| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
:)калі магчыма,падрабязьней пра рубрыку Сіна Rubryka nie realizuiecca, iak i sam praiekt? М патлумач Барбары Постпастызм-сінізм - не зрабіў, паспрвбаваў напісаць, як не зрабіў, не напісаў, бо не было моцы скончыць распачатае Загадкавае абмеркаваньне :)) Ігар Бабкоў: "Беларуская літаратура будзе ў лепшым выпадку ўніверсітэцкім феноменам". Дык станьце беларускім Бэн-Егудой! А тое гэты "беларускі стогн" - ужо ня модна. Дзесяць гадоў слухаем. Ці вас наадварот гэткі стан задавальняе? Вы як бы з радасьцю прагназуеце гэта??? Ах правакацыя гэта нейкая. А калі вы сур'ёзна гэта казалі, то гэта ўжо клініка. Нават не Навінкі :( Рыдлю Ясна, што такой лухты я не казаў. Гэта завецца "трансфармацыяй думкі" і адаптацыяй яе да фармату медыяў. Мая думка была значна больш банальная. А менавіта: калі шукаць чытацкую аўдыторыю для немасавай беларускай літаратуры, дык target group гэта безумоўна студэнты (і выкладчыкі) унівэрсытэтаў. І такая сытуацыя па ўсім сьвеце: сур'ёзная (пакінем гэтае слова без абмеркаваньняў) літаратура паўсюць скарыстоўвае "унівэрсытэты" каб зачапіцца за рэчаіснасьць. І толькі з гэтага пляцдарму можна рушыць далей. Што тычыцца масавай літаратуры (гэта значыць такой, якая разьлічаная на рэальнага масавага чытача, а не на абстрактную "масу")- ды там іншыя правілы гульні, якія я да канца не разумею. Адзінае, што магу сказаць, што сёньня беларускі масавы чытач ёсьць у рэальнасьці, але гэтыя беларускія "масы" значна больш адукаваныя і амбітныя (хаця й колькасна меншыя), чым масавыя аўдыторыі ў Намеччыне ці Расеі. І магчыма ім патрэбныя не "дэтэктыўчыкі" а слоўнікі, энцыкляпэдыі, (зрэшты і дэтэктывы з фэнтэзі таксама, але на ўзроўні Караткевіча). Якая кніга сёньня абавязкова будзе ў кожнай беларускай сям'і? - Англа-беларускі слоўнік мінімум на 60 тыс. Па-першае, што мяне ВЕЛЬМІ зьдзівіла. Дык гэта словы Ганны Кісьліцынай пра нас і "Беларускую Палічку". Я, адразу кажу, што параўновываць Літау й Палічку немагчыма, бо ад самага пачатку былі бачныя дзьве розныя канцэпцыі сайтаў. Якую-б Літара неабрала сабе канцэпцыю, я быў і застануся актыўным сябрам "Палічкі". Па-другое: Дзякуй Бабкову, які шчыра піша, што сучасная бел. літаратура да Караткевіча не дацягвае. Ну а тое, што патрэбна Дык у асабістай бібліятэцы, як і на кухні, павінна быць усё: і слоўнікі, і дэтэктывы. А наконт элітарнасьці Ну тут мне няма чым крыць. Я, прабачце, да эліты, ні зь якога боку. Але вось, дзе-б яе гэткіх "элітных" чытачоў пабачыць? Пісьменьнікі, крытыкі і іншыя "ранесьнікі пяра" адпадаюць. Хто застаецца? Спадар Бабкоў, ткніце, калі ласка, пальцам. 2 Раман Я таксама не так гаварыла. І за Алісін пераказ не збіраюся несьці адказнасьці. Раману Рамане, ня любяць "сур'ёзныя" чытачы, калі ў іх "тыкаюць пальцам", альбо залічваюць у "групу". Кожны з іх асоба, і кожны мае свае матывацыі, і свой сьвет. Самадастатковы. І калі хтосьці зь іх упускае ў свой сьвет Іншага (верш, тэкст, кнігу), гэта не працэс "спажываньня", а хутчэй "су-тварэньне". маленькі цуд. Такіх людзей у Менску дастаткова. Што да "элітарнасьці". Ня тое слова. Паўстае адразу вобраз "выбраных" (кім?)