Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Вольга Такарчук. Самая брыдкая жанчына ў сьвеце
Андрэй Хадановіч, 28.05.2003

Пераклад з польскай Андрэя Хадановіча
чытаць артыкул

створаны: 28.05.2003, абноўлены: 01.09.2003 02:26, камэнтароў: 30

Цікава, ад чаго болей пакутуе герой у фінале? Ад немагчымасьці забясьпечыць сябе матэрыяльна да самога скону ці ад таго, што цяпер ён зрабіўся самай ардынарнай асобай і цяпер да яго прырасла маска?
напiсала ODA 28.05.2003, 20:00


Матыў чымсьці нагадвае мне Мрожкавых "Бязножак"… Мрожак, як на мой густ, цікавейшы… Дарэчы, чаму ніхто не перакладае Мрожка ?
напiсаў Маnn Kurt 28.05.2003, 20:45


Я пра што падумала: надта мы "чарнуху" любім. Калі ня самі пішам, то перакладаем. Гэты аповед не "чарнуха" ні ў якім выпадку, але цягне нас да нечага нездаровага, паталягічнага. Быццам мы назіраем жыцьцё ў крывым люстэрку. Асаблівасьць творчага мысленьня беларусаў?
напiсала ODA 28.05.2003, 20:55


Аўтар абмінуў чамусьці думкі ды эмоцыі тае няшчаснае жанчыны. А яна пэўна ж кахала. Упершыню і назаўжды. Бедная кабетка…
напiсаў Заякот 28.05.2003, 21:05


Мяркую, што Хадановіч узяўся перакладаць менавіта гэты твор, бо гераіню клічуць вельмі па-нашаму.
Загаловак інтрыгуе. Я пакуль не залез, дык думаў, што гэта артыкул пра нейкую рэальную непрыяцельку сп. Хадановіча.
І ніякая гэта не чарнуха, бо няма апэляцыі да жывёльных інстынктаў.
напiсаў Заякот 28.05.2003, 21:41


так, гэта не "чарнуха". чарнуха - гэта Быкаў, ці вось пазаўчора прачытаў: "Францужанкі". вось гэткія творы чытаць агідна. вось там - адмоўныя эмоцыі. а гэты - нулявы. нічога "не зачапіла". нават апісаньне брыдоткасьці твару - не пераканаўчае. і канец нейкі - ну памерлі. усе паміраюць. "а дзе мараль"?

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 29.05.2003, 09:49


Зьмiцер Лапцёнак

Я напісала, што гэты твор "ні ў якім разе не чарнуха", але цяга да нездаровага й паталягічнага ў беларускіх літаратараў відавочная.

На мой першы постынг вы неўта адказаць можаце?
напiсала ODA 29.05.2003, 10:36


Зьміцер Лапцёнак:

Чарнуха — не абавязкова адмоўныя эмоцыі. Напрыклад, гледзячы расейскія чарнушныя фільмы, міжволі радуешся, што ў нас ня гэтак.
Шырэй гледзячы, ці ня ўся чарнуха жывая і папулярная менавіта таму, што змушае чытача зрабіць прынамсі адну аптымістычную выснову: "Ой! Добра, што гэта ўсё не пра мяне!".
напiсаў Заякот 29.05.2003, 10:47


А "Вольга…" — гэта, я насьмелюся сказаць, крыху закручаная love story…
Перачытаў і думаю цяпер, што герой кахаў Вольгу, а мары пра гастролі — ні што іншае, як пляны ўладкаваньня сямейнага дабрабыту. Ня нам судзіць пра жыцьцё і мараль цыркачоў! У каго якая праца, хто на што вучыўся, як той казаў.
Ня варта з гэтага твору выводзіць мараль. Людзі жылі, як маглі; кахалі, як маглі.
напiсаў Заякот 29.05.2003, 10:57


Цяпер пра "мараль". Зрэшты, мне не падабаецца гэтае слова ў дычыненьні да твора Вольгі Такарчук. Хутчэй тут думка.

