Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Вальжына Морт як яна ёсьць
Андрэй Хадановіч, 04.01.2003

Пра Вальжыну Морт я ўпершыню пачуў задоўга да асабістага знаёмства зь ёю і ейнымі тэкстамі.
чытаць артыкул

створаны: 04.01.2003, абноўлены: 06.09.2005 09:37, камэнтароў: 28

Была калекцыя Б. Будзе калекцыя Х. Гэта выдатна. Хадановічу хацелася ўзяць Морт на рукі. Не ўзяў, не панёс, не захінуў. Гэта кепска.
напiсаў QQQ 04.01.2003, 17:03


І я хачу ўзяць на рукі Вальжыну. Калі — не, дык хаця б Кісьліцыну…
напiсаў Ja 04.01.2003, 18:11


Я-б Ганну Кісьліцыну таклсама панёс-бы, але не дасца ў рукі - запалохалі гады…
напiсаў Раман Кардонскі 04.01.2003, 22:18


Вальжына Морт - аўтарка, "што столькі абяцае беларускай літаратуры" ці ўсё ж пэрсанальна спадару Хадановічу?

Неслабая рэкляма, шчыра прызнаюся!

За шматабяцальнай какетлівай суіцыднічкай прызнаю добрую мову й стыль (мяркую, тут вялікая заслуга ейнага пратэжэ). Але сутнасьць… Пустэча. Зрэшты, час рассудзіць.
напiсала ODA 08.01.2003, 19:36


Даруйце, зусім у словах заблыталася. Не "пратэжэ", а "апекуна". :-)))
напiсала ODA 08.01.2003, 19:38


>Вальжына Морт - аўтарка, "што столькі >абяцае беларускай літаратуры" ці ўсё ж >пэрсанальна спадару Хадановічу?

Калі Хадановіч будзе пасьлядоўна вывешваць на літару тэксты, якія рыхтаваў для "Студэнцкай думкі", то, трэба думаць, вельмі хутка дачакаецца абвінавачваньняў у маральнай блізкасьці да сп. Тарлецкага…
А дабярэцца да клясыкаў - трапіць пад падазрэньне ў некрафіліі. Добра, што жывёлы пакуль што не ствараюць літаратурных твораў. :)
напiсаў Зыгмунд Фройд як ён ёсьць 09.01.2003, 21:57


Не чапайце вы Хадановіча. Ну знайшоўся тут нехта, каму ўсё гэтае "сучаснае літстановішча" патрэбна, дык радуйцеся… Вы хочаце сказаць, што Глобус і Галубовіч з Бабковым вельмі падобныя да младога пакаленьня літаратараў? Альбо ў вас ёсьць нейкія альтэрнатывы спадарыні Морт?
Я б і сама падняла яе на рукі, толькі баюся няправільных вытлумачэньняў майго ўчынку…
што праўда, гэта шмат каго ўзрушыла б…
напiсала anita 10.01.2003, 18:10


ODA'е
Спадарыня ODA, а Вам што, спадар Хадановіч нешта персанальна абяцаў? Як Вы можаце на яго скардзіцца, вы ж ужо не ў тым узросьце, калі вераць мужчынам, асабліва такім як спадар Андрэй…
напiсаў Тая, каму спадар Хадановіч таксама абяцаў. 10.01.2003, 18:17


Той, каму паабяцалі
(і якая ведае пра мой узрост)

Я ня ў тым становішчы, каб прасіць нешта ў спадара Хадановіча ці яшчэ ў якога іншага мужчыны. :-)))
напiсала ODA 10.01.2003, 18:22


На адным з суседніх хворумаў актыўна дыскутуецца пытаньне пра спажыўца бел. літаратуры. Адзін з наведнікаў у кожным з постынгаў енчыць: "Аўтара!" І вось, падаецца, аўтар зьяўляецца… высьвятляецца, што толькі для таго, каб яго брудна патапталі нагамі… Андрэй! хутчэй уздымай Вальжынку на рукі! Мо' пасьпееш уратаваць…
напiсала maryjka 10.01.2003, 18:45


Для Марыйкі

А слабо новаму аўтару самому ўратавацца, без Хадановічавай дапамогі? А тым, хто "брудна топча нагамі" спадарычна Мартынава павінна быць удзячнай - пра яе ж гавораць. Я не адмаўляю ёй у таленце, але людцы, растлумачце мне, пра што яна піша. Буду надзвычай удзячная.

Слухай што, скінь мне на мэйл свой тэлефон. Нешта я твае каардынаты няслушна перапісала. ОК? -)
напiсала ODA 10.01.2003, 18:59


ODA:

Падтрымліваю. Толькі я-б яшчэ дадаў, а што яна піша і як гэта штосьці прачытаць, апрача, вядома, выбаркі Хадановіча? Як я бачу зараз беларуская сучасная літаратура пакутуе ня толькі на адсутнасьць гэрою, але й на надсутнасьць сюжэту…
напiсаў Раман Кардонскі 10.01.2003, 19:15


Мне наагул не зразумела, пра што піша Вальжына Морт - я ўжо не належу да пакаленьня next, якога турбуюць гэтыя праблемы. Не пішу вершаў, ня слухаю рэгей, дзякуй богу не хварэю на трыпэр. Мяне больш хвалюе зямное жыцьцё і зямныя праблемы. Таму са скепсысам стаўлюся да тынэйджэрскага выпендрожу ў любых ягоных праявах.