снобаў, якія трымаюць дыстанцыю да масаў. Хто патрапляе ў гэтыя "выбраныя", і хто іх выбірае, мы ўжо ведаем. Тыя хто мае ўладу і грошы, кантралюючы медыі. З Захаду і Усходу. Неістотна адкуль. "Імагакраты", паводле Кундэры. Таму, "сур'ёзная" літаратура - не элітарная. Яна - арыстакратычная. Самадастатковая. Арыстакрат - у этымалягічным сэнсе - той, хто мае крыніцу "энэргіі" ў самім сабе. Ганна, даруйце за пераказ, ня буду спрачацца, але вы сапраўды выказалі думку, што калі Палічка будзе рэгулярна паведамляць навіны, вы ўсе застанецеся на Палічцы, таму што прызвычаіліся да яе самой і да яе дыскусійнай пляцоўкі. Мяне гэта крыху абразіла, таму што мы ня хочам ні зь кім сварыцца, і прапануем не альтэрнатыву Палічцы, а такі рэсурс, якіх пакуль проста няма ў беларускім Інтэрнэце. Спадзяюся, калі Палічка да нас вернецца, мы будзем не канкурэнтамі, а супрацоўнікамі. Цікава, што думае на гэты конт Андрэй Жвір. Апошнім часам на БП адну з самых гарачых дыскусіяў выклікала менавіта зьяўленьне Літары. А ў нас, дарэчы, зьнікненьне Палічкі. Вас абразіла, што мы вернемся на форумы палічкі7 Ці тое, што вам патрэбная суперідэя, каб на літару хацелася заходзіць штодня? Гаворка ішла не пра канкурэнцыю Палічцы п а к у л ь вы не настолькі разгарнуліся, каб ўвогуле гаварыць пра нешта такое. Нагадаю вам, што пра Літару на палічцы пачала гаворку я, прычым яшчэ да яе афіцыйнага з"яўлення. Мае словы, як і словы Бабкова, вырваныя з кантэксту, маюць недакладны змест. А што ж Вы не абураліся на прэзентацыі? мда .. пачаўся-ткі blonde-attack Вы б дамовіліся пра правілы гульні, ці што Бабкову: дзякуй шчыры за тлумачэньні. У такой інтэрпрэтацыі ваш сказ атрымлівае зусім іншае гучаньне. :) Я вельмі добразычліва стаўлюся да Алісы і да Літары. І не магу зразумець, чаму любая заўвага ўспрымаецца як "наезд" Я б не стала ўдакладняць акцэнты, калі б не абурыўся Кардонскі. Між іншым, не толькі я раблю каментары да дзейнасці Літары. Чаму яны ўступаюць ў палеміку са мной для мяне загадка. 2anna пры ўсёй дабразычлівасьці Вашых заўвагаў, на маю сьціплую думку, большасьць зь іх можна (і трэба) было зрабіць прыватна. 2 хачык Аліса загаварыла пра тое, што абражана на форуме, хоць мы бачыліся і ўчора і пазаўчора. А заўтра, глядзіш, Вішнёў прачытае, што ён сказаў на прэзентацыі :)) Заўважу, што на Літары пакуль цяжка гаварыць пра літаратуру. Увесь час нас заносіць то ў алфавіт, то ў нахіл літар :)) Не хапае а т м а с ф е р ы Палічкі. Аліса загаварыла пра тое < > дык гэта вашы з алісай дзялы. А заўтра, глядзіш, Вішнёў прачытае малаверагодна ён анальфабэт. Ганна - гэта Ганна, і рабіць рызыкоўныя заўвагі - гэта яе роля і прывілей. Аліса - гэта Аліса, і, па-будысцкі ставячыся да ўсіх заўвагаў, рабіць рэгулярныя загрузкі рызыкоўных тэкстаў - гэта яе роля і прывілей. Ігар, ну ты проста Саламон. Ганьне: Я ў палеміку ня ўступаў, а зрабіў заўвагу. Дый я й не абураўся, а выказаў сваё меркаваньне. Алісе: Вы не абурайцеся так, калі кожны раз зробяць заўвагу.