Галоўны герой — чалавек ардынарны, нічым не адметны. Але ён хоча стаць нечым, неяк самасьцьвердзіцца. Чаму б не зрабіць гэта за кошт жанчыны? Шмат мужчын гэтак робяць, падпарадкоўваючы сабе іншую істоту. Але змагацца за жанчыну, каб потым падпарадкаваць яе, для героя нецікава. Ён надта пусты, надта няздольны на хоць нейкую барацьбу. Затое ён хітры, таму ідзе шляхам найменшага супрацьстаяньня: псыхалягічна падпарадкоўвае сабе жанчыну, якую найпрасьцей падпарадкаваць.

"Дурні змагаліся за найпрыгажэйшых, страляліся ў двубоях. Ідыёты марнавалі маёнткі на прыхамаці жанчын. А ў яго – наадварот: Самая Брыдкая сама гарнулася да яго, як сумная свойская жывёліна".

Бачыце, нічога ня трэба рабіць! Яна сама горнецца да яго. Не варухні й пальцам і задаволь пры гэтым спрадвечны інстынкт заваёўніка.

Ён купляў ёй кветкі, але ж ня нейкія шыкоўныя букеты, а проста звычайныя танныя вязанкі з прымітыўным папяровым банцікам, загорнутыя ў фольгу. Паркалёвую хустачку. Бліскучую стужачку. Скрыначку шакалядак. Пасьля глядзеў загіпнатызаваны, як яна павязвала гэтыя стужкі сабе на лоб, і яскравы бант, замест таго каб аздабляць, шакаваў. Глядзеў, як яна трушчыла шакалядку сваім занадта вялікім, разбухлым языком і брунатная сьліна цякла ў яе між рэдкіх зубоў проста на пакрытае шчацінаю падбародзьдзе.

Самая брыдкая дае яму ўсё, чаго б не магла даць найпрыгажэйшая. Ён робіцца вядомым цыркавым імпрэсарыё, у яго цяпер шмат грошай, ён пры жаданьні можа мець і прыгожых жанчын.

Дзіўна, але яна сталася яго найкаштоўнейшым скарбам. Ён мог плаціць за віно ейнаю брыдотай. Больш за тое, апісваючы ейны твар, ён зачароўваў маладых гожых жанчын, якія прасілі апавядаць пра яе нават тады, калі ўжо ляжалі пад ім голыя.

Аднак чаго ён ня мог прадбачыць, дык гэта таго, што сам трапіць у залежнасьць ад Самай Брыдкай. У псыхалягічную залежнасьць. І зьяўляюцца нават парасткі каханьня, хоць герой "на аўтамаце" працягвае ўзважваць камэрцыйныя выгоды, складаць плян гастроляў. Ён перастае зьвяртаць увагу на пачварлівае аблічча, пачынае бачыць сутнасьць. Гэта адбываецца пасьля нараджэньня дзіця — такога ж страшнага.

Мабыць, менавіта тады ён упершыню пацалаваў яе ў твар. Ня ў вусны, не, але ў лоб. Яна паглядзела на яго прасьветленым, іншым, амаль што людзкім позіркам. Менавіта тады яму ў галаву прыйшло пытаньне, якога ён ня мог ёй задаць. “Хто ты?”, “Хто ты?”, “Хто ты?” – паўтараў ён сабе й нават не заўважыў, як пачаў яго ў думках задаваць іншым, і нават самому сабе, перад люстэркам, падчас галеньня. Нібыта яму адкрылася нейкая таямніца – што ўсе навокал носяць маскарадныя строі. Што гэтыя чалавечыя твары – маскі, быццам бы ўсё жыцьцё – вялікі карнавал у Вэнэцыі. Часм ён уяўляў, напіўшыся, – бо ў цьвярозым стане не дазваляў сабе такіх дурнотаў – што ён зрывае гэтыя маскі, і яны зь лёгкім трэскам клеенай паперы агаляюць… Але што? Ён ня ведаў.

Аднак герой баіцца прызнацца й сабе і іншым, што ў ім прачнулася каханьне да Самай Брыдкай. Вельмі паказальна тое, як ён паводзіцца пасьля сьмерці жонкі й дзіця.

– Вы павінны іх выратаваць, – мармытаў ён, благаючы, калі прафэсар прыехаў і рабіў прафэсійны агляд трупаў.
– Вы што, звар’яцелі? Яны ж мёртвыя, – адказаў той раздражнёна.
Пасьля прафэсар падсунуў яму нейкую паперу, і ён падпісаў яе праваю рукой, леваю беручы грошы.


