Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Зь якой чытачкай АРХЭ вы жадалі б рашыць рад вапросаў? Блін!
створаны: 18.02.2003, абноўлены: 03.04.2005 15:08, камэнтароў: 164

ТЫ ДАСТАЛА!!!
напiсаў дурны 18.02.2003, 19:19


У мяне не такія доўгія рукі, каб дастаць вас праз Інтэрнет. І ногі таксама. Я росту малога. :-)))
Наконт шэрагу пытанняў… Пытайце, спадар Дурны.
А чым я вас не падабаюся. Хочаце, каб у дзеўчаняці комплексаў паболела?

напiсаў Чытачка АРХЭ 18.02.2003, 19:31


Ты — Кардонскі ў спадніцы, альбо па-просту — зануда.
напiсаў дурны 18.02.2003, 19:33


Ты дастала з калошын шырокіх
Дублікатам бясцэннага грузу.
Глядзіце! Зайздросьце!…
напiсаў Палівач 18.02.2003, 19:38


Мне рознае казалі, але каб зануда… Фантастыка! Я збіраю ўсе меркаванні пра сябе. :-))) Зараз і вашае ў штодзённічак запішу, пасля ўнукі прачытаюць, не горш за якія ўспаміны ці мемуары.
А скажыце, якім сваім допісам я вас раздражніла? Мо я і іншым надакучаю.
напiсаў Чытачка АРХЭ 18.02.2003, 19:41


Прыгадваецца анэкдот, які заканчваецца фразай: "А навошта вы мне такія малюнкі падсоўваеце?".
напiсаў дурнаваты 18.02.2003, 19:41


Адкуль у вас столькі часу за кампутарам сядзець?
напiсаў дурны 18.02.2003, 19:42


Ніхто не мае права біць Чытачку,
Кахаць і крыўдзіць, раздражняць яе.
Бо раптам перакінецца ў Глядачку,
А хтось Дурны завые: Не стае!
напiсаў Не СЫС 18.02.2003, 19:44


Раскажыце анекдот!
Я не праз увесь час за кампутарам. Я толькі што вярнулася. :-)
напiсаў Чытачка АРХЭ 18.02.2003, 19:47


У мяне адчуванне, што вы спецыяльна заманілі мяне сюды, каб пазбавіць іншыя форумы маёй прысутнасці.
напiсаў Чытачка АРХЭ 18.02.2003, 19:49


Заманілі. Заманалі. Манілі. Маналі. Лі-лі-лі.
напiсаў Палівач 18.02.2003, 19:57


Толькі што не палівалі…
Паліва-а-ач, вы сюды таксама часта хадзіць будзеце, каб выказацца пра маю асобу? Пра маё занудства? Мо шчэ скажаце, што Літара загнецца, калі я тут папісваць постынгі буду? Свет спыніцца, Інтэрнет выпарыцца, і застанецца на ўвесь свет бедная-занудная
напiсаў Чытачка АРХЭ 18.02.2003, 20:02


Я гэтага не казаў.
напiсаў Палівач 18.02.2003, 20:09


Ну, нарэшце, прыстроіў. (Блін!)
напiсаў дурны 18.02.2003, 20:17


Дурны
Мяне так проста не ўтаймаваць. Што, думаеце, падобныя да вас у рэале не спрабавалі сказаць, што я іх задзяўбла? Спрабавалі. :(
Таму, каб палепшыць існаванне сваіх рэальных сяброў, пэўную частку сваёй энергіі я ахвярую Літары.
напiсаў Чытачка АРХЭ 18.02.2003, 22:21


Заманілі. Заманалі. Манілі. Маналі. Лі-лі-лі.
Плагіят, ці, як думае Хадановіч, версія.
напiсаў Блін 18.02.2003, 22:36


Хлопцы, спевы наладзілі: Лі-лі-ля-ля… Час спаткі! Зірніце на гадзіннік. :)
напiсаў Чытачка АРХЭ 18.02.2003, 23:10


З кім?
напiсаў Лі-лі 18.02.2003, 23:12


Не ведаю, з кім вы можаце спаць. Не маю аніякіх здагадак нават пра ваш пол. Калі вы з кімсь хацелі на гадзіннік зірнуць, то ўсё адно. Можаце і са мной. Зараз толькі сінхранізуемся - і зірнем.
напiсаў Чытачка АРХЭ 18.02.2003, 23:19


І ўсё-ткі не магу зразумець стваральніка гэтага форума. Я нічым не магла яго дастаць, дакладна! Хадзіла я толькі на інтэлектуальныя форумы пра пісьменніцу ды пісьменніка і інш., і так хадзіла, што на нечую пятку патрапіла з усяе моцы абцасам. Эх, настрой у мяне добры, то мо прабачэння папрасіць?
напiсаў Чытачка АРХЭ 18.02.2003, 23:22


2Блін
"Плагіят, ці, як думае Хадановіч, версія."

Які такі плягіят? Сам прыдумаў. Вось бракнеш дурасьць, а падумаюць паэзія.Такія часы… І такая паэзія…:)

напiсаў Палівач 19.02.2003, 08:16


Па матывах Не СЫСа

Ніхто ня мае права быць чытачкай
Цнатлівае і чыстае красы,
Калі ў краіне людзі п'юць да ўсрачкі,
А ў "Літары" пануюць ГлябусЫ.
напiсаў Пракцічаскі Пает 20.02.2003, 21:36


Чытачка, а ты хто паводле Задыяку?
напiсаў абізьян 21.02.2003, 14:31


Пэўне, яна Скарпіёнша, бо надта ўжо кусачая і зьедлівая.
напiсаў Зьмяюка Віртуальны 21.02.2003, 15:38


А ты, зьмяюка, пэўна, Баран.
напiсаў нескарпіён. 21.02.2003, 15:40


Рак
напiсаў Зьмяюка Віртуальны 21.02.2003, 15:41


Люблю хавацца ў норы і час ад часу надапаць са свайго сховішча на тых, хто прапрывае міма.
напiсаў Зьмяюка Віртуальны 21.02.2003, 15:42


А ты, нескарпіён, хто? Можа Рыба альбо Бык?
напiсаў Зьмяюка Віртуальны 21.02.2003, 15:44


Я - Леў!
напiсаў Чытачка АРХЭ 22.02.2003, 21:27


Брыкаты.
напiсаў LicvinskiZubr 23.02.2003, 03:15


Брыкаюцца зубраняткі, а ільвы пазяхаюць на іхняе брыканне і ціха засынаюць.
напiсаў Чытачка АРХЭ 23.02.2003, 22:35


Абізьяну

А Чытачка табе, дарэчы, па гараскопе падыходзіць. :-)))
напiсала ODA 24.02.2003, 11:06


Табе таксама.
напiсаў Чытачка АРХЭ 24.02.2003, 11:36


Толькі паводле арыентацыі не падыдзе. А абізьяну - сама то. :-)))
напiсала ODA 24.02.2003, 11:48