Мы, зразумела ж, можам ганарыцца тым, што зямля беларуская ўласную Зэмфіру прыдбала. Але што пасьля яе застанецца? І ці здольная будзе Вальжына пісаць нешта, калі перарасьце?


напiсала ODA 10.01.2003, 19:34


>Як я бачу зараз беларуская сучасная >літаратура пакутуе ня толькі на адсутнасьць >гэрою, але й на надсутнасьць сюжэту.


А па-мойму дык беларуская літаратура пакутуе на адсутнасьць магчымасьці быць выдадзенай.
Дзіўна, але сам факт таго, што нешта выйшла ў папяровым фармаце - гэта своеасаблівая форма літаратурнай ацэнкі. Бо настолькі мала месцаў, у якія можна занесьці хоць нейкі твор, каб ён выйшаў у друку…

Тэкст Вальжыны пазначаны як "фрагмэнты з рамана", а калі існуе раман - існуе і сюжэт.



напiсала maryjka 10.01.2003, 21:45


З тых фрагмэнтаў, якія спадар Хадановіч выбраў, - мабыць ён ведаў-жа што робіць, - цяжка выявіць сюжэт. Нават нейкую агульную думку ня знойдзеш. А пра "паведамленьне" якое так ці накш кожны твор нясе чытачу я наогул памаўчу. Хаця гэта мая асабістая думка. Я ні якім чынам не хачу пакрыўдзіць ці зьнішчальна выказацца пра твор. Я проста, як той Шарапаў нераўнуючы, разабрацца хачу.
напiсаў Раман Кардонскі 10.01.2003, 22:14


А я б Морт на рукі не ўздымала: баюся надарвацца ад цяжару талента.

І яшчэ яна напісала, быццам Бэтховэн нарадзіўся ў 1758 годзе. Вальжына! Кампазытар назадзіўся толькі ў 1770 годзе. Ня ведаешшшш - не пішшшшы. Шшшшшшш….
напiсаў Зьмяюка Віртуальная 14.01.2003, 18:15


2Зьмяюка
Слухай, а ты якая-такая зьмяюка? Адкуль у Беларусі зьмяюкі з рукамі? Блііін, да такіх пачвараў і старажытныя эліны не дадумаліся, дарма што вычварэнцы былі яшчэ тыя…
напiсаў Petroni 14.01.2003, 18:36


Petroni

Радыяцыя… Чарнобыль… Шшшшшш!
напiсаў Зьмяюка Віртуальны 14.01.2003, 18:37


Гэй, "літаратары", літаратура і чалавек - розныя рэчы. А то вы кажаце пра "вялікія абяцаньні для бел.літ.", а ў думках невядома што.
напiсаў пістон 16.01.2003, 22:45


Пістону

А што ў вас у думках?
напiсаў Літаранец 16.01.2003, 23:07


Што ў Пістона ў думках вельмі цікава, вядома. Як цікава й тое чаму ён іх ня выказывае. А вось хацелася-б пачуць ад Пістона аб чым, на ягоную думку, думаюць літаранцы?
напiсаў Раман Кардонскі 17.01.2003, 00:00


Дзякуй богу, што нашых пісьменніц яшчэ можна на рукі браць і не надарвацца. Вось што такое натуральная гаспадарка і адносна невялікая колькасць МакДональдсаў!

Калі ж Вальжына Морт наведвае МакДональдс, то Хадановічу варта паспяшацца.

Прашу не лічыць мой каментар рэкламай альбо антырэкламай МакДональдса. :0))
напiсаў Чытачка АРХЭ 18.01.2003, 22:10


Для мяне спадар Хадановіч — гэта нязмоўчны голас па радыё, калі яго ні ўключы, гэта бясконцыя публікацыі ў апазіцыйным (дый дзяржаўным) друку, гэта вясёлы і жыццярадасны партрэт з глянцавых вокладак кніг і часопісаў. Яго страшэнна многа і… яго няма. Бо за слоўнымі выкрутасамі паэта-эсэіста-інтэрпрэтатара не бачу анічагусенькі — ні паэзіі, ні характару, ні колькі-небудзь чуллівай душы. З такой бы прабіўной энергіяй ды ў палітыку!
Вось і цяпер Хадановіч не сказаў сваім артыкулам пра Морт анічога, апроч таго, што пусціў яе “на раскрутку”, як ляльку шоў-бізнесу.

напiсаў Нязгодзіч 27.08.2005, 13:25


Не кранайце майго Андрэя.
напiсаў Сьнежка 28.08.2005, 10:08


У Андрэя ёсьць вершы і для душы, хоць вершаў для публікі больш.

напiсаў werk 28.08.2005, 10:41


Ці праўда, што Вальжына зьехала з Беларусі?
напiсаў nik 28.08.2005, 18:13


Ня ведаю, ці зьезала яна ці не, але літаральна цяпер я для сябе адкрываю яе творы. Магу сказаць адно: "Ўаў!"
напiсаў Андрусь 06.09.2005, 01:00


Магу сказаць адно: не прывядзі Бог такое чытаць. А калі ўзяўся - памый апасля рукі.
напiсаў Абрыдла 06.09.2005, 09:37


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media