


**
А Дзяржаўныя музеі працуюць для турыстаў.
напiсаў прыкол 2 17.05.2006, 18:13


**
Літаратура — абразіўны матэрыял.

напiсаў Sciapan 18.05.2006, 22:19


Л1таратура — гэта матэрыял для абразы.

напiсаў vohnik 21.05.2006, 18:45


**
“Сухі астатак “ можна атрымаць у крэматорыі.

напiсаў Sciapan 23.05.2006, 15:28


**
Здаецца, масты не параўноўвалі з працяжнікамі, з тымі, што на помніках.

напiсаў Sciapan 23.05.2006, 15:29


мост — гэта мяжа над прасторай бязмежжа

напiсаў vohnik 23.05.2006, 18:27


вежа — гэта цвік, якім спрабавалі злучыць зямлю і неба

напiсаў vohnik 23.05.2006, 18:29


**
Жыццё – гэта тое, што мы праскокваем упустую.

напiсаў Sciapan 24.05.2006, 09:32


раскокваем?
напiсаў Ю 24.05.2006, 09:56


праквакваем?
напiсаў Ю 24.05.2006, 09:57


праQWAKаем бязDOOMна!
напiсаў Зрабіў Што Мог І Памёр Ад Аргазму 24.05.2006, 16:20


…яПоначка, яЦыцачка, яДупачка…
напiсаў Я-Я 24.05.2006, 22:39


**
Экстаз, экскарыта… і гэтак далей.

напiсаў Sciapan 25.05.2006, 12:20


…я хачу прызнацца вам у КАКАННІ…

напiсаў vohnik 28.05.2006, 00:11


**
Рыбакі, як ман'які, заўсёды вяртаюцца на тое месца, дзе спаткалі ўдачу.

напiсаў Sciapan 28.05.2006, 12:45


дзе злавілі кайф…
напiсаў варыянт 28.05.2006, 14:11


**
Самыя брудныя — машыны, людзі, прыстасаванні, якія змагаюцца з брудам.
Катафалак – выключэнне.



напiсаў Sciapan 29.05.2006, 15:26


*

Катафалк змагаецца за чысьціню.
напiсаў Пурыст 29.05.2006, 16:19


катаfolk — песн1 1 прыпеу*к1 садыстау*.
напiсаў vohnik 29.05.2006, 16:38


Катаfuck.
напiсаў ппппп 29.05.2006, 17:04


**
Катафалк – не “Хуткая дапамога”, але апошняя.

**

На катафалках працуюць перапранутыя анёлы.

**

Катафалк завозіць толькі у адзін бок, і без квітка.



напiсаў Sciapan 29.05.2006, 20:00


*

Пра жывых альбо добра, альбо нічога, як пра мёртвых… Спрабаваў, спрабаваў… Не атрымліваецца:-(
напiсаў :-(((( 31.05.2006, 14:43


*
Што, як не канібалізм — аральны сэкс?
напiсаў А- ? 04.06.2006, 13:44


…я хачу прызнацца вам у КАКАННІ…

напiсаў vohnik 28.05.2006, 00:11(((

… ганЕБНЫ Ўчынак.
напiсаў так ? 05.06.2006, 22:15


**
Для геніяльнага паэта — роўмінг паўсюль.

напiсаў Sciapan 09.06.2006, 12:55


**
Мультыплікат — прыдумалі касіры.

напiсаў Sciapan 16.06.2006, 16:42


**
Карыкатурысты – вось хто малюе абразы.

напiсаў Sciapan 17.06.2006, 15:34


**
Жыў сённяшнім днём, а ўчора памёр.

напiсаў Sciapan 18.06.2006, 10:19


… а яшчэ на зау*тра нешта планавау*
напiсаў vohnik 01.07.2006, 05:01


абразы —- карыкытуры на боствау* 1 адначасова на сам1х сябе


напiсаў vohnik 01.07.2006, 05:04


"… ганЕБНЫ Ўчынак":

плюс —- гэта два м1нусы, так? — гэта два не!
напiсаў vohnik 01.07.2006, 05:06


Хочаш міру — купляй "Няміраў".
напiсаў abrykos 01.07.2006, 12:14


*
галоўны вакзал

напiсаў шшшыт 13.07.2006, 18:30


стыльны базар
напiсаў Сяргей Балахонаў 13.07.2006, 21:45


13 — д*ябальская л1чба(?): 13 = 12 апосталау* + 1сус
напiсаў vohnik 24.07.2006, 17:12


літара гэта кара

напiсаў шшшыт 29.07.2006, 10:03


На ЛІТАРЫ ідзе абВЭРКаваньне.
напiсаў з размовы на вуліцы 31.07.2006, 10:41


хіба што трошкі павэркавалі

напiсаў werk 31.07.2006, 12:00


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media