Перастаньце гаварыць ад майго імя!
напiсаў ананім 24.02.2003, 11:48


Ты, дарэчы, чаму там, а ня тут?
напiсаў БелаТАВАРЫШЧ 24.02.2003, 11:50


Пакуль няма чаго тут прапанаваць. Заўтра хіба тэма зьявіцца.
напiсала ODA 24.02.2003, 11:54


Мне, напрыклад, цікавая сытуацыя з гандлем паветрам.
напiсаў БелаПРАПАЎ 24.02.2003, 12:10


А мне - сістэта бартэрных разьлікаў паміж аўтарамі тэкстаў ды іхнымі рэдактарамі.
напiсала ODA 24.02.2003, 12:23


Калі ласка, з гэтага моманту не верце чалавеку, які падпісваецца маім нікам, але чорнымі літарамі.
напiсала Чытачка АРХЭ 24.02.2003, 22:35


А табе ці можна верыць, аранжыкавыя літары?
напiсала Ўжо ня дзевачка... 28.02.2003, 20:05


А табе? На Літары нікому нельга верыць. Можна мець сто нікаў, ну хаця б два - дакладна. Але, мілая ўжо ня дзевачка, пагадзіся, што часам хочацца паблюзнерыць, не псуючы сабе рэпутацыю. :-)
напiсала Чытачка АРХЭ 01.03.2003, 19:13


Каб не засмечваць чужыя форумы, буду сядзець у сваім.
напiсала Чытачка АРХЭ 06.04.2004, 23:02


Памёр Р. Мэрль, французскі пісьменнік, які для мяне застанецца аўтарам рамана "За шклом".
напiсала Чытачка АРХЭ 13.04.2004, 22:09


Сябра кажа, што людзі ў Сеціве такія, якія яны насамрэч. Няўжо ён мае рацыю? Пачытаеш Літару — і робіцца страшна.
напiсала Чытачка АРХЭ 13.04.2004, 22:13


Нахера тады ад такіх людзей прэміі бярэш?
напiсаў ? 13.04.2004, 23:02


Каб жа ж першае слова вашага пытання было "Чаму" ці "Навошта"… А так, відаць, няма сэнсу адказваць…

напiсала Чытачка АРХЭ 13.04.2004, 23:44


"Нахера" - гэта не пытальнае слова. гэта подпіс. Зараз на капэртах спачатку імя пішуць.
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 14.04.2004, 09:08


Подпіс па-японску, здаецца. :)

Адказ на мове:
Хатасура іссёкэнмэй нінару!

(Шэптам)Гамбатто кудасай!
напiсала Чытачка АРХЭ 19.04.2004, 22:35


Чытачка, прапаную адчыніць дзёньнік у LJ.
Там вас каментаваць будуць толькі сябры, калі усталюеце такую опцыю…І ёсць поўная гарантыя, што старонка толькі ваша.
напiсала nata 20.04.2004, 09:29


Ага, мне ўсе кажуць, што я народжана для дзённіка. :)

напiсала Чытачка АРХЭ 20.04.2004, 22:57


Перагартала я свае "архівы". Адшукалася натхнёнае Хадановічам і АРХЭ. Адразу выбачаюся ў Хадановіча, калі што…

Спачатку верш А.Хадановіча "Вольны муляр"

Я буду будаваць сабе кватэру,
з буслом на даху й Будай на сьцяне.
Ня бунгала, ня будку бультэр’еру –
бэтонны бункер – не разбурыш, не!

Каб днём бурлескам бузаваць паперу
і бударажыць будуар у сне.
будуючы, у будучае веру…
Хоць з бадуну нам рай і ў будане.

Вольнаму муляру ад будыста

Навошта псаваць bungaku
Бунгалам і бадуном,
Нейкім буслом на даху
Й сваім будуарным сном.

Якісь gakusei зацяты
Абурыцца: Кudasai,
Будуй сваю хату anata,
А Буду сюды не мяшай.

Слоўнічак з японскае: Bungaku /бунгаку/ – літаратура; gakusei /гакусэй/– студэнт; кudasai /кудасай/– калі ласка, anata /аната/– ты (вы).
напiсала Чытачка АРХЭ 22.04.2004, 22:42


чаму я думаў, што яна сьветлавалосая?! (пэўна гэта Аня Кіс зьбіла з панталыку :) Пабачыў, вельмі нават чорненькая. І ў жыцьці прыгажэйшая за сваю фотку.

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 19.05.2004, 12:41


Вы мяне бачылі ў рэале? А чаму не падышлі?

напiсала Чытачка АРХЭ 06.06.2004, 23:53


А он бы падашол, а я бы адвярнулась..
напiсаў tob 07.06.2004, 01:05


гэта было на філфаке, калі выступалі фіналісты конкурса. спадарыня была занятая Хадановічам. (занятая - у сэнсе: яе ўвага адцягнутая)
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 07.06.2004, 08:39


Я ўжо здагадалася, дзе вы мяне бачылі.
:)
А ў той дзень я якраз пазнаёмілася з Хадановічам. Магла б і з вамі пазнаёміцца, калі б вы не прыдумалі сабе зручную адгаворку. ;)

Тобу

Калі б я і адвярнулася, то выключна ў бок "хлопца з мадэльнай знешнасцю" (с).

напiсала Чытачка АРХЭ 09.06.2004, 00:51


Не, на самой справе, херня нейкая. Эзатэрыка для абраных. Не разумею я гэтага топіка.

Не ведаю я ніякіх чытачак АРХЭ, акрамя сябе - толькі што я не чытачка, а чытач, ды й нярэгулярны…

І наогул, што гэта за людзі, што яны тут робяць?
напiсаў Jan hondurazian Marozau 14.06.2004, 10:01


Для Вано, які не ведае ніякіх чытачак АРХЭ.

А вы спрабавалі пазнаёміцца?

Насамрэч чытачак АРХЭ вельмі шмат. Прыблізна 1000 на кожны асобнік часопіса.
напiсала Чытачка АРХЭ 14.06.2004, 21:18


Больш таго… Калі вы падорыце сваім знаёмым хаця б па нумару АРХЭ, то яны таксама стануць чытачкамі АРХЭ.
напiсала Чытачка АРХЭ 14.06.2004, 22:20


Re:
Пазнаёміцца? З чытачкамі АРХЭ?
Ніколі не ставіў такой мэты… Ды й як іх вылучыць з масы.
Напрыклад, ідзе дзяўчына (кабета, бабуля). Як лічыце, ці магчыма здагадацца, якія часопісы яна чытае, калі ў гэты самы момант яна нічога не чытае.
З іншага боку, калі індывід нічога не чытае ў дадзены момант, ніякая тады ён ня чытачка…
Дзе яны водзяцца, гэтыя чытачкі АРХЭ??? :)
напiсаў Jan hondurazian Marozau 15.06.2004, 01:43


P S ..акрамя Літары…
напiсаў Jan hondurazian Marozau 15.06.2004, 15:11


Усё робіцца проста:
1. бярэце часопіс АРХЭ
2. сочыце, ці хто з дзяўчат зірнуў на яго
3. падыходзіце, прапаноўваеце пачытаць. хаця б адзін радок.
4. знаёміцеся

Калі не ўмее ці не хоча чытаць, чытаеце ёй уголас, але тады яна будзе слухачкай АРХЭ. Што таксама няблага.
напiсала Чытачка АРХЭ 15.06.2004, 23:57


Усё так проста! :) І чаго я хваляваўся?

