| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Вальжына Морт - аўтарка, "што столькі абяцае беларускай літаратуры" ці ўсё ж пэрсанальна спадару Хадановічу? Неслабая рэкляма, шчыра прызнаюся! За шматабяцальнай какетлівай суіцыднічкай прызнаю добрую мову й стыль (мяркую, тут вялікая заслуга ейнага пратэжэ). Але сутнасьць Пустэча. Зрэшты, час рассудзіць. Даруйце, зусім у словах заблыталася. Не "пратэжэ", а "апекуна". :-))) >Вальжына Морт - аўтарка, "што столькі >абяцае беларускай літаратуры" ці ўсё ж >пэрсанальна спадару Хадановічу? Калі Хадановіч будзе пасьлядоўна вывешваць на літару тэксты, якія рыхтаваў для "Студэнцкай думкі", то, трэба думаць, вельмі хутка дачакаецца абвінавачваньняў у маральнай блізкасьці да сп. Тарлецкага А дабярэцца да клясыкаў - трапіць пад падазрэньне ў некрафіліі. Добра, што жывёлы пакуль што не ствараюць літаратурных твораў. :) Не чапайце вы Хадановіча. Ну знайшоўся тут нехта, каму ўсё гэтае "сучаснае літстановішча" патрэбна, дык радуйцеся Вы хочаце сказаць, што Глобус і Галубовіч з Бабковым вельмі падобныя да младога пакаленьня літаратараў? Альбо ў вас ёсьць нейкія альтэрнатывы спадарыні Морт? Я б і сама падняла яе на рукі, толькі баюся няправільных вытлумачэньняў майго ўчынку што праўда, гэта шмат каго ўзрушыла б ODA'е Спадарыня ODA, а Вам што, спадар Хадановіч нешта персанальна абяцаў? Як Вы можаце на яго скардзіцца, вы ж ужо не ў тым узросьце, калі вераць мужчынам, асабліва такім як спадар Андрэй Той, каму паабяцалі (і якая ведае пра мой узрост) Я ня ў тым становішчы, каб прасіць нешта ў спадара Хадановіча ці яшчэ ў якога іншага мужчыны. :-))) На адным з суседніх хворумаў актыўна дыскутуецца пытаньне пра спажыўца бел. літаратуры. Адзін з наведнікаў у кожным з постынгаў енчыць: "Аўтара!" І вось, падаецца, аўтар зьяўляецца высьвятляецца, што толькі для таго, каб яго брудна патапталі нагамі Андрэй! хутчэй уздымай Вальжынку на рукі! Мо' пасьпееш уратаваць Для Марыйкі А слабо новаму аўтару самому ўратавацца, без Хадановічавай дапамогі? А тым, хто "брудна топча нагамі" спадарычна Мартынава павінна быць удзячнай - пра яе ж гавораць. Я не адмаўляю ёй у таленце, але людцы, растлумачце мне, пра што яна піша. Буду надзвычай удзячная. Слухай што, скінь мне на мэйл свой тэлефон. Нешта я твае каардынаты няслушна перапісала. ОК? -) ODA: Падтрымліваю. Толькі я-б яшчэ дадаў, а што яна піша і як гэта штосьці прачытаць, апрача, вядома, выбаркі Хадановіча? Як я бачу зараз беларуская сучасная літаратура пакутуе ня толькі на адсутнасьць гэрою, але й на надсутнасьць сюжэту Мне наагул не зразумела, пра што піша Вальжына Морт - я ўжо не належу да пакаленьня next, якога турбуюць гэтыя праблемы. Не пішу вершаў, ня слухаю рэгей, дзякуй богу не хварэю на трыпэр. Мяне больш хвалюе зямное жыцьцё і зямныя праблемы. Таму са скепсысам стаўлюся да тынэйджэрскага выпендрожу ў любых ягоных праявах. Мы, зразумела ж, можам ганарыцца тым, што зямля беларуская ўласную Зэмфіру прыдбала. Але што пасьля яе застанецца? І