Мы ўсе ўдзячны Вам (за ідэю) і Януку (за тэхнічнае выкананьне) гэтага карыснага сайту. Тут-жа народ, акрамя мяне, які з калашнай "рожай", сабраўся выкшталцоны, згодна зь Ігарам Бабковым - арыстакратычны. Дык ужо тое, што тут сабраліся ТАКІЯ людзі павінна цешыць Вашае самалюбства. Так што Вам лепш ня ўвязывацца ў спрэчкі. А то, - калі зь імі завязывацца, - нашыя "арыстакраты" схаваюць бедную дзяўчыну, й нават косткі назад ня выплюнуць. Такія ўжо "зубкі" вырасьлі і ўздужэлі на розных там іншых форумах. Бабкову: Ігар, а можна на "ты"? Тут людзі-ж усе свае, а я, шэры беларус, дык нават і ня ведаю як "Вы" выгаварываецца. Дык вось, Ігар, адказаў ты мне слушна. І калі крыху ўпросьціць твой посьцінг, - надта ты неяк "кучеряво" думкі выказываеш, - атрымліваецца, што тыя, "хто маюць уладу й грошы ды кантралююць мідыя" гэта значыць арыстакраты й "сур'ёзныя чытачы" ў каго ты пальцам ткнуць не хацеў. Дык я-б таксама у Аляксандра Рыгоравіча пальцам тыцкаць ня стаў. Бо каму-ж іншаму ўсё гэта належыць: улада, грошы ды мідыя? Ну а калі бязь сьцёбу: дык ня крыўдуй, братка, але мяне ўжо запраўды ванітуе, так-так ванітуе, калі пачынаюцца размовы пра "сур'ёзную літаратуру", "літаратуру для абраных" й г.д. Ну й колькі вас, такіх абраных, "арыстакратаў" ёсьць? Не, я зусім ня супраць усяго гэтага, бо й сам, часамі, люблю пачытаць штосьці сур'ёзнае, для душы, каб сэрца й мазгі запрацавалі. Але можа трэба высунуць галаву зь пяску, азірнуцца й зразумець, што дзякуючы гэтай "сур'ёзнай" літаратуры, мы маем зараз беларускамоўнае культурнае гетто. Дык і гэта не самае жахлівае. Бо сaмае жахлівае гэта тое, што межы гэтага "гетто", як "шагрэневая скура" не раўнуючы, сьціскаюцца. А вакол усё больш і больш разьліваецца расейскамоўны літаратурны акіян з рознымі Бушковымі й Чаркасавымі Глобусу Валодзя, каб здагадацца, што ў інтэрнэце хопіць мейсца для ўсіх, ня трэба быць Саламонам Раману Рамане, Рамане Тое, што Вы пішаце, аніяк не нагадвае простае, шэрае і 'некучаравае" Наадварот, у Вас атрымалася чыста "Прамова Мялешкі" нейкая, з наваротамі і мэтафарамі а ля барока, з тонкім перакручваньнем (на Вашу карысьць, вядома) маёй думкі Такое ўражаньне, што не самотны сыстэмны аналітык на адпачынку, а цэлая піараўская кантора папрацавала Але пра галоўнае Ну не вінаватыя беларускія паэты і літаратары, мастакі і філёзафы, што ўсё склалася ня так, як думалася. Не вінаватыя, што Вас ванітуе ад "сур'ёзнай" (таксама глупае слова) літаратуры. Дарэчы, паэтаў гэтых няшчасных хто толькі не пінаў нагамі апошнія 4-5 год. Той памылкі робіць, гэты "ненародны", гэты ўвогуле "фашыстоўскія матывы" скарыстоўвае. Нікога не слухаюцца, гуляюць самі без прыстаўленых. І ведаеце, Рамане, "абломчык" выйшаў не з-за таго, што ў нас зашмат "арыстакратаў" Наадварот, амаль не засталося ў нас самадастатковых. Затое цэлыя хеўры шастаюць усялякіх "каардынатараў", мэнэджэраў, аналітыкаў, дарадцаў, партыйных і NGOшных функцыянэраў, медыя-босаў. Яны ў нас - эліты. Яны сёньня вызначаюць - каму "народным паэтам" быць, а каму ў мясарубку лезьці. Так што не хачу я з Вамі, Рамане, на ты пераходзіць і за беларускі народ піць. 2babkow: Выдатна! Я з вамі згодны па ўсіх пунктах. Сфармулявана ўсё