Дзякуй за параду. Паспрабую абавязкова.
напiсаў Jan hondurazian Marozau 16.06.2004, 07:58


я таксама чытаю Arche:
www.livejournal.com/users/zmila/88233.ht
але я не чытачка

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 16.06.2004, 10:01


Зміцер,
вы ўсё слушна напісалі. Я заўжды шчыра прызнавалася, што ў АРХЭ мяне спачатку зацікавілі паненкі на вокладках. Самае цікавае, што як толькі зніклі паненкі, я стала нашмат радзей набываць часопіс. Цікава, ці рабілі якое апытанне, даследаванне наконт таго, як змянілася раскупляльнасць часопіса пасля змены вокладкі.
напiсала Чытачка АРХЭ 16.06.2004, 23:06


Па лексіцы першых нумароў АРХЭ я нават дабраахвотна падборку незразумелых слоў рабіла. Прыклад адтуль:
"Мужчыны чытаюць гэтыя раманы (дамскія - А.Б. ой, Ч.А.)з дэтумесцэнтнымі мэтамі".

Гэта з якімі?

Аказалася, медычны тэрмін. Цытую:
ДЕТУМЕСЦЕНЦИЯ (лат. detumesco – перестать набухать), прекращение эрекции после эякуляции и оргазма.

Спецыфічныя мэты… як для чытання раманаў…
напiсала Чытачка АРХЭ 16.06.2004, 23:16


Вано

Як пішуць людзі ў чатах "нямаза".

Калі паспрабуеце пазнаёміцца з дапамогай АРХЭ, распавядзіце пра вынікі эксперымента. ;) Калі ўсё атрымаецца, наступны нумар АРХЭ будзе раскуплены прагнымі да знаёмстваў хлопцамі.

Але ўзнікае пытанне, з дапамогай якога часопіса знаёміцца дзяўчатам?

"Полымя"? З намёкам на жарсць?
"Маладосць"? З намёкам на ўзрост? :))
"Дзеяслоў"? З намёкам на словы, якія не паспяваюць за дзеямі?

Ёсць яшчэ "Паміж", але гэта вельмі двухсэнсоўна. А Nihil неяк песімістычна. :)))
напiсала Чытачка АРХЭ 16.06.2004, 23:28


Чым больш арыгінальны нік у хлопца, тым большая верагоднасць, што ў рэале ён Аляксандр.
напiсаў Сметніца 27.06.2004, 00:02


Чытачка, а як Вам Архэ 2-2004?

На маю думку дык сьмешна й безгустоўна, калі ў адным нумары друкуюць пісьменьніка Кундэру й графамана Балахонава.
напiсала ODA 05.07.2004, 15:01


Вы не паверыце, калі я выбрала сабе такі нік, я стала радзей набываць АРХЭ. Сурочыла сябе…
напiсала Чытачка АРХЭ 05.07.2004, 23:52


Чытачка, трэба сябе прымусіць :)
Ну а калі што - магу мой асобонік чытаны падараваць.
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 06.07.2004, 10:25


З.Лапцёнку

За добры нік трэба плаціць :)
У маім выпадку - штомесяц.

Хаця… Калі з другога боку паглядзець, я раблю дармавую рэкламу. :))
напiсала Чытачка АРХЭ 07.07.2004, 23:52


Вось табе і заплоцяць :)
напiсаў Licvinski Zubr 24.07.2004, 14:24



Што вы, я ж не з меркантыльных меркаванняў такі нік выбрала. Не трэба платы!

Галоўнае, каб АРХЭўцы не запатрабавалі платы за выкарыстанне іх назвы. А то будзе працэс на зайздрасць Кафку. :)))
напiсала Чытачка АРХЭ 26.07.2004, 23:18


На Оз'е праглядаю спісы мастацкай літаратуры… Пакуль сустрэла толькі Быкава і Алексіевіч…
напiсала Чытачка АРХЭ 26.10.2004, 23:44


О, старыя знаёмыя пачалі вяртацца на Літару…
Як маецеся, чым займаецеся?
напiсаў Jan hondurazian Marozau 27.10.2004, 13:31


Займаюся пераважна аспіранцкімі клопатамі… Нядаўна была атэстацыя :)))

Дарэчы, толькі калі Літара была ў заняпадзе, я зразумела, як яна мне патрэбна.

Але за гэты час я напрыдумвала артыкулаў (дакладней, тэм для артыкулаў),якія нельга нідзе надрукаваць, акрамя Літары (мо і можна, але тут прасцей надрукавацца :)))))). І хадзіла, пакутвала,пазбаўленая магчымасці выказацца.

Літара акрыяла… А я з тымі задумкамі перагарэла… Мо ўсё ж наважуся, збяруся…
напiсала Чытачка АРХЭ 27.10.2004, 23:00


Чытачка, завядзі ЖЖ і пішы, калі і што пажадаеш.
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 28.10.2004, 09:31


Можна завесці ЖЖ і МЖ, і ПМЖ… Але без рэзанансу яно будзе, без кантэксту і водгуку, без "супраціву матэрыялу". І пры ўяўнай лёгкасці "пішы, калі і што пажадаеш" застанешся ў горкай адзіноце. Ты, Зьміцер, якраз і пакутуеш ад гэтай самай адзіноты. Ці не? Літара.нэт выданне прафесійнае, гэта не аматарскі сайт, дзе можна пісаць абы як і абы пра што.

напiсаў ММ 28.10.2004, 12:12


Можна завесці ЖЖ і МЖ, і ПМЖ… Але без рэзанансу яно будзе, без кантэксту і водгуку, без "супраціву матэрыялу"

ММ разьбіраецца ў ЖЖ, як сьвіньня ў памаранчах. У Лапцёнка водгукаў у ЖЖ больш, чым у ММ на Літары.


абы пра што

Кажуць, што Палівач зарэгістраваў "Абы пра што", як гандлёвую марку. Так што, ММ, асьцярожнее.


напiсаў WW 28.10.2004, 19:27


ММ - маладая мама?
напiсаў WW 28.10.2004, 19:30


Кажуць, што

Адна баба?
напiсаў ММ 28.10.2004, 22:58


Займаюся пераважна аспіранцкімі клопатамі

асьпіранцкія клёпаты - ёсьць беспрабудным алькагалізмам і распутствам?..


напiсаў Навуковы кіраўнік 29.10.2004, 02:21


Прасціця, а вы ў аспірантуры на кафедры тэхналогіі вяжушчых матэрыялаў ?
напiсаў спец 29.10.2004, 02:23


"Асьпіранцкія клёпаты - ёсьць беспрабудным алькагалізмам і распутствам?.."