Іншымі словамі, ён так і ня здолеў стаць нечым, сарваць зь сябе маску. Бо прызнацца ў каханьні да Самай брыдкай — гэта было вышэй ягоным сіл.

напiсала ODA 29.05.2003, 11:29


ODA:

"Галоўны герой — чалавек ардынарны, нічым не адметны."
Цікава было б даведацца пра стабільныя крытэры ардынарнасьці/неардынарнасьці. Як па мне, дык герой мае неардынарны густ, калі разгледзеў у непрыгожай жанчыне сэксуальны аб'ект.

"Але змагацца за жанчыну, каб потым падпарадкаваць яе, для героя нецікава. Ён надта пусты, надта няздольны на хоць нейкую барацьбу."
Можа ён за яе і не змагаўся (я, вось, спрабую ўзгадаць: ці маю я хоць аднога жанатага знаёмага, каб той надта ўжо за сваю нявесту змагаўся; гэта, хіба, бабуіны якія за самак змагаюцца), але ўявіце, як ён сапраўды змог і перамог грамадзтва, калі давёў, што і такая жанчына мае права на шчасьце. Ягонае сумеснае жыцьцё зь ёй на відавоку ў публікі — гэта доказ таго, што ён абраў ня лёгкі шлях.

" …ён пры жаданьні можа мець і прыгожых жанчын."
Мілуючыся зь іншымі, ён думай і нават казаў пра яе.

"Аднак чаго ён ня мог прадбачыць, дык гэта таго, што сам трапіць у залежнасьць ад Самай Брыдкай. У псыхалягічную залежнасьць."
Гэтая "псыхалягічная залежнасьць" і ёсьць каханьнем.



Сказаць "кахаю" вельмі цяжка, калі табе не 15 год. Сказаць "кахаю" — ўзяць на сябэ бярэмя адказнасьці за далейшы лёс аб'екта пачуцьцяў. Зрэшты, ці казаў ён ёй словы каханьня, ці не казаў — там не напісана. Мо й казаў.




напiсаў Заякот 29.05.2003, 12:02


ODA:

І мне, вось, яшчэ пра маску незразумела. Гучыць прыгожа, унівэрсальна, але што за маска?
напiсаў Заякот 29.05.2003, 12:15


Текст, насправді, дуже глибокий і вельми цікавий. Написаний жінкою, і саме жінка може так написати, бо так відчуває. Чоловік, можливо, відчуває так само, але так не пише. Кросворд. Твір досить прозорий, не перевантажений зайвими поясненнями, тобто тут помітна повага до чительника. Подяка перекладачеві.

Здається, ось деякі ключики:

Досыць хутка ён заўважыў, што яна гаварыла на многіх мовах, але — здаецца — ні на воднай добра.

… памятаў пра тое, што ніводная рэч не існуе ад пачатку да канца, покуль ня мае сваёй гісторыі.

Але й тады — у тыя найлепшыя для іх часы — ён таксама мусіў уцякаць. Такі ўжо ён быў — вечны ўцякач.


напiсаў мусій 30.05.2003, 10:54


musij

Мне падаецца, вы ключыкі не для раскрыцьця, а наадварот для закрыцьця ідэі падабралі.

Вандроўка, уцёкі… Ці насамрэч пра гэта твор?
напiсала ODA 30.05.2003, 12:02


Хаця… Шукаць сябе, уцякаючы ад самога сябе — хіба гэта не галоўны парадокс нашага быцьця?
напiсала ODA 30.05.2003, 12:15


ODA

Ключик для замикання — цікаво! Добре сказано. Але ж ключик — річ універсальна: і для замикання, і для відмикання. А ідея (як символ) стає ясною відразу, або не стає ясною взагалі. Я ж не літературознавця, а так: поглинач текстів, чаю й тютюну… Просто згадав: в сербскій існує дієслово одкључити — відкрити (ключем).