добра. Але шляхоў разьвязаньня не прапануецца? Ці будзе фармавацца, ці зьявіцца ў нас "арыстакратыя" (некаторыя ўжываюць тэрміны "эліта", "шляхта", "сарматы")? Як? Калі? І што яна будзе сабой уяўляць? Бабкову: Ну на Вы, дык на Вы, я-ж нянадта ў сябры й набіваўся Я цяпер пачынаю разумець, чаму так цяжка "адраджэнцам" аднаму з другім размаўляць. Я-ж, як чалавек просты, усякіх алегорыяў пазьбягаючы, напісаў, што дзякуючы "элітнасьці" сучаснай бел. літаратуры звужаюцца межы бел. культ. гетто (БКГ). Дык і не на адпачынку я ўжо. Узяў толькі тыдзень вакацыяў, - для тых, хто ня ведае, у ЗША вакацыі на год усяго два тыдні, а як мы ру "укалываем", усяму сьвету ведама, а зараз ізноў у "працоўных шыхтах будаўнікоў капіталізму". Але можна спытацца: дзе я ўспамінаў паэтаў? Вось каго ніколі я не чапаў, дык гэта паэтаў. Чам,у? Бо сам я раўнадушны да паэзыі чалавек. Больш таго, прызнаюся шчыра, ня люблю паэзію. Дык калі я чагосьці ня люблю, бо не разумею, дык я таго й не чапаю. Зараз яшчэ адно: дазволю сабе працытаваць сябе, каханага: "мяне ўжо запраўды ванітуе, так-так ванітуе, калі пачынаюцца размовы пра "сур'ёзную літаратуру", "літаратуру для абраных" й г.д" Мяне ванітуе ад размоў, бо зь іх нічога не атрымліваецца. Мая пазыцыя тут, - як амаль адзінага чытача, бо рэшта, як я зразумеў, усе наскрозь пісакі, - вельмі простая: данесьці, накрычаць вам, творцам, у вушы чаго мы жадаем пачытаць, на якую літаратуру мы згодны інветсваць свае грошы. Спадзяюся, што з тым, што чалавек набываючы кнігу, хай і ўскосна інвестуе грошы ў літаратуру Вы згодны? Калі не, дык я ня ведаю аб чым далей размаўляць. Рыдлю Ведаеце, "шляхі развязаньня" актыўна абмяркоўваюцца ў "партызанскіх" асяродках Менска апошнія 1,5-2 гады. І, хутчэй за ўсё, розныя асяродкі будуць выходзіць з сытуацыі ў розныя бакі. Ясна, што гэты выхад будзе зьвязаны зь вельмі жорсткай крытыкай (і самакрытыкай) таго, што адбывалася ў "беларускім праекце" апошнія 10 год. Мне асабіста істотна было б зразумець: Якім чынам, у выніку якіх механізмаў гордая "сармацкая" беларушчына канца 80-х пачатку 90-тых пераўтварылася ў "субкультуру дробных папрашаек", цалкам залежную нават не ад Захаду, а так, а дробных шасьцёрачак-функцыянэраў, якія сёньня вызначаюць ня толькі што рабіць апазыцыі,але й хто ў нас самы геніяльны паэт, а каму быць старшынёй ПЭН цэнтра? Дзе сёньня можна знайсьці пляцдарм і апірышча для сапраўды незалежнай і "непрадажнай" культуры? Адказаў на гэтыя пытаньні я ня ведаю. Адзінае аптымістычнае, што магу сказаць, апошнім часам маю такое пачуцьцё, што усё гэта - драма народзінаў Беларускага Духа. А яшчэ варта прыслухацца да парады Конрада Джорджа (вугорца), што сапраўдны сярэднеэўрапейскі інтэлектуал мусіць заўсёды быць крышачку п'яны :))). Бо безь іроніі гэтую драму вытрымаць вельмі цяжка Рудлю: Уладзя, а ці мог бы ты, калі ласка, мне, шэраму, растлумачыць зь якімі такімі "ўсімі пунктамі" пагадзіўся. З тым, што хацелі як лепш, а атрымалася як заўсёды? Ці з тым што паэтаў нагамі мясілі апошнія 4-5 год? Ці з тым, што Ігар напісаў пра нейкія хеўры шастаючыя? Адкажы, калі ласка, браце? Боо за