Беспрабудны алкагалізм мне не свеціць… :))) Прабудны таксама.
А пра "распутства" магу толькі сказаць, што "Секс в большом городе" скончыўся :)))))))

"Прасціця, а вы ў аспірантуры на кафедры тэхналогіі вяжушчых матэрыялаў?"
напiсаў спец 29.10.2004, 02:23

Не, што вы… Я на кафедры тэорыі віртуальных зносінаў на сайце "Літара.нэт" пачатку ХХІ стагоддзя. Толькі не кажыце, што вы мяне не атэстуеце! :))))
напiсаў Кэры Брэдшоў 01.11.2004, 22:20


Пару слоў пра наш кнігагандаль. Збіралася падарыць сяброўцы кнігу Алены Брава "Каменданцкі час для ластавак". Мн.: Маст.літ., 2004.

Ведаю, што кніга добрая, цікавая. Абышла некалькі кнігарань, не адшукала. Стаю ў "Ведах" і думаю, што рабіць. Побач хлопец пацягнуўся за нейкай кнігай, я міжволі прасачыла позіркам за ягонай рукой, ён выняў кнігу — і стала відаць вокладку суседняй - патрэбнай мне -кнігі.

Я не разумею: яны хочуць прадаваць кнігі ці не? Гэта кніга, якую можна прадаць, якую варта рэкламаваць. Але яе запхалі ў кут так, што нават ШУКАЮЧЫ НЕ АДШУКАЕШ.
напiсала Чытачка АРХЭ 01.11.2004, 22:32


> Але без рэзанансу яно будзе, без кантэксту і водгуку, без "супраціву матэрыялу". І пры ўяўнай лёгкасці "пішы, калі і што пажадаеш" застанешся ў горкай адзіноце.

адкуль такая ўпэўненасьць?
калі чалавек нешта піша, стварае і робіць гэта публічна (а ў ЖЖ белмоўная кам'юніці, ці публіка значна больш актыўная і шматлікая, чым на Літары) - ён не застанецца не заўважаным. і дыялёгі і водгукі і рэакцыі - ёсьць, і розныя.


> Літара.нэт выданне прафесійнае, гэта не аматарскі сайт, дзе можна пісаць абы як і абы пра што.

оооох. :))))) дзякуй за жарт.

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 02.11.2004, 09:33


Надоечы прачытала, здаецца, у Лойкі: Дзённік - гэта альбо данос, альбо самаданос.

Ніколі не задумвалася. Калі б я пісала дзённік, ён быў бы больш бяскрыўдным. Ці значыць гэта, што толькі поўна (складана, цікава) пражытае жыццё можа стаць падставай для важкага дзённіка? Ці лепей так: цікавы дзённік - складанае жыццё… Не ведаю…
напiсала Чытачка АРХЭ 03.11.2004, 20:56


Szto szanounaja Czytaczka dumaje pra majho Feniksa u aposznim ARCHE?
напiсаў Сяргей Балахонаў 08.12.2004, 18:30


На жаль, я не паспела яго набыць, пакуль ён быў у "Цэнтральнай кнігарні". Расслабілася, думала, што забарона так сабе - віртуальная… Аж не…
Цяпер, мабыць, набыць можна будзе толькі ў рэдакцыі.
Пакуль што нічога не магу вам адказаць, але калі буду набываць наступныя нумары (каб з-за аднаго не надакучаць людзям), то прыдбаю і гэты. :)
напiсала Чытачка АРХЭ 12.12.2004, 13:40


2Чытачка АРХЭ:
Шкада, шаноўная…
напiсаў Сяргей Балахонаў 12.12.2004, 14:53


Дарэчы, а на сайце маім былі?
www.balachonau.pochta.ru
Заходзьце, толькі не пужайцеся :)
напiсаў Сяргей Балахонаў 12.12.2004, 14:55


Рускім тэзэям — рускія сайты. Ці тэзэі ня рускія? Ці ня рускія тэзэі ня ўмеюць чытаць не па-руску? Ці ў ня рускіх тэзэяў, якія ня ўмеюць чытаць не па-руску, няма ведаў пра існаваньне інтэрнэту па-за Расеяй?
напiсаў Licvinski Zubr 13.12.2004, 01:43


2Licvinski Zubr:
Драматычная іронія з элемэнтамі барочнасьці, за якой, напэўна, уласны інтарэс (зразумеў гэта, зайшоўшы на Ваш сайт).
Мой сайт рабіўся прыхапкам як першая спроба самастойнага перабываньня творчасьці ў нэце. Безумоўна мяне турбуе, што на канцы адрэсы стаіць RU… Але ці так гэта важна?
"Алекс Юстасу. Балахонаў Паштару", - жартую я, але Вы сьмеяцёся не над тым. Нажаль :_(
напiсаў Сяргей Балахонаў 13.12.2004, 16:07


2litara.net:
Ваш сайт чамусьці ня грузіцца ў MIExplorer, дакладней, напісана, што гатова, але нічога няма. Гэта толькі для мяне такая ласка ці як?
напiсаў Сяргей Балахонаў 13.12.2004, 16:11


На_жаль!
напiсаў ТТ 13.12.2004, 23:36


Балаксонаў напісаў чудовішчна захапляльную рэч. Чытаў і плакаў. Малайца!
2ТТ
Сапраўдны літаратар не павінны турбавацца правільнасьцю напісаньня ўсякай бздуры. Ёсьць жа легіён бяздарных ды граматных рэдактараў. ;)
напiсаў stanouchy 14.12.2004, 10:22


2stanouchy

на жаль, на памяць, на храна… Трэба такія рэчы ведаць.
напiсаў TT-34 14.12.2004, 12:31


А радактары тожа людзі. іх шкадаваць трэба. Тэма для асобнае галімкі: беларуская рэдактарская школа і яе, блін, ушчэнт заняпад.
напiсаў тратата 14.12.2004, 12:33


Без камэнтароў, спадарства. Пачытайце рукапісы Эйнштэйна, пакуль не згарэлі ад зласьлівасьці. Ё межы?
напiсаў Сяргей Балахонаў 14.12.2004, 15:01


Спадару Балахонаву, Вы напісалі сапраўды станоўчую рэч. На праўду Тэзэй. Эка ды й годзе. Мы ў афігеньні! Шчыра.
напiсаў stanouchy 14.12.2004, 22:43


напраўду 8)
напiсаў stanouchy 14.12.2004, 22:52


Пра якую рэч вядзецца?
Шчырасьць нам уім толькі сьніцца, калі сны адпачываюць ад кашмараў.
напiсаў Сяргей Балахонаў 14.12.2004, 22:55


А хто знае, што сталася з сайтам "Нашае Нівы"?
напiсаў Stach 14.12.2004, 22:56


2Stach:
Прасьцей пазваніць і спытаць: "вілкіком":6133232; "мытыся": 7077329 Але, калі не памыляюся, сайт зьбіраліся мяняць. Мо' акурат гэты час настаў.
напiсаў Сяргей Балахонаў 14.12.2004, 23:03


2балаксонаў
Пра Пенікса, ясен-красен. Ці Вас толькі меркаваньне Чытачкі цікавіла? :-{
напiсаў stanouchy 15.12.2004, 12:45


2Balaxonau:
Я тут ў замежжы, пазваніць не магу…
напiсаў Stach 15.12.2004, 15:40


2stanouchy:
Дзякуй-дзякуй! Проста ў кантэксьце з астатнімі камэнтарамі Ваш выглядаў шматсэнсоўным.
напiсаў Сяргей Балахонаў 15.12.2004, 17:06


Пару слоў пра наш кнігагандаль. Збіралася падарыць сяброўцы кнігу Алены Брава "Каменданцкі час для ластавак". Мн.: Маст.літ., 2004.