напiсаў мусій 30.05.2003, 13:13


musij
Замкнуўшы, можна недарэчна згубіць ключ. Што ў такім разе рабіць? :-)
напiсала ODA 30.05.2003, 13:21


ODA

О! Море варіянтів! Зламати двері? (розбити символ, мов горіх). Сісти під дверями в очікуванні пришестя Іси у національному вкраїнському дзені, посміхаючись дівчині на ім’я Юлія, яка підіймається сходами? Або, може, рушити в мандри? Рушити в мандри, принаймні, зараз, зламавши двері й посміхнувшись дівчині Юлії, яка йде сходами вгору.

напiсаў мусій 30.05.2003, 13:35


Маnn Kurt

Дивно, але Мрожка мало хто знає. Українських перекладів також майже немає (бачив лише переклад радіоп’єси "Вода"). Прихильникам залишається читать ориґінали (хто має й вміє), або задовольнятися російськими перекладами.

І справді — чому не перекладають Мрожка?

напiсаў мусій 30.05.2003, 13:41


musij

А вы ўпэўненыя, што дзьверы вам паддадуцца? Ламаць дзьверы-творы, на якія розныя дасьледчыкі-крытыкі замкоў панавешвалі — няўдзячны занятак.
напiсала ODA 30.05.2003, 13:49


ODA

дик я звичайні двері мав на увазі. ламати двері-твори — ммм нє, не для мене. а такі двері — бува, плечем натиснеш, відчиняються. а бува ногою доводиться, і все дарма. нє, даруйте, я краще у мандри.

напiсаў мусій 30.05.2003, 15:12


musij
>Дивно, але Мрожка мало хто знає. Українських перекладів також майже немає (бачив лише переклад радіоп’єси "Вода"). Прихильникам залишається читать ориґінали (хто має й вміє), або задовольнятися російськими перекладами.
І справді — чому не перекладають Мрожка?

А таму i не перакладаюць, што усе, каму трэба, чытаюць у арыгiналах цi расiйских перакладах. :)



напiсала maryjka 02.06.2003, 21:20


Марыйка, а як табе аповед Вольгі Такарчук?
напiсала ODA 03.06.2003, 12:17


maryjka

е-е-е-х… (зітхає)

отож. наприклад, маю одну ориґінальну книжечку та одну перекладену. і все.

а щодо перекладів… чи перекладався, наприклад, Аполінер білоруською? чи бачив хтось? спадар Хадановіч чудово перекладає французькі вірші, але Аполінера в його перекладах не бачив. втім, може це не близький йому автор…

напiсаў мусій 03.06.2003, 12:43


самая брыдкая ўжо ня дзевачка ў сьвеце
напiсала Ўжо ня дзевачка... 03.06.2003, 23:51


Ты таксама хочаш, каб табе давалі шакалядкі?
напiсаў LicvinskiZubr 04.06.2003, 01:08


от, невеличкий текстик Мрожка українською:

Вода

перекладач сховався за псевдонімом, але переклад цілком непоганий.

напiсаў мусій 05.06.2003, 11:11


Марыйка, а як табе аповед Вольгі Такарчук?
напiсала ODA 03.06.2003, 12:17


Мяне апавяданьне вельмі ўразіла. І нават не зьместам, а тым, ЯК яно напісанае…
Можа, гэта прагучыць сьмешна, але на маю думку, менавіта такою мусіць быць сучасная проза, - максымум усіх сэнсаў пры сьцісласьці і дынамічнасьці формы. Заўважце, аніводнага лішняга слова!
Посьпех Такарчук, на маю думку, палягае ў тым, што яна стварае сюжэты, канфлікты і герояў, здольныя ўразіць чытача (прынамсі, эўрапейскага), незалежна ад таго, добра ці не абазнаны ён у польскай спэцыфіцы.

І ўвогуле… Вандроўны цырк, пачатак стагоддзя, Вена…. стылёвая цётухна гэтая Такарчук!