беларускі народ я ніколі й нікому не прапаноўваў піць Вось з гэтымі пунктамі: Ну не вінаватыя беларускія паэты і літаратары, мастакі і філёзафы, што ўсё склалася … ня так, як думалася. Не вінаватыя, што Вас ванітуе ад "сур'ёзнай" (таксама глупае слова) літаратуры. Дарэчы, паэтаў гэтых няшчасных хто толькі не пінаў нагамі апошнія 4-5 год. Той памылкі робіць, гэты "ненародны", гэты ўвогуле "фашыстоўскія матывы" скарыстоўвае. Нікога не слухаюцца, гуляюць самі … без прыстаўленых. І ведаеце, Рамане, "абломчык" выйшаў не з-за таго, што ў нас зашмат "арыстакратаў"… Наадварот, амаль не засталося ў нас самадастатковых. Затое цэлыя хеўры шастаюць усялякіх "каардынатараў", мэнэджэраў, аналітыкаў, дарадцаў, партыйных і NGOшных функцыянэраў, медыя-босаў. Яны ў нас - эліты. Яны сёньня вызначаюць - каму "народным паэтам" быць, а каму ў мясарубку лезьці. Раману Я неяк Вам прыводзіў назвы кніг з прыстойнымі дэтэктывамі, у прыватнасьці М.Адамчык "Забойства на каляды". Гэтая кніга выйшла ў 1994, на Полаччыне яе можна было набыць нават напрыканцы 90-х (наклад 9 т.а.). Дэтэктываў за апошнія 15-10 гадоў было напісана процьма. Глобусам, Клімковічам і яшчэ блізу 40 аўтараў, якія працавалі ў камандзе Глобуса. Няўжо Вы думаеце, што калі б выданьне падобнай літаратуры магло прынесьці хоць якія грошы (а гэта значыць, быць папулярнымі ў паспалітых чытачоў), дык Глобус не скарыстаў бы такую магчымасьць? Прычым, заўважце, не купляць у некага творы, не замаўляць, а выдаць хаця б сваё. Ёсьць над чым задумацца. Урэшце рэшт у чым праблема. Выдайце тыя кнігі. Выдайце "Каханку д'ябла" Клімковіча, Шайбака, "Сапежынскі прывід" Т.Сабоцкай. І дзесяткі, ці сотні іншых. Бабкову Я згодны з тваімі высновамі. Але лічу, што гэтак і мусіла адбыцца. Бо літаратура павінна быць незалежнай ад усялякіх палітычных піяраў і слугаваньняў. Не патрэбныя ім ні Калосьсе, ні Фрагмэнты. (Чым больш апазыцыя атрымлівала грошай, напрыклад, пад выбары, тым у горшым стане апыналася беларуская незалежная культура.) Згодны, кожны асяродак будзе "выходзіць з сытуацыі ў розныя бакі". Я мяркую, што наш пляцдарм - незалежныя мас-мэдыі і Інтэрнэт. Аркушу: Я быў і ёсьць шчыра Вам удзячны за інфармацыю. Але вось якая праблема. У мяне ў Беларусі ёсьць некалькі чалавек, маіх сяброў, якія па маёй просьбе шукаюць мне кнігі. І вось колькі я не замаўляў дэтэктыўныя кнігі пра якія мне Вы, ды іншыя ўдзельнікі дыскусій на "Драніках" ці "Палічцы" падказывалі, яны нічога не маглі знайсьці. Вось і атрымліваецца нейкае замкнёнае кола: Вы пішаце што гэтыя кнігі ня прынясуць прыбытку і ў той-жа час знайсьці гэтыя кнігі ў кнігарнях не зьяўляецца магчымым. Тут паўстаюць нейкія пэўныя пытаньні: а ці займаўся хтосьці ў Беларусі такой звычайнай справай як маркетынгавыя дасьледваньні? Наконт выдачы кнігаў. Справа слушная, згодны. Але я, прабачце, занадта, як выглядае, абамэрыканіўся. Гэта значыць, што ахвяраваць грошы, так-так менавіта ахвяраваць, я магу толькі на выданьне кнігі якую ці я прачытаў і лічу карыснай, ці, хаця-б прачытаў вытрымккі з рукапісу, а лепш увесь рукапіс. Я ня ёсьць нейкая фундацыя якая сядзіць на грошах - я ахвярую свае цяжка заробленыя даляры. Рыдлю: Уладзя, я цябе шаную. Але часам мяне, -толькі бяз крыўд, добра? - сьмех бярэ. Вазьмём самы першы пункт, я якім ты пагадзіўся. Цытую: "Ну не вінаватыя беларускія паэты і літаратары, мастакі і філёзафы, што ўсё склалася … ня так, як думалася. Не вінаватыя, што Вас ванітуе ад "сур'ёзнай" (таксама глупае слова) літаратуры." Канец цытаты. Пра маё "ванітаваньне" я Бабкову адпісаў. Дарэчы, ніхто не заглядаў у маю прыватную бібліятэку. Мяркую, што калі-б заглянуў, то быў-бы моцна зьдзіўлены. Я выступаю тут ад імя менавіта масавага чытача, інтарэсы якога ніхто ніколі ня ўлічываў. Гэткае такое маё назіраньне. А я ў беларускіх дыскусіях на Сеціве з 1998-га. Можа я памыліўся? А вось наконт першага сказу. Адкуль у нас, беларусаў, гэткая інфантыльнасьць? Маўляў, мы ня вінаватыя, "што ўсё склалася ня так, як думалася"? Дык а як думалася? Якім месцам? Аб чым думалі, што жадаюць аднаго, а атрымліваюць зусім іншае? Можна колькі заўгодна наракаць на "сьпеку ў Антарктыцы й маразы ў Конго", але можа прыйшоў час неяк і на сваё адлюстраваньне прыстальней зірнуць? Можа штосьці ня ў парадку з "тварам"? Га, Ўладзя? Гэта што "сьлепак" і твайго лёсу: што жадаеш, змагаешся, намагаешся здабыцца на штосьці, а ў выніку скрабеш патыліцу, маўляў, як гэта ў мяне такое ліха атрымалася? Не? Дык з чым ты тады згодны. Калі з апошнім пунктам мне цяжка спрачацца, бо не наведваю Беларусь так часта як ты, то наконт першага проста ня мог не паспрачацца. Бо, як пісаў незабвенны Міхал Міхалыч: "шчецельней нада рабяты, шчецельней " Спадзяюся, што не пакрыўдзіўся. Павер, менш за ўсё мне хочацца каго небудзь пакрыўдзіць. Паглядзі на нашую творчую эліту: нейкія групкі, вечныя крыўды, наезды й паліваньне брудам адзін на аднаго. А што рабіць нам, масавым чытачам, якім пачытаць няма чаго, ну дык вось і сочым як адзін аднаго месіць Раману Дык і ня дзіва, што не знаходзяць у Менску, бо тыя кнігі выходзілі ў першай палове 90-х. Я яшчэ больш зьдзіўлю Вас: напачатку 90-х выходзіла адмысловая сэрыя кніг "Дадатак да газэты "Дэтэктыў. Версія", якую выдаваў Алесь Усеня. Той Усеня і сам напісаў некалькі беларускамоўных кніг дэтэктыўных аповесьцяў і апавяданьняў: "Дэтэктыўныя аповесьці" (1991), "Сьмерць лесьбіянкі" (1993), "Аднойчы ў ціхім завулку" (1993) і г.д. Праўда, мне асабіста больш падабаюцца дэтэктывы Клімковіча-Шайбака, бо Усеня пісаў у постсавецкай традыцыі Шыціка, без нацыянальнага каларыту, без гістарычных алюзыяў і асаблівай фантазіі. Дык што маем? Маем цэлы дэтэктыўны Манблан у параўнаньні з сур'ёзнай літаратурай. І нашто наракаць? Ня ведаю, якія ў вас сябры, калі ня могуць знайсьці такія растыражаваныя кнігі (некаторыя зь іх спачатку выходзілі ў сэрыі "Бібліятэка часопіса "Маладосць"). Няхай зьезьдзяць на раён. Недзе пыляцца яшчэ тыя кніжачкі ройненькімі стосікамі. Іншая справа, што зараз усё беларускамоўнае кнівыданьне ляжыць. Аркушу: Вы ведаеце, што толькі адзінмой сябра зь Менску. Геаграфія маіх кніжных, так-бы мовіць, "забясьпечанцаў" наступная: Горадня, Віцебска, Валожын, Шчучын, Ліда, Браслаў іАстравец. І яны, як і я