Дарэчы, дарэчы…
Мне гэтая кніжка яшчэ летам трапілася. Аповесьць спадабалася, хутчэй нават не па форме, а па тэме. Страшэнна цікава было пачытаць пра досьвед жыцьця ў сапраўды закрытым грамадзтве. Шмат паралеляў. А вось апавяданьні пачалі загружваць, пад канец нават раздражняла памкненьне аўтаркі разабрацца з уласнымі комплексамі.

Але побач з гэтай кніжкай ляжаў томік чарговага графанама — "Мужчина окаянный". :((
напiсала Вусатая nata 17.12.2004, 15:39


ой, я не помню,якая там кніга побач у той час была…Я мяркую, яны іх калі-нікалі перасоўваюць, пыл выціраюць. :)))

Так, па тэме, згодна. Вось чытала б і чытала пра гарачых кубінцаў і кубінак (жарт). Я калісь казала, што прачытаўшы аповесць "Каменданцкі час для ластавак", я спужалася, бо складана далей працягваць, каб гэтак жа захапляльна і … не ведаю… разумна, ці што?
Ёсць у аўтаркі схільнасць да залішняга філасофствавання (і ў рэцэнзіях гэтая хіба адзначалася), але я пакуль магу цярпець. Здаецца, мяжу яна яшчэ не перайшла.
Запрасіць бы яе на Літару. Яна ж "заінтэрнетаваная". :)
напiсала Чытачка АРХЭ 18.12.2004, 02:23


Не філясофстваваньне, а самакапаньне. Пад канец гэта нават напружвала.
напiсала Вусатая nata 20.12.2004, 10:05


А дзе мяжа між "напружваннем" і "забаўленнем"? У ідэальным творы (якога не існуе) усё мусць быць у ідэальных прапорцыях.І вось да гэтых прапорцый трэба імкнуцца. Ідэальным пісьменнікам. :))))
напiсала Чытачка АРХЭ 05.01.2005, 22:24


Вы ня так зразумелі, напэўна. :))

Тут маё суб'ектыўнае непрыняцьцё літаратуры, якая для пісьменьніка толькі спосаб разабрацца з уласнымі псыхалягічнымі праблемамі. Канечне ж, любы твор ёсьць у некаторай ступені сублімацыяй-кампэнсацыяй і г.д., але ж якраз у Алены Бравы разумная прапорцыя ня вытрыманая. Гэты лейтматыў усіх тэкстаў, якія увайшлі ў кніжку — дзяўчынка, зашуганая жорсткай, уладарнай маці… Звычайнае "грузілава": паглядзіце на мяне, якая я няшчасная. Мастацтва заканчваецца й пачынаецца сэанс псыхааналізу з поўным выкрыцьцём.
напiсала Вусатая nata 06.01.2005, 10:32


Шаноўная чытачка! У новым "АРХЭ" - ваша прыватная перапіска з Аркушам і нататкі пра літсуполкі.Там вы напісалі, ўто добра знаёмы з эўрапейскімі літсуполкамі…Вельмі цікая заява.Не маглі бы пашырыць гэты сказ і ўдакладніць, што хаваецца за гэтымі ведамі?
напiсаў Чытач "ARCHE" 23.01.2005, 22:12


2Чытач "ARCHE":
А што яшчэ там? Зьмест на сайце ёсьць, а вось цікава зьмесьціва, пакуль сьвежы № не дайшоў да нашых мясьцін.
напiсаў Чытач "ARCHE"№2 25.01.2005, 00:39


Даражэнькая Аксана,
ці адказваеш "за базар" :)?:
1. "НІХТО з маіх аднакурсьнікаў ня ведаў пра іх ("Тут-х")
Я ведаю прынамсі 2-х, хто ведаў.
2. "Для большасьці студэнтаў філфаку Сыс - ніхто".
Ня праўда. Зь людзей, зь якімі я хадзіў на спэцсэмінар па суч. паэзіі да Пашкевіча (усе маладзейшыя нас на 2 курсы), на пытаньне каго любіце з паэзіі 3 дзяўчынкі зь 5 згадвалі Сыса. А хто й для каго на філфаку НЕХТА?
3. "Ніхто ня піша ўспамінаў пра "Тутэйшых".
Можа, й так, але скуль гэта ведама сп. Козіку?

сп. Козік,
Я СЁНЬНЯ ЧЫТАЮ МАЯКОЎСКАГА!!

напiсаў Піхто 26.01.2005, 09:15


Калі пра мяне тут згадваюць, значыцца, я ўсё яшчэ Чытачка АРХЭ. :)))

"Шаноўная чытачка! У новым "АРХЭ" - ваша прыватная перапіска з Аркушам і нататкі пра літсуполкі.Там вы напісалі, што добра знаёмы з эўрапейскімі літсуполкамі…Вельмі цікавая заява.Не маглі бы пашырыць гэты сказ і ўдакладніць, што хаваецца за гэтымі ведамі?
напiсаў Чытач "ARCHE" 23.01.2005, 22:12"

Мушу вас расчараваць, гэтае веданне не было дадзена мне ад нараджэння. :)) Крыніца інфармацыі банальная: кніжкі разумныя чытаю на замежных мовах.

Цікавая заява? Звычайная, усё-ткі літаб'яднанні - тэма маёй дысертацыі.

Што хаваецца за ведамі? Назвы, краіны, даты, гістарычныя падзеі, маніфесты, сувязі і іншае. У выпадку склероза я ведаю, дзе гэтую інфармацыю можна ўдакладніць.
А для душы - показкі з гісторыі розных літаб'яднанняў; тое, што я распавядаю сябрам.

Ці задаволіла я вашую цікаўнасць, спадар "Чытач АРХЭ"? ;))

напiсала Чытачка АРХЭ 27.01.2005, 22:25



За “базар” адкажу з радасцю: для такой “балакучай” дзяўчыны, як Чытачка АРХЭ, гэта яшчэ адна нагода “пабазарыць”.