напiсала maryjka 14.06.2003, 23:28


а щодо перекладів… чи перекладався, наприклад, Аполінер білоруською? чи бачив хтось? спадар Хадановіч чудово перекладає французькі вірші, але Аполінера в його перекладах не бачив. втім, може це не близький йому автор…
напiсаў musij 03.06.2003, 12:43


На беларускую Апалінэра перакладалі - на жаль, не памятаю хто. (Хадановіч перакладаў таксама , але няшмат, сярод іншага - Мост Мірабо). Меўся нат у сэрыі "Беларускі кнігазбор выйсьці том ягоных твораў (на вокладцы было б напісана: Вільгельм Апалінары Кастравіцкі :))) Але нешта зашкодзіла - хутчэй за ўсё, фінансы.
напiсала maryjka 14.06.2003, 23:33


"ПРАВЕК І ІНШЫЯ ЧАСЫ" ВОЛЬГА ТАКАРЧУК
маю прыемнасьць прадставіць маленечкі ўрывак майго перакладу адной з апошніх раманаў Такарчук


Час Правека

Правек гэта месца, якое ляжыць у сярэдзіне сусьвету.
Калі б хуткім крокам прайсьці Правек з поўначы на поўдзень, гэта заняло б гадзіну. І тое ж самае з усходу на захад. А калі хтосьці жадаў абыйсьці Правек наўкола, павольным крокам, прыглядаючыся ўсяму дакладна ды й з роздумам – таму займе цэлы дзень. Ад рана да вечара.
На поўначы мяжой Правеку з’яўляецца дарога з Ташова да Кельц, рухавая і небясьпечная, таму што нараджае неспакой падарожжа. Гэтай мяжой апякуецца арханёл Рафал.
На поўдні мяжу вызначае мясьцечка Ешкотле, з касьцёлам, прытулкам для старых і ніскімі камянічкамі вакол балотністага рынка. Мясьцечка грознае, таму што нараджае прагу уладаньня і быцьця падуладным. Ад боку мясьцучка Правек сьцеражэ арханёл Габрыель.
З поўдня на поўнач, ад Ешкотлі да келецкай дарогі, вядзе Гасьцінец і Правек ляжыць абапал яго.
Заходняй мяжой Правека з’яўляюцца надрэчныя, вільготныя сенажаці, трохі лесу і палац. Пры палацы ёсьць коньскі завод, адзін з каторых каштуе столькі, што цэлы Правек. Коні належаць да дзедзіча, а сенажаці да пробашча. Небясьпекай заходняй мяжы з’яўляецца папасьці ў пыху. Гэтую мяжу сьцеражэ арханёл Міхал.
На ўсходзе мяжой Правеку з’яўляецца рака Бялка, якая аддзяляе ягоныя глебы ад глебаў Ташова. Пасьля Бялка скручвае да млыну, а мяжа бяжыць далей адна, лугамі, між хмызамі алешніка. Небясьпекай гэтай боку з’яўляецца дурнота, якая выводзіцца з ахвоты мудрагеліць. Тут мяжу сьцеражэ арханёл Уріэль.
У цэнтры Правека Бог насыпаў гару, на якую кожнае лета зьлятаюцца хмары хрушчоў. Таму людзі назвалі гэты ўзгорак Хрушчовай Горкай. Таму што Справай Бога ствараць, а справай людзей называць.
Ад паўночнага захада да поўдня плыве рака Чорная, якая злучаецца з Бялкай пад млынам. Чорная глыбокая і цёмная. Плыве лесам і лес адлюстроўвае ў ёй свой зарозшы твар. Па Чорнай плавае сухое лісьце, а ў ейным бяздоньні змагаюцца за жыцьцё няўважлівыя вусякі. Чорная тузгаецца з карэньнямі дрэваў, падмывае лес. Часам на яе цёмнай паверхні ўтвараюцца віры, таму што рака можа быць і гнеўная і неўтаймаваная. Штогод позьняй вясною выходзіць з берагоў на ксяндзовыя сенажаці і там загарае на сонцы. Дазваляе жабам памнажацца ў тысячы. Ксёндз змагаецца зь ёй цэлае лета і штогод пад канец ліпеня яна ласкава дазваляе вярнуць сябе ў сваю плынь.
Бялка плыткая і жвавая. Разьліваецца шырокім карытам на пяску і нічога не трымае пад спудам. Яна празрыстая і чыстым, пяшчаным дном адлюстроўвае сонца. Напамінае вялікую бліскучую яшчарку. Шмыгае між таполямі і робіць гарэзьлівыя павароты. Цяжка прадбачыць ейныя гарцы. Аднаго году можа зрабіць выспу з купы алешын, а пасьля на дзесяцігодзьдзі адсунецца далёка ад дрэваў. Бялка плыве праз пералескі, сенажаці і лугі. Блішчыць пяшчана і золата.
Пад млынам рэкі яднаюцца. Сьпярша плывуць зараз жа поруч, няўпэўнена, анясьмеленыя тужлівай блізінёй, а пасьля ўпадаюць у сябе і ў сабе губляюцца. Рака, якая выплывае з гэтага тыгля ля млына, ужо ані Бялка, ані Чорная. Затое яна магутная і бяз цяжкасьці прыводзіць у рух млынскае кола, якое малоціць зярно на хлеб.
Правек ляжыць над абедзьвема ракамі і над гэтай трэцяй, якая ўтвараецца з іх узаемнага юру. Рака паўсталая са злучэньня пад млынам Чорнай і Бялкі называецца Рака і плыве далей спакойная і зьдзейсьненая.