да кнігі няроўна дыхаюць. Мяркую, штосьці ня тое ці з Вашым "дэтэктыўным Манблянам", ці зь іхным зрокам. Але спрачацца ня буду, бо Вам, вядома, відней. Вельмі хацелася-б не займацца галімымі спрэчкамі, а абмеркаваць стан беларускамоўнага кнівыданьня. І чаму яно ляжыць? Я чуў розныя, часамі супрацьлеглыя, меркаваньні на гэты конт: ад пісьменьнікі зажраліся да дайце грошай і мы створым фэномэны бел. літаратуры. Хацелася-б, вядома, каб спрэчка не праходзіла ў рэчышчы: дурак - сам дурак, а каб вынікам гэткіх дыскусіяў былі нейкія канкрэтныя кніжныя праекты. Тут мае веды настолькі абмежаваныя, што я лепш памаўчу. Адно толькі ведаю, што ніхто не адмяніў просты эканамічны закон: тавар-грошы-тавар. Яна амаль ідэальна кладзецца на кніжны бізнэс. Але я лепш паслухаў-бы меркаваньне людзей больш дасьведчаных. Я не спачаюся. Я проста даводжу праўдзівы стан рэчаў. Вы кажаце: няма дэтэктываў. Я кажу, што ёсьць. Магу нават скласьці прыстойны сьпіс-католёг. Так, згодзен, зараз нічога не выдаецца. Але гэта справа эканамічна-палітычна-хрэн-ведама-якая. Яна ня мае дачыненьня да стану самой літаратуры. Бо літаратура - гэта ня толькі кнігавыданьне. Спадар Аркуш, я быў-бы вельмі! вельмі!! ВЕЛЬМІ!!! Вам удзячны калі-б Вы такі каталёг склалі. Няхай ён будзе няпоўны, але каб нейкі пачатак. Я сам такі каталёг складаю, але маю там толькі зь які дзясятак назоваў. Калі ласка, вельмі Вас прашу, складзіце. Для мяне літаратура гэта комплекс завязаны вакол кнігі. І хоць пачынаецца ўсё ад пісьменьніка, - не напіша - не пачытаем, - але шмат іншых фактараў намешана: і эканамічных, і культурных, і проста тэхналягічных. Бо бачыце, калі пра стан беларускай літаратуры, як я ўжо пераканаўся, спытацца дзьвух розных пісьменьнікаў, то атрымаеш два, часамі, абсалютна супрацьлеглых мяркаваньні. Мне як чытачу, крызісны стан беларускай літаратуры бачыцца ў тым, што няма, прынамсі ў кнігарнях, беларускай літаратуры папулярных жанраў, дзе дэтэктыў толькі адзін зь іх. Вам, як пісьменьніку бачыцца крызіс у тым, магчыма, што дагэтуль ня выпушчана анталёгія ТВЛ, ці, магчыма, у існаваньні СБП, БумБамЛіту А ў выніку прыйдзе Глёбус ды скажа, што мы абодвы дурні. Праўда хутчэй дурням мяне назаве й, магчыма, не памыліцца. Бо я ведаю свой недахоп, як сістэмнага аналітыка, любую складаную справу намагаюся раскласьці на простыя складальнікі. А ці можна так падыходзіць да такой далікатнай рэчы як літаратура? Мажліва, што не. Але як тады падыходзіць? Ці можа наогул не падыходзіць? Бо ня літаратар я, а ўсяго толькі чытач. Хто падкажа? Раману Я з вамі распачаў гутарку дзеля таго, каб зьняць гэтае вашае пытаньне, якое блытаецца па ўсіх форумах. Значыцца, адно пытаньне - што ёсьць беларускі дэтэктыў - мы здымаем. Я вам прыватна дашлю больш-менш прыстойны сьпіс. Прычым толькі тое, што ведаю сам. Бо ў Глобуса той сьпіс атрымаўся б у два разы даўжэйшым. Цяпер пра "крызісны стан беларускай літаратуры". Я тут пісаў пра іншае - пра крызу кнігавыданьня. Гэта дзве розныя рэчы. Мне падаецца, што наадварот бел.