1.Заўвагу прымаю: наступным разам, калі буду пісаць пра “вядомасць/невядомасць” “Тутэйшых”, удакладню: Ніхто, акрамя дваіх маіх аднакурснікаў… :)))
2 з 111 чалавек…. Нават 1 працэнт не набіраецца…
На 5 курсе (тэарэтычна) пра іх мусілі ведаць усе, бо яны згадваліся ў лекцыі. Але нават на 5 курсе, калі аднакурснікі пыталі мяне пра тэму дыпломнай, пасля назвы я, ужо навучаная папярэднімі размовамі, адразу ж называла прозвішчы пісьменнікаў і гады існавання таварыства.
Да таго ж, калі чапляцца, то можна павярнуць пытанне інакш: ведаць “Тутэйшых” і ведаць “тутэйшаўцаў”. Колькі людзей чытала творы Глобуса, а колькі з іх ведае пра яго ўдзел у “Тутэйшых”. Прынамсі, адзін мой аднакурснік (калега, мы з ім былі ў аднаго кіраўніка) на нейкай канферэнцыі “засыпаў” дзяўчыну, якая аналізавала нешта з творчасці Федарэнкі, пытаннем: “У якім літаб’яднанні пісьменнік быў у маладыя гады?”. Як кажуць, рабіце высновы…

2.Для большасці студэнтаў філфаку… Класічнае, замежнае, славянскае, рускае аддзеленне… :)))
А спецсемінар не паказчык. У нашым дык ягоную паэзію ніхто не любіў (альбо нават і не ведаў), дык што ён пасля гэтага не паэт? :))))
“А хто й для каго на філфаку НЕХТА?”
Пытанне шыкоўнае… Светапогляднае… Баюся, што пераважная большасць Нехта адышла ў лепшы свет.

3.Відаць, гэтае пытанне не да мяне.
Магчыма, нехта піша, але не друкуе.
Але баюся, што сапраўды ніхто не піша. Па-першае, гэта патрабуе часу і падрыхтоўкі. Перагледзець дзённік, здымкі, нешта прыгадаць… Калі сесці і адразу напісаць, то такое і атрымаецца - “адразу напісанае”. Па-другое, калі не было дзённіка, то цяжка нешта прыгадаць карыснае. Але я, напрыклад, была б удзячна нават за любую дробязь: за прыгаданы дыялог, за нейкую тадышнюю ацэнку чыёйсці творчасці, за расповед пра асабістыя стасункі, за фотаздымкі… Па-трэцяе, напэўна, трэба вызначацца з роляй “Тутэйшых” тады і цяпер.
І ўспаміны наогул лягчэй не пісаць, а надыктоўваць…

напiсала Чытачка АРХЭ 27.01.2005, 22:30


Чытачам "Роднага слова" прысвячаецца

Сёння заходзіла ў “Роднае слова”.
Каля пад’езда стаяць трое мужчын, а дамафон вішчыць-надрываецца: ніхто не адказвае. Адзін з іх, прачытаўшы надпіс над дамафонам, кажа, маўляў, пазвонім у Роднае слова. Там адказваюць, і мужчына пафасна выгуквае: Чытацель!
:)))
напiсала Чытачка АРХЭ 27.01.2005, 22:31


Бедныя пісьменьнікі!Аказваецца не жыць ім бяз літсуполак!А ў некаторых краінах чамусці існуюць.Якія неравіліныя краіны.:)
І няма на іх Чытачкі АРХЭ!
А наконт ведаў, з замежных кніжак, дык не перабольшвайце іх!!!
напiсаў Чытач АРХЭ 28.01.2005, 08:56


Чытачу АРХЭ

Шаноўны спадар, у мяне склалася ўражанне, што пра мой сціплы допіс у АРХЭ вы ведаеце з чужых слоў. Таму прапаноўваю вашай увазе тыя фрагменты, дзе згадваюцца замежныя літаб'яднанні.
Стар. 181.
"Пазнаёміўшыся больш падрабязна з гісторыяй еўрапейскіх (у тым ліку беларускіх) суполак, я заўважыла, што надзвычай рэдка літаратурны гурток аб'ядноўвае раўналеткаў, адно дэмаграфічнае пакаленне"

Стар. 182
"Я цяпер прасочваю гісторыю еўрапейскіх суполак ХХ стагоддзя…"

Мае веды перабольшылі вы. :)) Дзякуй. Але, на жаль, чым болей даведваешся, тым болей разумееш, што нічога не ведаеш. (с)

Магчыма, вам хацелася б, каб я наведвала з дыктафонам еўрапейскіх пісьменнікаў (як я гэта раблю з удзельнікамі беларускіх літаб'яднанняў), але (на шчасце) пра гэта парупіліся еўрапейскія даследчыкі.

А, дарэчы, чым вам кнігі не дагадзілі? Якую крыніцу інфармацыі вы палічылі б саліднай?

Дзе я сказала, што без літсуполак пісьменнікам не жыць? :)))) Нейкая ў вас няправільная тэлепатыя: чытаюцца не мае думкі :)))
напiсала Чытачка АРХЭ 28.01.2005, 22:13


Аксана! Дзякуй вялікі за артыкул у АХРЕ! ;-Так трымаць!
напiсаў Dausprungas 31.01.2005, 02:34


Сяргей, дзякуй!
Мне здаецца, што тут больш дарэчы "Так трымацца!"
:))))
напiсала Чытачка АРХЭ 31.01.2005, 21:52


Спадар Балахонаў, прачытала я "даследаванне" пра птушку Фенікс. :)))

А вы ведаеце, яна не знікла ў 1986. Калі вы ўважліва чытаеце "Гомельскую праўду", то маглі заўважыць допіс пра лоеўскага бусла, прыручанага жыхарамі. ;)Працягвайце росшукі! :)))

Ідэя цудоўная. А выкананне… Спачатку мне хацелася, каб усё было гэтак жа "нязмушана", як і пра Акадэмічную канферэнцыю 1926 года. :))) А пасля зразумела, што, напэўна, так правільней: балансаванне стылю на мяжы "навуковасці".
напiсала Чытачка АРХЭ 31.01.2005, 22:22


2Чытачка АРХЭ:
Дзякуй.
Пра бусла (чорнага) быў парадыйны (?) загруз на форуме Беларускай Палічкі - www.knihi.com/forum/forum.html?id=666&st
З.Ы.Ага, а пра спадніцы скінутыя нічога не было :))

напiсаў Сяргей Балахонаў 01.02.2005, 00:08


Сяргей Балахонаў,
пра лоеўскага бусла распавядалі сёння па тэлебачанні. Тэма паступова набывае актуальнасць. :)))

Дарэчы, аказалася, што ў вольным пераказе вашыя творы больш "шчыльна" кладуцца ў рэчышча постмадэрнізму. :)))Я старалася пераказваць так, каб штосьці расказаць, але не ўсё… Каб зацікавіць, каб чалавеку самому захацелася прачытаць. Атрымалася :))
напiсала Чытачка АРХЭ 03.02.2005, 01:04


Дзякуй за прамоцыю :)
напiсаў Сяргей Балахонаў 03.02.2005, 16:13


На здароўечка! :)
Лічу сваім абавязкам паціху піярыць цікавыя творы.