ці здольная будзе Вальжына пісаць нешта, калі перарасьце? >Як я бачу зараз беларуская сучасная >літаратура пакутуе ня толькі на адсутнасьць >гэрою, але й на надсутнасьць сюжэту. А па-мойму дык беларуская літаратура пакутуе на адсутнасьць магчымасьці быць выдадзенай. Дзіўна, але сам факт таго, што нешта выйшла ў папяровым фармаце - гэта своеасаблівая форма літаратурнай ацэнкі. Бо настолькі мала месцаў, у якія можна занесьці хоць нейкі твор, каб ён выйшаў у друку Тэкст Вальжыны пазначаны як "фрагмэнты з рамана", а калі існуе раман - існуе і сюжэт. З тых фрагмэнтаў, якія спадар Хадановіч выбраў, - мабыць ён ведаў-жа што робіць, - цяжка выявіць сюжэт. Нават нейкую агульную думку ня знойдзеш. А пра "паведамленьне" якое так ці накш кожны твор нясе чытачу я наогул памаўчу. Хаця гэта мая асабістая думка. Я ні якім чынам не хачу пакрыўдзіць ці зьнішчальна выказацца пра твор. Я проста, як той Шарапаў нераўнуючы, разабрацца хачу. А я б Морт на рукі не ўздымала: баюся надарвацца ад цяжару талента. І яшчэ яна напісала, быццам Бэтховэн нарадзіўся ў 1758 годзе. Вальжына! Кампазытар назадзіўся толькі ў 1770 годзе. Ня ведаешшшш - не пішшшшы. Шшшшшшш . 2Зьмяюка Слухай, а ты якая-такая зьмяюка? Адкуль у Беларусі зьмяюкі з рукамі? Блііін, да такіх пачвараў і старажытныя эліны не дадумаліся, дарма што вычварэнцы былі яшчэ тыя Petroni Радыяцыя Чарнобыль Шшшшшш! Гэй, "літаратары", літаратура і чалавек - розныя рэчы. А то вы кажаце пра "вялікія абяцаньні для бел.літ.", а ў думках невядома што. Пістону А што ў вас у думках? Што ў Пістона ў думках вельмі цікава, вядома. Як цікава й тое чаму ён іх ня выказывае. А вось хацелася-б пачуць ад Пістона аб чым, на ягоную думку, думаюць літаранцы? Дзякуй богу, што нашых пісьменніц яшчэ можна на рукі браць і не надарвацца. Вось што такое натуральная гаспадарка і адносна невялікая колькасць МакДональдсаў! Калі ж Вальжына Морт наведвае МакДональдс, то Хадановічу варта паспяшацца. Прашу не лічыць мой каментар рэкламай альбо антырэкламай МакДональдса. :0)) Для мяне спадар Хадановіч — гэта нязмоўчны голас па радыё, калі яго ні ўключы, гэта бясконцыя публікацыі ў апазіцыйным (дый дзяржаўным) друку, гэта вясёлы і жыццярадасны партрэт з глянцавых вокладак кніг і часопісаў. Яго страшэнна многа і… яго няма. Бо за слоўнымі выкрутасамі паэта-эсэіста-інтэрпрэтатара не бачу анічагусенькі — ні паэзіі, ні характару, ні колькі-небудзь чуллівай душы. З такой бы прабіўной энергіяй ды ў палітыку! Вось і цяпер Хадановіч не сказаў сваім артыкулам пра Морт анічога, апроч таго, што пусціў яе “на раскрутку”, як ляльку шоў-бізнесу. Не кранайце майго Андрэя. У Андрэя ёсьць вершы і для душы, хоць вершаў для публікі больш. Ці праўда, што Вальжына зьехала з Беларусі? Ня ведаю, ці зьезала яна ці не, але літаральна цяпер я для сябе адкрываю яе творы. Магу сказаць адно: "Ўаў!" Магу сказаць адно: не прывядзі Бог такое чытаць. А калі ўзяўся - памый апасля рукі. усе 28 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|