літаратура сёньня набывае новае, другое (іншае), дыханьне. Мы, тэвээлаўцы, ня робім трагедыі з сёньняшняй сытуацыі таму, што былі і застаемся у беларускай падземцы (для нас нічога не зьмянілася). Прынамсі ў мяне няма ніводнай кнігі у глянцавай вокладцы на фінскай паперы - практычна ўсе самвыдаў. Гэта, вядома, нядобра. Але й не трагедыя. Мы жывем літаратурай. Мы яе робім. Па нашай творчасьці ўжо пішуць літаратуразнайчыя, навуковыя працы. Гэта такі стан - жыцьцё ракі пад ільдом. Магчыма гэткае жыцьцё можна назваць "літаратура дзеля літаратуры" (бо вы заўжды выступаеце з пазыцыі паспалітага чытача). Але іншага выйсьця мы пакуль ня бачым. Зусім іншыя нішы занялі напачатку 90-х Глобус і Бабкоў. Для іх сёньняшні стан, напэўна, больш трагедыйны. Бабкоў вунь ужо заклікае брацца за калы. Толькі каго "мачыць"? Усьлед за Вашчылам - хто мае грошы і маёнткі? Чаму кнігавыданьне ў заняпадзе? Таму што ў краіне бардак. На палігоне можа выходзіць толькі аркушык-улётка вайсковай шматтыражкі. З лёзунгамі, наездамі, інтрыгамі і паслугацтвам. Наўкол сюжэты круцейшыя за любы дэтэктыў. Пазаўчора полацкая газэта напісала пра сынка, які тры дні катаваў маці, каб забраць у яе штуку баксаў. Да сьмерці. Аркушу: Ну браць у рукі кала ці не я ня ведаю. Мяркую што спадар Бабкоў лепш ведае, пра што ён піша, тым больш што пісаў ён ад свайго ймя, не схаваўшыся за нікам. Але вось мяне вельмі зьдзівілі Вашыя словы, што мы маем крызіс ня ў літаратуры а ў кнігавыданьні. Гэта стала для мяне зусім, шчыра кажучы, нечаканай навіной. Справа ў тым, што па посьбе Ўладыкі Мікалая, які адыйшоў ад нас 20-га чэрвеня, я займаўся падрыхтоўкай да друку ягонай этнаграфічнай кніжкі "Мястэчка Моталь". Вядучы перамовы з асобнымі выдавецтвамі я заўважыў, што праблем амаль ня было, бо ўсе вельмі жадалі гэтую кнігу надрукаваць. Галоўнае толькі плаці грошы, а там табе хоць "Плэйбой" надрукуюць. Я, вядома, разумею, што становішча, калі аўтар (пісьменьнік, паэк, крытык і г.д.) павінен плаціць грошы за тое каб была надрукаваная яго кніга, ня ёсьць нармальным. Але што зараз нармальнае ў Беларусі? Магчыма таму, што мяне гэта штодзённа ня абыходзіць, я чамусьці мяркаваў, што калі і ёсьць крызіс які б'е па літаратуры дык гэта крызіс кнігагандлю. Але галоўны, на мой погляд, - ведаю, што тут я не арыгінальны, - крызіс зьяўляецца сыстэматычнае зьбядненьне інтэлігэнцыі, якая, калі шчыра, і зьяўляецца асноўным беларускім чытачом. І калі гэты найбольшы крызіс я ня ведаю як пераадолець, то магчыма Вы падкажыце свае ідэі як пераадолець "крызу кнігавыданьня". Але напачатку ці можна, калі ласка, Вашае бачаньне гэтага крызісу. Бо не зразумеўшы, не прааналізаваўшы праблему, як мы здолеем яе пераадолець? І, паколькі я зьяўляюся, хоць і ня сьціпла пра сябе такое пісаць, адным зь лідараў Беларускай Дыяспары ў ЗША (старшыня аднаго з Адзьдзелаў БАЗА), то хацеў-бы таксама даведацца пра Вашае бачаньне ролі якую магла-б адыграць нашая Дыяспара ў пераадоленьні гэтага крызісу. Я разумею, што адказ на гэткія пытаньні, можа й ня варта зьмяшчаць на форум. Можа лепш у форме артыкулу й на Літару. А мы заадно пабачым, як гэта тэма абыходзіць удзельнікаў Літары. Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|