На жаль, не заўсёды ёсць час пісаць нешта пра вартыя кнігі і творы, дык хаця б людзям распавядаю пра іх наяўнасць.
напiсала Чытачка АРХЭ 04.02.2005, 00:21


І што б мы без цябе рабілі, Аксана?

балансаванне стылю на мяжы "навуковасці" - Балахонаў, табе не смешна за такі "піяр" дзякаваць?
напiсаў Людзі 06.02.2005, 11:57


2Людзі:
Мне заўсёды сьмешна.
напiсаў Сяргей Балахонаў 06.02.2005, 14:39


2Людзі:

Што б вы рабілі без мяне? Няправільна пастаўлена пытанне! Што б я рабіла без вас? :)))

"Піяр", кажаце, дрэнны? Пасля такога "піярчыка" твор прачыталі тры прафесійных філолага. Калі мне вернуць часопіс, я яшчэ некалькім калегам прапаную пачытаць.

Наконт смешнасці… Сапраўды, мне хацелася, каб твор быў смяшнейшы… Гэтаксама, як у творах некаторых іншых пісьменнікаў мне хочацца "больш сюжэта" альбо "меней пафаснасці"… Але гэта мае праблемы, праўда? ;)))
напiсала aksana 07.02.2005, 00:01


2aksana:
Самаому хацелася б больш сьмеха. але, што атрымалася.
напiсаў Сяргей Балахонаў 07.02.2005, 00:34


Балахонаў, твор вельмі сьмешны!! І зусім не праз тое клятае "балянсаваньне" (слова ж якое, блін). Сьмешна, бо сьвежа й нечакана. Бо не адразу распазнаецца "містыфікацыя", бо торкае афарыстычнасьць (Іосіф Лёсік з пёніксам і "А лоха в дар"). і якраз-такі вышэйшая ступень гратэскавай патаснасьці! А як толькі пачынаецца псэўда-літаратуразнаўчае фармуляваньне-талкаваньне - усё хараство твору канае. Ды й наагул - гэта ня тае рэч, якую трэба "піярыць". Такое кожны мусіць знайсьці сам. Без ансамбля.
напiсаў Людзь 07.02.2005, 23:31


2Людзь:
Дзякі!
У ідэале мусіла б быць так, як Вы напісалі. Але ў нас такая завядзёнка: покуль носам хто-небудзь ня пне ў кнігу, часопіс, газэту, многія і не заўважаць.
З.Ы. Проста пытаньне: кідаць містыфікацыі ці не? Ёсьць задума, але ў ёй крыецца пагроза, што сьмеху будзе мала.
напiсаў Сяргей Балахонаў 08.02.2005, 09:26


кідаць містыфікацыі ці не?

Калі можаце не пісаць - не пішыце! (падаецца Брыль адказаў так пачаткоўцу на пытаньне, ці варта яму займацца творчасью). Ну, Вы як дзіця, далібог. :)

напiсаў stanouchy 08.02.2005, 11:44


2stanouchy:
А калі ведаю, што магу, але ня ведаю ці варта? Я тут пра чытацкі попыт.

напiсаў Сяргей Балахонаў 08.02.2005, 17:11


Сяргей, а можа ну іх, тыя канцэпцыі? Можа паменей тых містыфікацыяў-правакацыяў-алюзіяў з рэмінісцэнцыямі, а штосьці душэўнае, га?..
напiсала Вусатая nata 08.02.2005, 19:54


2Вусатая nata:
Пра піцерскі дождж?
напiсаў Сяргей Балахонаў 08.02.2005, 20:07


Піцерскі дождж, менскі сьнег, кіеўскае сонца… Я тут "Сьмерць лютністы" прачытала й падалося мне, што занадта Вы зацыклены на нейкай праграме, у рамкі якой хочаце абавязкова ўкласьціся. Каб усе прыкметы постмадэрнізму чытач у Вас знайшоў і каб у чытача ня ўзьнікла сумневаў у тым, што Вы і ёсьць той самы Тэзэй. :) А ну яе тую праграму!

Чытацкі попыт высьвятляць ня мае сэнсу. У Вас наўрад ці атрымаецца пісаць камэрцыйна пасьпяховыя тэксты на беларускім матэрыяле. Ці ёсьць у Вас нешта агульначалавечае? :))
напiсала Вусатая nata 08.02.2005, 20:26


2Вусатая nata:
Агульначалавечага няма. Праграмы няма. Постмадэрнізму няма. Цыклаў няма. Камэрцыі няма.

Я ёсьць.
напiсаў Сяргей Балахонаў 08.02.2005, 23:40


Балахонаву

А я з Вусатай Натай згодна: нейкая зацыкленасць адчуваецца. Хаця б у зацятых надпісах на вашым сайце ;))

Наконт камерцыйнай паспяховасці. Не мае тут значэння матэрыял, аўтар і г.д. Камерцыйны поспех ёсць (наколькі мне распавялі), калі ездзіць і сустракацца з патэнцыяльнымі чытачамі (і адпаведна прадаваць кнігі, адно што не кожны на гэта здатны).

Вядома ж, лепшы варыянт - рэклама ў СМІ. Але тады камерцыйнага поспеху не будзе дакладна, хоць кніга мо і раскупіцца. Ды гэта ўсё агульныя развагі. Мяркую, ніхто гэта не даследаваў. Бо ніхто не замаўляў?

АЛЕ (Ведаеце, як у падручніках пішуць пра выключэнне): няблага раскупаюцца кнігі класікаў са школьнай праграмы. :))

Містыфікацыі пішыце. Калі ёсць задумкі, калі ёсць імпэт… А чытачы калі-небудзь будуць… Прынамсі, гэтым зручна суцяшацца… :)
напiсала aksana 10.02.2005, 00:42


Вось жа… Ёсць "Код да Вінчы"… Модна містыфікаваць мастацтва! МММ… :)))
напiсала aksana 10.02.2005, 01:29


>>>Камерцыйны поспех ёсць (наколькі мне распавялі), калі ездзіць і сустракацца з патэнцыяльнымі чытачамі (і адпаведна прадаваць кнігі, адно што не кожны на гэта здатны).

І будзе вам беларускі Каэльё. :))

Дарэчы, ён сапраўды шмат сустракаецца з чытачамі й прадае ім кніжкі. Але гэта толькі частка рэклямнай кампаніі.

Як з гэтым можна быць у Беларусі я пакуль слаба ўяўляю. Піярыцца трэба й піярыцца любым даступным чынам. Але ж я б усё ж раіла спадару Балахонаву паралельна з самапіярам зьдзейсьнік і некаторую рэвізію сваіх эстэтычных поглядаў. Без фанатызму, вядома ж. ;-)

напiсала Вусатая nata 10.02.2005, 09:51


2aksana:
Ды халера з тым сайтам. Хто на яго ходзіць, акром некалькіх чалавек?