Час Генавефы

Ў летку чатырнацатага году па Міхала конна прыехала двух царскіх жаўнераў у ясных мундзірах. Міхал бачыў, як набліжаліся з боку Ешкотлі. Сьпякотнае паветра нясло іх сьмех. Міхал стануў на парозе дома ў сваёй капоце абеленай мукою і чакаў, хоць ведаў, чаго будуць хацець.
- Вы кто? – запыталі.
- Меня зовут Міхаіл Юзэфовіч Небескі – адказаў Міхал, так як належыць адказваць.
- Ну, есьць у нас сюрпріз.
Узяў ад іх паперу і занёс яе жонцы. Цэлы дзень плакала і рыхтавала Міхала на вайну. Была ад пачадку так слабая, так ацяжэлая, што не магла пераступіць хатняга парогу, каб зрокам праводзіць мужа да маста.
Калі апалі кветкі бульбы, а на іх месцы прарасьлі малыя зялёныя плады, Генавефа сьцьвердзіла, што яна цяжарная. Лічыла на пальцах месяцы і далічыла да першых сенакосаў напрыканцы траўня. Гэта мусіла адбыцца якраз тады. Цяпер была ў розпачы, што не пасьпела сказаць Міхалу. Можа роснучы з дня на дзень жывот быў нейкім знакам, што Міхал вернецца, што мусіць вярнуцца. Генавефа сама вяла млын, так як гэта рабіў Міхал. Пільнавала працаўнікоў і выпісывала квіткі сялянам звозячым зярно. Прыслухоўвалася да цурчаньня вады, рухаючай млынныя камяні, і грукат машын. Мука асядала на ейныя валасы і вейкі, так што стоячачы вечарам ля люстра, бачыла ў ім старую кабету. Старая кабета разпраналася пасьля перад люстра і дасьледавала жывот. Клалася ў ложак і міма падушак і ваўняных шкарпэтаў не магла разагрэцца. А паколькі ў сон, так як у ваду, заўсёды ўваходзіцца ступнямі, доўга не магла заснуць. Такім чынам мела шмат часу на малітву. Пачынала ад ‘Ойча наш’, пасьля ‘Вітай Марыя’, а на заканчэньне пакідала сваю ўлюбёную, сонную малітву да анёла апекуна. Прасіла яго аб апецы над Міхалам, бо можа на вайне патрэба больш чым аднаго анёла апекуна. Пасьля гэтае маленьне пераходзіла ў вобразы вайны – былі простыя і ўбогія, бо Генавефа не ведала іншага сьвету чым Правек ані іншых войнаў, акрамя суботніх боек на рынку, калі п’яныя мужчыны выходзілі з Шлёма. Тузгаліся тады за крысы капотаў, перакульваліся на зямлю і качаліся па гразі запэцканыя, брудныя, вартыя жалю. Генавефа і ў’яўляла сабе вайну як ручную бойку сярод гразі, калужаў і сьмецьця, бойку, у якой усё вырашаецца ад разу, за адным замахам. Таму дзівілася, што вайна трывае так доўга.
Часам, калі ішла па пакупкі да мясьцечка, прыслухоўвалася да размоваў людзей.
- Цар сільнейшы ад немца – казалі.
Альбо:
- Вайна скончыцца на каляды.
Але не скончылася ані на каляды, ані на ніводныя ч чатырох наступных.
Перад самымі сьвятамі Генавефа сабралася па пакупкі да Ешкотлі. Калі праходзіла праз мост, пабачыла ідучую ўздоўж ракі дзяўчыну. Была бедна апранутая і босая. Ейныя голыя ступні сьмела паглыбляліся ў сьнег і пакідалі глыбокія, дробныя сьляды. Генавефа ўздрыганулася і затрымалася. Паглядзела на дзяўчыну з высока і знайшла ў для яе торбе капейчыну. Дзеўчына падняла зрок і іхныя вочы сустрэліся. Манета ўпала ў сьнег. Дзеўчына ўсьміхнулася, але не было ў гэтай усьмешцы падзякі ані сімпатыі. Паказаліся вялікія белыя зубы, бліснулі зялёныя вочы.
- Гэта для цябе – сказала Генавефа.
Дзеўчына прысела і далікатна пальцам выцягнула са сьнегу манету, а пасьля адвярнулася і без слова пайшла далей.
Ешкотле выглядалі так, нібыта ім адабралі колеры. Усё было чорнае, белае і шэрае. На рынку стаялі групкі мужчынаў. Вялі пра вайну. Гарады зьнішчоныя, а дабро іх жыхароў вяляецца па вуліцах. Людзі ўцякаюць ад куляў. Брат шукае брата. Неведама, хто горшы – маскаль ці немец. Немцы труцяць газам, ад якога лопаюцца вочы. Голад будзе на пераджніўны час. Вайна гэта першая пошасьць, пасьля якой прыйдуць наступныя.
Генавефа абмінула кучы конскіх адходаў, якія разпускалі сьнег ля крамы Шэнберта. На фанеры прыбітай да дзьвярэй было напісана:

КРАМА САНІТАРЫІ І ГІГІЕНЫ
Шэнберт і Суп.
на складзе трымаецца толькі
першаякаснае
Мыла для праньня
Фарбку для бялізны
Крахмал пшэнны і рыжовы
Аліву сьвечы запалкі
Парашок вусяказьнішчальны.

Нечакана ёй зрабілася слаба ад словаў ‘парашок вусяказьнішчальны’. Падумала пра гэты газ, які ўжываюць немцы, а ад якога лобаюцца вочы. Ці тараканы адчуваюць тое самае, калі пасыпецца на іх парашком Шэнберта? Мусіла ўзяць некалькі глыбокіх удыхаў, каб не званітавала.
- Слухаю вас – сказала сьпеўным голасам маладая кабета ў высокай
цяжарнасьці. Зірнула на жывот Генавефы і ўсьміхнулася.
Генавефа папрасіла нафту, запалкі, мыла і новую рыжовую шчотку. Правяла пальцам па вострым шчаціньні.
- Рабіцьмем парадкі на сьвяты. Мыцьмем падлогі, праць фіраны, пачышчу печ.
- Мы таксама цяпер маем сьвяты. Пасьвяшчэньне Сьвятыні. Спадарыня з
Правека, праўда? З млына? Знаю спадарыню.
- Цяпер ужо абедзьве ведаем адна адну. Калі спадарыня мае свой тэрмін?
- На люты.
- І я на люты.
Шэнбертава пачала ўкладваць на прылавак косткі гаспадарчага мыла.
- Не задумвалася спадарыня, чаму мы, дурныя, нараджаем, як тут вайна
навокал?
- Пэўна Бог…
- Бог, Бог… Гэта добры бугальтар і пільнуе рубрык ‘вінен’ і ‘мае’. Мусіць быць
баланс. Што затраціцца, тое народзіцца… А спадарыня пэўна на сына такая ладная.
Генавефа падняла кошык.
- Мне патрэбная дачка, бо мужык на вайне, а хлапец без бацькі дрэнна
выхоўваецца.
Шэнбертава выйшла з-за прылаўка і праводзіла Генавефу да дзьвярэй.
- Нам увогуле патрэбныя дочкі. Каб усе адначасна пачалі нараджаць дочкі,
быў бы спакой на зямлі.
Абедзьве разсьмяяліся.

напiсаў fajny 01.09.2003, 02:26


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media