2Вусатая nata:
>Без фанатызму, вядома ж. ;-)
Вельмі знаёмая фраза, цётачка ;-)
За эстэтычныя погляды тутака апраўдвацца ня буду. Наўмысна нешта зьмяняць, калі ня бачыш патрэбы, думаю, няварта.

ЗЫ. Ордэн піяраў?

напiсаў Сяргей Балахонаў 10.02.2005, 14:18


Бычок Мінатаўрык упёрся рогам? :)
напiсала Вусатая nata 10.02.2005, 18:33


Аднарогам.
напiсаў Сяргей Балахонаў 10.02.2005, 18:38


>>>Камерцыйны поспех ёсць (наколькі мне распавялі), калі ездзіць і сустракацца з патэнцыяльнымі чытачамі (і адпаведна прадаваць кнігі, адно што не кожны на гэта здатны).
>>>Як з гэтым можна быць у Беларусі я пакуль слаба ўяўляю.

Выступаюць беларускія пісьменнікі ў школах, універсітэтах, той жа Арлоў ездзіць па Беларусі, бумбамлітаўцы і шмэрцверкаўцы ладзяць выступы ў кнігарнях, вечарыны ў Доме літаратара і г.д.

Іншая справа, што рускамоўная і беларускамоўная культуры на 90% існуюць як паралельныя сусветы. І самае складанае - наладзіць прарывы з аднаго сусвета ў другі. Вось, напрыклад, артыкулы Рублеўскай у СБ.

напiсала aksana 11.02.2005, 01:03


2aksana:
>Выступаюць беларускія пісьменнікі ў школах, універсітэтах, той жа Арлоў ездзіць па Беларусі etc.

Згодны. Беларускі вымушаны вагантызм (калі так льга акрэсьліць гэтую зьяву) адзін з спосабаў кантакту з разнаплянавым чытачом. Карысьці гэтага не адмаўляю. Але тут загваздка: з чым да народа ехаць (ісьці), калі пра цябе няма нават мінімальнага ўяўленьня?
Прарваць жа межы памянёных сусьветаў будзе датуль немагчыма, дакуль дзяржава будзе грунтавацца на антыбеларускіх прынцыпах.
напiсаў Сяргей Балахонаў 11.02.2005, 08:28


Спадарства, а вы толькі з аднаго боку ўяўляеце сабе прарыў гэтай мяжы?
напiсаў Warwick 11.02.2005, 21:48


2Warwick:
Што маеце на ўвазе? Яны зьядуць нас? Дык мы і так між іхных трыбухоў.
Зваотрная сытуацыя? Патрэбна прасьвятленьне. Але скуль яно возьмецца, калі 10 гадоў прафукалі, не зачыніўшы інфармацыйна-культурную прастору з Расеяй.
напiсаў Siaroha 11.02.2005, 23:20


Пішу пытанні для гутаркі з пісьменнікам. Мама падышла, кінула позірк на манітор і кажа:
- Ты яшчэ адно пытанне забыла напісаць…
- Якое пытанне?
- З якой бы Чытачкай АРХЭ вы жадалі б рашыць рад вапросаў?..
:))))

напiсала Чытачка АРХЭ 17.02.2005, 22:16


напiсаў Сяргей Балахонаў:
"Але тут загваздка: з чым да народа ехаць (ісьці), калі пра цябе няма нават мінімальнага ўяўленьня?"

Усё проста: дамаўляецеся з адміністрацыяй установы, дзе плануеце выступаць, напярэдадні выступа вешаеце посцер са сваёй выявай і подпісам, маўляў, Тэзэй беларускага постмадэрнізму… А калі вы гэта наладзіце напярэдадні Дня ведаў…
напiсала Чытачка АРХЭ 17.02.2005, 22:27


2Чытачка АРХЭ:
:)))
напiсаў Сяргей Балахонаў 17.02.2005, 23:52


Сёння год майму форуму. 18 лютага. Калі б ведала, хто заснавальнік форума, купіла б торт, адсвяткавалі б… :))))
напiсала Чытачка АРХЭ 18.02.2005, 00:08


Аксана, я магу здаць таго заснавальніка форума. Праўда, ён піва з большай ахвотай спажывае, чым торцікі. :)))

А ў мяне ёсьць пытаньне: як прадалася "Ляўша на тэнісным корце"? У сэнсе, на колькі адсоткаў наклад рэалізаваны і ці рабілі Вы нейкія адмысловыя захады, каб яго рэалізаваць?
напiсала Вусатая nata 24.02.2005, 10:04


Вусатай Наце

Захадаў не рабіла аніякіх, але вынікі пераўзышлі ўсялякія чаканні: сярод пакупнікоў былі не толькі мае знаёмыя. :)))

Заснавальніка здавайце. Торцік аддам вам. :))))
напiсала Чытачка АРХЭ 28.02.2005, 21:23


Я б таксама ёй торцік аддаў :)
напiсаў N атан Бязвусы 01.03.2005, 00:00


Насамрэч, мне, канешне, хочацца торцік з'есці самой. Але не агораю. :)))
напiсала aksana 03.03.2005, 00:18


Кушайце, кушайце!
Я на дыеце акурат. А заставальника шукайце сярод квяцистых дзикуноу. ;-)
напiсала Вусатая nata 09.03.2005, 11:19


Сёння мяне разбудзілі першакрасавіцкай смс-кай. Так што на той момант, калі мама забрала сённяшнюю пошту, я была маральна падрыхтаваная да свята.
Мама гартае "ЛіМ" і раптам кажа
- Тут на фота наш Яраслаў! /мой малодшы брат/
Я абсалютна спакойна:
- Я ведаю… 1 красавіка…
- Ды не, сапраўды.
Аказалася, што ў нумары надрукаваны артыкул пра філфакаўскія альманахі "Скрыпторый - 1", "Скрыпторый - 2" і г.д. А прэзентацыі ладзяцца штогод увесну ў Вязынцы. І ў гэтым годзе я брата якраз запрасіла далучыцца. Фотаздымкаў атрымалася дастаткова: усе + я (фатаграфуе брат); усе + брат (фатаграфую я).
Дык вось адзін з такіх здымкаў і быў, аказваецца, выбраны для друку. Брат там выглядае салідна… рыхтык… паэт-пачатковец. :)))

напiсала aksana 01.04.2005, 20:08


<a href=> спрабую зладзіць з тэгамі… гэтых не ведаю… </a>
напiсала aksana 02.04.2005, 16:43


ааа… параметры не задала… ладна… іншым разам…
напiсала aksana 02.04.2005, 16:44


Rydel23 ухваліў гэты форум:
forums.fromby.net/
Згодна. Аватаркі, подпісы, магчымасць рэдагавання і выдалення сваіх допісаў. Лічыцца колькасць допісаў па тэмах і па асобах, а таксама колькасць праглядаў тэмы. Смайлы!
Усё тое, чаго мне так бракуе на Літары. Эх…
напiсала aksana 03.04.2005, 15:08


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media